СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ МАЎРЫКIЙ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 26 верасня 2003 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Маўрыкiй, жадаючы
развiваць адносiны дружбы i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж
дзвюма нацыямi на аснове роўнасцi памiж дзяржавамi, узаемнай павагi
да нацыянальнага суверэнiтэту кожнага з бакоў, незалежнасцi i
тэрытарыяльнай цэласнасцi, а таксама неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя
справы кожнага з бакоў,
кiруючыся прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i
прынцыпамi мiжнароднага права,
вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi Паслоў з
даты падпiсання дадзенага Камюнiке.
Дадзеныя адносiны будуць развiвацца ў адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах 1961 года.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 26 верасня 2003 года ў двух
экзэмплярах на англiйскай i беларускай мовах, абодва тэксты якiх
з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Маўрыкiй
Яго Экселенцыя Сяргей Мартынаў, Яго Экселенцыя Анiл Кумарсiнгх
Мiнiстр замежных спраў Гайан, Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Маўрыкiй
|