Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Дагавор мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2001 г. N 3/252 Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 года Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi, улiчваючы ўзаемную зацiкаўленасць у развiццi навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, прызнаючы важную ролю навукi i тэхналогiй у развiццi эканомiкi, жадаючы ўмацаваць i развiць эканамiчнае, навуковае i навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва на аснове раўнапраўя i ўзаемнай выгады, дамовiлiся пра наступнае: Артыкул 1Бакi ўмацоўваюць i развiваюць супрацоўнiцтва ў галiне навукi i тэхналогiй памiж дзвюма дзяржавамi на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады згодна з палажэннямi гэтага Дагавора i дзеючым заканадаўствам кожнай дзяржавы. Артыкул 2Супрацоўнiцтва ўключае наступныя формы: а) выкананне сумесных праектаў даследаванняў i вопытна-канструктарскiх распрацовак, абмен iх вынiкамi, а таксама абмен вучонымi i спецыялiстамi, якiя ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi гэтых праектаў; б) выкананне па ўзаемнай дамоўленасцi навукова-даследчых i iнавацыйных праектаў юрыдычнымi асобамi адной з дзяржаў па заказу другога Боку; в) правядзенне сумесных навуковых канферэнцый, сiмпозiумаў, семiнараў, выстаў i iншых мерапрыемстваў, а таксама арганiзацыя курсаў для навучання i перападрыхтоўкi навукова-тэхнiчных работнiкаў; г) абмен навуковай, навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй i дакументацыяй; д) сумеснае выкарыстанне навукова-даследчых прыбораў i навуковага абсталявання. Згодна з палажэннямi гэтага Дагавора могуць выкарыстоўвацца iншыя формы навуковага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва на аснове дамоўленасцi. Артыкул 31. З мэтай выканання гэтага Дагавора Бакi ствараюць Мiжурадавую Камiсiю па супрацоўнiцтву ў галiне навукi i тэхналогiй. Членамi гэтай Камiсii з'яўляюцца сустаршынi, iх намеснiкi, сакратары i члены яе беларускай и ўкраiнскай секцый, прызначаныя ў парадку, вызначаным кожным з Бакоў. 2. Асноўнымi задачамi Камiсii з'яўляюцца: стварэнне спрыяльных умоў для рэалiзацыi гэтага Дагавора; садзейнiчанне выкананню сумесных праграм i праектаў; абмен думкамi аб перспектывах навуковага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва i вывучэнне прапаноў па яго развiццi. 3. Пасяджэннi Камiсii будуць праводзiцца па прапанове аднаго з Бакоў не меней чым адзiн раз у год пачаргова ў Рэспублiцы Беларусь i на Украiне. 4. Старшынствуе на пасяджэннi прадстаўнiк краiны, на тэрыторыi якой праходзiць пасяджэнне Камiсii. 5. Для арганiзацыi сваёй дзейнасцi Камiсiя распрацоўвае i зацвярджае рэгламент працы. Артыкул 4Камiсiя ўзгадняе тэматыку i накiрункi супрацоўнiцтва ў выглядзе Выканаўчых Праграм. Бакi будуць заахвочваць заключэнне доўгатэрмiновых пагадненняў, скiраваных на развiццё доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва памiж дзяржаўнымi органамi, даследчымi iнстытутамi, навуковымi суполкамi, вышэйшымi навучальнымi ўстановамi i iншымi навукова-тэхнiчнымi арганiзацыямi. Зазначаныя пагадненнi павiнны змяшчаць: мэту i змест супрацоўнiцтва, задачы i вынiкi, а таксама пералiк арганiзацый, адказных за рэалiзацыю сумесных праектаў i мерапрыемстваў; крынiцы фiнансавання супрацоўнiцтва; парадак выкарыстання вынiкаў сумесных даследаванняў i ўрэгулявання пытанняў iнтэлектуальнай уласнасцi, а таксама парадак сумеснага выкарыстання навукова-тэхнiчных аб'ектаў. Артыкул 5Выдаткi па абмену экспертамi, вучонымi i iншымi спецыялiстамi ў рамках Дагавора будуць пакрывацца на наступнай аснове: Бок, якi накiроўвае спецыялiстаў, аплачвае праязны бiлет туды i назад памiж пунктамi прыбыцця абедзвюх дзяржаў. Бок, якi прымае спецыялiстаў, цалкам аплачвае выдаткi на iх пражыванне, харчаванне, праезд i iншыя паслугi на сваёй тэрыторыi, калi гэта не пярэчыць пагадненням, зазначаным у артыкуле 4, i калi не будзе iншай дамоўленасцi. Артыкул 61. Навукова-тэхнiчная iнфармацыя, атрыманая ў працэсе супрацоўнiцтва, апрача той, што адносiцца да прамысловай уласнасцi альбо не падлягае пагалосцы па камерцыйных цi вытворчых прычынах, будзе адкрыта для сусветнай навуковай суполкi шляхам выкарыстання агульнапрынятых спосабаў яе перадачы i згодна з дзеючым заканадаўствам i правiламi кожнай дзяржавы. 2. Рашэнне пытанняў iнтэлектуальнай уласнасцi, узнiкшых у працэсе супрацоўнiцтва ў межах гэтага Дагавора, будзе адбывацца на падставе рабочых пагадненняў i ў адпаведнасцi з мiжнароднымi нормамi. 3. Вучоныя, тэхнiчныя эксперты i прадстаўнiкi арганiзацый трэцiх дзяржаў цi мiжнародных арганiзацый па згодзе абодвух Бакоў могуць запрашацца для ўдзелу ў рэалiзацыi праектаў i праграм, прадугледжаных гэтым Дагаворам. Выдаткi, звязаныя з iх удзелам, як правiла, аплачваюцца трэцiмi бакамi, калi абодва Бакi не прадугледзiлi i пiсьмова не зафiксавалi iншы парадак. Артыкул 7Усе пытаннi камерцыйнага характару, звязаныя з сумеснымi праектамi альбо праграмамi, павiнны быць прадметам асобных дагавораў, якiя заключаюцца памiж выканаўцамi згодна з дзеючым заканадаўствам кожнай дзяржавы. Артыкул 8Пытаннi падзелу i выкарыстання аб'ектаў прамысловай уласнасцi, якая будзе створана пры выкананнi сумесных даследаванняў цi iншых навукова-даследчых прац, будуць вырашацца згодна з пагадненнямi, заключанымi ў кожным выпадку памiж арганiзацыямi, што супрацоўнiчаюць, на падставе дзеючага заканадаўства кожнай дзяржавы. Артыкул 9З мэтай рэалiзацыi супрацоўнiцтва ў рамках гэтага Дагавора кожны з Бакоў на падставе дзеючага на тэрыторыi сваёй дзяржавы заканадаўства будзе спрыяць: паскарэнню i спрашчэнню ўвозу i вывазу на сваю тэрыторыю i са сваёй тэрыторыi на тэрыторыю другой дзяржавы абсталявання i прыбораў, неабходных для выканання работ у рамках супрацоўнiцтва; паскарэнню i спрашчэнню ўезду i выезду з яе тэрыторыi, а таксама перамяшчэнню i працы на яе тэрыторыi асоб, якiя ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi гэтага Дагавора, уключаючы забеспячэнне iх доступу ў патрэбныя геаграфiчныя раёны, да неабходных iнфармацыйных матэрыялаў, архiўных i бiблiятэчных фондаў, а таксама ва ўстановы i арганiзацыi, што ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi гэтага Дагавора. Артыкул 10Грамадзяне адной з дзяржаў, якiя удзельнiчаюць у рэалiзацыi гэтага Дагавора i знаходзяцца пры гэтым на тэрыторыi другой дзяржавы, забяспечваюцца медыцынскай дапамогай ва ўсiх надзвычайных сiтуацыях i пры раптоўным захворваннi за кошт дзяржавы, на тэрыторыi якой яны знаходзяцца. Артыкул 11Бакi не нясуць адказнасцi за якi-небудзь урон, нанесены юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, якiя дзейнiчаюць у рамках рэалiзацыi гэтага Дагавора. Артыкул 12Палажэннi гэтага Дагавора не пярэчаць iншым пагадненням i дагаворам, у тым лiку мiжнародным, падпiсаным Бакамi. Артыкул 13Пытаннi, звязаныя з тлумачэннем або выкананнем гэтага Дагавора, павiнны вырашацца шляхам правядзення кансультацый памiж Бакамi. Артыкул 141. Гэты Дагавор набывае сiлу з даты яго падпiсання i дзейнiчае на працягу пяцi гадоў. Тэрмiн дзеяння гэтага Дагавора аўтаматычна падоўжваецца на наступныя два гады, калi нiводзiн з Бакоў за шэсць месяцаў да сканчэння тэрмiну дзеяння Дагавора не паведамiць пiсьмова другому Боку пра свой намер спынiць дзеянне Дагавора. 2. Палажэннi Дагавора могуць быць зменены са згоды Бакоў. Нiякiя змены цi спыненне дзеяння гэтага Дагавора не закранаюць правоў i абавязкаў, якiя ўзнiклi ў рамках гэтага Дагавора, пакуль набудуць сiлу такiя змены цi пакуль спынiцца дзеянне Дагавора. Адбылося ў г. Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Украiны Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|