Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 22.02.1995 № 18 "Аб умовах працы работнiкаў Рэспублiкi Беларусь за мяжой"

Документ утратил силу
< Главная страница


Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 7 марта 1995 г. N 776/12


У сувязi са змяненнямi структуры органаў дзяржаўнага кiравання Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам знешнiх эканамiчных сувязей Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб умовах працы работнiкаў Рэспублiкi Беларусь за мяжой i ўвесцi яго у дзеянне з 1 сакавiка 1995 г.

2. Правiлы аб умовах працы работнiкаў Рэспублiкi Беларусь за мяжой, зацверджаныя Пастановай Дзяржкампрацы ад 6 снежня 1993 г. N 90, лiчыць страцiўшымi сiлу.



Мiнiстр працы А.САСНОЎ



I. Агульныя палажэннi

1. Дзеянне дадзенага Палажэння распаўсюджваецца:

на работнiкаў, накiраваных з Рэспублiкi Беларусь або прынятых за мяжой членаў iх сем'яў на работу ў дыпламатычныя i гандлёвыя прадстаўнiцтвы, консульскiя ўстановы Рэспублiкi Беларусь у замежных краiнах, а таксама ў прадстаўнiцтвы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у дзяржавах-удзельнiцах Садружнасцi Незалежных Дзяржаў;

на работнiкаў, накiраваных з Рэспублiкi Беларусь за мяжу мiнiстэрствамi, ведамствамi, асацыяцыямi, канцэрнамi, прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi на работу ў замежныя фiрмы i арганiзацыi;

на кiраўнiкоў, спецыялiстаў, навукова-педагагiчных работнiкаў, аспiрантаў, дактарантаў i студэнтаў, накiраваных за мяжу для навучання i стажыроўкi;

на работнiкаў, выязджаючых з Рэспублiкi Беларусь у службовыя камандзiроўкi за мяжу.

2. На работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой распаўсюджваецца дзеянне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь з асаблiвасцямi, якiя ўстаноўлены гэтым Палажэннем.

3. Работнiкi, накiраваныя з Рэспублiкi Беларусь для работы ва ўстановах Рэспублiкi Беларусь за мяжой, лiчацца супрацоўнiкамi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, мiнiстэрстваў (камiтэтаў), iншых дзяржаўных органаў <*>, ажыццяўляючых каардынацыю дзейнасцi ў адносiнах да адпаведных устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой.



-------------------------------

<*> У далейшым - дзяржаўныя органы.


Прызначэннi i перамяшчэннi работнiкаў ва ўстановах Рэспублiкi Беларусь за мяжой афармляюцца загадамi (распараджэннямi) дзяржаўных органаў, накiраваўшых iх на працу, незалежна ад загада па адпаведнай установе за мяжой.

Працоўныя i звязаныя з iмi адносiны асоб, прынятых на работу ў замежныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь з лiку мясцовых грамадзян, рэгулююцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам краiны месцажыхарства работнiкаў або ўмовамi працоўнага дагавора.



II. Афармленне на работу за мяжой

4. За час афармлення на работу ва ўстанову Рэспублiкi Беларусь за мяжой за работнiкам захоўваецца сярэднi заработак па месцу ранейшай працы.

Асобам, якiя не працавалi да накiравання за мяжу i не атрымлiвалi заработнай платы (маладыя спецыялiсты i iнш.), выплата заработнай платы ажыццяўляецца зыходзячы са службовага акладу (тарыфнай стаўкi) па пасадзе, на якую работнiк прызначаецца з дня падпiсання загада дзяржаўнага органа аб накiраваннi на работу за мяжу.

5. Работнiкам, якiх выклiкалi з раёнаў Рэспублiкi Беларусь, для iх афармлення на работу за мяжой, кiраўнiкi дзяржаўных органаў або прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, у штатах якiх яны знаходзяцца, выплачваюць сутачныя, пакрываюць кошт праезду i расходы па найму жылля ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб службовых камандзiроўках, але не больш чым за 10 каляндарных дзён.



III. Накiраванне на работу за мяжу

6. З работнiкамi, накiраванымi на работу за мяжу, ажыццяўляецца поўны разлiк па месцы iх ранейшай працы ў Рэспублiцы Беларусь. Пры гэтым за час да дня прызначэння на работу ва ўстанову Рэспублiкi Беларусь за мяжой дзяржаўны орган, якi накiраваў работнiка, выплачвае яму сярэднi заработак, атрымлiваемы па асноўнаму месцу працы ў адпаведнасцi з заканадаўствам, а таксама пакрывае расходы па праезду да новага месца работы, найму жылля i правозу багажу па нормах, устаноўленых падпунктамi "г" i "е" пункта 10 гэтага Палажэння.

7. Работнiкам, накiраваным на работу ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь за мяжой, заработная плата выплачваецца з дня прызначэння на работу да дня перасячэння межы ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь у памеры службовага акладу па прыраўнаванай пасадзе работнiкаў адпаведнага дзяржаўнага органа, а з дня перасячэння мяжы - у замежнай валюце ў парадку, якi прадугледжаны пунктамi 14 - 17 гэтага Палажэння.

8. Аднаразовая дапамога асобам, накiраваным на работу ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь за мяжой на тэрмiн не менш года, выплачваецца наймальнiкам у замежнай валюце пасля падпiсання загада аб прызначэннi работнiка на работу ў памеры службовага акладу па той пасадзе, на якую прызначаны работнiк.

Чарговая аднаразовая дапамога можа быць выдадзена не раней чым праз год з дня выезду работнiка за мяжу, незалежна ад таго, цi накiраваны работнiк з рэспублiкi паўторна ў краiну, дзе ён раней працаваў, цi ў iншую краiну.

У выпадку датэрмiновага выезду работнiка з-за мяжы ў Рэспублiку Беларусь па незалежных ад яго абставiнах (хвароба, датэрмiновая адкамандзiраванне i г.д.) атрыманая дапамога вяртанню не падлягае.


9. За час знаходжання ў дарозе да месца работы за мяжой работнiку выплачваюцца сутачныя:

а) пры праезде па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь - у грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь;

б) пры праезде па тэрыторыi замежнай дзяржавы - у замежнай валюце.

Пакрыццё расходаў ажыццяўляецца па нормах камандзiравання, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Пры гэтым работнiкам, накiраваным на работу за мяжу, за час праезду па тэрыторыi замежнай дзяржавы да месца работы за мяжой выплата сутачных ажыццяўляецца ў памерах, якiя ўстаноўлены Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь для дзяржавы, дзе знаходзiцца дадзена ўстанова.

За час праезду водным транспартам, калi ў кошт бiлета ўключаны кошт харчавання, сутачныя выплачваюцца ў памеры 30 працэнтаў устаноўленай нормы за кожны каляндарны дзень знаходжання ў дарозе, уключаючы дзень прыбыцця ў краiну прызначэння.

У выпадку захворвання работнiка ў дарозе за час вымушанай у сувязi з гэтым затрымкi яму выплачваюцца сутачныя ў парадку i па нормах, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Пры праездзе работнiка з Рэспублiкi Беларусь на работу за мяжу дзень перасячэння мяжы ўключаецца ў днi, за якiя сутачныя выплачваюцца ў замежнай валюце, а пры праездзе з-за мяжы ў Рэспублiку Беларусь дзень перасячэння мяжы ўключаецца ў днi, за якiя сутачныя выплачваюцца ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь. Дата перасячэння мяжы пры праездзе работнiкаў за мяжу i назад вызначаецца па адзнацы кантрольна-прапускных пунктаў у замежным пашпарце работнiка.

Калi дзень выезду за мяжу супадае з днём прыбыцця да месца работы за мяжой або дзень выезду з-за мяжы супадае з днём прыбыцця да месца прызначэння ў Рэспублiцы Беларусь, то ў гэтых выпадках сутачныя выплачваюцца ў вышэйназваным парадку.

10. Работнiкам, накiраваным на работу за мяжу, пакрываюцца наступныя расходы, уключаючы расходы па пераезду членаў сям'i (да членаў сям'i i работнiка адносяцца: жонка, муж, а таксама дзецi да 18 гадоў i непрацаздольныя дзецi старэй 18 гадоў):

а) па праезду паветраным, чугуначным i водным транспартам:

па тарыфу 2-га класа (на самалётах - па тарыфу эканамiчнага класа, на суднах - па тарыфу турыстычнага класа).

Пры праездзе названымi вiдамi транспарту пакрываюцца расходы па аплаце страхавых i камiсiйных збораў.

З дазволу кiраўнiка адпаведнага дзяржаўнага органа расходы па праезду названымi вiдамi транспарту могуць быць пакрыты па тарыфу 1-га класа.

Калi квалiфiкацыя кают на пасажырскiх суднах устаноўлена ў катэгорыях, каюты першай, другой i трэцяй катэгорыi лiчацца каютамi 1-га класа, а каюты iншых катэгорый - 2-га (турыстычнага) класа.

Калi адсутнiчаюць вагоны (а на суднах - каюты) 2-га класа, расходы пакрываюцца па тарыфу 1-га класа.

Кошт праезду па чыгунцы ў краiнах Азii i Афрыкi пакрываецца ўсiм работнiкам па тарыфу 1-га класа.

Калi праезд чыгуначным або водным транспартам адбываецца ў начны час, то аплачваецца кошт спальнай плацкарты, у тым лiку для дзяцей, на якiх набываюцца праязныя бiлеты, а таксама кошт аднаго бiлета i спальнай плацкарты для дваiх дзяцей, якiя маюць права на бясплатны праезд;

б) па праезду транспартам агульнага карыстання на вакзал, аэрапорт або прыстань, а таксама з вакзала, аэрапорта або прыстанi ў месцы адпраўлення, прызначэння i перасадак, калi яны знаходзяцца за межамi населенага пункта (акрамя тых выпадкаў, калi работнiку прадстаўляюцца бясплатныя сродкi перамяшчэння);

в) па пераезду па грунтовых, шашэйных дарогах i водных пераправах;

г) па правозу не больш 80 кг багажу як на самаго работнiка, так i на кожнага члена сям'i, але не болей 240 кг на сям'ю, незалежна ад колькасцi багажу, якi дазваляецца правозiць бясплатна па бiлету таго вiду транспарту, якiм карыстаецца работнiк;

д) на атрыманне замежных пашпартоў i вiз для работнiка i членаў яго сям'i, а таксама за прапiску пашпартоў;

е) па найму жылля ў выпадку вымушанай затрымкi ў дарозе па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, уключаючы пагранiчныя пункты, па нормах, устаноўленых Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь для найму жылля пры службовых камандзiроўках у межах Рэспублiкi Беларусь, але не больш чым за 3 днi;

ж) па найму жылога памяшкання ў выпадку вымушанай затрымкi ў дарозе па тэрыторыi замежнай дзяржавы - у памеры фактычных расходаў, але не больш устаноўленых гранiчных норм для работнiка i 50 працэнтаў гэтых норм на яго сям'ю. З дазволу пасла (пасланнiка) Рэспублiкi Беларусь у дадзенай краiне ў асобных выпадках могуць быць пакрыты фактычныя расходы па найму памяшкання, якiя перавышаюць устаноўленыя гранiчныя нормы. Калi атрымаць такi дазвол немагчыма ў сувязi з тым, што ў дадзенай краiне няма пасольства Рэспублiкi Беларусь або яно знаходзiцца ў iншым горадзе, названыя расходы могуць быць пакрыты работнiку з дазволу кiраўнiцтва адпаведнага дзяржаўнага органа.

За час затрымкi ў дарозе без уважлiвых прычын заработная плата i сутачныя не выплачваюцца, расходы па найму жылога памяшкання не пакрываюцца.

Неабходнасць затрымкi ў дарозе (падпункт "в" пункта 9, падпункты "е" i "ж" пункта 10) павiнна быць пацверджана даведкай адпаведнай установы Рэспублiкi Беларусь за мяжой.

11. У выпадку пераезду за мяжу членаў сям'i асобна ад работнiка, наймальнiкам, якi яго накiраваў, пакрываюцца расходы па пераезду членаў сям'i (у тым лiку расходы на правоз багажу i найм памяшкання на прыпынках у дарозе) у парадку, якi прадугледжаны пунктам 10 гэтага Палажэння.

12. Расходы па пераезду работнiка, а таксама членаў яго сям'i з Рэспублiкi Беларусь за мяжу i назад пакрываюцца, як правiла, толькi пры накiраваннi работнiка за мяжу i пры адкамандзiраваннi яго ў Рэспублiку Беларусь.



IV. Перамяшчэннi за мяжой

13. Пры пераводзе работнiка на работу з адной краiны ў iншую заработная плата за час знаходжання ў дарозе (уключаючы дзень выезду) выплачваецца да перасячэння мяжы краiны, з якой ён выязджае, па пасадзе, якую ён займаў, з устаноўленымi надбаўкамi, а з дня перасячэння мяжы - па пасадзе, на якую ён прызначаны, з улiкам устаноўленых надбавак.

Пры пераводзе работнiка з адной краiны ў iншую або ў межах адной i той жа краiны сутачныя i расходы ў сувязi з пераездам пакрываюцца ў парадку, якi прадугледжаны пунктамi 9 - 12 гэтага Палажэння.

Аднаразовая дапамога пры пераводзе на работу з адной краiны ў iншую выплачваецца ў замежнай валюце ў памеры 25 працэнтаў акладу па новай пасадзе ў валюце той краiны, у якую работнiк пераведзены, калi з дня атрымання апошняй дапамогi прайшло больш шасцi месяцаў.

Пры пераводзе ў iншую мясцовасць у межах адной i той жа краiны аднаразовая дапамога не выплачваецца.

Калi работнiк пры пераездзе на работу з адной краiны ў iншую абавязаны па распараджэнню наймальнiка выехаць у Рэспублiку Беларусь для вырашэння пытанняў, звязаных з яго новым празначэннем, то за час знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь яму выплачваецца заработная плата, зыходзячы з службовага акладу па прыраўнаванай пасадзе адпаведнага дзяржаўнага органа з улiкам устаноўленых надбавак у грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь. Расходы па пераезду пакрываюцца ў парадку, якi прадугледжаны пунктамi 9 - 12 гэтага Палажэння.



V. Аплата працы

14. Умовы аплаты працы работнiкаў паўнамоцных i гандлёвых прадстаўнiцтваў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ў дзяржавах-удзельнiцах Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, а таксама работнiкаў дыпламатычных, гандлёвых прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь у замежных краiнах устанаўлiваюцца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь або iншым упаўнаважаным iм органам.

Работнiкам устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой, якiя праходзяць стажыроўку ў цэнтральным апараце Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь перад выездам на работу за мяжу выплачваецца заработная плата ў памеры 100 працэнтаў службовага акладу па прыраўнаванай пасадзе работнiкаў цэнтральнага апарата мiнiстэрства.

15. Аплата працы работнiкаў, накiраваных на работу ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь за мяжу, ажыццяўляецца з дня перасячэння мяжы ў замежнай валюце i грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь зыходзячы з устаноўленых акладаў i надбавак да iх, а прынятых за мяжой на штатныя пасады члены iх сем'яў - з дня iх залiчэння на работу. Пры гэтым аплта працы работнiкаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў у замежных дзяржавах праводзiцца ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь у памеры 40 працэнтаў ад акладаў па прыраўнаванай пасадзе работнiкаў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства замежных спраў, а гандлёвых прадстаўнiцтваў Мiнiстэрства знешнiх эканамiчных сувязей Рэспублiкi Беларусь.

Калi службовы аклад у замежнай валюце ўстаноўлены ў двух валютах (валюце краiны знаходжання i свабоднай канверсуемай), то выплата адпаведнай часткi акладу (у выглядзе выхадной дапамогi, заработнай платы за час водпуску i iнш.) ажыццяўляецца ў такiх жа валютах i ў тых жа суадносiнах, як i аклады.

Аплата працы работнiкаў з няпоўным рабочым днём або напоўным рабочым тыднем ажыццяўляецца прапарцыянальна адпрацаванаму часу i выплачваецца ў замежнай валюце i грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь. У такiм жа парадку ажыццяўляецца аплата працы работнiкаў, прынятых на месцы на штатныя пасады ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь за мяжой членаў сем'яў.

Работнiкам устаноў Рэспублiкi Беларусь у краiнах з цяжкiмi клiматычнымi ўмовамi ўстанаўлiваецца 25-працэнтная надбаўка да службовых акладаў у замежнай валюце. Такiя краiны пералiчаны ў дадатку N 1 да гэтага Палажэння.

За час затрымкi ў дарозе ў выпадках, прадугледжаных пунктам 9 гэтага Палажэння, заработная плата ў замежнай валюце выплачваецца работнiкам, зыходзячы з акладу, якi ўстаноўлены па адпаведнай пасадзе ў краiне знаходжання з улiкам надбавак.

16. Заработная плата ў замежнай валюце выплачваецца работнiкам Рэспублiкi Беларусь за мяжой не радзей аднаго разу ў месяц.

17. Вылiчэннi з заработнай платы работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой па судовым рашэнням i бясспрэчным спагнанням ажыццяўляецца ў памерах, якiя прадугледжаны мiжнароднымi дагаворамi або заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Спагнанне алiментаў з заработнай платы работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой у карысць асоб, якiя пражываюць ў Рэспублiцы Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана мiжнароднымi дагаворамi.



VI. Рабочы час i час адпачынку

18. Правiлы ўнутранага працоўнага распарадку для кожнай установы Рэспублiкi Беларусь за мяжой устанаўлiваюцца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi ў прымяненнi да Правiлу унутранага працоўнага распарадку, якi дзейнiчае ў гэтых органах.

19. Працягласць рабочага часу i часу адпачынку (у тым лiку святочныя днi) для работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб працы. Выхадныя днi могуць устанаўлiвацца ў прымяненнi да мясцовых умоў.

Для работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь у краiнах з гарачым i вiльготным клiматам, якiя пералiчаны ў дадатку N 2 да гэтага Палажэння, устанаўлiваецца шасцiчасовы рабочы дзень.

У тых выпадках, калi ўстановы Рэспублiкi Беларусь ствараюцца ў краiнах з гарачым i вiльготным клiматам упершыню, пытанне аб працягласцi рабочага дня вырашаецца Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

20. У iнтарэсах мэтазгоднасцi для асобных катэгорый работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой са згоды наймальнiка можа прымяняцца падсумаваны ўлiк рабочага часу па перыядам (двухтыднёвы, месячны i г.д., але не больш квартала) як у якасцi агульнага правiла, так i ў асобныя прамежкi часу з тым, каб агульная працягласць рабочага часу за ўлiковы перыяд не перавышала ўстаноўленай колькасцi рабочых гадзiн дадзенага перыяду.

Пры падсумаваным улiку рабочага часу ў Правiлах унутранага працоўнага распарадку павiнна быць устаноўлена гранiчная працягласць рабочага часу ў асобныя рабочыя днi.

21. Ненармiраваны рабочы дзень устанаўлiваецца для работнiкаў, якiя займаюць пасады, названыя ў пералiках, зацверджаных адпаведнымi мiнiстэрствамi.

22. Прыцягненне работнiкаў да звышурочнай работы, а таксама да работы ў святочныя i выхадныя днi прымяняецца ў парадку, што ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

23. Работнiкам устаноў Рэспублiкi Беларусь у краiнах з цяжкiмi клiматычнымi ўмовамi прадастаўляюцца штогадовыя водпускi працягласцю, якая прадугледжана дадаткам N 3 да гэтага Палажэння, а ў iншых краiнах - у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Чарговасць i парадак прадастаўлення водпускаў устанаўлiваецца наймальнiкам у парадку, што ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

24. Работнiкам, якiя заняты на работах са шкоднымi ўмовамi працы, прадастаўляюцца дадатковыя водпускi ў парадку, што ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

25. У выключных выпадках, калi прадстаўленне водпуску работнiку ў бягучым працоўным годзе можа неспрыяльна паўплываць на нармальную дзейнасць установы, дапускаецца са згоды работнiка перанос водпуску на наступны працоўны год.

Перанесены водпуск можа быць далучаны да водпуску за наступны працоўны год.

26. У выпадку пераводу работнiка з адной краiны ў iншую (з рознымi клiматычнымi ўмовамi) вылiчэнне водпускаў ажыццяўляецца прапарцыянальна часу прабывання ў кожнай краiне, зыходзячы з працягласцi водпуску, што ўстаноўлены для работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь у кожнай з гэтых краiн.

27. Работнiкi ўстаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой выкарыстоўваюць штогадовы водпуск па свайму вырашэнню. Выплата налiчанай сумы за водпуск ажыццяўляецца ў замежнай валюце ў памеры 50 працэнтаў з разлiку службовага акладу з устаноўленымi надбаўкамi i 50 працэнтаў з разлiку службовага акладу па прыраўнаванай пасадзе адпаведных работнiкаў органаў дзяржаўнага кiравання з улiкам устаноўленых надбавак.

Пры выездзе ў Рэспублiку Беларусь для правядзення водпуску работнiкам аплачваецца адзiн раз у календарным годзе кошт праезду ад месца работы за мяжой да г.Мiнска або пункта афармлення i кошт праезду назад (ад г.Мiнска або пункта афармлення да месца работы за мяжой) па нормах, устаноўленых пунктам 10 гэтага Палажэння, за выключэннем расходаў па правозу багажу i найму жылля.

За работнiкамi ўстаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой, якiя навучаюцца ў завочных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь, у выпадку прадастаўлення дадатковага водпуску для здачы залiкаў i экзаменаў, а таксама для падрыхтоўкi i абароны дыпломнага праекту (работы) захоўваецца сярэдняя заработная плата ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь у парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

28. Па ўзаемнай згодзе работнiка ўстановы Рэспублiкi Беларусь за мяжой з наймальнiкам штогадовы водпуск можа быць далучаны да камандзiроўкi ў Рэспублiку Беларусь.

У гэтым выпадку за час праезду з-за мяжы ў Рэспублiку Беларусь (да перасячэння мяжы) i назад работнiку выплачваюцца заработная плата i сутачныя, а таксама пакрываюцца iншыя расходы як камандзiраванаму (пункты 64 i 69 Палажэння).

За час знаходжання ў камандзiроўцы на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь як у выпадку далучэння водпуску да камандзiроўкi, так i ў выпадку далучэння камандзiроўкi да водпуску, работнiку выплачваюцца заработная плата i сутачныя за час камандзiроўкi, а таксама пакрываюцца iншыя расходы як камандзiраванаму (пункт 69 Палажэння).

Аплата за час водпуску ў гэтых выпадках ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пунктам 27 Палажэння.

29. Работнiкам, якiя пераводзяцца за мяжой з адной установы ў iншую кампенсацыя за невыкарастаны водпуск не выплачваецца. Водпуск па новаму месцу работу прадастаўляецца з улiкам адпрацаванага часу ў кожнай установе.

30. Пры скасаваннi працоўнага дагавора i вяртанне работнiка з-за мяжы ў Рэспублiку Беларусь установа Рэспублiкi Беларусь за мяжой разлiкаў за навыкарастаны водпуск за работнiкам не ажыццяўляе.

У гэтым выпадку дзяржаўны орган, у распараджэннi якога работнiк адкамандзiраваны, абавязаны прадаставiць работнiку чарговы водпуск прапарцыянальна часу, якi быў адпрацаваны за мяжой i за якi не быў выкарастаны водпуск, зыходзячы з працягласцi устаноўленага водпуску. Аплата за час водпуску ажыццяўляецца ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь з разлiку службовага акладу па прыраўнаванай пасадзе работнiкаў дзяржаўных органаў з улiкам устаноўленых надбавак. Пры звальненнi работнiка ў такiм жа парадку яму выплачваецца грашовая кампенсацыя за невыкарастаны водпуск.

31. Асобам, прынятым на работу за мяжой з членаў сям'i работнiкаў, накiраваных з Рэспублiкi Беларусь, якiя звальняюцца на месцы без выезду ў Рэспублiку Беларусь, выплачваецца кампенсацыя за невыкарыстаны водпуск у замежнай валюце, а калi гэта звальненне звязана з выездам у Рэспублiку Беларусь - у парадку, што ўстаноўлены пунктам 30 гэтага Палажэння.



VII. Сумяшчальнiцтва i замяшчэнне работнiкаў, якiя адсутнiчаюць

32. Выкананне работы ў парадку сумяшчальнiцтва i замяшчэння работнiкаў, якiя часова адсутнiчаюць, дапускаецца са згоды работнiка толькi ў парадку выключэння з дазволу дзяржаўнага органа, што накiраваў работнiка за мяжу.

Аплата працы пры сумяшчальнiцтве i пры замяшчэннi работнiкаў, якiя часова адсутнiчаюць, ажыццяўляецца ў парадку, што ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

33. У выпадку часовага пераводу работнiка (да 2-х месяцаў) з адной установы Рэспублiкi Беларусь за мяжой на работу ў iншую ўстанову, якая знаходзiцца ў iншым горадзе той жа краiны, работнiку выплачваюцца:

а) сутачныя за час праезду да месца работы i назад па нормах, што ўстаноўлены пры камандзiроўках ўнутры краiны знаходжання;

б) кошт праезду на падставе пацвярджаючых дакументаў;

в) расходы па найму жылля ў месцы часовай работы ў адпаведнасцi з падпунктам "ж" пункта 10 гэтага Палажэння, калi работнiку не прадстаўлена жыллё бясплатна.



VIII. Забеспячэнне пры часовай непрацаздольнасцi

34. Работнiкi Рэспублiкi Беларусь, накiраваныя на работу ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь за мяжой, а таксама члены iх сем'яў, прынятыя на работу за мяжой на штатныя пасады, у выпадках часовай непрацаздольнасцi ў перыяд работы за мяжой атрымлiваюць дапамогу па часовай непрацаздольнасцi ў замежнай валюце, вылiчаную ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, але не больш чатырох месяцаў запар, а па цяжарнасцi i родах - за перыяд, прадугледжаны заканадаўствам аб працы Рэспублiкi Беларусь.

Калi часовая непрацаздольнасць работнiка працягваецца звыш чатырох месяцаў I ён па стану здароўя не можа выехаць у Рэспублiку Беларусь, то дапамога ў замежнай валюце выплачваецца яму за ўвесь час знаходжання ў лячэбнай установе да рашэння ўрачоў аб магчымасцi эвакуацыi яго ў Рэспублiку Беларусь.

35. Работнiкам устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой за час непрацаздольнасцi, якая наступiла ў перыяд iх знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь, выплачваецца дапамога па часовай непрацаздольнасцi ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь па нормах, якiя дзейнiчаюць у Рэспублiцы Беларусь, зыходзячы з акладу па прыраўнаванай пасадзе работнiкаў органаў дзяржаўнага кiравання з улiкам устаноўленых надбавак.

Такi ж парадак прымяняецца ў выпадку, калi непрацаздольнасць наступiла за мяжой, але работнiк часова накiраваны на лячэнне ў Рэспублiку Беларусь.

36. За час хваробы, якая наступiла ў дарозе па тэрыторыi замежнай дзяржавы пры накiраваннi на работу за мяжу або пры вяртаннi работнiкаў назад у сувязi з iх адкамандзiраваннем, пры камандзiроўках работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой у рэспублiку або iншыя краiны, а таксама пры паездцы ў водпуск або з водпуску да месца работы за мяжой работнiку выплачваецца дапамога ў парадку, якi прадугледжаны пунктам 34 гэтага Палажэння.

За час непрацаздольнасцi, якая наступiла ў дарозе, работнiку ажыццяўляецца выплата сутачных (пры накiраваннi на работу i камандзiраваннi за мяжу) i пакрываюцца фактычныя расходы па найму жылля. Пакрыццё фактычных расходаў па найму жылога памяшкання на замежнай тэрыторыi ў тых выпадках, калi за час знаходжання ў дарозе работнiк вымушаны зрабiць прыпынак з прычыны яго захворвання або захворвання члена яго сям'i, якi едзе разам з iм i не можа заставацца без пабочнай дапамогi, ажыццяўляецца па нормах, устаноўленых для накiраваных на работу ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь за мяжой (падпункт "ж" пункта 10), а на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь - па нормах, устаноўленых заканадаўствам аб аплаце службовых камандзiровак у межах Рэспублiкi Беларусь.

Указаны парадак прымяняецца пры адкамандзiраваннi работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой у Рэспублiку Беларусь, а таксама пры накiраваннi гэтых работнiкаў у камандзiроўкi ў iншыя краiны.

Факт захворвання за мяжой павiнен быць пацверджаны даведкай адпаведнай медыцынскай установы.

37. Жанчынам, накiраваным з Рэспублiкi Беларусь на работу ва ўстановы за мяжой, а таксама прынятым на месцы на штатныя пасады з членаў сем'яў работнiкаў, накiраваных на работу за мяжу, прадастаўляецца водпуск па цяжарнасцi i родах i выплачваецца дапамога ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь.



IХ. Медыцынская дапамога i iншыя вiды забеспячэння

38. Работнiкi ўстаноў Рэспублiкi Беларусь, накiрованыя на работу за мяжу, члены iх сем'яў маюць права на медыцынскую дапамогу, а таксама па вырашэнню Мiнiстэрства замежных спраў i на медыцынскае страхаванне за кошт адпаведнай установы Рэспублiкi Беларусь за мяжой у наступных вiдах:

а) бальнiчную дапамогу (уключаючы расходы па аплаце харчавання) ва ўсiх выпадках захворвання, якiя патрабуюць змяшчэння хворага ў стацыянарную лячэбную ўстанову, а таксама ва ўсiх выпадках, патрабуючых аперацыйнай дапамогi ў стацыянарных умовах, акрамя пластыка-касметычных аперацый;

б) амбулаторную дапамогу - ва ўсiх выпадках, патрабуючых спецыялiзаваную амбулаторную медыцынскую дапамогу (у тым лiку стаматалагiчную, акрамя пратэзавання, калi яно не выклiкана неабходнасцю ў вынiку няшчаснага выпадку) i амбулаторных працэдур, уключаючы малую хiрургiю;

в) дапамогу на даму - у выпадках, калi хворы не змешчаны ў стацыянар i не можа лячыцца амбулаторна.

Парадак расходавання сродкаў на медыцынскую дапамогу вызначаецца палажэннямi, зацверджанымi адпаведнымi дзяржаўнымi органамi для падведамных устаноў за мяжой.

39. Работнiкам устаноў за мяжой па месцы работы выплачваецца аднаразовая дапамога ў замежнай валюце пры нараджэннi дзiцяцi за мяжой у памеры пяцi працэнтаў ад акладу пасла Рэспублiкi Беларусь у дадзенай краiне, калi заработная плата аднаго з бацькоў не перавышае 50 працэнтаў гэтага акладу.

40. У выпадку смерцi члена сям'i работнiка за мяжой або самаго работнiка сям'i выплачваецца аднаразовая грашовая дапамога на пахаванне ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь ў памеры, якi прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Работнiку або членам сям'i пакрываюцца расходы па пераезду ў рэспублiку да iх месцажыхарства па нормах, устаноўленых пунктам 10 гэтага Палажэння, а таксама расходы па перавозцы цела памершага, калi яны не ажыццяўлялiся за кошт установы. Пры гэтым расходы па правозу багажу аплачваюцца з улiкам нормы, якая належала б работнiку або члену сям'i да iх смерцi.

41. На сацыяльнае страхаванне работнiкаў, накiраваных за мяжу, а таксама прынятых на работу на месцы на штатныя пасады з членаў iх сем'яў адпаведныя дзяржаўныя органы выплачваюць у рэспублiцы ў цэнтралiзаваным парадку страхавыя ўзносы ў памеры, якi ўстаноўлены заканадаўствам у грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь.



Х. Скасаванне працоўнага дагавора i вяртанне з-за мяжы ў Рэспублiку Беларусь

42. Скасаванне працоўнага дагавора i вяртанне работнiкаў з-за мяжы ў рэспублiку ажыццяўляецца дзяржаўным органам, якi накiраваў яго на работу за мяжу, у распараджэнне гэтага органа.

Работнiкам, якiя вызваляюцца ад работы за мяжой з выездам у Рэспублiку Беларусь, выплачваюцца кампенсацыi па пераезду, устаноўленыя пунктамi 9 - 12 гэтага Палажэння.

Кошт праезду i правозу багажу работнiка i членаў яго сям'i аплачваецца ад месца работы за мяжой да месцазнаходжання дзяржаўнага органа, накiраваўшага работнiка за мяжу або да ранейшага пастаяннага месцажыхарства, калi работнiк i члены яго сям'i туды вяртаюцца. Пры вяртаннi работнiка да месца пастаяннага жыхарства яму выплачваюцца сутачныя, а таксама кошт праезду ў парадку, якi прадугледжаны падпунктам "а" пункта 10 гэтага Палажэння.

Усе кампенсацыi выплачваюцца за кошт таго дзяржаўнага органа, у сiстэме якога работнiк працаваў за мяжой.

43. Выплата выхадной дапамогi пры звальненнi работнiка ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

44. Пры скасаваннi працоўнага дагавора i вяртання работнiка у Рэспублiку Беларусь наймальнiкi абавязаны прадаставiць iм па магчымасцi работу, якую яны выконвалi да накiравання за мяжу.

45. Работнiкам, накiраваным ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь за мяжу, а таксама членам iх сем'яў, прынятым на месцы на штатныя пасады, час работы ў гэтых установах залiчваецца ў iх бесперапынны працоўны стаж пры назначэннi дапамог па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню пры ўмове паступлення на работу пасля вяртання ў рэспублiку на працягу двух месяцаў (без улiку часу праезду да месца пастаяннага жыхарства i водпуску, не выкарыстанага за час работы за мяжой), акрамя выпадкаў спынення працоўнага дагавора за вiнаватыя учынкi.

46. Час знаходжання за мяжой непрацаваўшых ва ўстановах Рэспублiкi Беларусь членаў сем'яў названых работнiкаў не перапыняе iх працоўнага стажу, калi перапынак памiж днём вяртання ў рэспублiку i днём паступлення на работу не перавысiў двух месяцаў (без улiку часу праезду да месца пастаяннага жыхарства).

Перыяд пражывання за мяжой непрацуючых ва ўстановах Рэспублiкi Беларусь жонак (мужоў) работнiкаў гэтых устаноў залiчваецца ў агульны працоўны стаж, калi увогуле ён не перавысiў 10 гадоў.



ХI. Умовы працы i матэрыяльнага забеспячэння работнiкаў, накiраваных асацыяцыямi i iншымi суб'ектамi гаспадарання на работу ў замежныя фiрмы i арганiзацыi

47. Умовы працы i матэрыяльнага забеспячэння работнiкаў, накiраваных асацыяцыямi, канцэрнамi, прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi i iншымi суб'ектамi гаспадарання на работу ў замежныя фiрмы i арганiзацыi прадугледжваюцца кантрактамi, двухбаковымi пагадненнямi, а таксама iншымi актамi.



XII. Умовы матэрыяльнага забеспячэння кiраўнiкоў, спецыялiстаў, навукова-педагагiчных работнiкаў, дактарантаў, аспiрантаў i студэнтаў, накiраваных за мяжу на навучанне i стажыроўку

48. Матэрыяльнае забеспячэнне кiраўнiкоў, спецыялiстаў, навукова-педагагiчных работнiкаў, дактарантаў, аспiрантаў i студэнтаў, накiраваных на навучанне i стажыроўку на двухбаковай аснове, устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з дагаворамi. заключанымi накiроўваючым i прымаючым бакамi.

49. Выплата заработнай платы i стыпендый у замежнай валюце кiраўнiкам, спецыялiстам, навукова-педагагiчным работнiкам, дактарантам, аспiрантам i студэнтам, накiраваным на навучанне i стажыроўку, ажыццяўляецца арганiзацыямi i ўстановамi Рэспублiкi Беларусь з дня перасячэння мяжы туды i назад, на падставе адзнакi кантрольна-прапускных пунктаў у пашпарце.

50. Выплаты ўказаным работнiкам, дактарантам, аспiрантам i студэнтам за час навучання i стажыроўкi за мяжой ажыццяўляюцца за кошт уласных сродкаў арганiзацый i ўстаноў:

а) з дня накiравання на навучанне або стажыроўку да дня перасячэння мяжы - у памеры сярэдняй заработнай платы па асноўнай рабоце (стыпендыi) за апошнiя два каляндарныя месяцы да накiравання за мяжу або ў памеры ўстаноўленай стыпендыi ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь;

б) з дня перасячэння мяжы - на ўмовах, прадугледжаных дагаворам адпаведных устаноў.

У склад сярэдняй заработнай платы ўключаюцца выплаты, прадугледжаныя заканадаўствам, за выключэннем надбавак за работу ў зонах радыёактыўнага забруджання.

51. За час правядзення канiкулаў у Рэспублiцы Беларусь студэнтам, дактарантам i аспiрантам стыпендыя выплачваецца ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь у памерах, прадугледжаных заканадаўствам рэспублiкi.

52. Кiраўнiкам, спецыялiстам, навукова-педагагiчным работнiкам, дактарантам, аспiрантам i студэнтам пры накiраваннi на навучанне або стажыроўку за мяжу аднаразовая дапамога не выплачваецца.

53. Расходы па праезду да месца навучання або стажыроўкi за мяжой i назад пакрываюць камандзiруючыя наймальнiкi па ўстаноўленых нормах.

Выплата камандзiровачных пры накiраваннi на навучанне або стажыроўкi пры ўмове частковага забеспячэння за кошт прымаючага боку рэгулююцца ў адпаведнасцi з абзацамi 4 - 6 пункта 63 гэтага Палажэння.

Асобам, накiраваным на навучанне або стажыроўку за мяжу на тэрмiн больш 2-х месяцаў, якiм прымаючы бок забяспечвае харчаванне, пражыванне i выплачвае стыпендыю, сярэдняя заработная плата (стыпендыя) па асноўным месцы працы (вучобы) не захоўваецца.

Пры накiраваннi за мяжу на навучанне або стажыроўку пакрываюцца расходы па правозу да 30 кг багажу.

54. Кiраўнiкам, спецыялiстам, навукова-педагагiчным работнiкам прадастаўленне кватэр з мэбляй i камунальнымi паслугамi (электраэнергiя, ацяпленне, асвятленне, водазабеспячэнне, газ i ўборка месцаў агульнага карыстання) ажыццяўляецца на падставе дагавораў памiж адпаведнымi арганiзацыямi.

55. У тым выпадку, калi прымаючы бок не забяспечвае работнiкаў, дактарантаў, аспiрантаў i студэнтаў бясплатным медыцынскiм абслугоўваннем, то яны маюць права на неабходную медыцынскую дапамогу за кошт адлiчэнняў сродкаў валютных фондаў аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый, мiнiстэрстваў i ведамстваў у парадку, прадугледжаным пунктам 38 гэтага Палажэння.

56. Усе iншыя пытаннi, звязаныя з матэрыяльным забеспячэннем вышэйуказаных работнiкаў, могуць рэгулявацца раздзелам I Палажэння.



XIII. Гарантыi i кампенсацыi пры камандзiроўках за мяжу

57. Накiраванне работнiкаў у службовыя камандзiроўкi за мяжу ажыццяўляецца на падставе загада, падпiсанага кiраўнiком дзяржаўнага органа, прадпрыемства, арганiзацыi, iншага суб'екта гаспадарання, а ў выпадку, калi камандзiраванне за мяжу ажыццяўляецца на падставе запрашэння замежнай фiрмы, арганiзацыi - адпаведнага запрашэння, якое вызначае ўмовы знаходжання за мяжой (аплата працы, праезд, расходы на пражыванне i г.д.).

Гэтае запрашэнне сумесна з загадам служыць падставай для разлiку i выплаты валютных сродкаў работнiкам, накiраваным ў службовыя камандзiроўкi за мяжу.

Дзяржаўныя органы, суб'екты гаспадарання вядуць рэгiстрацыю такiх запрашэнняў.

Пры накiраваннi работнiкаў у камандзiроўку кiраўнiк дзяржаўнага органа, суб'екта гаспадарання ўстанаўлiвае заданне па камандзiроўцы, у якiм вызначаюцца: мэта камандзiроўкi, тэрмiн знаходжання за мяжой, план сустрэч i перагавораў з прадстаўнiкамi замежных фiрм i арганiзацый, а ў выпадках заключэння дагавора - прадмет кантракта, умовы пастаўкi, форма i вiд плацежу. Заданне падпiсваецца кiраўнiком i камандзiрованым работнiкам.

Акрамя таго кiраўнiком вызначаецца адказная асоба па арганiзацыi замежных камандзiровак i iх кантролю, парадак i форма пiсьмовай справаздачы. Пры гэтым, справаздача аб здзейсненай камандзiроўцы павiнна ў максiмальнай ступенi адлюстроўваць ход перагавораў за мяжой, дамоўленасць з прадстаўнiкамi замежных фiрмаў, а таксама эканамiчную, кан'юнктурную, цэнавую i iншую iнфармацыю.

58. За работнiкамi, накiраванымi ў кароткатэрмiновыя камандзiроўкi за мяжу захоўваецца месца работы (пасада) i сярэднi заработак.

Вылiчэнне сярэдняга заработку, захоўваемага за камандзiраванымi работнiкамi, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

На перыяд знаходжання ў камандзiроўцы работнiку выплачваюцца сутачныя, а таксама пакрываюцца расходы па праезду да пункта камандзiравання i назад <*>, правозу багажу, па найму жылля, камiсiйныя па абмену ў банку чэка або аднаго вiда замежнай валюты ў другую.

-------------------------------

<*> Пакрыццё транспартных расходаў у межах пункта камандзiравання ажыццяўляецца за кошт сутачных


Акрамя таго, пакрываюцца расходы па атрыманню службовага замежнага пашпарта, вiз, медыцынскаму страхаванню.

У выпадку знаходжання работнiка ў камандзiроўцы за мяжой больш за 60 дзён выплата сутачных, пачынаючы з 61 дня ажыццяўляецца ў памерах, устаноўленых для работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой пры камандзiроўках у межах краiны, дзе знаходзiцца гэта ўстанова.

59. Дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, установы i арганiзацыi, накiраваўшыя работнiкаў у службовыя камандзiроўкi за мяжу, папярэдне забяспечваюць iх неабходнымi сродкамi ў замежнай валюце ў выглядзе авансу на камандзiровачныя расходы.

Аплата расходаў у замежнай валюце па службовых замежных камандзiроўках ажыццяўляецца за кошт сродкаў суб'ектаў гаспадарання. Дзяржаўныя прадпрыемствы i арганiзацыi пры накiраваннi работнiка ў службовую камандзiроўку ажыццяўляюць усе неабходныя разлiкi, зыходзячы з норм выплат, устаноўленых нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.

Недзяржаўныя прадпрыемствы i арганiзацыi могуць ажыццяўляць аплату расходаў на камандзiроўкi за мяжу па нормах, якiя вызначаны палажэннямi аб пакрыццi камандзiровачных расходаў, зацверджаных iх вышэйстаячымi органамi кiравання, а калi яны адсутнiчаюць - пакрыццё расходаў ажыццяўляецца па нормах, устаноўленых Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.

Перавышэнне норм расходаў па найму жылля вызначаецца на падставе пацвярджаючых дакументаў.

Аднясенне сум камандзiровачных расходаў на выдаткi на вытворчасць (работы, паслугi) ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Расходы на вышэйназваныя мэты звыш сум, уключаемых у сабекошт прадукцыi (работы, паслугi) пакрываюцца за кошт прыбытку, што застаецца ў распараджэннi суб'ектаў гаспадарання.

Перавышэнне норм расходаў па найму жылля вызначаецца на падставе пацвярджаючых дакументаў.

Акрамя таго, сумы ў замежнай валюце, выплачаныя работнiкам ў якасцi сутачных i расходаў па найму жылога памяшкання звыш норм, устаноўленых Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць абкладанню падаходным падаткам па сукупнасцi з заработнай платай таго месяца, у якiм яны выплачаны, за выключэннем выпадкаў, што указаны ў пункце 61 гэтага Палажэння.

Пры падаткаабкладаннi названая сума ў замежнай валюце пералiчваецца па курсу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на дату вылiчэння падатку.

Пры адсутнасцi або недастатковасцi валютных сродкаў суб'екты гаспадарання набываюць iх безнаяўным шляхам у парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.

У парадку выключэння па прычынах адсутнасцi валютнага рахунку на момант камандзiроўкi або сродкаў на iм, для выплаты работнiкам, накiраваным у камандзiроўку, неабходных валютных сродкаў яны могуць быць набыты ў выпадках, дазволеных Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь, за грашовыя адзiнкi Рэспублiкi Беларусь у абменных пунктах упаўнаважаных бакаў Рэспублiкi Беларусь.

Пры гэтым адлюстраванне аперацый па выдачы пад справаздачу грашовых адзiнак Рэспублiкi Беларусь для набыцця замежнай валюты за наяўны разлiк, апрыходаванне валюты i яе выдача на камандзiровачныя расходы ажыццяўляецца ў бухгалтарскiм улiку на падставе пацвярджаючых дакументаў ва ўстаноўленым парадку.

60. Парадак пакрыцця расходаў за мяжой асобным катэгорыям работнiкаў (работнiкам транспартных арганiзацый, занятым на мiжнародных маршрутах, дзеячам культуры, удзельнiкам мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў) вызначаецца адпаведнымi мiнiстэрствамi (установамi, арганiзацыямi) па ўзгадненню з Мiнфiнам, Мiнпрацы i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь.

61. Дзяржаўныя органы, прадпрыемствы i арганiзацыi ў выключных выпадках пры накiраваннi за мяжу кiраўнiкоў, спецыялiстаў для удзелу ў мiжнародных мерапрыемствах (канферэнцыях, семiнарах, спаборнiцтвах, навучаннi, стажыроўцы i г.д.), якiя праводзяцца згодна рэгламенту на ўмовах папярэдняга ўнясення ўзносаў (уключаючых у тым лiку аплату харчавання, пражывання) арганiзацыямi-удзельнiкамi, ажыццяўляюць, як правiла, аплату ўказаных плацяжоў безнаяўным шляхам на падставе пацвярджаючых дакументаў (паведамленняў адпаведных органаў, адказных за правядзенне ўказаных мерапрыемстваў, аб суме ўзносаў), незалежна ад норм камандзiровачных расходаў, устаноўленых Мiнiстэрствам фiнансаў. Пры гэтым асобам, якiя выязджаюць на дадзеныя мерапрыемствы, дадатковыя выплаты ў замежнай валюце не праводзяцца.

Разам з тым, калi пры безнаяўнай аплаце ў лiк уключаны толькi расходы на харчаванне, накiраваўшы бок па вырашэнню кiраўнiка мае права дадаткова выплацiць работнiку на асабiстыя расходы сутачныя ў памеры 15 працэнтаў нормы.

Калi пры правядзеннi мiжнародных семiнараў, нарад, канферэнцый i iншых мерапрыемстваў гэтага роду, уключаючы стажыроўку i навучання, бок-арганiзатар прадастаўляе ўдзельнiкам гасцiнiцу, кошт нумароў у якой перавышае нормы, устаноўленыя Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, да справаздачы прымаюцца фактычныя расходы па найму жылля на падставе пацвярджаючых дакументаў.

У выпадку, калi прымаючы замежны бок пакрывае ў наступным кошт праязных бiлетаў, якiя набыты для работнiкаў за кошт дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў i арганiзацый Рэспублiкi Беларусь за грашовыя адзiнкi Рэспублiкi Беларусь, указаныя сумы ў замежнай валюце ўносяцца ў касу з прыкладаннем дакументаў, пацвярджаючых iх вяртанне.

Работнiкi дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганiзацый, вiнаватыя ў крадзяжы, нястачы, перарасходзе замежнай валюты (свабодна канверсуемай) i фондавых каштоўнасцей у свабодна канверсуемай валюце нясуць крымiнальную, адмiнiстрацыйную i дысцыплiнарную адказнасць, а таксама пакрываюць у двухкратным памеры кошт гэтай валюты, вызначаны па курсу Нацыянальнага банку Рэспублiкi Беларусь на момант выяўлення нястачы.

Пакрыццё работнiкамi недзяржаўных прадпрыемстваў, арганiзацый, вiнаватымi ў крадзяжы, нястачы, перарасходзе замежнай валюты, ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца iх вышэйстаячымi органамi кiравання або ўласнiкамi.

Вiнаватыя асобы дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганiзацый за немэтавае выкарыстанне валютных сродкаў, у тым лiку пакрыўшыя расходы па замежнай камандзiроўцы асоб, якiя не знаходзяцца ў штаце, а таксама за перавышэнне ўстаноўленых норм камандзiровачных расходаў (у выпадку незапатрабавання ад падсправаздачнай асобы пакрыцця дапушчанага перарасходу), уносяць у даход рэспублiканскага бюджэту 10-кратны кошт гэтай валюты ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь, вызначаемы па курсу Нацыянальнага банку Рэспублiкi Беларусь на момант учынення парушэння (вызначаецца па даце выплаты).

У выпадку, калi на момант праверкi кантралюючым органам указаныя сумы не пералiчаны ў даход рэспублiканскага бюджэту, спагнанне ажыццяўляецца гэтым органам па курсу Нацыянальнага банка на дзень вынясення рашэння аб спагнаннi.

62. Не дапускаецца выкарыстанне валютных сродкаў, атрыманых на камандзiровачныя расходы, на iншыя мэты.

63. Сутачныя за час прабывання ў камандзiроўцы выплачваюцца:

а) пры праездзе па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь - у грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь, па нормах, устаноўленых заканадаўствам аб аплаце службовых камандзiровак у межах Рэспублiкi Беларусь;

б) пры праездзе i за час прабывання на замежнай тэрыторыi у замежнай валюце па нормах, устаноўленых для краiны, у якую накiраваны работнiк у службовую камандзiроўку.

Пры выплаце сутачных прымяняюцца адпаведныя правiлы, прадугледжаныя пунктам 9 гэтага Палажэння. Пры гэтым дзень перасячэння мяжы пры выездзе з Рэспублiкi Беларусь ўключаецца ў днi, за якiя сутачныя выплачваюцца ў замежнай валюце, а дзень перасячэння мяжы пры вяртаннi ў рэспублiку - у днi, за якiя сутачныя выплачваюцца ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь, па нормах, устаноўленых для камандзiровак у межах рэспублiкi.

Дзень перасячэння дзяржаўнай мяжы вызначаецца па адзнацы ў пашпарце. Пры камандзiраваннi ў Расiю i iншыя краiны Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, дзе пры перасячэннi мяжы адзнака ў пашпарце не робiцца, дзень ад'езду аплачваецца па нормах i ў валюце той краiны, куды работнiк камандзiраваны, а дзень прыезду - у грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь па нормах, устаноўленых для камандзiровак у межах рэспублiкi. Пацвярджэннем для выплаты ў дадзеным выпадку з'яўляюцца праязныя дакументы або адзнакi ў камандзiровачным пасведчаннi.

Пры выездзе у камандзiроўку за мяжу i вяртаннi назад у той жа дзень работнiку выплачваюцца сутачныя ў замежнай валюце ў памеры 50 працэнтаў устаноўленай нормы. У выпадках, калi работнiкi накiраваны у кароткатэрмiновую камандзiроўку за мяжу, у перыяд камандзiроўкi забяспечваюцца замежнай валютай на асабiстыя расходы за кошт прымаючага боку, выплата сутачных гэтым асобам не ажыццяўляецца. Калi прымаючы бок не выплачвае указаным асобам замежную валюту на асабiстыя расходы, але прадастаўляе iм за свой кошт харчаванне, сутачныя iм выплачваюцца ў памеры 30 працэнтаў нормы.

У выпадку прадастаўлення бясплатнага жылля выплаты на гэтыя мэты не ажыццяўляюцца.

Пры накiраваннi за мяжу дэлегацый навучэнцаў (школьнiкi, студэнты вузаў, навучэнцы тэхнiкумаў i iншых навучальных устаноў) накiраваўшы бок выплачвае сутачныя ў памеры 15 працэнтаў нормы пры ўмове, што забеспячэнне харчаваннем ажыццяўляецца за кошт накiраваўшага або прымаючага боку i прымаючы бок не выплачвае замежную валюту на асабiстыя расходы.

64. Пакрыццё расходаў, звязаных з камандзiроўкай, ажыццяўляецца па нормах i ў парадку, якiя прадугледжаны пунктам 10 гэтага Палажэння, пры абавязковым прадстаўленнi пацвярджаючых дакументаў у арыгiнале (рахункi, квiтанцыi, праязныя бiлеты) i з улiкам палажэнняў гэтага раздзела.

Расходы па правозу да 30 кг багажу пакрываюцца незалежна ад колькасцi багажу, якi правозiцца бясплатна па бiлету.

Сумы за харчаванне i iншыя асабiстыя паслугi, уключаныя ў рахункi за найм памяшкання, аплачваюцца за кошт сутачных i пакрыццю не падлягаюць. Расходы па бранiраванню месцаў у гасцiнiцы пакрываюцца у межах норм расходаў за найм памяшкання.

Пры камандзiраваннi работнiкаў у Расiю i iншыя краiны Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, уключаючы Грузiю, аплата расходаў па найму жылля (выключаючы час знаходжання ў дарозе, акрамя вадзiцеляў грузавых аўтамабiляў i асоб, камандзiраваных сумесна з iмi), пры адсутнасцi пацвярджаючых дакументаў, ажыццяўляецца у памеры пяцi працэнтаў ад гранiчнай нормы пакрыцця расходаў па найму жылога памяшкання. Акрамя таго, пры камандзiраваннi ў вышэйназваныя краiны пры прадстаўленнi пацвярджаючых дакументаў ажыццяўляюцца пакрыццё расходаў звыш устаноўленых норм на пражыванне па бранiраванню месцаў у гасцiнiцы i аплаце мясцовых збораў на права пражывання ў асобных гарадах.

Пакрыццё расходаў па найму жылога памяшкання, ў вынiку пражывання работнiкаў у дадзенай краiне ў некалькiх гасцiнiцах, ажыццяўляецца па камандзiроўцы у цэлым ў межах устаноўленых норм.

65. У выпадку камандзiравання работнiкаў на аўтатранспарце наймальнiка пакрыццё сутачных i расходаў па найму жылля ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

Iншыя расходы, звязаныя з паездкай на аўтатранспарце за мяжу (набыццё ГЗМ, плата за стаянку, аплата дарожных, мытных збораў за мяжой, страхавы збор за аўтатранспарт) пакрываюцца па фактычным расходам на падставе пацвярджаючых дакументаў (чэка, квiтанцыi). Пры гэтым указаныя расходы адносяцца на затраты вытворчасцi (работы, паслугi) ва ўстаноўленым парадку.

66. Работнiкi, якiя прыбылi са службовай камандзiроўкi, складаюць пiсьмовую справаздачу аб вынiках камандзiроўкi ў двухтыднёвы тэрмiн з дня прыбыцця ў адпаведнасцi з патрабаваннямi пункта 57 гэтага Палажэння.

Пры гэтым работнiкi, якiя прыбылi з замежнай камандзiроўкi, ў абавязковым парадку адначасова са справаздачай павiнны здаць службовыя, дыпламатычныя пашпарты ў адпаведныя падраздзяленнi мiнiстэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, арганiзацый у тэрмiны, якiя ўстаноўлены для справаздачы.

Парадак i тэрмiны справаздачы за атрыманыя валютныя сродкi рэгламентуюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

67. Калi работнiк, камандзiраваны за мяжу, пераходзiць там на пастаянную работу ва ўстанову Рэспублiкi Беларусь, то ён атрымлiвае ад гэтай установы кампенсацыi, устаноўленыя для накiраваных на работу з Рэспублiкi Беларусь за мяжу, з улiкам тых кампенсацый, якiя ён атрымаў пры ад'ездзе ў камандзiроўку. У гэтым выпадку работнiкам пакрываюцца расходы па правозу да 80 кг багажу на чалавека, але не больш за 240 кг на сям'ю, без залiку раней выплачаных сум.

Работнiкам, якiя знаходзяцца ў караткачасовых камандзiроўках за мяжой, водпускi прадастаўляюцца на агульных падставах i той працягласцi, што ўстаноўлена для iх па месцы работы ў Рэспублiцы Беларусь.



XIV. Службовыя камандзiроўкi з-за мяжы ў Рэспублiку Беларусь i за мяжой

68. Тэрмiн камандзiроўкi пры накiраваннi на работу з-за мяжы ў службовыя камандзiроўкi ў Рэспублiку Беларусь, а таксама ў iншыя краiны ўстанаўлiваецца дзяржаўным органам рэспублiкi, ў сiстэме якога работнiк лiчыцца на рабоце, а пры камандзiроўках унутры краiны - кiраўнiком адпеведнай установы Рэспублiкi Беларусь за мяжой.

69. За работнiкамi Рэспублiкi Беларусь на ўвесь час камандзiроўкi захоўваецца займаемая пасада за мяжой.

За час знаходжання ў кароткатэрмiновай службовай камандзiроўцы на тэрыторыi замежнай дзяржавы i тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь за работнiкам захоўваецца сярэдняя заработная плата.

За час знаходжання работнiкаў ў службовых камандзiроўках на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пакрываюцца сутачныя i расходы па найму жылога памяшкання ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь (калi месца камандзiроўкi не з'яўляецца для iх месцам пастаяннага жыхарства), а таксама пакрываецца кошт праезду.

70. За час камандзiроўкi ў межах адной i той жа краiны работнiкам выплачваюцца сутачныя ў замежнай валюце па нормах, устаноўленых пры камандзiроўках унутры краiны знаходжання.

71. За час камандзiроўкi за мяжой з адной краiны ў iншую работнiку выплачваюцца сутачныя ў замежнай валюце па нормах, устаноўленых для работнiкаў, выязджаючых у камандзiроўку з Рэспублiкi Беларусь за мяжу.

У выпадку накiравання работнiка ў кароткатэрмiновую камандзiроўку ў Рэспублiку Беларусь з-за мяжы i назад сутачныя выплачваюцца ў замежнай валюце за час праезду па замежнай тэрыторыi ў памерах, устаноўленых для работнiкаў устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой пры камандзiроўках у межах краiны, дзе знаходзiцца дадзеная ўстанова.

72. У тых выпадках, калi работнiкi, камандзiрованыя ў межах адной i той жа краiны або з адной краiны ў iншую, забяспечваюцца бясплатным харчаваннем i жылым памяшканнем, да iх прымяняюцца палажэннi, прадугледжаныя пунктам 63 гэтага Палажэння.

Пры выездзе ў камандзiроўку за мяжу i вяртаннi назад у той жа дзень, работнiку выплачваюцца сутачныя ў замежнай валюце ў памеры 50 працэнтаў устаноўленай нормы краiны знаходжання.



XV. Заключаныя палажэннi

73. Асобам, накiраваным на работу цi працяглую камандзiроўку за мяжу, або адкамандзiраваным з-за мяжы ў Рэспублiку Беларусь, пераведзеным з адной краiны ў iншую, а таксама выязджаючым з-за мяжы ў службовую камандзiроўку або водпуск у Рэспублiку Беларусь, выдаюцца грашовыя атэстаты (даведкi), падпiсаныя кiраўнiком, галоўным бухгалтарам i асобай, накiраванай у камандзiроўку (на работу), якiя служаць падставай для разлiкаў па прыбыццi iх да месца прызначэння.

У атэстаце (даведцы) павiнны быць указаны нормы выплат, маршруты, месца прызначэння, куды абавязаны прыбыць работнiк, i ўсе атрыманыя iм грашовыя выплаты, а пры камандзiроўках таксама i тэрмiн камандзiроўкi.

Пры накiраваннi ў кароткатэрмiновую камандзiроўку атрыманне неабходных валютных сродкаў ажыццяўляецца шляхам прадстаўлення ў банк плацёжных дакументаў або ў парадку, якi вызначаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Адпаведныя дзяржаўныя органы, суб'екты гаспадарання абавязаны азнаёмiць указаных работнiкаў з разлiкам на выдадзены iм аванс у замежнай валюце, з валютнымi абмежаваннямi краiн, у якiя накiраваны або камандзiраваны гэтыя работнiкi, у частцы, якая тычыцца ўвозу i вывазу мясцовай валюты, а таксама палажэннямi аб справаздачы за атрыманы аванс i аб адказнасцi за нястачу замежнай валюты.

У выпадку, калi па ўважлiвай прычыне работнiку ў парадку завяршэння разлiкаў па камандзiроўцы належная сума ў замежнай валюце падлягае выплаце ў Рэспублiцы Беларусь, то па рашэнню адпаведнага суб'екта гаспадарання ўказаная сума можа быць выплачана як у замежнай валюце, так i ў грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь па курсу Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на дату авансавай справаздачы.

74. Забяспячэнне работнiкаў дыпламатычных, гандлёвых прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь у замежных краiнах, а таксама работнiкаў прадстаўнiцтваў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ў дзяржавах-удзельнiках Садружнасцi Незалежных Дзяржаў кватэрамi i мэбляй ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Забеспячэнне жылымi памяшканнямi i мэбляй работнiкаў iншых суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца на ўмовах, якiя вызначаны ў кантрактах.

75. Працоўныя спрэчкi работнiкаў за мяжой разглядаюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Прадугледжаны ў раздзеле IV Парадак накiравання работнiкаў у службовыя камандзiроўкi i пакрыцця расходаў дзейнiчае i ў выпадку накiравання iх у краiны Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.



Дадатак 1
да Палажэння аб умовах працы
работнiкаў Рэспублiкi Беларусь
за мяжой



ПЕРАЛIК КРАIН З ЦЯЖКIМI КЛIМАТЫЧНЫМI ЎМОВАМI, У ЯКIХ ДЛЯ РАБОТНIКАЎ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ УСТАНАЎЛIВАЕЦЦА 25-ПРАЦЭНТНАЯ НАДБАЎКА ДА АКЛАДУ Ў ЗАМЕЖНАЙ ВАЛЮЦЕ

1. Бангладэш

2. Кот-д'Iвуар

3. Балiвiя

4. Бурундзi

5. Буркiна-Фасо

6. Габон

7. Гаяна

8. Гана

9. Гвiнея

10. Гвiнея-Бiсау

11. Бенiн

12. Заiр

13. Замбiя

14. Камерун

15. Кенiя

16. Конга

17. Лiберыя

18. Маўрыкiй

19. Маўрытанiя

20. Мадагаскар

21. Малi

22. Нiгерыя

23. Нiгер

24. Руанда

25. Сенегал

26. Самалi

27. Сьера-Леонэ

28. Танзанiя

29. Тога

30. Уганда

31. Цэнтральна-афрыканская Рэспублiка

32. Чад

33. Экватарыяльная Гвiнея

34. Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты



Дадатак 2
да Палажэння аб умовах працы
работнiкаў Рэспублiкi Беларусь
за мяжой



ПЕРАЛIК КРАIН З ГАРАЧЫМ I ВIЛЬГОТНЫМ КЛIМАТАМ, У ЯКIХ ДЛЯ РАБОТНIКАЎ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ УСТАНАЎЛIВАЕЦЦА 36-ГАДЗIННЫ РАБОЧЫ ТЫДЗЕНЬ Ў АСОБНЫЯ ПЕРЫЯДЫ ГОДА АБО КРУГЛЫ ГОД

     1. Алжыр                   чэрвень - верасень
     2. Аргенцiна               май - жнiвень
     3. АРЕ                     чэрвень - верасень
     4. Афганiстан              май - жнiвень
     5. Бангладэш               круглы год
     6. Кот-д'Iвуар             круглы год
     7. М'янма                  круглы год
     8. Балiвiя                 круглы год
     9. Бразiлiя                снежань - сакавiк
    10. Бурундзi                круглы год
    11. Буркiна-Фасо            круглы год
    12. Габон                   круглы год
    13. Гаяна                   круглы год
    14. Гана                    круглы год
    15. Гвiнея                  круглы год
    16. Гвiнея-Бiсау            круглы год
    17. Бенiн                   круглы год
    18. В'етнам                 сакавiк - лiстапад
    19. Заiр                    круглы год
    20. Замбiя                  круглы год
    21. Йемен                   круглы год
    22. Iндыя                   круглы год
    23. Iнданезiя               круглы год
    24. Iрак                    красавiк - кастрычнiк
    25. Iран                    чэрвень - жнiвень
    26. Камбоджа                круглы год
    27. Камерун                 круглы год
    28. Кенiя                   круглы год
    29. Кiпр                    чэрвень - жнiвень
    30. КНР: у гарадах Гуанчжоў,
             Ханчжоў, Гунчын    май - кастрычнiк

             у гарадах Калган,
             Кашгар, Нанкiн,
             Пекiн, Тяньцзiнь,
             Шанхай, Шэньян     чэрвень - жнiвень

             у гарадах Ланьчжоў,
             Урумчы, Чугучак,
             Шара-Суме          чэрвень - лiпень

     1. КНДР                    лiпень - жнiвень
     2. Конга                   круглы год
     3. Куба                    чэрвень - кастрычнiк
     4. Кувейт                  круглы год
     5. Лiберыя                 круглы год
     6. Лiвiя                   чэрвень - жнiвень
     7. Лiван                   чэрвень - жнiвень
     8. Лаос                    круглы год
     9. Маўрыкiй                круглы год
    10. Маўрытанiя              круглы год
    11. Малайзiя                круглы год
    12. Мадагаскар              круглы год
    13. Малi                    круглы год
    14. Марока                  чэрвень - верасень
    15. Непал                   15 красавiка - 15 кастрычнiка
    16. Нiгер                   круглы год
    17. Нiгерыя                 круглы год
    18. Пакiстан                круглы год
    19. Перу                    снежань - сакавiк
    20. Руанда                  круглы год
    21. Сенегал                 круглы год
    22. Сiнгапур                круглы год
    23. Сiрыя                   чэрвень - жнiвень
    24. Самалi                  круглы год
    25. Судан                   круглы год
    26. Сьера-Леонэ             круглы год
    27. Тайланд                 круглы год
    28. Танзанiя                круглы год
    29. Тунiс                   чэрвень - жнiвень
    30. Турцыя (г.Анкара)       15 чэрвеня - 31 жнiўня
    31. Тога                    круглы год
    32. Уганда                  круглы год
    33. Шры-Ланка               круглы год
    34. Цэнтральна-афрыканская
        Рэспублiка              круглы год
    35. Чад                     круглы год
    36. Экватарыяльная Гвiнея   круглы год
    37. Эквадор                 круглы год
    38. Эмiраты (АРЭ)           круглы год
    39. Эфiопiя                 круглы год
    40. Японiя                  чэрвень - жнiвень


Дадатак 3
да Палажэння аб умовах працы
работнiкаў Рэспублiкi Беларусь
за мяжой



ПРАЦЯГЛАСЦЬ ШТОГАДОВЫХ ЧАРГОВЫХ ВОДПУСКАЎ УСТАНОЎЛЕНЫХ ДЛЯ РАБОТНIКАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У КРАIНАХ З ЦЯЖКIМI КЛIМАТЫЧНЫМI ЎМОВАМI

-------+-------------------------+-----------------------------
¦   N  ¦      Назва краiны       ¦      Працягласць водпуска       ¦
¦  п/п ¦                         ¦        (у рабочых днях)         ¦
¦      ¦                         +----------------+----------------+
¦      ¦                         ¦з ненармiраваным¦ з нармiраваным ¦
¦      ¦                         ¦  рабочым днём  ¦  рабочым днём  ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦ 1.   ¦Алжыр                    ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦ 2.   ¦Егiпет                   ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦ 3.   ¦Аргенцiна                ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦ 4.   ¦Афганiстан               ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦ 5.   ¦Бангладэш                ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦ 6.   ¦Кот-д'Iвуар              ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦ 7.   ¦М'янма                   ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦ 8.   ¦Балiвiя                  ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦ 9.   ¦Бразiлiя                 ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦10.   ¦Бурундзi                 ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦11.   ¦Венесуэла                ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦12.   ¦Буркiна-Фасо             ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦13.   ¦Ганконг                  ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦14.   ¦Габон                    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦15.   ¦Гаяна                    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦16.   ¦Гана                     ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦17.   ¦Гвiнея                   ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦18.   ¦Гвiнея-Бiсау             ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦19.   ¦Бенiн                    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦20.   ¦В'етнам                  ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦21.   ¦Заiр                     ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦22.   ¦Замбiя                   ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦23.   ¦Iндыя                    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦24.   ¦Iнданезiя                ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦25.   ¦Iран                     ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦26.   ¦Iрак                     ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦27.   ¦Iарданiя                 ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦28.   ¦Iсландыя                 ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦29.   ¦Йемен                    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦30.   ¦Камбоджа                 ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦31.   ¦Камерун                  ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦32.   ¦Кенiя                    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦33.   ¦КНР, г.Пекiн             ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦34.   ¦Конга                    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦35.   ¦КНДР                     ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦36.   ¦Калумбiя                 ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦37.   ¦Коста-Рыка               ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦38.   ¦Кувейт                   ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦39.   ¦Куба                     ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦40.   ¦Лаос                     ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦41.   ¦Лiберыя                  ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦42.   ¦Лiван                    ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦43.   ¦Лiвiя                    ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦44.   ¦Маўрыкiй                 ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦45.   ¦Мадагаскар               ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦46.   ¦Малi                     ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦47.   ¦Марока                   ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦48.   ¦Малайзiя                 ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦49.   ¦Маўрытанiя               ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦50.   ¦Мексiка                  ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦51.   ¦Манголiя                 ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦52.   ¦Непал                    ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦53.   ¦Нiгерыя                  ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦54.   ¦Нiгер                    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦55.   ¦Пакiстан                 ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦56.   ¦Перу                     ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦57.   ¦Руанда                   ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦58.   ¦Судан                    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦59.   ¦Сенегал                  ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦60.   ¦Сiрыя                    ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦61.   ¦Сiнгапур                 ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦62.   ¦Самалi                   ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦63.   ¦Сьера-Леонэ              ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦64.   ¦Тайланд                  ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦65.   ¦Танзанiя                 ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦66.   ¦Тога                     ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦67.   ¦Тунiс                    ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦68.   ¦Уганда                   ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦69.   ¦Уругвай                  ¦   30           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦70.   ¦Цэнтральна-афрыканская   ¦                ¦                ¦
¦      ¦Рэспублiка               ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦71.   ¦Чад                      ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦72.   ¦Шры-Ланка                ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦73.   ¦Эквадор                  ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦74.   ¦Экватарыяльная Гвiнея    ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦75.   ¦Эмiраты (ААЭ)            ¦   48           ¦     36         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦76.   ¦Эфiопiя                  ¦   36           ¦     24         ¦
+------+-------------------------+----------------+----------------+
¦77.   ¦Японiя                   ¦   36           ¦     24         ¦
¦------+-------------------------+----------------+-----------------





Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList