Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 25 апреля 1994 г. "Пагадненне памiж Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Мiнiстэрствам фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб супрацоўнiцтве мытных органаў у барацьбе з кантрабандай наркотыкаў"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ МЫТНЫМ КАМIТЭТАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ФЕДЭРАЛЬНЫМ МIНIСТЭРСТВАМ ФIНАНСАЎ ФЕДЭРАТЫЎНАЙ РЭСПУБЛIКI
ГЕРМАНIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ МЫТНЫХ ОРГАНАЎ У БАРАЦЬБЕ
З КАНТРАБАНДАЙ НАРКОТЫКАЎ*

____________________________
     *Уступiла ў сiлу 7 чэрвеня 1994 г.

     Дзяржаўны мытны  камiтэт  Рэспублiкi  Беларусь  i   Федэральнае
Мiнiстэрства  фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя,  якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
     будучы ўпэўненымi,  што  супрацоўнiцтва  Дагаворных  Бакоў  мае
важнае значэнне ў дзейснай барацьбе з кантрабандай наркотыкаў,
     жадаючы нарошчваць  супрацоўнiцтва  памiж  цэнтральнымi мытнымi
органамi Дагаворных Бакоў у гэтай галiне, пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi  ўпэўнены  ў  тым,  што  неабходна  неадкладнае
супрацоўнiцтва  абодвух мытных органаў Дагаворных Бакоў у барацьбе з
кантрабандай наркотыкаў.

                             Артыкул 2

     Кампетэнтныя мытныя  органы  Дагаворных  Бакоў  будуць  узаемна
iнфармаваць аб:
     - асобах,  пра якiх вядома або якiя падазраюцца,  што займаюцца
кантрабандай наркотыкаў;
     - наземных, водных i паветраных транспартных сродках, а таксама
кантэйнерах, пра якiя вядома або якiя падазраюцца ў выкарыстаннi пры
кантрабандзе наркотыкаў,  i ў  выпадках,  калi  гэтыя звесткi могуць
прадстаўляць iнтарэс для другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя Бакi   дамовiлiся   ажыццяўляць   больш  iнтэнсiўнае
правядзенне "кантралюемых паставак" адпаведна  Канвенцыi ААН  ад  19
снежня  1988  года  ў якасцi спецыяльнай меры,  якая прымяняецца для
барацьбы з кантрабандай наркотыкаў.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi  неадкладна  вызначаць   кампетэнтныя   органы,
адказныя  за ажыццяўленне абмену iнфармацыяй i ўзаемна праiнфармуюць
аб гэтым адзiн аднаго.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя Бакi пагадзiлiся з  тым,  што  атрыманая  iнфармацыя
можа быць далей передадзена iншым органам,  якiя займаюцца барацьбой
з  наркатычнай  злачыннасцю  i  нелегальным   гандлем   наркатычнымi
сродкамi  i псiхатропнымi рэчывамi.  Звесткi павiнны выкарыстоўвацца
толькi  для  барацьбы  з  наркатычнай  злачыннасцю.  Не  дапускаецца
выкарыстанне iх у iншых мэтах.

                             Артыкул 6

     Дагаворныя Бакi пагадзiлiся з тым,  што барацьба з кантрабандай
наркотыкаў у паветраным руху будзе ажыццяўляцца шляхам  непасрэднага
абмену  iнфармацыяй  памiж  кампетэнтнымi мытнымi органамi аэрапорта
"Франкфурт-на-Майне" i аэрапорта "Мiнск-2".

                             Артыкул 7

     Абмен iнфармацыяй   памiж   цэнтральнымi    мытнымi    органамi
ажыццяўляецца на мовах дзяржаў Дагаворных Бакоў,  з перакладам,  якi
прыкладаецца цi на мове iншай дзяржавы, цi на англiйскай мове.

                             Артыкул 8

     Пры выкананнi абумоўленага гэтым Пагадненнем абмену iнфармацыяй
мытныя органы Дагаворных Бакоў вядуць яго ў асобых выпадках па схеме
паведамлення, як пададзена ў Дадатку 1.

                             Артыкул 9

     Цэнтральныя мытныя органы Дагаворных Бакоў з мэтай  каардынацыi
i   павышэння   дзейснасцi   супрацоўнiцтва   праводзяць  рэгулярныя
кансультацыi.

                             Артыкул 10

     Гэта Пагадненне ўступае ў  сiлу  з  дня  яго  падпiсання.  Гэта
Пагадненне можа  быць дэнансiравана адным з Бакоў праз шэсць месяцаў
пасля пiсьмовага паведамлення аб гэтым другому Боку.

     Аформлена у  2  экзэмплярах,  кожны  на  нямецкай  i беларускай
мовах, пры чым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Дзяржаўны мытны камiтэт               За Федэральнае Мiнiстэрства
Рэспублiкi Беларусь                      фiнансаў Федэратыўнай
г.Мiнск                                  Рэспублiкi Германiя
25.04.1994                               г.Бонн
                                         7.06.1994

                                                           Дадатак 1

                         Схема паведамлення

1. Прозвiшча
2. Iншыя прозвiшчы
3. Iмя, пол
4. Месца нараджэння, дзяржава
5. Сямейнае становiшча
6. Грамадзянства
7. Пасведчанне асобы, тып пашпарта, нумар, кiм i калi выдадзены
8. Адрас
9. Прафесiя
10. Вiд злачынства
11. Дата i месца здарэння
12. Вiд i колькасць затрыманага наркатычнага рэчыва
13. Вiд i сродак транспартыроўкi (аўтамабiльны, чыгуначны, водны,
    паветраны)
14. Месца адпраўлення,месца прызначэння
15. Апазнавальныя знакi, нумар (транспарта, цягнiка, рэйсу)
16. Асаблiвасцi (месца i спосаб утойвання)
17. Выкарыстаныя меры, утрыманне асобы
18. Скарочаныя дадатковыя звесткi
19. Месца разгляду справы, нумар справы




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations