Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Мемарандум аб узаемаразуменнi i супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi, адукацыi, спорту i турызму памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 8 апреля 2004 г. N 3/1270 -------------------------------- <*> Уступiў у сiлу 14 лiпеня 1995 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран, якiя далей называюцца "Бакi", улiчваючы жаданне развiваць i ўзмацняць культурныя сувязi памiж дзвюма краiнамi, будучы ўпэўненымi ў тым, што пашырэнне гэтых сувязей спрыяе ўзаемнаму азнаямленню народаў дзвюх краiн з культурай i традыцыямi адзiн аднаго, будуць супрацоўнiчаць у галiне культуры, навукi i адукацыi па наступных накiрунках: А. У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВААртыкул 1Бакi будуць абменьвацца дэлегацыямi з мэтай азнаямлення з дзейнасцю ў галiне культуры i мастацтва, а таксама творчымi калектывамi для выступлення ў абедзвюх краiнах. Артыкул 2Бакi будуць прымаць удзел у правядзеннi выставак у галiне культуры i мастацтва, у тым лiку выставак кнiг, вырабаў народнай творчасцi ў рамках нацыянальных i мiжнародных фестываляў, якiя будуць праходзiць у абедзвюх краiнах. Артыкул 3Бакi будуць заахвочваць абмен iнфармацыяй, вопытам, лiтаратурай i публiкацыямi, фотаздымкамi, слайдамi, фiльмамi i мiкрафiльмамi ў галiне культуры, мастацтва, гiсторыi, лiтаратуры i культурнай спадчыны памiж бiблiятэкамi i нацыянальнымi архiвамi дзвюх краiн. Артыкул 4Бакi будуць арганiзоўваць i запрашаць прадстаўнiкоў абедзвюх краiн для ўдзелу ў нацыянальных i мiжнародных фестывалях кiнафiльмаў, тыднях фiльмаў Беларусi ў Iране i Iрана ў Беларусi. Артыкул 5Бакi будуць заахвочваць абмен iнфармацыяй, вопытам, лiтаратурай i публiкацыямi ў галiне кiнематаграфii i выкарыстоўваць магчымасцi адзiн аднаго ў вытворчасцi кiнафiльмаў. Артыкул 6Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi ў галiне турызму i спрыяць наведванню выдатных мясцiн абедзвюх краiн. Б. У ГАЛIНЕ НАВУКI I АДУКАЦЫIАртыкул 7У рамках заканадаўства дзвюх краiн Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне навукi i адукацыi, а таксама непасрэднаму супрацоўнiцтву унiверсiтэтаў, навукова-даследчых арганiзацый i Акадэмiй навук дзвюх краiн. Артыкул 8У працэсе абмену лiтаратурай, навуковымi публiкацыямi, навучальнымi матэрыяламi вышэйшых навучальных устаноў Бакi будуць запрашаць прадстаўнiкоў абедзвюх краiн для ўдзелу ў семiнарах, канферэнцыях, сiмпозiумах i навуковых сустрэчах. Артыкул 9Бакi будуць спрыяць абмену выкладчыкамi i навуковымi работнiкамi ў рамках навуковых i даследчых праграм, будуць супрацоўнiчаць у галiне беларусазнаўства, iраназнаўства i вывучэння культурнай спадчыны абодвух Бакоў. Артыкул 10Бакi будуць абменьвацца дэлегацыямi экспертаў з мэтай азнаямлення з сiстэмай вышэйшай адукацыi i ацэнкi эквiвалентнасцi дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў абедзвюх краiн. Артыкул 11Бакi будуць развiваць i пашыраць праграмы вывучэння моў адзiн аднаго ў вышэйшых навучальных установах дзвюх краiн. Бакi разгледзяць магчымасць арганiзацыi адпаведных груп i абмену выкладчыкамi ў гэтай галiне. Артыкул 12Бакi будуць спрыяць абмену iнфармацыяй, вопытам па навучаннi тэхнiчным дысцыплiнам, па сярэднай спецыяльнай адукацыi, вопытам навучання дарослых, навучальнымi матэрыяламi, вопытам падрыхтоўкi выкладчыкаў, методыкамi ацэнкi ведаў. Артыкул 13Бакi будуць прымаць адпаведныя меры па абмену групамi экспертаў у розных галiнах адукацыi, у тым лiку ў галiне выдання i распаўсюджвання навучальных матэрыялаў. В. У ГАЛIНЕ СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫIАртыкул 14Радыё i тэлебачанне Рэспублiкi Беларусь i радыё i тэлебачанне Iсламскай Рэспублiкi Iран будуць супрацоўнiчаць у галiне тэлебачання i радыёвяшчання. Дэталi i ўмовы гэтага супрацоўнiцтва будуць вызначацца Бакамi на наступных сустрэчах прадстаўнiкоў радыё i тэлебачання абедзвюх краiн. Артыкул 15Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва памiж сродкамi масавай iнфармацыi дзвюх краiн i стварэнню сiстэмы рэгулярнага непасрэднага абмену бягучай iнфармацыяй. Артыкул 16Бакi разгледзяць магчымасць заключэння пагаднення аб доўгатэрмiновым супрацоўнiцтве памiж iнфармацыйнымi агенцтвамi Рэспублiкi Беларусь i Iсламскай Рэспублiкi Iран. Артыкул 17Бакi адшукаюць магчымасцi для накiравання журналiстаў у краiны адзiн аднаго i ажыццяўлення iмi iнфармацыйнай дзейнасцi. Артыкул 18Бакi будуць перакладаць i выдаваць лiтаратурныя творы, матэрыялы аб культуры абедзвюх краiн, тым самым спрыяючы азнаямленню народаў дзвюх краiн з культурай, лiтаратурай i традыцыямi адзiн аднаго. Бакi будуць спрыяць экспарту i iмпарту кнiг i iншых друкаваных выданняў. Артыкул 19Бакi будуць спрыяць абмену iнфармацыяй, вопытам i спецыялiстамi ў галiне вывучэння i даследавання сродкаў масавай iнфармацыi, супрацоўнiцтву памiж архiвамi. Г. У IНШЫХ ГАЛIНАХАртыкул 20Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва памiж спартыўнымi арганiзацыямi дзвюх краiн. Артыкул 21Бакi разгледзяць магчымасць заключэння пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi, адукацыi, спорту i турызму. Здзейснена ў горадзе Мiнску 14 лiпеня 1995 г. (________ 1374 г. па iранскаму календару) у двух экзэмплярах, кожны на беларускай i персiдскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Iсламскай Рэспублiкi Iран Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|