СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ СЬЕРА-ЛЕОНЕ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 27 верасня 2003 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Сьера-Леоне, жадаючы
развiваць адносiны дружбы i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж
дзвюма нацыямi на аснове роўнасцi, узаемнай павагi да суверэнiтэту
кожнага з бакоў, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi, а таксама
неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы кожнага з бакоў,
кiруючыся прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i
прынцыпамi мiжнароднага права,
вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны з даты падпiсання
дадзенага Камюнiке.
Дадзеныя адносiны будуць развiвацца ў адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах 1961 года.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 27 верасня 2003 года ў двух
экзэмплярах на англiйскай i беларускай мовах, абодва тэксты якiх
з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Сьера-Леоне
Яго Экселенцыя Сяргей Мартынаў, Яго Экселенцыя Мамоду Карома,
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Сьера-Леоне
|