Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб асноўных прынцыпах трансгранiчнага супрацоўнiцтва"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2001 г. N 3/214



--------------------------------

<*> Вступило в силу 20 октября 1992 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, званыя далей "Бакамi",

кiруючыся прынцыпамi, выказанымi ў Дэкларацыi аб добрасуседстве, узаемаразуменнi i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча ад 10 кастрычнiка 1991 года,

маючы на ўвазе Рамавую Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранiчным супрацоўнiцтве памiж супольнымi i тэрытарыяльнымi ўладамi ад 21 мая 1980 года,

улiчваючы тое, што трансгранiчнае супрацоўнiцтва будзе спрыяць замацаванню цесных сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча,

усведамляючы значэнне, якое будзе мець супрацоўнiцтва памiж рэгiянальнымi i мясцовымi ўладамi абедзвюх дзяржаў,

рашуча падтрымлiваючы гэта супрацоўнiцтва i такiм чынам садзейнiчаючы эканамiчнаму i сацыяльнаму прагрэсу рэгiёнаў абедзвюх дзяржаў, у тым лiку iх прыгранiчных раёнаў,

дамовiлiся аб наступным:



Артыкул 1

1. Згаданыя ў гэтым Пагадненнi тэрмiны маюць наступнае значэнне:

- "трансгранiчнае супрацоўнiцтва" азначае ўсе ўзгодненыя меры ў эканамiчнай, юрыдычнай, тэхнiчнай, навуковай, культурнай i iншых сферах, накiраваныя на ўмацаванне i развiццё ўзаемаадносiн памiж рэгiянальнымi i мясцовымi ўладамi абедзвюх дзяржаў, а таксама заключэнне адпаведных пагадненняў;

- "рэгiянальныя ўлады" азначае тэрытарыяльныя ўлады, а таксама iх органы, якiя згодна з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы вырашаюць рэгiянальныя задачы;

- "мясцовыя ўлады" азначае тэрытарыяльныя ўлады, а таксама iх органы, якiя згодна з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы вырашаюць мясцовыя задачы.

2. Бакi дадуць адзiн аднаму iнфармацыю, патрэбную для ўдакладнення значэння тэрмiнаў "рэгiянальныя ўлады" i "мясцовыя ўлады".



Артыкул 2

1. Цэнтральныя органы выканаўчай улады абедзвюх дзяржаў будуць iнфармаваць рэгiянальныя i мясцовыя ўлады аб магчымасцях дзеяння гэтых улад у галiне трансгранiчнага супрацоўнiцтва.

2. Бакi шляхам узаемных дамоўленасцей будуць спрыяць стварэнню рэгiянальным i мясцовым уладам адпаведных умоў для ажыццяўлення трансгранiчнага супрацоўнiцтва.

3. Гэта Пагадненне не парушае ўжо iснуючых норм трансгранiчнага супрацоўнiцтва абедзвюх дзяржаў, асаблiва тых, якiя вынiкаюць з мiжнародных дагавораў.

4. Гэта Пагадненне не парушае правамоцтваў рэгiянальных i мясцовых улад, якiя вызначаны нацыянальным заканадаўствам кожнай з дзяржаў.

5. Кожная з дзяржаў можа ў любы час вызначыць частку сваёй тэрыторыi, прадмет i форму супрацоўнiцтва, да якiх гэта Пагадненне не будзе мець дачынення.



Артыкул 3

Па сумеснай дамоўленасцi Бакi могуць зрабiць адпаведныя захады з мэтай змены тых палажэнняў нацыянальнага заканадаўства, якiя ўскладняюць трансгранiчнае супрацоўнiцтва.



Артыкул 4

Бакi прыкладуць усе магчымыя намаганнi з мэтай вырашэння спрэчных пытанняў, якiя ўскладняюць трансгранiчнае супрацоўнiцтва.



Артыкул 5

Прадметам трансгранiчнага супрацоўнiцтва будзе, у прыватнасцi:

- развiццё рэгiёнаў, гарадоў i сельскiх раёнаў;

- тэрытарыяльныя планаванне i гаспадарка,

- транспарт i камунiкацыi /сродкi грамадскага транспарту, дарогi, аэрапорты, водныя шляхi, марскiя порты i порты на ўнутраных водных шляхах/,

- забеспячэнне электраэнергiяй, прыродным газам i вадой,

- ахова прыроды /нацыянальныя паркi, запаведнiкi, месцы адпачынку/,

- ахова навакольнага асяроддзя /барацьба з забруджваннем вады, паветра i глебы, будаўнiцтва ачышчальных збудаванняў, каналiзацыйных сетак i ўстановак для ўтылiзацыi адходаў/,

- прамысловае супрацоўнiцтва /кааператыўныя сувязi, стварэнне сумесных прадпрыемстваў/,

- гандлёвы абмен,

- сельская гаспадарка /развiццё агратэхнiкi, перапрацоўка i збыт сельскагаспадарчай прадукцыi/,

- адукацыя i навуковыя даследаваннi /прафесiянальнае навучанне, дапамога па вывучэнню мовы другой дзяржавы/,

- ахова здароўя,

- культура i мастацтва,

- турызм, адпачынак i спорт,

- барацьба са злачыннасцю,

- узаемная дапамога ў выпадку катастроф i стыхiйных бедстваў /эпiдэмii, паводкi, пажары, горнапрамысловыя катастрофы, транспартныя здарэннi/.



Артыкул 6

Рэгiянальныя або мясцовыя ўлады могуць заключаць грамадзянска-прававыя i iншыя дагаворы ў галiне трансгранiчнага супрацоўнiцтва, аб якiм гаворыцца ў пункце 1 Артыкула 1 i ў Артыкуле 5 гэтага Пагаднення. Гэта датычыцца, у прыватнасцi, дагавораў аб пастаўках, аказаннi паслуг i стварэннi сумесных прадпрыемстваў.

Рэалiзацыю гэтых дагавораў вышэйназваныя ўлады могуць дэлегаваць фiзiчным асобам, установам, прадпрыемствам i iншым юрыдычным асобам згодна з заканадаўствам, якое дзейнiчае на тэрыторыi адпаведнай дзяржавы.



Артыкул 7

1. З мэтай ажыццяўлення трансгранiчнага супрацоўнiцтва Бакi створаць Беларуска-польскую мiжурадавую каардынацыйную камiсiю па справах трансгранiчнага супрацоўнiцтва, званую далей "Камiсiяй".

2. На рэгiянальным i мясцовым узроўнях адпаведнымi ўладамi могуць быць створаны сумесныя каардынацыйныя органы па справах трансгранiчнага супрацоўнiцтва.



Артыкул 8

1. Задачай Камiсii з'яўляецца каардынацыя агульных напрамкаў, праграм i форм трансгранiчнага супрацоўнiцтва i разглад спрэчных пытанняў, якiя ўскладняюць гэта супрацоўнiцтва.

Камiсiя распрацоўвае таксама рэкамендацыi па стварэнню сумесных рэгiянальных i мясцовых каардынацыйных органаў па справах трансгранiчнага супрацоўнiцтва.

2. Камiсiя сустракаецца згодна з неабходнасцю, аднак не радзей двух разоў ў год.

3. Камiсiя можа запрашаць экспертаў для даследавання асобных праблем.



Артыкул 9

Выдаткi па ўдзелу ў пасяджэннях сумесных каардынацыйных органаў пакрываюцца са сродкаў рэгiянальных цi мясцовых улад, якiя дэлегуюць на гэтыя пасяджэннi сваiх прадстаўнiкоў.



Артыкул 10

Бакi рэкамендуюць сумесным каардынацыйным органам карыстацца ўзорамi пагадненняў, грамадзянска-прававых дагавораў i статутаў, якiя з'яўляюцца дадаткамi да Рамавай Еўрапейскай канвенцыi аб трансгранiчным супрацоўнiцтве памiж супольнiцтвамi i тэрытарыяльнымi ўладамi ад 21 мая 1980 г.



Артыкул 11

1. Гэта Пагадненне падлягае прыняццю згодна з заканадаўствам кожнай з дзяржаў i будзе ўведзена ў дзеянне ў дзень абмену нотамi з паведамленнем аб гэтым прыняццi.

2. Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 10 гадоў. Яго дзеянне будзе затым аўтаматычна працягвацца на пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў не паведамiць другому Боку аб сваiм жаданнi дэнансаваць яго не пазней чым за 6 месяцаў да сканчэння адпаведнага тэрмiну.


Здзейснена ў Варшаве 24 красавiка 1992 года ў двух экземплярах, кожны з якiх на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



Па ўпаўнаважанню Урада Рэспублiкi         Па ўпаўнаважанню Урада Рэспублiкi
Беларусь                                  Польша
        Подпiс                                    Подпiс





Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList