Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне аб бязвiзавым уездзе грамадзян Рэспублiкi Беларусь на Украiну i грамадзян Украiны ў Рэспублiку Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2001 г. N 3/250 -------------------------------- <*> Прекратило свое действие 5 августа 2010 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi, з мэтай развiцця прыязных адносiн памiж дзвюма дзяржавамi, iмкнучыся ўмацаваць палiтычныя, эканамiчныя, гандлёвыя, навукова-тэхнiчныя, культурныя i iншыя сувязi, лiчачы неабходным забяспечыць дзейную абарону правоў i iнтарэсаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Украiны, жадаючы ўстанавiць набходныя гарантыi асабовых i маёмасных праваадносiн грамадзян абедзвюх дзяржаў, дамовiлiся пра наступнае: Артыкул 1Грамадзяне адной дзяржавы маюць права ўязджаць, выязджаць i перамяшчацца па тэрыторыi другой дзяржавы пры наяўнасцi сапраўдных дакументаў, якiя засведчваюць iх асобу i пацвярджаюць грамадзянства. Артыкул 2Парадак уезду, выезду i перамяшчэння iншаземных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Украiны, рэгулюецца заканадаўствам кожнай з дзяржаў. Артыкул 3Грамадзяне адной дзяржавы ўязджаюць, выязджаюць альбо едуць транзiтам праз тэрыторыю другой дзяржавы праз пагранiчныя пункты пропуску i абавязаны прытрымлiвацца неабходных фармальнасцей згодна з яе нацыянальным заканадаўствам. Артыкул 4Бакi абавязуюцца прапускаць у трэцiя краiны ў пунктах пропуску, адкрытых для мiжнародных зносiн, грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Украiны, пры наяўнасцi ў iх сапраўдных i належным чынам аформленых дакументаў на права перасячэння гранiцы i будуць прымаць меры, каб не дапусцiць выезду ў трэцiя краiны асоб, якiм выезд закрыты кампетэнтнымi органамi Бакоў гэтага Пагаднення. З гэтай мэтай кампетэнтныя органы Бакоў будуць абменьвацца неабходнай iнфармацыяй. Артыкул 5Кожны з Бакоў з мэтай забеспячэння бяспекi цi захавання грамадскага парадку, а таксама ў выпадках папярэджання ўспышкi эпiдэмiй або прыняцця каранцiнных мераў можа часова спынiць, часткова цi цалкам, дзеянне палажэнняў гэтага Пагаднення. Паведамленне другога Боку аб часовым спыненнi i далейшым узнаўленнi дзеяння гэтага Пагаднення адбываецца на дыпламатычных каналах у найкарацейшы тэрмiн. Артыкул 6Пакуль набудзе сiлу гэтае Пагадненне, Бакi абмяняюцца па дыпламатычных каналах узорамi дзеючых дакументаў, якiя пацвярджаюць грамадства i асобу грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Украiны, а таксама будуць рэгулярна iнфармаваць адзiн аднаго пра змены ў парадку iх выдачы i выкарыстання i пра адпаведныя заканадаўчыя акты, якiя маюць дачыненне да сферы прымянення гэтага Пагаднення. Артыкул 7Са згоды Бакоў у гэтае Пагадненне могуць уносiцца дапаўненнi i змены. Артыкул 8Гэтае Пагадненне набывае сiлу праз 30 дзён пасля яго падпiсання. Гэтае Пагадненне заключана на няпэўны тэрмiн i будзе заставацца ў сiле, пакуль адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць па дыпламатычных каналах аб рашэннi спынiць яго дзеянне. У гэтым выпадку Пагадненне спыняе дзеянне праз 90 дзён з даты атрымання другiм Бокам зазначанага паведамлення. Адбылося ў г. Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Украiны Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|