Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 22.02.1995 № 17 "Аб крытэрыях масавага вызвалення работнiкаў на ўзроўнi прадпрыемства i на ўзроўнi рэгiёна"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1788



Для забеспячэння рэалiзацыi ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, прафесiянальных саюзаў i наймальнiкаў у мэтах папярэджання масавага бяспрацоўя, у адпаведнасцi з Палажэннем "Аб арганiзацыi ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, прафесiянальных саюзаў i наймальнiкаў у мэтах папярэджання масавага бяспрацоўя", зацверджанага пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 студзеня 1995 года N 41, Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць узгодненыя з прафесiянальнымi саюзамi, канфедэрацыяй прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў Рэспублiкi Беларусь крэтэрыi масавага вызвалення работнiкаў на узроўнi прадпрыемства i на ўзроўнi рэгiёна, згодна з дадаткам.



Мiнiстр працы А.В.САСНОЎ



Дадатак
да пастановы
Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь
22.02.1995 N 17



КРЫТЭРЫI МАСАВАГА ВЫЗВАЛЕННЯ РАБОТНIКАЎ НА ЎЗРОЎНI ПРАДПРЫЕМСТВА I НА ЎЗРОЎНI РЭГIЁНА

1. Крытэрыi масавага вызвалення работнiкаў на ўзроўнi прадпрыемства:

1.1. Звальненне работнiкаў пры лiквiдацыi прадпрыемстваў, якiя налiчваюць колькасць працуючых менш як 50 чалавек;

1.2. Скарачэння колькасцi работнiкаў пры рэарганiзацыi прадпрыемстваў у наступных памерах:



-----------------------+---------------------+-----------------
¦ Агульная (спiсачная) ¦Колькасць работнiкаў,¦  Каляндарны перыяд, ¦
¦ колькасць работнiкаў ¦  якiя вызваляюцца   ¦  на  працягу якога  ¦
¦   на прадпрыемстве   ¦    (у працэнтах     ¦    ажыццяўляецца    ¦
¦       (чалавек)      ¦    да спiсачнай)    ¦вызваленне работнiкаў¦
¦                      ¦                     ¦       (у днях)      ¦
+----------------------+---------------------+---------------------+
¦да 1000               ¦          20         ¦         30          ¦
+----------------------+---------------------+---------------------+
¦ад 1001 да 2000       ¦          15         ¦         30          ¦
+----------------------+---------------------+---------------------+
¦ад 2001 да 5000       ¦          10         ¦         30          ¦
+----------------------+---------------------+---------------------+
¦ад 5001 да 10000      ¦          10         ¦         60          ¦
+----------------------+---------------------+---------------------+
¦звыш 10000            ¦           5         ¦         60          ¦
¦----------------------+---------------------+----------------------


2. Крытэрыi масавага вызвалення на ўзроўнi рэгiёна Вызваленне работнiкаў у наступных памерах:



----------------------+---------------------+------------------
¦         Рэгiён      ¦Колькасць работнiкаў,¦  Каляндарны перыяд,  ¦
¦                     ¦  якiя вызваляюцца   ¦   на працягу якога   ¦
¦                     ¦    (у працэнтах     ¦     ажыццяўляецца    ¦
¦                     ¦  да спiсачнай <*>   ¦      вызваленне      ¦
¦                     ¦                     ¦  работнiкаў (у днях) ¦
+---------------------+---------------------+----------------------+
¦Вобласць (г.Мiнск)   ¦                     ¦                      ¦
¦горад-цэнтр вобласцi ¦         1,0         ¦          30          ¦
+---------------------+---------------------+----------------------+
¦Горад абласнога      ¦                     ¦                      ¦
¦падпарадкавання      ¦         1,5         ¦          30          ¦
+---------------------+---------------------+----------------------+
¦Адмiнiстрацыйны раён,¦                     ¦                      ¦
¦iншыя гарады, пасёлкi¦                     ¦                      ¦
¦гарадскога тыпу      ¦         2,0         ¦          30          ¦
¦---------------------+---------------------+-----------------------


-------------------------------

<*> Спiсачная колькасць працуючых вызначаецца па даных дзяржаўных органаў статыстыкi за апошнi справаздачны перыяд перад вызваленнем.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList