Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Соглашение Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 25 апреля 1994 г. "Пагадненне памiж Дзяржаўным мытным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Мiнiстэрствам фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб супрацоўнiцтве ў галiне падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi мытных кадраў"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ МЫТНЫМ КАМIТЭТАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ФЕДЭРАЛЬНЫМ МIНIСТЭРСТВАМ ФIНАНСАЎ ФЕДЭРАТЫЎНАЙ
РЭСПУБЛIКI ГЕРМАНIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАДРЫХТОЎКI
I ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI МЫТНЫХ КАДРАЎ*

_______________________________
     *Уступiла ў сiлу 7 чэрвеня  1994 г.

     Дзяржаўны мытны  камiтэт  Рэспублiкi  Беларусь  i   Федэральнае
Мiнiстэрства  фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя,  якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
     кiруючыся пратаколам   памiж   Урадам  Федэратыўнай  Рэспублiкi
Германiя  i  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь   аб   супрацоўнiцтве   па
падрыхтоўцы  i павышэнню квалiфiкацыi спецыялiстаў i кiруючых кадраў
у галiне эканомiкi i дзяржаўных органаў кiравання эканомiкай  ад  11
верасня 1992 года,
     у адносiнах   да  супрацоўнiцтва    германскiх   i   беларускiх
цэнтральных   мытных   органаў  у  галiне  падрыхтоўкi  i  павышэння
квалiфiкацыi, пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi     пагадзiлiся     ажыццяўляць      сяброўскае
супрацоўнiцтва ў галiне падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi мытнага
персаналу.  У гэтых  мэтах  Дагаворныя  Бакi  на  ўзроўнi  экспертаў
абменьваюцца  iнфармацыяй  аб канцэпцыi планавання i арганiзацыi мер
па падрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi i аб арганiзацыi  адпаведных
вучэбных   устаноў,  праводзяць  курсы  павышэння  квалiфiкацыi  для
кiруючых кадраў i асоб, якiя распаўсюджваюць i выкарыстоўваюць веды,
а   таксама   прадстаўляюць  вучэбныя  матэрыялы  i  дапаможнiкi.  У
прыватнасцi, маецца на ўвазе:
     - узаемнае  накiроўванне  спецыялiстаў  для правядзення рабочых
вiзiтаў, стажыровак i кансультацый;
     - правядзенне  курсаў падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi як у
Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя, так i ў Рэспублiцы Беларусь;
     - абмен    вучэбнымi   праграмамi,   фiльмамi,   вiдэафiльмамi,
метадычнымi i iншымi матэрыяламi.

                             Артыкул 2

     Канкрэтныя мерапрыемствы па супрацоўнiцтву,  прадуглежданыя  на
1993-1994  гады,  прыведзены  у  дадатку,  якi з'яўляецца неад'емнай
часткай гэтага Пагаднення.  Канкрэтныя  мерапрыемствы  на  наступныя
гады будуць дадаткова ўзгоднены ў рабочым парадку.

                             Артыкул 3

     У мэтах практычнага ажыццяўлення супрацоўнiцтва ў рамках гэтага
Пагаднення Федэральнае Мiнiстэрства фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi
Германiя  i  Дзяржаўны мытны камiтэт Рэспублiкi Беларусь прызначаюць
каардынатараў на рабочым узроўнi.  У дапаўненне  да  мерапрыемстваў,
азначаных  у  дадатку,  каардынатары  маюць  права  ўзгадняць  iншыя
мерапрыемствы i ўносiць iх у дадатак.

                             Артыкул 4

     Германскi Бок нясе выдаткi,  звязаныя са знаходжаннем гасцей  у
Федэратыўнай   Рэспублiцы   Германiя,   уключаючы   выдаткi   на  iх
размяшчэнне  i  харчаванне  на  тэрыторыi  Федэратыўнай   Рэспублiкi
Германiя  i  iнш.,  а  таксама  выдаткi на медыцынскае страхаванне i
страхаванне грамадзянскай адказнасцi.

                             Артыкул 5

     Беларускi Бок   нясе   выдаткi,   звязаныя   са    знаходжаннем
накiраваных у Рэспублiку Беларусь нямецкiх спецыялiстаў, выкладчыкаў
i асоб, якiя ўдзельнiчаюць у мерапрыемствах. У выпадку iх хваробы ён
забяспечвае медыцынскае абслугоўванне.

                             Артыкул 6

     Беларускi Бок  па  магчымасцi  прадстаўляе для правядзення ўсiх
мерапрыемстваў перакладчыкаў.  Германскi Бок нясе выдаткi  згодна  з
артыкулам  4,  звязаныя  са  знаходжаннем перакладчыкаў на тэрыторыi
Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя.

                             Артыкул 7

     Выдаткi, звязаныя  з  пераездамi  памiж  абедзвюма    краiнамi,
прымае на сябе накiроўваючы Дагаворны Бок.

                             Артыкул 8

     Па меры  таго,  як  з  гэтага  Пагаднення  вынiкаюць фiнансавыя
абавязкi,  яны выконваюцца пры ўмове, што на iх у дастатковым памеры
маюцца бюджэтныя сродкi.

                             Артыкул 9

     Гэтае Пагадненне набывае сiлу з дня яго падпiсання  i дзейнiчае
на неабмiжаваны тэрмiн.
     Кожны з  Дагаворных  Бакоў  можа  дэнансаваць  гэтае Пагадненне
перад заканчэннем гадавога квартала, папярэдзiўшы аб гэтым не пазней
чым за тры месяцы.

     Аформлена _____________________________________________________
ў 2 экзэмплярах, кожны на нямецкай i беларускай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькаваю сiлу.

За Дэяржаўны мытны камiтэт               За Федэральнае Мiнiстэрства
Рэспублiкi Беларусь                      фiнансаў Федэратыўнай
Подпiс                                   Рэспублiкi Германiя
г.Мiнск                                  Подпiс
25.04.1994                               г.Бонн
                                         07.06.1994

                                                             Дадатак

      Згодна з артыкулам 2 пагаднення памiж Дзяржаўным мытным
 камiтэтам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Мiнiстэрствам фiнансаў
    Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб супрацоўнiцтве ў галiне
         падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi мытных кадраў

     1. Супрацоўнiцтва   пры   стварэннi   структур   падрыхтоўкi  i
павышэння квалiфiкацыi кадраў:
     а) Правядзенне  рабочых сустрэч з мэтай азнакамлення з сiстэмай
падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi Мытнага ўпраўлення Федэратыўнай
Рэспублiкi  Германiя (у тым лiку пытаннi падбору кадраў,  вызначэння
патрэбнасцi ў кадрах,  сiстэма iх ацэнкi,  расстаноўка  выкладчыкаў,
пытаннi  арганiзацыi работы цэнтраў па абучэнню i падрыхтоўцы розных
катэгорый супрацоўнiкаў, павышэння iх квалiфiкацыi).
     Працягласць: 1 тыдзень.
     Удзельнiкi: 3-5 супрацоўнiкаў ДМК РБ, адказныя за падрыхтоўку i
павышэнне квалiфiкацыi кадраў i 1-2 перакладчыкi.
     Месца: Федэратыўная Рэспублiка Германiя.
     Тэрмiн: па магчымасцi 1993 год.
     б) Правядзенне кансультацый па стварэнню вучэбнага  цэнтра  ДМК
РБ  (у тым лiку па пытаннях канцэпцыi арганiзацыi цэнтра,  кiравання
вучэбным  працэсам,  падбору  выкладчыцкага   саставу,   распрацоўкi
праграм абучэння i выкарыстання тэхнiчных сродкаў навучання).
     Працягласць: па неабходнасцi i наступнай дамоўленасцi.
     Месца: Рэспублiка Беларусь.
     Тэрмiн: па  магчымасцi  да   пачатку   планавання   арганiзацыi
вучэбнага цэнтра.
     в) Азнакамленчы   вiзiт   выкладчыкаў   у    вучэбныя    цэнтры
Федэратыўнай  Рэспублiкi  Германiя  па  пытаннях  вывучэння методыкi
правядзення курсаў для  супрацоўнiкаў  мытняў,  уключаючы  ведамства
мытных  расследванняў  у частцы барацьбы з кантрабандай i незаконным
перамяшчэннем наркатычных рэчываў.
     Працягласць: 1 тыдзень.
     Удзельнiкi: 3-6 супрацоўнiкаў ДМК РБ, якiя перададуць свае веды
iншым супрацоўнiкам i 1-2 перакладчыкi.
     Месца: Федэратыўная Рэспублiка Германiя.
     Тэрмiн: па ўзгадненню.
     2. Правядзенне  семiнараў  па  пытаннях  арганiзацыi  свабодных
эканамiчных  зон i мытных складоў,  уключаючы магазiны бяспошлiннага
гандлю.
     Працягласць: 1 тыдзень.
     Удзельнiкi: супрацоўнiкi ДМК  РБ,  якiя  перададуць  свае  веды
iншым супрацоўнiкам.
     Месца: Рэспублiка Беларусь.
     Тэрмiн: па ўзгадненню.
     3. Азнакамленчы вiзiт у мытныя ўстановы Федэратыўнай Рэспублiкi
Германiя па пытаннях, вызначаных у пункце 2.
     Працягласць: 1 тыдзень.
     Удзельнiкi: 4-5 супрацоўнiкаў ДМК РБ i 1-2 перакладчыкi.
     Месца: Федэратыўная Рэспублiка Германiя.
     Тэрмiн: пасля правядзення семiнараў згодна пункту 2.  Канкрэтны
тэрмiн належыць ўзгадненню.
     4. У  IV  квартале  1993  года  Еўрамытняй  плануецца  ў рамках
тэхнiчнай  дапамогi  краiнам  СНД  правядзенне   мерапрыемстваў   па
арганiзацыi работы мытнай службы дазнання Рэспублiкi Беларусь, у тым
лiку ў галiне  арганiзацыi  барацьбы  з  кантрабандай  i  незаконным
перамяшчэннем наркатычных рэчываў.
     Гэтыя мерапрыемствы,  па ўсей  магчымасцi,  будуць  праводзiцца
германскiмi служачымi.
     У выпадку,  калi ў 1993 годзе гэтыя мерапрыемствы не адбудуцца,
цi будуць недастатковымi для Беларускага боку,  неабходна правесцi ў
якасцi дадатковых наступныя мерапрыемствы:
     4.1. Удасканаленне   метадаў   работы   ў   галiне  барацьбы  з
кантрабандай i незаконным перамяшчэннем наркотыкаў.
     а) Правядзенне   практычнага   семiнара   "Асновы   барацьбы  з
незаконным  перамяшчэннем   наркотыкаў   (апазнанне,   iдэнтыфiкацыя
наркатычных   рэчываў,  а  таксама  выкарыстанне  тэхнiчных  сродкаў
кантролю).
     Працягласць: 1 тыдзень.
     Удзельнiкi: 20-25  супрацоўнiкаў-кiраўнiкоў,  якiя  працуюць  у
аператыўных  аддзелах  i  аддзелах  па барацьбе з кантрабандай i 1-2
перакладчыкi.
     Месца: Рэспублiка Беларусь.
     Тэрмiн: па ўзгадненню.
     б) Азнаямленчы   вiзiт  па  тэме  "Барацьба  з  кантрабандай  i
незаконным перамяшчэннем наркатычных рэчываў" (практычныя пытаннi  i
абмен вопытам).
     Працягласць: 1 тыдзень.
     Удзельнiкi: 5  супрацоўнiкаў-кiраўнiкоў аператыўных аддзелаў па
барацьбе  з  кантрабандай,  якiя  прымалi  ўдзел  у  вышэй  названым
семiнары i 1-2 перакладчыкi.
     Месца: Федэратыўная Рэспублiка Германiя.
     Тэрмiн: па ўзгадненню.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations