СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ САМАЛIЙСКАЙ
ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКАЙ I РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 3 кастрычнiка 2003 г.
Урад Самалiйскай Дэмакратычнай Рэспублiкi i Урад Рэспублiкi
Беларусь, жадаючы развiваць адносiны дружбы i ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва памiж дзвюма нацыямi на аснове роўнасцi, узаемнай
павагi да суверэнiтэту кожнага з бакоў, незалежнасцi i
тэрытарыяльнай цэласнасцi, а таксама неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя
справы кожнага з бакоў,
кiруючыся прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i
прынцыпамi мiжнароднага права,
вырашылi ўсталяваць дыпламатычныя адносiны з даты падпiсання
дадзенага Камюнiке.
Дадзеныя адносiны будуць развiвацца ў адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах 1961 года.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 3 кастрычнiка 2003 года ў двух
экзэмплярах на англiйскай i беларускай мовах, абодва тэксты якiх
з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.
За Урад Самалiйскай За Урад Рэспублiкi Беларусь
Дэмакратычнай Рэспублiкi Алег Iваноў, Часовы павераны
Яго Экселенцыя Ахмед Абдзi Хашы, ў справах Рэспублiкi Беларусь
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол, пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
Пастаянны Прадстаўнiк Самалiйскай
Дэмакратычнай Рэспублiкi
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|