Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Правительства Республики Беларусь от 5 июня 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам аб стварэннi беларуска-в'етнамскай Мiжурадавай камiссii па гандлёва-эканамiчным i навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
САЦЫЯЛIСТЫНАЙ РЭСПУБЛIКI В'ЕТНАМ АБ СТВАРЭННI
БЕЛАРУСКА-В'ЕТНАМСКАЙ МIЖУРАДАВАЙ КАМIСII ПА
ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ I НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 5 чэрвеня 1995 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Сацыялiстычнай  Рэспублiкi
В'етнам, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",

     жадаючы   ўмацоўваць   i   развiваць   гандлёва-эканамiчнае   i
навукова-тэхнiчнае  супрацоўнiцтва  памiж   Рэспублiкай  Беларусь  i
Сацыялiстычнай Рэспублiкай В'етнам,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     З  мэтай  поўнага  i  аператыўнага  ажыццяўлення задач развiцця
супрацоўнiцтва    ў    галiне    гандлёва-эканамiчных    адносiн   i
навукова-тэхнiчных    сувязей   памiж    Рэспублiкай   Беларусь    i
Сацыялiстычнай   Рэспублiкай  В'етнам   Дагаворныя  Бакi   ствараюць
беларуска-в'етнамскую Мiжурадавую камiсiю  па гандлёва-эканамiчным i
навукова-тэхнiчным   супрацоўнiцтве,  якая   ў  далейшым  называецца
"Камiсiя".

                             Артыкул 2

     Камiсiя  ажыццяўляе сваю  дзейнасць у  адпаведнасцi з  дадзеным
Пагадненнем,  а   таксама  з  Палажэннем   аб  рэгламенце  дзейнасцi
беларуска-в'етнамскай Мiжурадавай камiсii,  распрацаваным Камiсiяй i
зацверджаным на яе першым пасяджэннi.

                             Артыкул 3

     Камiсiя:

     1.  Падрыхтоўвае  прапановы  i   прымае  меры,  накiраваныя  на
пашырэнне  i  ўдасканальванне  гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва,
прымае рашэннi, якiя спрыяюць  развiццю гандлю i ўзаемных iнвестыцый
з улiкам зацiкаўленасцi абедзвюх краiн.

     2. Садзейнiчае ў распрацоўцы прапаноў, накiраваных на пашырэнне
i паглабленне  навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва  памiж Рэспублiкай
Беларусь i  Сацыялiстычнай Рэспублiкай В'етнам, у  тым лiку прапаноў
па  ўзаемнай  перадачы  тэхнiчнай  дакументацыi,  абмену  адпаведнай
iнфармацыяй  аб  дасягненнях  абедзвюх  краiн  у  навукова-тэхнiчнай
галiне.

     3.  Садзейнiчае  распрацоўцы   i  выкананню  мерапрыемстваў  па
супрацоўнiцтве,    узгодненых    памiж    мiнiстэрствамi,    другiмi
цэнтральнымi   i   рэгiянальнымi   органамi   кiравання,  а  таксама
суб'ектамi гаспадарання.

     4.  Ажыццяўляе  кантроль  за  ходам  рэалiзацыi  пагадненняў аб
гандлёва-эканамiчным i навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве, заключаных
памiж  дзвюма  краiнамi,  а  таксама  сваiх  рашэнняў,  прымае меры,
накiраваныя на паспяховае ажыццяўленне гэтых пагадненняў i рашэнняў.

                             Артыкул 4

     Камiсiя складаецца з беларускай  i в'етнамскай частак. У кожнай
з частак  адпаведны  Бок  назначае  Старшыню,  намеснiка  Старшынi i
членаў Камiсii. Членам адпаведнай  часткi Камiсii з'яўляецца таксама
яе адказны сакратар. У рамках  Камiсii могуць стварацца падкамiсii i
рабочыя    групы   па    розным   напрамкам    гандлёва-эканамiчнага
супрацоўнiцтва.  Старшынi  iнфармуюць  адзiн  аднаго аб персанальным
складзе сваiх частак Камiсii i яго магчымых змяненняў.

                             Артыкул 5

     Расходы  па правядзенню  пасяджэнняў Камiсii  нясе той  Бок, на
тэрыторыi краiны якога адбываюцца пасяджэннi. Транспартныя расходы i
выдаткi  па  ўтрыманню,  уключаючы  пражыванне  ў гатэлi ўдзельнiкаў
пасяджэнняў  Камiсii,  а  таксама  членаў  яе  пастаянных  i часовых
органаў, нясе Бок, якi накiроўвае сваiх прадстаўнiкоў.

                             Артыкул 6

     Дадзенае Пагадненне заключаецца на неабмежаваны тэрмiн, уступае
ў сiлу з  дня падпiсання i  дзейнiчае да сканчэння  6 месяцаў з  дня
атрымання адным з Бакоў пiсьмовага  паведамлення другога Боку аб яго
намеры спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення.


     Здзейснена  ў  Мiнску  5  чэрвеня  1995 г., у двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, в'етнамскай i  рускай мовах, прычым усе  тэксты
маюць  аднолькавую  сiлу.  У  выпадку  рознагалосся  пры  тлумачэннi
палажэнняў дадзенага  Пагаднення перавага будзе надавацца  тэксту на
рускай мове.



 За Ўрад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Ўрад Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам   ______________ подпiс



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations