Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 22.06.1995 № 402 "Аб выкананнi пастановы Кабiнета Мiнiстраў РБ ад 05.12.94 г. № 226 "Аб парадку i ўмовах прадстаўлення безнаяўных жыллёвых субсiдый"< Главная страница У мэтах выканання пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 05.12.94 г. N 226 у адпаведнасцi з рашэннем Мiнгарвыканкама N 980 "Аб арганiзацыйна-тэхнiчным забеспячэннi пастановы Кабiнета Мiнiстраў ад 05.12.94 г. N 226 "Аб парадку i ўмовах прадастаўлення безнаяўных жыллевых субсiдый" раённымi выканаўчымi камiтэтамi створаны службы субсiдзiравання i распрацавана праграмнае забеспячэнне для iх функцыянавання. Аднак, у сувязi з адсутнасцю сродкаў не праведзена ўкараненне праграмнага забеспячэння i не закуплена абсталяванне вылiчальнай i аргтэхнiкi, што не забяспечвае функцыянаванне служб субсiдзiравання ў адпаведнасцi з вышэйназванай пастановай Кабiнета Мiнiстраў РБ. На падставе вышэйвыкладзенага Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Упраўленню фiнансаў Мiнгарвыканкама (Якавенка Л.М.), раённым выканаўчым камiтэтам: 1.1. Выдзелiць да 01.07.95 г. сродкi для ўкаранення i вопытнай эксплуатацыi праграмнага забеспячэння служб субсiдзiравання i набыцця абсталявання вылiчальнай тэхнiкi адпаведна прыкладваемаму разлiку (дадатак). 2. Раённым выканаўчым камiтэтам: 2.1. Забяспечыць набыцце абсталявання да 20.07.95 г. 2.2. Забяспечыць укараненне праграмнага забеспячэння да 01.08.95 г. 2.3. Да 01.08.95 г. праiнфармiраваць Мiнгарвыканкам аб гатоўнасцi служб субсiдзiравання да прыему грамадзян i разлiкаў безнаяўных жыллевых субсiдый. 3. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Белахвостава У.М. Першы нам. старшынi выканкама Г.П.СЕНЬКЕВIЧ Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА Дадатак *****НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|