ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ МЫТНЫМ КАМIТЭТАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ФЕДЭРАЛЬНЫМ МIНIСТЭРСТВАМ ФIНАНСАЎ ФЕДЭРАТЫЎНАЙ
РЭСПУБЛIКI ГЕРМАНIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ МЫТНЫХ ОРГАНАЎ
У БАРАЦЬБЕ З КАНТРАБАНДАЙ ЯДЗЕРНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ПРАДУКТАЎ
IХ РАСПАДУ I АДХОДАЎ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 7 чэрвеня 1994 г.
Дзяржаўны мытны камiтэт Рэспублiкi Беларусь i Федэральнае
Мiнiстэрства фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя, якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
маючы намер унесцi ўклад у развiццё двухбаковых адносiн i
будучы ўпэўненымi ў тым, што ахова здароўя насельнiцтва абедзьвюх
дзяржаў, а таксама ахова навакольнага асяроддзя ад небяспекi
iанiзуючых выпраменняў ядзерных матэрыялаў мае важнае значэнне,
жадаючы ўстанавiць дзейснае супрацоўнiцтва памiж мытнымi
органамi Дагаворных Бакоў у гэтай галiне, пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi ўпэўнены ў тым, што неабходна неадкладнае
супрацоўнiцтва абодвух мытных органаў Дагаворных Бакоў у барацьбе з
кантрабандай ядзерных матэрыялаў, а таксама прадуктаў iх распаду i
адходаў.
Артыкул 2
Кампетэнтныя мытныя органы Дагаворных Бакоў будуць неадкладна
перадаваць адзiн аднаму ўсе значныя звесткi аб выпадках кантрабанды
ядзерных матэрыялаў, аб шляхах i метадах iх правозу, а таксама аб
злачынцах, як толькi яны стануць iм вядомы.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакi неадкладна вызначаць органы, якiя будуць
адказваць за супрацоўнiцтва ў вызначанай гэтым Пагадненнем галiне i
паведамяць аб гэтым адзiн аднаму.
Артыкул 4
Пры выкананнi абумоўленага гэтым Пагадненнем абмену iнфармацыяй
у асобых выпадках мытныя органы Дагаворных Бакоў вядуць яго па схеме
паведамлення, як пададзена ў Дадатку 1.
Артыкул 5
Цэнтральныя мытныя органы Дагаворных Бакоў па ўзгадненню i пры
неабходнасцi праводзяць кансультацыi з мэтай каардынацыi i павышэння
дзейснасцi супрацоўнiцтва.
Артыкул 6
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Гэта
Пагадненне можа быць дэнансавана адным з Бакоў праз шэсць месяцаў
пасля пiсьмовага паведамлення аб гэтым другому Боку.
Аформлена ў 2 экзэмплярах, кожны на нямецкай i беларускай
мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Дзяржаўны мытны камiтэт За Федэральнае Мiнiстэрства
Рэспублiкi Беларусь фiнансаў Федэратыўнай
Подпic Рэспублiкi Германiя
г.Мiнск Подпiс
25 красавiка 1994 г. г.Бонн
7 чэрвеня 1994 г.
Дадатак 1
Схема паведамлення
1. Прозвiшча, iмя
2. Дата i месца нараджэння
3. Грамадзянства, даныя пашпарта
4. Назва i адрас адправiцеля (Груз-/паштовыя пасылкi)
5. Назва i адрас атрымальнiка
6. Назва i адрас перавозчыка
7. Месца адпраўлення i месца прызначэння
8. Выкарыстаны транспартны сродак
9. Апiсанне сховiшча
10. Месца i час
11. Выкананыя меры
12. Iншыя звесткi (скарочаныя дадатковыя звесткi)
13. Месца разгляду справы, нумар справы
|