Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пратакол пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб парадку падрыхтоўкi афiцэрскiх кадраў у ваенна-навучальных установах"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 20 февраля 2003 г. N 3/590 -------------------------------- <*> Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 года. Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны Украiны, надалей Бакi, кiруючыся палажэннямi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб ваенным супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г., дамовiлiся пра наступнае: Артыкул 1Бакi ажыццяўляюць узгодненыя дзеяннi, накiраваныя на падрыхтоўку афiцэрскiх кадраў, зыходзячы з патрэб iх Узброеных Сiл. Падрыхтоўка ваенных кадраў для Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i Узброеных Сiл Украiны будзе ажыццяўляцца, пачынаючы з набору 1992 года, беларускiмi i ўкраiнскiмi ваенна-навучальнымi ўстановамi па заяўках на дагаворнай аснове, з выключэннямi, указанымi ў артыкуле 2 гэтага Пратакола. Артыкул 2Бакi даюць курсантам i слухачам ваенна-навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь i Украiны, а таксама ад'юнктам i дактарантам права бясплатна прадоўжыць i закончыць навучанне ў беларускiх i ўкраiнскiх ваенна-навучальных установах i навукова-даследчых установах, у якiя яны паступiлi да 1992 года. Артыкул 3На аснове гэтага Пратакола Бакамi распрацоўваецца гадавы план прыёму на вучобу ў беларускiя i ўкраiнскiя ваенна-навучальныя ўстановы. Гадавы план прыёму на вучобу курсантаў, слухачоў, ад'юнктаў i дактарантаў ваенна-навучальных i навукова-даследчых устаноў Рэспублiкi Беларусь i Украiны распрацоўваецца рабочымi групамi Бакоў да 15 лiстапада кожнага года. У план падрыхтоўкi ваенных кадраў уключаецца патрэбная колькасць вучэбных месц, тэрмiны падрыхтоўкi, спецыяльнасцi, па якiх плануецца падрыхтоўка афiцэрскiх кадраў для Бакоў, i iншыя пытаннi. План падрыхтоўкi афiцэрскiх кадраў падпiсваецца ўпаўнаважанымi асобамi Бакоў да 15 снежня кожнага года. Артыкул 4Кожны з Бакоў адбiрае i накiроўвае абiтурыентаў у вышэйшыя ваенна-навучальныя ўстановы па дамоўленасцi. Адказнасць за адбор кандыдатаў ускладаецца на камандзiруючы Бок. Камандаванне ваенна-навучальнай установы абавязваецца правесцi медыцынскi агляд абiтурыентаў i пасля iх прыёму нясе адказнасць за належную арганiзацыю вучэбнага працэсу, стварэнне неабходных сацыяльна-бытавых умоў у перыяд навучання. Бакi праводзяць фiнансавыя разлiкi, звязаныя з рэалiзацыяй гэтага Пратакола, да пачатку навучальнага года за поўны год навучання, а таксама прымаюць меры да поўнага выканання курсантамi, слухачамi, ад'юнктамi i дактарантамi правiл унутранага распарадку ваенна-навучальных устаноў, парадку i правiл паводзiн у дзяржаве знаходжання ў адпаведнасцi з дзеючым у ёй заканадаўствам. Артыкул 5Невыкананне або скасаванне кантракта, у тым лiку па вiне курсанта, слухача, ад'юнкта або дактаранта, спыняюць яго дзеянне з абавязковай кампенсацыяй выдаткаў на навучанне вiнаватым Бокам. Артыкул 6Бакi прызнаюць эквiвалентнасць дакументаў аб адукацыi ў беларускiх i ўкраiнскiх ваенна-навучальных установах на тэрыторыi сваiх дзяржаў. Спецыяльнасцi, тэрмiны падрыхтоўкi ваенных кадраў для Узброеных Сiл i колькасць навучэнцаў вызначаюцца Бакамi на аснове заявак, падаваемых штогод, не пазней 1 студзеня года паступлення на вучобу. Асобам, якiя закончылi ваенна-навучальныя ўстановы, першае афiцэрскае званне прысвойваецца загадам Мiнiстра абароны дзяржавы, якая накiравала iх на вучобу. Артыкул 7Бакi выпрацоўваюць механiзм узаемных разлiкаў па падрыхтоўцы афiцэрскiх кадраў на дагаворнай аснове. Прыём i навучанне курсантаў, слухачоў ажыццяўляецца на аснове дзеючых правiл i палажэнняў прымаючага боку. Артыкул 8Пратакол набывае сiлу з моманту яго падпiсання i дзейнiчае ў адпаведнасцi з артыкулам 6 Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб ваенным супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 года. Адбылося ў г. Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Мiнiстэрства абароны За Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь Украiны Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|