Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб узаемным прызнаннi i эквiвалентнасцi дакументаў аб адукацыi i вучоных званнях"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 19 августа 2004 г. N 3/1493



--------------------------------

<*> Уступiла ў сiлу 6 лютага 1998 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Украiны, якiя далей называюцца Бакамi,

кiруючыся Пагадненнем аб супрацоўнiцтве ў галiне падрыхтоўкi навуковых i навукова-педагагiчных кадраў i настрыфiкацыi дакументаў аб iх квалiфiкацыi ў рамках СНД (Масква, 13 сакавiка 1992 г.), Пагадненнем аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi памiж краiнамi - удзельнiцамi СНД (Ташкент, 15 мая 1992 г.),

жадаючы садзейнiчаць далейшаму развiццю i паглыбленню двухбаковага супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi, навукi i культуры,

з мэтай устанаўлення норм узаемнага прызнання дакументаў аб адукацыi i вучоных званнях,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца на дакументы дзяржаўнага ўзору аб адукацыi i вучоных званнях, якiя выдаюцца ў Рэспублiцы Беларусь i на Украiне.



Артыкул 2

Дакументы дзяржаўнага ўзору аб агульнай адукацыi i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, выдадзеныя ў Рэспублiцы Беларусь i на Украiне, узаемна прызнаюцца i эквiвалентныя пры працягу адукацыi на наступным узроўнi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам кожнага Боку.



Артыкул 3

Дыпломы i атэстаты аб заканчэннi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў у Рэспублiцы Беларусь i дыпломы i атэстаты аб заканчэннi прафесiянальных навучальных устаноў на Украiне ўзаемна прызнаюцца i эквiвалентныя, калi перыяды навучання i змест адукацыi ў iх па спецыяльнасцi i прафесii супастаўляльныя, пры паступленнi на работу ў адпаведнасцi з прысвоенай спецыяльнасцю, прафесiяй, квалiфiкацыяй.



Артыкул 4

Дыпломы аб заканчэннi спецыяльных навучальных устаноў, выдадзеныя ў Рэспублiцы Беларусь, i дыпломы малодшых спецыялiстаў, выдадзеныя вышэйшымi навучальнымi ўстановамi на Украiне, узаемна прызнаюцца i эквiвалентныя, калi працягласць навучання i змест адукацыi ў iх па спецыяльнасцi супастаўляльныя, пры паступленнi на работу ў адпаведнасцi з прысвоенай квалiфiкацыяй, а таксама з мэтай працягу адукацыi.



Артыкул 5

Дыпломы вышэйшых навучальных устаноў аб прысваеннi квалiфiкацыi спецыялiста, выдадзеныя ў Рэспублiцы Беларусь i на Украiне, прызнаюцца эквiвалентнымi.



Артыкул 6

Атэстат аб прысваеннi вучонага звання дацэнта, выдадзены ў Рэспублiцы Беларусь, i атэстат аб прысваеннi вучонага звання дацэнта, выдадзены на Украiне, узаемна прызнаюцца i эквiвалентныя.



Артыкул 7

Атэстат аб прысваеннi вучонага звання прафесара, выдадзены ў Рэспублiцы Беларусь, i атэстат аб прысваеннi вучонага звання прафесара, выдадзены на Украiне, узаемна прызнаюцца i эквiвалентныя.



Артыкул 8

Для рэалiзацыi дадзенага Пагаднення Бакi прадастаўляюць адзiн аднаму ўзоры дзяржаўных дакументаў аб адукацыi i вучоных званнях, а таксама нацыянальныя нарматыўныя акты, якiя рэгулююць правiлы i працэдуры iх афармлення i выдачы.



Артыкул 9

Бакi будуць кансультавацца па пытаннях ажыццяўлення дадзенага Пагаднення i iнфармаваць аб зменах у iх сiстэмах адукацыi, у назвах i крытэрыях выдачы дакументаў аб адукацыi i вучоных званнях, а таксама накiроўваць адзiн аднаму ў неабходных выпадках адпаведныя афiцыйныя тлумачэннi.



Артыкул 10

Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

У гэтае Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi па ўзаемнай згодзе Бакоў.

Кожны з Бакоў можа спынiць дзеянне гэтага Пагаднення шляхам накiравання другому Боку пiсьмовага паведамлення. Дзеянне Пагаднення спыняецца па сканчэннi 6 месяцаў з даты атрымання такога паведамлення другiм Бокам.

У выпадку спынення дзеяння гэтага Пагаднення яго палажэннi будуць працягваць прымяняцца да названых у папярэднiх артыкулах дакументаў, выдадзеных да спынення дзеяння Пагаднення, i да навучэнцаў, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь цi на Украiну да спынення дзеяння Пагаднення. Атрыманыя iмi дакументы аб адукацыi будуць прызнавацца эквiвалентнымi ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення.


Здзейснена ў г. Мiнску 6 лютага 1998 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь                За Кабiнет Мiнiстраў Украiны
                 Подпiс                                  Подпiс





Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList