Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 23.07.2008 № 420-З "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 4

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4

Сапраўды, хто яна, гэтая пеставатая прыгажунька, зiхатлiвы асколак чужога, далёкага свету, недарэчным лёсам вайны закiнутая ў фашысцкi канцлагер, - хто яна, каб выкладаць ёй яго балючае, што ў свой час адабрала столькi душэўнае сiлы ў самога? (В.Быкаў);


у складаназалежных сказах, звычайна з некалькiмi даданымi часткамi перад галоўнай, якiя распадаюцца на дзве агульныя сэнсавыя часткi, каб абазначыць месца гэтага падзелу.

Напрыклад:

Пакуль ён iшоў у ваду, занадта, як здавалася Толю, плёхаючы нагамi, пакуль ён пырхаў i пакрэктваў ад задавальнення, - нехта трэцi, здалёк яшчэ, з-за ракi ўбачыўшы хлопцаў, падышоў да кладачкi, па якой нядаўна перабiраўся певень з чубаткамi, узышоў на востраў i пачаў падкрадацца да берага (Я.Брыль).

Колькi было людзей на сходзе, што` яны абмяркоўвалi, якое там прынялi рашэнне, - нам пра гэта не казалi;


у складаных сказах з рознымi вiдамi сувязi, а таксама ў сказах з характэрнымi рысамi перыяду (з выразным падзелам на дзве часткi, з анафарычнай будовай першай састаўной часткi).

Напрыклад:

Калi ж асеннiя навiны змянялi сад, калi з бяроз iрваў лiсце вецер, а мароз, налiўшы ягады рабiны, траву губiў, i мы нагой узрывалi прэлых лiсцяў слой; калi патроху чырванелi чаромха, лiпа, стройны клён, а гнёзды змрочныя варон мiж голага галля чарнелi, i грозны вечара пажар пылаў мiж бура-шызых хмар; калi асеннi вецер дзiка стагнаў i глуха па начах грымеў у наш жалезны дах, - тады да лета Веранiка ад нас знiкала ў iнстытут i не будзiла згадак тут (М.Багдановiч).

Цi коска зазвонiць у час касавiцы, цi песню дзяўчо запяе, цi неба заззяе ў агнях блiскавiцы, цi вецер у палях зазлуе, цi гром гучнабежны пракоцiцца ў хмарах, цi грукне над полем пярун, - усё водгук знаходзiць у вольных абшарах, усё iх дакранаецца струн (Я.Колас).

Цi завылi ваўкi, цi заенчыў вiхор, цi запеў салавей, цi загагала гусь, - я тут бачу свой край, поле, рэчку i бор, сваю матку-зямлю - Беларусь (Я.Купала).


4. У канцы пытальных сказаў, якiя вымаўляюцца з клiчнай iнтанацыяй, спачатку ставiцца пытальнiк, а потым - клiчнiк.

Напрыклад:

Зямля Радзiмы! У сэрцы боль салодкi хто не адчуў, сустрэўшыся з табой?! (А.Звонак).

Цi ж гэта многа?!

Хiба ж так трэба?!


5. У канцы клiчных сказаў, якiя вымаўляюцца з пытальнай iнтанацыяй, спачатку ставiцца клiчнiк, а потым - пытальнiк.

Напрыклад:

Бачыў ты!? Слова нельга сказаць!? (К.Чорны).


6. Перад закрывальным двукоссем захоўваецца кропка, якая паказвае графiчнае скарачэнне.

Напрыклад:

У iнструкцыi было напiсана: "Прымяняецца для склейвання вырабаў з паперы, кардону i г.д.".


7. Калi перад закрывальным двукоссем стаiць пытальнiк або клiчнiк, то коска ставiцца паводле кантэксту.

Напрыклад:

"Што прынясе вясна?", "Што вясна пакажа?", "Што будзе вясною?" - у прадчуваннi важных падзей пыталiся людзi i ўпотайку рыхтавалiся да iх (Я.Колас).

Пятра абганялi фурманкi з больш лёгкiмi паклажамi, i ён, свецячыся сваiм ясным тварам i песеннымi брывамi, толькi паспяваў гаварыць: "Добры дзень, дзядзечка!", "Добры дзень, цётачка!", хоць трошкi скiроўваючы ўбок свайго гнедку, каб даць абмiнуць (Я.Скрыган).


8. Пытальнiк, клiчнiк i шматкроп'е ставяцца перад закрывальным двукоссем, калi яны адносяцца толькi да слоў, узятых у двукоссе; пасля закрывальнага двукосся гэтыя знакi ставяцца тады, калi адносяцца да ўсяго сказа, якi заканчваецца словамi, узятымi ў двукоссе.

Напрыклад:

Хлапчук спынiўся на ўсходках i з падазронасцю паглядзеў на жанчыну. "Яна яго ведае цi гэта проста цiкаўнасць, можа нават i пустая?" (К.Чорны).

Я паслаў ёй кароткi i сцiплы адказ: "Прыязджай, будзеш госцяй жаданай у нас на вялiкай будоўлi..." (А.Куляшоў).

Чаму камбайн працуе не ў "Волi"? (I.Шамякiн).

А ведаеш ты нашага Iвана "Тарпака"? (Я.Колас).


9. Калi перад закрывальным двукоссем стаiць пытальнiк, клiчнiк або шматкроп'е, то яны паўторна не ставяцца пасля двукосся; неаднолькавыя знакi (калi яны патрабуюцца ў залежнасцi ад характару адпаведных частак тэксту) ставяцца перад двукоссем i пасля яго.

Напрыклад:

Цi вучылi вы ў школе на памяць верш Я.Купалы "А хто там iдзе?"

Вы чуеце, як мне пяюць натхнёныя паэты? Як шэпчуць закаханыя: "люблю!.."? (Э.Валасевiч).

Якая галоўная думка выказана ў вершы Я.Коласа "Асадзi назад!"?

Вучанiца выразна прачытала верш П.Броўкi "Пахне чабор".


10. У межах аднаго сказа коска, кропка з коскай, двукроп'е цi працяжнiк ставяцца толькi пасля закрывальнай дужкi на месцы разрыву асноўнага сказа ўстаўной канструкцыяй.

Напрыклад:

Палiлася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына (К.Чорны).

Машы ўспомнiўся запiс у Алесiным дзённiку (учора ён выпадкова трапiў ёй у рукi): "У чым паэзiя нашага жыцця?" (I.Шамякiн).

"Малы Лондан" (без прыгарадаў) - таксама не маленькi, калi прыняць пад увагу, што ён налiчвае не менш за шэсць мiльёнаў жыхароў (К.Крапiва).


11. Кропка, пытальнiк, клiчнiк цi шматкроп'е ставяцца перад закрывальнай дужкай, калi яны адносяцца толькi да слоў, узятых у дужкi.

Напрыклад:

Калi ён увайшоў у пакой, той, што сядзеў за сталом, - з чорнай кучаравай галавою, у гiмнасцёрцы вайсковага крою, - не адрываючыся ад паперы, падаў яму левую руку. (У правай ён трымаў завостраны з абодвух канцоў чырвона-сiнi аловак.) (К.Крапiва).

Няхай жыве наша родная Беларусь! (Усе ўстаюць. Апладысменты.)

- Ды ў цэнтры (чуў мо?) выдалi дэкрэт - на мяса здаць усiх быкоў, якiм мiнула дзесяць год (К.Крапiва).

А як вы нас сустрэнеце (цi паблiжэе даль?), рака iмя Лаўрэнцiя, зялёны Манрэаль (П.Панчанка).

Нядаўна (каторы раз!) я прачытаў "Новую зямлю" (I.Шамякiн);


пасля закрывальнай дужкi яны ставяцца тады, калi адносяцца да ўсяго сказа, якi заканчваецца словамi, узятымi ў дужкi.

Напрыклад:

Iншы раз рэкi двух розных басейнаў бяруць пачатак з аднаго i таго ж балота (напрыклад, рэкi Лучэса i Аршыца памiж Вiцебскам i Оршай).

Вiдаць, своеасаблiвай цiкаўнасцю часопiса да славянства тлумачыцца тое, што ён змяшчаў творы групы ўкраiнскiх пiсьменнiкаў (Кастамараў, Аснаўяненка, Гулак-Арцямоўскi i iнш.).


12. Пры спалучэннi пытальнiка або клiчнiка са шматкроп'ем гэтыя знакi ставяцца на месцы першай або першай i другой кропак.

Напрыклад:

Ганна, што з табою робiцца?.. Чаму ты такою стала?.. (К.Чорны).

А што ж ты цяпер рабiць будзеш?!. (Я.Брыль).


13. Пры спалучэннi шматкроп'я з коскай коска не ставiцца.

Напрыклад:

Валюня... слаўная мая... скажы ты мне што-небудзь, га?.. Скажы... (Я.Брыль).

I там... на дне... цвiлi лiлеi ў багне вечнасцi... (М.Багдановiч).

Згубiлi вербы каляровасць, а там снягi... снягi... снягi... (П.Трус).


14. Перад шматкроп'ем можа ставiцца двукроп'е цi коска, калi ёсць неабходнасць паказаць пералiк цытат, якiя прыводзяцца не поўнасцю.

Напрыклад:

У тэлеграмах паведамлялася: ... ваенны пераварот у Грэцыi, рабочыя ў Францыi адмовiлiся разгружаць судны з ваеннымi грузамi...


15. Калi ў пачатку або ў канцы цытаты (тое ж адносiцца i да простай мовы) сустракаюцца ўнутранае i знешняе двукоссi, то ў друкаваным тэксце яны павiнны адрознiвацца памiж сабой малюнкам (так званыя "елачкi" i "лапкi"), прычым знешняе двукоссе не павiнна апускацца.

Напрыклад:

Анатоль Анiкейчык пiсаў пра помнiк Янку Купалу ў Аўраў-парку: <<У аснову iдэi гэтага помнiка я паклаў Купалаўскi верш "Брату на чужыне">>.



Глава 22 ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ ПРЫ СПАСЫЛКАХ

§ 66. Правiлы паслядоўнасцi знакаў прыпынку пры спасылках



     1. Коска, кропка з коскай, двукроп'е i кропка ставяцца пасля лiчбы або
зорачкi,  якiя з'яўляюцца знакамi-паказальнiкамi спасылкi (каб указаць, што

                                                        1        2        *
спасылка  адносiцца да пэўнага слова цi групы слоў): ... , або... ; або... :

      **
або...  .
     2.  Пытальнiк,  клiчнiк,  шматкроп'е  i двукоссе ставяцца перад знакам

                                   1        2        *
спасылкi (лiчбай цi зорачкай): ...?  або...!  або..." .
     3.  Пасля  знака  спасылкi  (лiчбы  цi  зорачкi),  якi  размешчаны  за

                                   1          **
двукоссем, кропка захоўваецца: ..." . або ..."  .



Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4



dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList