Закон Республики Беларусь
11 ноября 1997 г. N 81-З г.Минск
О РАТИФИКАЦИИ ДОГОВОРА О ДРУЖЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЯХ И
СОТРУДНИЧЕСТВЕ МЕЖДУ РЕСПУБЛИКОЙ БЕЛАРУСЬ И
СОЦИАЛИСТИЧЕСКОЙ РЕСПУБЛИКОЙ ВЬЕТНАМ
===
Принят Палатой представителей 15 октября 1997 года
Одобрен Советом Республики 30 октября 1997 года
Ратифицировать Договор о дружественных отношениях и
сотрудничестве между Республикой Беларусь и Социалистической
Республикой Вьетнам, подписанный в г.Ханое 24 апреля 1997 года.
Президент Республики Беларусь А.Лукашенко
Дагавор
аб дружалюбных зносiнах i
супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i
Сацыялiстычнай Рэспублiкай В'етнам
Рэспублiка Беларусь i Сацыялiстычная Рэспублiка В'етнам, якiя
далей называюцца "Дагаворныя Бакi",
асноўваючыся на традыцыi дружалюбных адносiн памiж народамi
дзвюх краiн,
пацвярджаючы прыхiльнасць да мэтаў i прынцыпаў Статута
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
перакананыя ў тым, што развiццё раўнапраўнага i ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Сацыялiстычнай
Рэспублiкай В'етнам адказвае iнтарэсам iх народаў,
жадаючы надаць новы якасны ўзровень двухбаковым адносiнам i
ўмацаваць iх прававую базу,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi развiваюць свае адносiны як дружалюбныя
дзяржавы i кiруюцца прынцыпамi ўзаемнай павагi, незалежнасцi,
дзяржаўнага суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi, раўнапраўя i
неўмяшання ва ўнутраныя справы, непрымянення сiлы або пагрозы сiлай,
мiрнага ўрэгулявання спрэчак i добрасумленнага выканання мiжнародных
абавязацельстваў.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi развiваюць раўнапраўнае i ўзаемавыгаднае
супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай,
сацыяльнай, культурнай, гуманiтарнай i iншых галiнах.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю сувязей i
кантактаў памiж парламентамi i iншымi выбарнымi органамi ўлады дзвюх
краiн.
Артыкул 4
Дагаворныя Бакi рэгулярна праводзяць абмен думкамi на розных
узроўнях па пытаннях развiцця i паглыблення двухбаковых адносiн i
супрацоўнiцтва, а таксама па пытаннях мiжнародных адносiн, якiя
ўяўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул 5
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць пашырэнню прамых сувязей i
супрацоўнiцтва на ўзроўнi адмiнiстрацыйных адзiнак у рамках iх
кампетэнцыi.
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю кантактаў памiж iх
грамадзянамi i грамадскiмi арганiзацыямi.
Артыкул 6
Дагаворныя Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў рамках
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых мiжнародных i рэгiянальных
арганiзацый у iнтарэсах умацавання мiру i бяспекi, рашэння
эканамiчных, экалагiчных i iншых актуальных мiжнародных праблем.
Артыкул 7
Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i,
зыходзячы са сваiх мiжнародных абавязацельстваў, будуць стымуляваць
i абараняць узаемныя iнвестыцыi, развiваць гандаль i ствараць
сумесныя прадпрыемствы, у тым лiку з удзелам партнёраў з трэцiх
краiн.
Артыкул 8
Кожны з Дагаворных Бакоў узаемна прадстаўляе iншаму Дагаворнаму
Баку рэжым найбольшага спрыяння ў галiне гандлёваэканамiчнага
супрацоўнiцтва i спрыяе адкрыццю i дзейнасцi на сваёй тэрыторыi
прадстаўнiцтваў знешнегандлёвых арганiзацый iншага Дагаворнага Баку.
Артыкул 9
Кожны з Дагаворных Бакоў садзейнiчае транзiту праз сваю
тэрыторыю транспартных сродкаў, пасажыраў i грузаў iншага
Дагаворнага Боку.
Артыкул 10
Дагаворныя Бакi развiваюць супрацоўнiцтва ў мэтах паляпшэння
ўзаемадзеяння ў выпадку надзвычайных экалагiчных сiтуацый, прыродных
катастроф i мiнiмiзацыi iх наступстваў.
Артыкул 11
Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай
злачыннасцю, тэрарызмам, незаконнымi актамi, накiраванымi супраць
бяспекi грамадзянскай авiяцыi, незаконным абаротам наркатычных
сродкаў i псiхатропных рэчываў, зброi, кантрабанды, уключаючы
незаконныя перамяшчэннi праз мяжу твораў мастацтва i прадметаў, якiя
ўяўляюць культурную i гiстарычную каштоўнасць, а таксама ствараюць
умовы для аказання ўзаемнай прававой дапамогi па грамадзянскiх,
сямейных i крымiнальных справах.
Артыкул 12
Па пытаннях, закранутых у гэтым Дагаворы, а таксама па iншых
пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс, Дагаворныя Бакi i iх
кампетэнтныя органы заключаць адпаведныя пагадненнi.
Артыкул 13
Кожны з Дагаворных Бакоў абавязуецца не прымаць удзелу ў
якiм-небудзь саюзе, накiраваным супраць iншага Дагаворнага Боку, i
не дапусцiць выкарыстання якiм-небудзь трэцiм бокам сваёй тэрыторыi
для ажыццяўлення варожай дзейнасцi супраць iншага Дагаворнага Боку.
Артыкул 14
Гэты Дагавор не закранае правоў i абавязацельстваў Дагаворных
Бакоў, якiя вынiкаюць з iншых мiжнародных дагавораў, удзельнiкамi
якiх яны з'яўляюцца.
Артыкул 15
Спрэчкi адносна тлумачэння i прымянення палажэнняў гэтага
Дагавора падлягаюць вырашэнню шляхам кансультацый i перагавораў
памiж Дагаворнымi Бакамi.
Артыкул 16
У гэты Дагавор могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi па
згодзе Дагаворных Бакоў.
Артыкул 17
Гэты Дагавор падлягае ратыфiкацыi i ўступае ў сiлу ў дзень
абмену ратыфiкацыйнымi граматамi.
Артыкул 18
Гэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на дзесяць год. Яго дзеянне
будзе аўтаматычна прадоўжвацца на наступныя пяцiгадовыя тэрмiны,
калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў шляхам пiсьмовага паведамлення не
заявiць аб сваiм жаданнi дэнансаваць яго, але не пазней чым за шэсць
месяцаў да сканчэння адпаведнага тэрмiну яго дзеяння.
Гэты Дагавор будзе зарэгiстраваны ў Сакратарыяце Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый у адпаведнасцi з Артыкулам 102 яе Статута.
Здзейснена ў г.Ханоi 24 красавiка 1997 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай, рускай i в'етнамскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у
тлумачэннi палажэнняў гэтага Дагавора перавагу мае тэкст на рускай
мове.
За Рэспублiку Беларусь __________ подпiс
За Сацыялiстычную
Рэспублiку В'етнам __________ подпiс
|