Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 11 ноября 1997 г. №80-З "О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Чешской Республики о содействии осуществлению и взаимной защите инвестиций"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на январь 2008 года

Архив

Правовая библиотека

                     Закон Республики Беларусь

 11 ноября 1997 г.  N 80-З                                   г.Минск


 О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ   
 БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ ЧЕШСКОЙ РЕСПУБЛИКИ О СОДЕЙСТВИИ  
 ОСУЩЕСТВЛЕНИЮ И ВЗАИМНОЙ ЗАЩИТЕ ИНВЕСТИЦИЙ                 

===

     Принят Палатой представителей 9 октября 1997 года

     Одобрен Советом Республики 30 октября 1997 года

     Ратифицировать Соглашение   между   Правительством   Республики
Беларусь и    Правительством   Чешской   Республики   о   содействии
осуществлению  и  взаимной  защите инвестиций, подписанное в г.Праге
14 октября 1996 года.


 Президент Республики Беларусь                           А.Лукашенко


 ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I
 ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ АБ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ
 I ЎЗАЕМНАЙ АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ

   
     Рэспублiка Беларусь  i  Чэшская  Рэспублiка,  якiя  ў  далейшым
называюцца "Дагаворныя Бакi",
     Жадаючы развiваць  эканамiчнае   супрацоўнiцтва   на   ўзаемную
карысць абедзвюх Дзяржаў,
     Iмкнучыся стварыць  i  падтрымлiваць   спрыяльныя   ўмовы   для
iнвестыцый  iнвестараў  аднаго  Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага
Дагаворнага Боку, i
     Усведамляючы, што  садзейнiчанне  ажыццяўленню i ўзаемная ахова
iнвестыцый у адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем  стымулюе  дзелавыя
iнiцыятывы ў гэтай галiне,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

                             Азначэннi

     Для мэт гэтага Пагаднення:

     1. Тэрмiн "iнвестыцыi" азначае ўсе  вiды  маёмасцi,  якая  была
iнвесцiравана  ў  сувязi  з  эканамiчнай дзейнасцю iнвестарам аднаго
Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi
з заканадаўствам  апошняга i будзе ўключаць,  у прыватнасцi,  але не
выключна:

     /а/ рухомую i нерухомую маёмасць, а таксама любыя iншыя рэчавыя
правы,  такiя,  як  iпатэкi,  правы залогу,  залогi i iншыя падобныя
правы;

     /б/ долi,  акцыi,  аблiгацыi кампанiй  або  любыя  iншыя  формы
ўдзелу ў кампанiях;

     /в/ правы  патрабавання  ў  адносiнах  да  грашовых сродкаў або
любога выканання абавязацельстваў па дагавору, якое мае якую-небудзь
эканамiчную каштоўнасць у сувязi з iнвестыцыямi;

     /г/ правы  на  iнтэлектуальную  ўласнасць,  уключаючы аўтарскiя
правы,  камерцыйныя  таварныя  знакi,  патэнты,  прамысловыя  ўзоры,
тэхнiчныя працэсы, "ноў-хаў", гандлёвыя найменнi i "гудвiл" у сувязi
з iнвестыцыямi;

     /д/ любыя правы,  прадастаўленыя па закону або па кантракту,  i
любыя лiцэнзii i дазволы, прадугледжаныя законам, уключаючы канцэсii
на разведку, развiццё, здабычу або эксплуатацыю прыродных рэсурсаў.

     Любая змена формы,  у якой iнвесцiруецца маёмасць,  не закранае
яе характару як iнвестыцый.

     2. Тэрмiн "iнвестар" азначае любую фiзiчную або юрыдычную асобу
аднаго  Дагаворнага  Боку,  якая  ажыццяўляе iнвестыцыi на тэрыторыi
iншага Дагаворнага Боку.

     /а/ Тэрмiн "фiзiчная асоба" азначае любую фiзiчную асобу,  якая
мае  грамадзянства  любога  з  Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з яго
заканадаўствам;

     /б/ Тэрмiн "юрыдычная асоба" азначае,  у адносiнах да кожнага з
Дагаворных  Бакоў,  любы  суб'ект  гаспадарання,  якi  створаны  або
заснаваны   згодна   з   яго   заканадаўствам   i   прызнаецца   яго
заканадаўствам  юрыдычнай   асобай,   якi   мае   пастаяннае   месца
знаходжання на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў.

     3. Тэрмiн  "даходы"  азначае  сумы,  атрыманыя  ад якiх-небудзь
iнвестыцый,  i,  у прыватнасцi,  але не выключна,  уключае прыбытак,
працэнты,  працэнты,  якiя  вынiкаюць  з  пазык,  даходы ад прыросту
капiтальнай вартасцi,  акцыi,  дывiдэнды,  плацяжы ў  лiк  раялцi  i
ўзнагароджаннi.

     4. Тэрмiн "тэрыторыя" азначае тэрыторыю адпаведнай Дзяржавы, на
якой   гэта  Дзяржава  ў  адпаведнасцi  з  мiжнародным  правам  можа
ажыццяўляць суверэнныя правы або над якой гэта  Дзяржава  ажыццяўляе
юрысдыкцыю.

                             Артыкул 2

           Садзейнiчанне ажыццяўленню i ахова iнвестыцый

     1. Кожны Дагаворны Бок будзе заахвочваць i ствараць  iнвестарам
iншага Дагаворнага Боку спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення iнвестыцый
на яго тэрыторыi i будзе дапускаць такiя iнвестыцыi ў адпаведнасцi з
яго заканадаўствам.

     2. Iнвестыцыям  i  даходам,  якiя  адносяцца да iх,  iнвестараў
кожнага з Дагаворных Бакоў будзе заўсёды прадастаўляцца  справядлiвы
i  раўнапраўны рэжым,  а таксама поўныя ахова i бяспека на тэрыторыi
iншага Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 3

           Нацыянальны рэжым i рэжым найбольшага спрыяння

     1. Кожны   з   Дагаворных   Бакоў   на  сваёй  тэрыторыi  будзе
прадастаўляць iнвестыцыям i даходам  iнвестараў  iншага  Дагаворнага
Боку рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе ў адносiнах
да iнвестыцый i даходаў уласных iнвестараў або iнвестыцый i  даходаў
iнвестараў  любой  трэцяй  Дзяржавы  ў залежнасцi ад таго,  якi з iх
з'яўляецца больш спрыяльным.

     2. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязуецца прадаставiць  на  сваёй
тэрыторыi  iнвестарам  iншага Дагаворнага Боку ў тым,  што датычыцца
кiравання, падтрымання, выкарыстання або распараджэння iнвестыцыямi,
справядлiвы i раўнапраўны рэжым, якi будзе не менш спрыяльны за той,
што ён прадастаўляе сваiм уласным iнвестарам  або  iнвестарам  любой
трэцяй  Дзяржавы  ў  залежнасцi  ад таго,  якi з iх з'яўляецца больш
спрыяльным.

     3. Палажэннi пунктаў 1 i 2  гэтага  Артыкула  не  павiнны  быць
вытлумачаны   такiм   чынам,   каб  абавязаць  адзiн  Дагаворны  Бок
распаўсюджваць на iнвестараў iншага Дагаворнага Боку перавагi любога
рэжыму,  прэферэнцый або прывiлей, якiя прадастаўляе першы Дагаворны
Бок на падставе:

     /а/ любога мытнага саюза, зоны вольнага гандлю, грашовага саюза
або   iншага   падобнага  мiжнароднага  дагавора,  з  якога  вынiкае
стварэнне такiх саюзаў або ўтварэнняў цi iншых формаў  рэгiянальнага
супрацоўнiцтва,  бокам  якога  з'яўляецца  або  можа  стаць  адзiн з
Дагаворных Бакоў;

     /б/ любога  мiжнароднага  дагавора   або   дамоўленасцi,   якiя
адносяцца цалкам цi галоўным чынам да падаткаабкладання.

                             Артыкул 4

                           Пакрыццё страт

     1. Iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку,  iнвестыцыi якiх панеслi
страты  на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў вынiку вайны,  iншага
ўзброенага   канфлiкту,   дзяржаўнага   надзвычайнага    становiшча,
рэвалюцыi,  паўстання,  бунту  або  iншай падобнай падзеi,  што мелi
месца на тэрыторыi апошняга, гэты Дагаворны Бок прадастаўляе рэжым у
тым,  што  датычыцца  аднаўлення,  пакрыцця  страт,  кампенсацыi або
iншага ўрэгулявання,  не менш спрыяльны за той,  якi ён прадастаўляе
сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй Дзяржавы.

     2. Без  урону  для пункта 1 гэтага Артыкула iнвестарам аднаго з
Дагаворных Бакоў,  якiя ў  любой  з  сiтуацый,  зазначаных  у  гэтым
пункце, нясуць на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку страты ў вынiку:

     /а/ рэквiзiцыi iх уласнасцi сiламi або ўладамi апошняга цi

     /б/ знiшчэння iх уласнасцi сiламi  або  ўладамi  апошняга,  пры
тым,  што  гэта не было выклiкана баявымi дзеяннямi або неабходнасцю
становiшча,
     прадастаўляецца своечасовая i адэкватная кампенсацыя за страты,
якiя  былi  панесены  за  перыяд  рэквiзiцыi  або ў вынiку знiшчэння
ўласнасцi.  Неабходныя ў гэтай сiтуацыi плацяжы павiнны пераводзiцца
без неабгрунтаванай затрымкi ў свабодна канверсуемай валюце.

                             Артыкул 5

                           Экспрапрыяцыя

     1. Iнвестыцыi iнвестараў любога з Дагаворных Бакоў на тэрыторыi
iншага Дагаворнага Боку не падлягаюць нацыяналiзацыi,  экспрапрыяцыi
або  iншым  мерам,  дзеянне  якiх  эквiвалентна  нацыяналiзацыi  або
экспрапрыяцыi  (называюцца  ў далейшым "экспрапрыяцыя"),  iнакш як у
iнтарэсах грамадства. Гэта экспрапрыяцыя будзе ажыццяўляцца згодна з
законным  парадкам  на  недыскрымiнацыйнай аснове i пры забеспячэннi
своечасовай,  адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi.  Гэта кампенсацыя
складае  фактычную  вартасць экспрапрыiраваных iнвестыцый на момант,
якi непасрэдна   папярэднiчаў   ажыццяўленню   экспрапрыяцыi  цi  яе
абнародаванню,  у залежнасцi ад таго,  што адбылося  раней,  уключае
працэнт  па  звычайнай камерцыйнай стаўцы на перыяд да даты плацяжу,
выплачваецца без неабгрунтаванай затрымкi,  павiнна  быць  эфектыўна
ажыццявiмай   i  будзе  пераводзiцца  без  абмежаванняў  у  свабодна
канверсуемай валюце.

     2. Iнвестар,  якi панёс страты, мае права на аператыўны разгляд
справы i аналiз ацэнкi адпаведных iнвестыцый  згодна  з  прынцыпамi,
выкладзенымi   ў   гэтым   пункце,   судовай  або  iншай  незалежнай
паўнамоцнай iнстанцыяй гэтага Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 6

                             Пераводы

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  будзе  гарантаваць  iнвестарам iншага
Дагаворнага   Боку   пасля    выканання    iмi    ўсiх    фiскальных
абавязацельстваў  бесперашкодны  перавод  плацяжоў,  звязаных  з  iх
iнвестыцыямi  i   даходамi.   Пераводы   будуць   ажыццяўляцца   без
неабгрунтаванай  затрымкi  ў канверсуемай валюце,  у якой iнвестыцыi
былi першапачаткова ажыццёўлены,  або  ў  любой  iншай  канверсуемай
валюце.  Калi  iнвестар  не  пагадзiўся  на  iншае,  пераводы будуць
ажыццяўляцца па звычайнай стаўцы валютнага абмену на дату  пераводу.
Такiя пераводы будуць уключаць, у прыватнасцi, але не выключна:

     /а/ капiтал  i  дадатковыя  сумы  для падтрымання або пашырэння
iнвестыцый;

     /б/ прыбыткi, працэнты, дывiдэнды i iншы бягучы даход;

     /в/ плацяжы ў пагашэнне пазык;

     /г/ плацяжы ў лiк раялцi i ўзнагароджаннi;

     /д/ выручку ад продажу або лiквiдацыi iнвестыцый;

     /е/ заробкi грамадзян аднаго Дагаворнага Боку,  якiм  дазволена
працаваць у сувязi з iнвестыцыямi,  ажыццёўленымi iнвестарамi гэтага
Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку.

     2. Тэрмiн "без неабгрунтаванай затрымкi"  ў  сэнсе  пункта  (1)
гэтага  Артыкула  азначае,  што  пераводы  ажыццяўляюцца  на працягу
перыяду, якi звычайна патрабуецца для заканчэння працэдуры пераводу.
Такi перыяд нi ў якiм разе не павiнен перавышаць трох месяцаў.
 
                             Артыкул 7

                             Субрагацыя

     1. Калi  адзiн  з  Дагаворных  Бакоў  або   яго   ўпаўнаважаная
арганiзацыя  ("першы Дагаворны Бок") выконвае плацеж свайму ўласнаму
iнвестару па  гарантыi  ў  адносiнах  да  якiх-небудзь iнвестыцый на
тэрыторыi iншага  Дагаворнага  Боку  ("iншы  Дагаворны  Бок"),  iншы
Дагаворны Бок будзе прызнаваць:

     /а/ перадачу першаму  Дагаворнаму  Боку  па  заканадаўству  або
згодна  з  законнай  здзелкай  усiх  правоў  i  правоў  патрабавання
гарантаванага боку, а таксама

     /б/ той факт,  што ў сiлу прынцыпа субрагацыi  першы  Дагаворны
Бок  мае права ажыццяўляць гэтыя правы i правы патрабавання ў той жа
меры, што i гарантаваны бок.

     2. Першы Дагаворны Бок будзе мець права  карыстацца  пры  любых
абставiнах у адносiнах да:

     /а/ правоў  i  правоў  патрабавання,  якiя  ён атрымаў у вынiку
зазначанай вышэй перадачы, а таксама

     /б/ любых плацяжоў,  якiя атрыманы ў вынiку ажыццяўлення  гэтых
правоў,

     рэжымам, аналагiчным рэжыму,  якiм згодна з  гэтым  Пагадненнем
гарантаваны бок меў права карыстацца ў адносiнах да тых iнвестыцый i
даходаў, якiя маюць да iх дачыненне.
 
                             Артыкул 8

        Урэгуляванне iнвестыцыйных спрэчак  памiж Дагаворным
             Бокам i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку
            
     1. Любая  спрэчка,  якая можа ўзнiкнуць памiж iнвестарам аднаго
Дагаворнага  Боку  i  iншым  Дагаворным  Бокам  у  сувязi  з  любымi
iнвестыцыямi  на  тэрыторыi  гэтага  iншага Дагаворнага Боку,  будзе
прадметам перагавораў памiж бакамi ў спрэчцы.

     2. Калi любая спрэчка памiж iнвестарам аднаго Дагаворнага  Боку
i  iншым  Дагаворным  Бокам  не  можа  быць  такiм чынам вырашана на
працягу шасцiмесячнага  перыяду,  гэты  iнвестар  будзе  мець  права
перадаць справу ў:

     /а/ Мiжнародны  цэнтр  па  ўрэгуляваннi  iнвестыцыйных  спрэчак
(ICSID) згодна з адпаведнымi палажэннямi Канвенцыi  па  ўрэгуляваннi
iнвестыцыйных спрэчак памiж дзяржавамi i грамадзянамi iншых дзяржаў,
якая адкрыта для падпiсання 18 сакавiка 1965 года ў Вашынгтоне;

     або

     /б/ арбiтраж  або  мiжнародны  арбiтражны  суд  "ad  hoc",  якi
ствараецца  згодна  з  арбiтражным  рэгламентам  Камiсii Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый па мiжнароднаму гандлёваму праву (UNCITRAL). Бакi ў
спрэчцы   могуць   згадзiцца  ў  пiсьмовай  форме  на  змену  гэтага
Рэгламенту.  Рашэннi арбiтражнага  суда  з'яўляюцца  канчатковымi  i
абавязковымi для кожнага боку ў спрэчцы.
 
                             Артыкул 9

           Урэгуляванне спрэчак памiж Дагаворнымi Бакамi
            
     1. Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi на падставе тлумачэння  або
прымянення  гэтага  Пагаднення  павiнны,  па  магчымасцi,  вырашацца
шляхам кансультацый або перамоў.

     2. Калi вырашэнне якой-небудзь спрэчкi зазначаным  вышэй  чынам
немагчыма  на  працягу  шасцi  месяцаў,  гэта спрэчка па хадайнiцтву
любога з Дагаворных Бакоў будзе перададзена ў Арбiтражны Суд  згодна
з палажэннямi гэтага Артыкула.

     3. Такi арбiтражны суд будзе заснаваны для кожнага  канкрэтнага
выпадку  наступным  чынам.  На  працягу двух месяцаў з дня атрымання
арбiтражнага хадайнiцтва кожны  з  Дагаворных  Бакоў  прызначыць  па
адным  члене  суда.  Гэтыя  два  члены  вызначаць затым грамадзянiна
трэцяй Дзяржавы,  якi i будзе прызначаны Старшынёй суда (у  далейшым
называецца   "Старшыня")   з   узаемнай   згоды   Дагаворных  Бакоў.
Прызначэнне Старшынi павiнна адбыцца не пазней за тры месяцы  з  дня
прызначэння астатнiх двух членаў.

     4. Калi  неабходныя прызначэннi не былi праведзены ў зазначаныя
ў пункце (3) гэтага Артыкула  тэрмiны  i  калi  Дагаворныя  Бакi  не
дамовiлiся  аб  iншым,  любы  з  Дагаворных  Бакоў  можа звярнуцца з
просьбай  аб  правядзеннi  неабходных   прызначэнняў   да   Старшынi
Мiжнароднага   Суда.  Калi  Старшыня  Мiжнароднага  Суда  з'яўляецца
грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў або  ён  не  мае  магчымасцi
ажыццявiць   зазначаныя  вышэй  дзеяннi  па  iншых  прычынах,  права
ажыццяўлення    неабходных    прызначэнняў    будзе    прадастаўлена
Вiцэ-Старшынi  Мiжнароднага  Суда.  Калi  Вiцэ-Старшыня Мiжнароднага
Суда,  у сваю чаргу з'яўляецца  грамадзянiнам  аднаго  з  Дагаворных
Бакоў  або  i  ён  не  мае  магчымасцi  ажыццявiць  зазначаныя вышэй
дзеяннi,  просьба  аб  правядзеннi  неабходных  прызначэнняў   будзе
адрасавана  наступнаму  па  ўзросту члену Мiжнароднага Суда,  якi не
з'яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў.

     5. Арбiтражны  суд  прымае  рашэннi  большасцю  галасоў.  Гэтыя
рашэннi з'яўляюцца  абавязковымi.  Кожны  з  Дагаворных  Бакоў  нясе
выдаткi прызначанага iм члена суда i выдаткi, звязаныя з яго ўдзелам
у арбiтражным судаводстве;  выдаткi Старшынi  i  няўлiчаныя  выдаткi
будуць падзелены пароўну памiж Дагаворнымi Бакамi.  Суд сам вызначае
рэгламент сваёй работы.
 
                             Артыкул 10

      Прымяненне iншых правiлаў i спецыяльных абавязацельстваў
            
     Калi ўнутранае  заканадаўства  аднаго  з  Дагаворных  Бакоў або
палажэннi  якога-небудзь  iснуючага  цi  ўзгодненага  ў  будучым   у
дапаўненне  да  гэтага  Пагаднення  мiжнароднага пагаднення,  у якiм
удзельнiчаюць  абодва  Дагаворныя  Бакi,  змяшчаюць   агульныя   або
спецыяльныя  правiлы,  згодна  з  якiмi iнвестыцыi iнвестараў iншага
Дагаворнага Боку карыстаюцца рэжымам больш спрыяльным  за  той,  што
ўстанаўлiваецца  гэтым  Пагадненнем,  гэтыя правiлы маюць перавагу ў
адносiнах да гэтага Пагаднення ў той частцы i пастолькi,  у  якой  i
паколькi яны больш спрыяльныя.
 
                             Артыкул 11

                  Прымяненне дадзенага Пагаднення
            
     Палажэннi гэтага   Пагаднення   будуць    распаўсюджвацца    на
iнвестыцыi,  якiя  будуць ажыццяўляцца iнвестарам аднаго Дагаворнага
Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку,  а таксама на iнвестыцыi,
iснуючыя  адпаведна з заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку на дату
ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
 
                             Артыкул 12

        Уступленне ў сiлу, тэрмiн дзеяння i спыненне дзеяння
            
     1. Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму ў пiсьмовай форме аб
выкананнi iмi працэдур,  якiя  патрабуюцца  iх  заканадаўствамi  для
ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.  Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу
з даты другога паведамлення.

     2. Гэта Пагадненне застаецца ў сiле на працягу  дзесяцi  гадоў.
Па сканчэннi гэтага перыяду яно будзе заставацца ў сiле да сканчэння
дванаццацi месяцаў з даты, калi адзiн з Дагаворных Бакоў у пiсьмовай
форме паведамiць iншаму аб спыненнi дзеяння гэтага Пагаднення.

     3. У адносiнах да iнвестыцый, якiя былi ажыццёўлены да спынення
дзеяння гэтага Пагаднення, яго палажэннi будуць заставацца ў сiле на
працягу дзесяцi гадоў, калi лiчыць з даты спынення дзеяння.

     У СВЕДЧАННЕ ЧАГО прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для
гэтага, падпiсалi гэта Пагадненне.

     ЗДЗЕЙСНЕНА ў двух экземплярах у  г.Празе  14  кастрычнiка  1996
года   на   беларускай,   чэшскай  i  англiйскай  мовах.  У  выпадку
разыходжанняў  у  тлумачэннi  перавага  будзе  надавацца  тэксту  на
англiйскай мове.


 За Рэспублiку Беларусь                      За Чэшскую Рэспублiку
 Мiхаiл Марынiч                              Iван Качарнiк
 Мiнiстр знешнiх эканамiчных сувязей         Вiцэ-прэм'ер,
 Рэспублiкi Беларусь                         Мiнiстр фiнансаў
                                             Чэшскай Рэспублiкi





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations