ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА
АБ АХОВЕ МЕСЦАў ПАМЯЦI I ЗАХАВАННЯў АХВЯР ВОЙН I РЭПРЭСIЙ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 8 сакавiка 1996 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей
называюцца "Бакi",
- дзейнiчаючы ў iнтарэсах абодвух народаў дзеля дасягнення iх
поўнага ўзаемаразумення;
- iмкнучыся ўвекавечыць належным чынам месцы памяцi i
захаванняў пахаваных на тэрыторыi Беларусi i Польшчы вайскоўцаў i
грамадзянскiх асоб, памёршых, загiнуўшых i закатаваных у вынiку
барацьбы за незалежнасць, войнаў i рэпрэсiй;
- прымаючы пад увагу палажэннi артыкула 25 Дагавора памiж
Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб добрасуседстве i
дружалюбным супрацоўнiцтве ад 23 чэрвеня 1992 года;
- кiруючыся адпаведнымi палажэннямi Жэнеўскiх Канвенцый аб
ахове ахвяр вайны ад 12 жнiўня 1949 года, а таксама Дадатковых
Пратаколаў да iх;
ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
АРТЫКУЛ 1
Для мэтаў гэтага Пагаднення:
"месца памяцi i захаванняў" азначае месца, што звязана з
барацьбой за незалежносць, войнамi i рэпрэсiямi;
"уладкаванне месц памяцi i захаванняў" азначае вызначэнне iх
межаў, устаноўка надмагiльных помнiкаў, помнiкаў, памятных
збудаванняў i дошак;
"утрыманне месцаў памяцi i захаванняў" азначае захоўванне
магiл, надмагiльных помнiкаў, памятных збудаванняў i дошак.
АРТЫКУЛ 2
1. Гэта Пагадненне рэгулюе супрацоўнiцтва Бакоў у вырашэннi
пытанняў, звязаных з устанаўленнем, рэгiстрацыяй, уладкаваннем i
належным утрыманнем месцаў памяцi i захаванняў - беларускiх ў
Рэспублiцы Польшча i польскiх у Рэспублiцы Беларусь - вайскоўцаў i
грамадзянскiх асоб, памёршых, загiнуўшых i закатаваных у вынiку
барацьбы за незалежнасць, войн або рэпрэсiй.
Палажэннi гэтага Пагаднення распаўсюджваюцца таксама на
пытаннi, звязаныя з эксгумацыяй астанкаў i вартым iх памяцi
перазахаваннем.
2. Бакi абменьваюцца iснуючай iнфармацыяй, што датычыць
распалажэння месцаў памяцi i захаванняў, iх колькасцi i памераў, а
таксама персанальных дадзеных на памёршых, загiнуўшых i закатаваных,
а таксама любой iншай iнфармацыяй, што мае дачыненне да такiх асоб i
звязанай з рэалiзацыяй гэтага Пагаднення.
Кожны з Бакоў складзе i перадасць другому Боку спiсы ўсiх
месцаў памяцi i захаванняў.
3. У выпадку выяўлення новых месцаў памяцi i захаванняў Бок, на
тэрыторыi дзяржавы якой яны знаходзяцца, неадкладна прымае меры да
iх захоўвання. Такiя месцы па ўзаемнай згодзе Бакоў уключаюцца ў
спiсы, памянёныя ў п.2 гэтага Артыкула.
АРТЫКУЛ 3
1. Кожны з Бакоў забяспечвае ўтрыманне на тэрыторыi сваёй
дзяржавы месцаў памяцi i захаванняў асоб, памянёных у п.1 арт.2 у
адпаведнасцi з палажэннямi Жэнеўскiх Канвенцый ад 12 жнiўня 1949
года аб ахове ахвяр вайны i Дадатковых Пратаколаў да iх.
2. Кожны з Бакоў неадкладна iнфармуе адзiн аднаго аб усiх
выпадках апаганення, разбурэння або пашкоджвання месцаў памяцi i
захаванняў i прымае неадкладныя меры з мэтай прывядзення iх у
належны парадак, пакарання вiнаватых i недапушчэння падобных
дзеянняў у будучым.
3. Бакi будуць iмкнуцца вызвалiць тэрыторыю, што акружае месцы
памяцi i захаванняў ад усiх пабудоў, несумяшчальных з вартым
выглядам гэтых месцаў.
4. Са згоды Бакоў парадак уладкавання i ўтрымання месцаў памяцi
i захаванняў можа ўдакладняцца. Дадаткова да iснуючых могуць
прымяняцца iншыя формы ўвекавечвання памяцi памёршых, згiнуўшых i
закатаваных.
5. Пры рэалiзацыi мерапрыемстваў, памянёных у гэтым артыкуле,
Бакi улiчваюць нацыянальныя i рэлiгiйныя традыцыi.
АРТЫКУЛ 4
1. У мэтах перадачы зацiкаўленаму Боку астанкаў асоб, памянёных
у п.1 арт.2 гэтага Пагаднення, iх эксгумацыя праводзiцца выключна
па просьбе гэтага Боку i са згоды Боку, на тэрыторыi дзяржавы якой
яны пахаваны.
2. Пасля атрымання згоды на эксгумацыю i перадачу астанкаў
абодва Бакi праз упаўнаважных прадстаўнiкоў узгадняюць працэдуру
правядзення эксгумацыi i перадачы астанкаў, знойдзеных з iмi
асабiстых рэчаў, дакументаў, узнагарод i знакаў узнагарод.
АРТЫКУЛ 5
1. Перапахаванне астанкаў у дзяржаве, у якой яны пахаваны,
ажыццяўляецца толькi ў выключных выпадках згодна з рашэннем
адпаведных улад таго Боку, на тэрыторыi дзяржавы якой знаходзяцца
захаваннi. Аб плануемым захаваннi неадкладна паведамляецца
адпаведным ўладам другога Боку.
Памянёныя перапахаваннi праводзяцца пераважна шляхам пераноса
астанкаў у месцы iснуючых захаванняў.
2. Эксгумацыя ажыццяўляецца пад непасрэдным наглядам
упаўнаважаных прадстаўнiкоў Бакоў у адпаведнасцi з заканадаўствам
дзяржавы Бока, у якой яна праводзiцца.
АРТЫКУЛ 6
1. Кожны з Бакоў па ўзгадненню з другiм Бокам прымае на
тэрыторыi сваёй дзяржавы спецыялiстаў, прызначаных упаўнаважанымi
органамi другога Боку для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення.
2. Кожны з Бакоў забяспечвае спецыялiстам другога Боку
неабходныя ўмовы для iх дзейнасцi, уключаючы прадстаўленне працоўных
i жылых памяшканняў, свабоду перамяшчэння па тэрыторыi сваёй
дзяржавы i доступ да ўсiх крынiц iнфармацыi, што маюць дачыненне да
месцаў памяцi i захаванняў, а таксама аказвае iм усемагчымую
дапамогу i падтрымку.
3. Умовы дзейнасцi, тэрмiны знаходжання i колькасць груп
спецыялiстаў узгадняюцца ўпаўнаважанымi органамi Бакоў.
4. Прадстаўнiкi ўпаўнаважаных органаў Бакоў маюць права без
папярэдняга паведамлення азнаёмiцца з дзейнасцю спецыялiстаў, што
знаходзяцца на тэрыторыi iх дзяржаў.
АРТЫКУЛ 7
Мытныя органы Бакоў не пазней, чым праз тры месяцы пасля
ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення ўзгадняюць парадак перамяшчэння
праз гранiцу абсталявання, транспартных сродкаў i матэрыялаў,
прызначаных для ўладкавання месцаў памяцi i захаванняў.
АРТЫКУЛ 8
1. Кожны з Бакоў фiнансуе ўсе мерапрыемствы, звязаныя з
утрыманнем месцаў памяцi i захаванняў асоб, памянёных у п.1 арт.2
гэтага Пагаднення, на тэрыторыi сваёй дзяржавы.
2. Фiнансавыя затраты на мерапрыемствы, памянёныя ў п.4 арт.3 i
арт.4 гэтага Пагаднення, ажыццяўляе зацiкаўлены Бок. Па ўзгадненню
Бакоў гэтыя затраты могуць быть часткова, або цалкам кампенсаваны,
або размеркаваны ў адпаведнасцi з прынцыпам эквiвалентнасцi затрат,
з улiкам выдаткаў, што зроблены на гэтыя мэты ў мiнулым.
3. Мерапрыемствы, памянёныя ў арт.5 гэтага Пагаднення, фiнансуе
той Бок, на тэрыторыi дзяржавы якой яны ажыццяўляюцца.
4. Кожны з Бакоў нясе выдаткi, звязаныя са знаходжаннем i
дзейнасцю ўпаўнаважаных груп сваiх спецыялiстаў на тэрыторыi
дзяржавы другога Боку.
АРТЫКУЛ 9
1. Грамадзянам дзяржавы аднаго Боку гарантуецца свабодны доступ
да месцаў памяцi i захаванняў, што знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы
другога Боку.
2. Кожны з Бакоў садзейнiчае наведванню гэтых месцаў, асаблiва
пад час знамянальных гадавiн i святаў, асобамi, якiя жадаюць
ушанаваць памяць памёршых, загiнуўшых i закатаваных.
АРТЫКУЛ 10
Кожны з Бакоў не пазней даты ўступлення гэтага Пагаднення ў
сiлу вызначыць упаўнаважаны орган, адказны за яго выкананне.
АРТЫКУЛ 11
1. Гэта Пагадненне падлягае прыняццю ў адпаведнасцi з
унутрыдзяржаўнымi працэдурамi кожнага з Бакоў, што пацвярджаецца
шляхам абмену паведамленнямi i ўступае ў сiлу па сканчэннi трыццацi
дзён з даты атрымання апошняга паведамлення.
2. Гэта Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн.
Яго дзеянне можа быць спынена кожным з Бакоў шляхам накiравання
пiсьмовага паведамлення другому Боку. У тым выпадку Пагадненне
страчвае сiлу па сканчэннi шасцi месяцаў з даты атрымання
паведамлення.
Аформлена ў Брэсце 21 студзеня 1995 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Ўрад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Ўрад Рэспублiкi Польшча ______________ подпiс
|