Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Государственного высшего аттестационного комитета Республики Беларусь от 24.06.1998 № 84 "Аб зацвярджэннi апiсанняў нацыянальных атэстатаў прафесара i дацэнта, якiя выдаюцца па вынiках пераатэстацыi"Документ утратил силу
< Главная страница ПРЭЗIДЫУМ ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ24 чэрвеня 1998 г. N 84Пратакол N 12/28г.МiнскЗарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 28.10.99 г., регистрационный номер 8/1242. ПАСТАНОВА АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI АПIСАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ АТЭСТАТАЎ ПРАФЕСАРА I ДАЦЭНТА, ЯКIЯ ВЫДАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ ПЕРААТЭСТАЦЫIПрэзiдыум ВАК Беларусi пастанаўляе: Зацвердзiць прыкладзеныя апiсаннi нацыянальных атэстатаў прафесара i дацэнта, якiя выдаюцца па вынiках пераатэстацыi. Старшыня А.П.Дастанка В.а.галоўнага вучонага сакратара У.П.Пархоменка ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова прэзiдыума ВАК Беларусi 24.06.1998 N 84 АПIСАННЕ нацыянальнага атэстата прафесара, якi выдаецца па вынiках пераатэстацыiАтэстат прафесара ўяўляе сабой аркуш са спецыяльнай паперы памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе. На вонкавым баку атэстата зверху ў цэнтры змешчаны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, злева ад герба надрукавана слова "Рэспублiка", справа - "Беларусь". Нiжэй у адзiн радок надрукаваны словы: "Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два радкi надрукаваны словы: "Атэстат прафесара". На левым унутраным баку атэстата зверху каля знешняга боку аркуша змешчана вiньетка са словам "ВАК", i ў тры радкi надрукаваны словы: "Рашэннем Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь". Нiжэй у адзiн радок запiсаны слова "ад", дата прыняцця рашэння Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэтам, у дужках - словы "пратакол N" i нумар пратакола, нiжэй - прозвiшча, iмя, iмя па бацьку прафесара i словы "па вынiках пераатэстацыi". У цэнтры старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два радкi надрукаваны словы: "Прысвоена вучонае званне прафесара". Нiжэй напiсаны словы "па спецыяльнасцi" i назва спецыяльнасцi, па якой прысвоена вучонае званне прафесара. У левым нiжнiм кутку старонкi ў два радкi надрукаваны словы "Старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта" i нiжэй у два радкi - "Галоўны вучоны сакратар Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта". Справа ад назваў пасад змешчаны адпаведныя подпiсы, iнiцыялы i прозвiшчы. Нiжэй злева ўказана серыя "АП" i рэгiстрацыйны нумар атэстата, сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск". На правым унутраным баку атэстата, вырабленым такiм жа чынам, як i левы бок, адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы выкананы на рускай мове. Заўвагi: 1. Подпiсы старшынi i галоўнага вучонага сакратара Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта змацаваны гербавай пячаткай гэтага Камiтэта. 2. Усе запiсы зроблены з дапамогай друкавальных апаратаў або ад рукi чорнай тушшу. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|