Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Законы БеларусиЗакон Республики Беларусь от 23.07.2008 № 420-З "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi"< Главная страница Стр. 3Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | 6. Калi акалiчнасць, выражаная адзiночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, знаходзiцца памiж аднароднымi дзеяслоўнымi выказнiкамi, звязанымi злучнiкам i, то яны выдзяляюцца коскамi без злучнiка. Напрыклад: Сонца апусцiлася зусiм нiзка i, стамiўшыся, пачало хiлiцца на захад (Б.Сачанка). Стараста слухаў, прыплюшчыўшы вочы, i толькi згаджаўся (Я.Колас). 7. Не аддзяляецца коскай акалiчнасць, выражаная дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, перад якой стаiць узмацняльная часцiца i. Напрыклад: Штосьцi трэба рабiць i не атрымаўшы звестак (А.Кулакоўскi). Антон умее гаварыць i не падумаўшы як след (П.Галавач). 8. Калi спалучальны злучнiк, што звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнiкi, стаiць памiж адасобленымi акалiчнасцямi, выражанымi дзеепрыслоўнымi зваротамi цi адзiночнымi дзеепрыслоўямi, якiя адносяцца да розных выказнiкаў, то коска ставiцца перад злучнiкам i пасля яго. Напрыклад: Iван зацяў дыханне, стараючыся як найлепей пацэлiць, i, трошкi не падпусцiўшы сабаку да каменя, стрэлiў (В.Быкаў). Удвух з Андрэем неслi яны сетку на бераг, трымаючы вусцем угору, i, толькi адышоўшыся далей ад вады, перавярнулi яе кулём на дол (Я.Колас). 9. Калi акалiчнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам або адзiночным дзеепрыслоўем, стаiць пасля злучнiка цi злучальнага слова, якое звязвае часткi складанага сказа, то яна аддзяляецца коскай без гэтага злучнiка. Напрыклад: Чуеш ты, як звоняць цiха, як, палi вiтаючы свае, недзе ўнучка слуцкае ткачыхi пра вясну шчаслiвая пяе (М.Танк). Жанчына сядзела перабiраючы фартух. А потым паглядзела ў акно i, не чакаючы маёй просьбы, цiха пачала сваё апавяданне (А.Васiлевiч). Сонца, зрабiўшы свой штодзённы кругабег, апусцiлася зусiм нiзка i, стамiўшыся, пачало хiлiцца на захад (Б.Сачанка). 10. Выдзяляюцца коскамi акалiчнасцi, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам, i адзiночнае дзеепрыслоўе ў пазiцыi пасля злучнiка а, якi звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнiкi з супрацьлеглым значэннем. Напрыклад: Лабановiч не спынiўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, смела рушыў наперад (Я.Колас). Ён не гаварыў, а, махаючы кулакамi, крычаў (П.Пестрак). 11. Калi злучнiк а па сэнсе непасрэдна звязаны з акалiчнасцю, выражанай дзеепрыслоўем, тады пасля яго коска не ставiцца. Напрыклад: Рыгор доўга шукаў выхад, а знайшоўшы, весела ўсмiхнуўся i выйшаў з кватэры (Ц.Гартны). Садзiлася [сонца] на хвалi велiзарным чырвоным кругам, а сутыкнуўшыся з вадою, увачавiдкi змянiла форму (А.Кулакоўскi). 12. Акалiчнасць, выражаная адзiночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, пры якiх стаяць часцiцы толькi, нават, разам з iмi аддзяляецца коскай. Напрыклад: Толькi прайшоўшы амаль паўдарогi, [дзед] запытаў: - Ну, а як у цябе ў школе? (П.Броўка). Нават узяўшы кнiгу першы раз у рукi, разумееш, як табе пашчасцiла. З краю на лясных прагалах стаялi маладыя бярозкi, толькi-толькi выпускаючы пахучыя лiсточкi i надаючы лесу асаблiвую чароўнасць (Я.Колас). 13. Калi адасобленая акалiчнасць, выражаная адзiночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, звязана з астатняй часткай сказа злучнiкамi нiбы, як бы, быццам i iнш., то коска ставiцца перад адпаведным злучнiкам. Напрыклад: Яна [машына] то бегла весела, жвава, калi было роўна, то гула i стагнала, быццам злуючыся, што яе не пускаюць (Я.Скрыган). Бушмар правёў рукою па твары, як бы знiмаючы з яго штосьцi чужое i непрыемнае (К.Чорны). Леначка прыпала тварам да маiх грудзей, нiбы хаваючы яго i ад мяне i ад сябе (Я.Брыль). 14. Пры адасобленай акалiчнасцi, выражанай дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, замест коскi можа ставiцца працяжнiк, калi дзеепрыслоўе выразна выдзяляецца сэнсава. Напрыклад: Не шукаючы - не знойдзеш (Прыказка). I памагаць яму трэба - умеючы (Я.Брыль). 15. Выдзяляецца коскамi акалiчнасць, выражаная назоўнiкамi ва ўскосных склонах з прыназоўнiкамi насуперак, у адпаведнасцi, са згоды i iншымi са значэннем прычыны, умовы, уступкi, спосабу дзеяння. Напрыклад: Насуперак лiхой стыхii, на гэтай згруджанай жарстве, узняўшы вежы залатыя, прыгожы горад расцвiце (П.Глебка). Максiма ў ваенна-марское вучылiшча не прынялi, i ён, наперакор жаданню бацькоў, на злосць усiм, паехаў у марскi тэхнiкум (I.Шамякiн). Дваццаць восьмага лiпеня, у вынiку абыходнага манеўру i баявой атакi, войскi Першага Беларускага фронта авалодалi Брэстам (У.Карпаў). У выпадку якой патрэбы, звяртайцеся па дапамогу (I.Шамякiн). Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваiм звычайным жыццём (А.Якiмовiч). У адпаведнасцi з законам, кожны мае права на працу. Пры такiх акалiчнасных канструкцыях з некаторымi прыназоўнiкамi дапускаецца адсутнасць коскi, калi яны сэнсава i iнтанацыйна не выдзяляюцца. Напрыклад: А млын - добры пункт, дзе можна ў выпадку патрэбы схавацца (З.Бядуля). У адпаведнасцi з надвор'ем гэтак жа часта змяняе свой колер i возера (В.Вольскi). 16. Коскамi выдзяляюцца iнфiнiтыўныя звароты, калi яны далучаюцца да выказнiка пры дапамозе злучнiкаў каб, для таго каб, з тым каб, замест таго каб i iнш. Напрыклад: На тое ён i лес, каб шумець (К.Крапiва). Зрабiлi б што-небудзь карыснае, замест таго каб гуляць. 17. Не выдзяляецца коскамi iнфiнiтыўны зварот з каб, калi ён уваходзiць у пытальную сiнтаксiчную канструкцыю з пачатковым што: Што каб пайсцi ў адпачынак? А што каб сказаць? А што каб запрасiць iх у госцi? i iнш. 18. Коскамi могуць выдзяляцца акалiчнасцi, выражаныя прыслоўямi або прыслоўнымi зваротамi, што адносяцца да выказнiка i маюць значэнне заўвагi. Напрыклад: Хведар бег, аслабела i няўцямна, ужо не выбiраючы шляху (В.Быкаў). Сабака ўсё брахаў, заложна i аднатонна (К.Крапiва). § 51. Коска пры словах i спалучэннях слоў, якiя ўдакладняюць або абмяжоўваюць значэнне iншых слоў у сказе 1. Коскамi выдзяляюцца акалiчнасцi, выражаныя словамi i спалучэннямi слоў са значэннем месца, часу, спосабу дзеяння i iнш., якiя стаяць побач i ўдакладняюць, канкрэтызуюць цi ўзмацняюць сэнс папярэднiх слоў, што маюць больш шырокае значэнне. Напрыклад: Тут, на высокай i даволi прасторнай пляцоўцы, i знайшло сабе цiхi прыпынак сяло Верхань (Я.Колас). За дваром, на бярозах, была пасека - больш за дзясятак лiпавых вулляў (М.Лупсякоў). Адтуль, недзе з-за ўзгорка, даносiлiся невыразныя, як бы прыглушаныя, гукi (К.Крапiва). А было гэта тыдзень таму, у нядзелю, пад вечар (Я.Брыль). 2. Калi другая акалiчнасць мае больш шырокае значэнне, чым папярэдняя, то яна не ўдакладняе, а толькi паясняе папярэднюю i коскамi не выдзяляецца. Напрыклад: Зусiм iнакш iшло жыццё ў сасняку за горадам, дзе быў штаб фронту (I.Мележ). Яшчэ зранку на другi дзень па вёсцы панеслася чутка пра гэта здарэнне. 3. Калi другая акалiчнасць у адносiнах да папярэдняй мае больш вузкае значэнне, але па сэнсе i iнтанацыйна не выдзяляецца, то памiж iмi коска не ставiцца. Напрыклад: А там за возерам, як струнка, пралегла роўненька чыгунка (Я.Колас). На балоце паабапал дарогi раслi кусты лазы i алешнiку (Я.Колас). Дзялiлi лужок найчасцей у нядзелю пад вечар (Я.Брыль). 4. Калi ў сказе стаяць побач адна за адной тры i больш акалiчнасцi, з якiх наступная ўдакладняе папярэднюю, але апошняя не мае ўдакладняльнага значэння, то пасля яе коска не ставiцца. Напрыклад: Там, на ўзлессi, на высокiм дрэве з разгалiстай кронай у гняздзе шчабяталi птушаняты. 5. У творах мастацкай лiтаратуры i ў перыядычным друку пры выдзяленнi ўдакладняльных акалiчнасцей з узмацняльным значэннем часам ужываецца працяжнiк. Напрыклад: Стрэлы чутны толькi недзе далёка - у лесе (Я.Скрыган). 6. Коскамi выдзяляюцца акалiчнасцi, выражаныя словамi i спалучэннямi слоў, якiя ўдакладняюць, падкрэслiваюць значэнне папярэдняга прыметнiка, займеннiка i iнш. Напрыклад: З яснага, без адзiнай хмурынкi, глыбокага неба россыпам зорак свяцiў поўны месячык (I.Шамякiн). Крыху далей стаяла невялiкая, хат на дзесяць, вёсачка (Я.Сiпакоў). Хвалiстыя, доўгiя, ледзь не ў пояс, валасы... былi незвычайнага, попельнага колеру (Т.Бондар). 7. Коскамi выдзяляюцца спалучэннi слоў i асобныя словы, якiя ўдакладняюць або абмяжоўваюць, выдзяляюць цi ўзмацняюць сэнс папярэднiх цi наступных слоў, далучаючыся да iх непасрэдна або пры дапамозе выразаў у тым лiку, у тым лiку i, апрача (апроч), акрамя, амаль, за выключэннем, галоўным чынам, па прозвiшчы (па мянушцы i iнш.), гэта значыць, так званы, або, цi (у значэннi "гэта значыць"), асаблiва, нават, напрыклад, як, у прыватнасцi, i ў прыватнасцi, i прытым i iнш. Напрыклад: Усе палешукi, у тым лiку i стараста, пiсаць не ўмелi (Я.Колас). Вада ў Нёмане, нават каля берага, не iдзе, здаецца, а бяжыць (Я.Брыль). Усе птушкi, i нават непаседлiвыя крыклiвыя вераб'i, схавалiся ад навальнiцы (Я.Маўр). Добра памагае падбел супроць падагры, цi, як цяпер кажуць, адкладання солi (В.Вольскi). 8. Калi спалучэннi слоў з апрача, акрамя i iншымi маюць пры сабе ўзмацняльную часцiцу i, то яны звычайна коскамi не выдзяляюцца. Напрыклад: Пабываў ля крынiцы нехта i акрамя нас. § 52. Коска пры пабочных i ўстаўных канструкцыях 1. Коскамi выдзяляюцца пабочныя словы i канструкцыi, якiя стаяць у сярэдзiне або ў пачатку сказа: безумоўна, бясспрэчна, вядома, канечне, зразумела, напэўна, сапраўды, праўда, пэўна, вiдавочна, вiдаць, здаецца, здавалася, мабыць, магчыма, можа, мусiць, няйначай, бадай, знаць, нябось, часам, бывае, бывала, як вядома, як вiдаць, па ўсiм вiдаць, можа быць, чаго добрага, таго i глядзi, само сабой разумеецца i iнш. Напрыклад: I я, безумоўна, шчаслiвы i рад, што добра зародзiць густая пшанiца (П.Глебка). Лабановiч, вiдавочна, быў задаволены, што не трэба доўга шукаць фурманкi (Я.Колас). Захар Крымянец зiрнуў на зоркi, падумаў пра мароз, якi, няйначай, збярэцца да ранiцы (М.Лынькоў). Але расстацца нам час наступае; пэўна, ужо доля такая ў нас (М.Багдановiч). Хацелася мне, вядома, пачуць ад Коласа нешта незвычайнае, важнае (Я.Брыль). Не можа быць, канечне, i размовы, каб дарослы чалавек нацкаваў юнака на юнака (У.Караткевiч). Адразу пасвятлела. Вiдаць, ужо ўзышло сонца (I.Мележ). Як радасна ён сустракаў, бывала, Вялiкдзень (Я.Колас). 2. Не выдзяляюцца коскамi тыя словы, якiя ўжываюцца ў ролi мадальнай часцiцы або са значэннем прыслоўя i выражаюць сцвярджэнне, узмацненне: можа, няйначай, пэўна, напэўна, канечне, сапраўды, часам, бывае, бывала, бадай, бадай што, мо (усечаная форма слова можа) i iнш., а таксама словы вiдаць, здавацца, якiя ў сказе выступаюць выказнiкам. Напрыклад: Можа за якой паўгадзiны батальён па вузкiх i слiзкiх ходах, траншэях быў выведзены ў лагчыну... (I.Шамякiн). Цяпер зiма напэўна ляжа (Я.Колас). Такiя корчмы-станцыi Мiнскi тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кiламетраў (З.Бядуля). Мiкiта - нелюдзiмы, удзень яго бадай што i не спаткаеш на людзях... (Я.Колас). Дымiць туман. Мо лепш перачакаць, пакуль зара не прыадчынiць дзверы? (М.Танк). Адтуль вiдаць адразу пяць азёр (Я.Брыль). Часамi Лабановiчу здавалася, што вынiкi дасягнуты нязначныя (Я.Колас). 3. Выдзяляюцца коскамi спалучэннi слоў i сказы, якiя маюць значэнне эмацыянальнай ацэнкi фактаў рэчаiснасцi, а таксама перадаюць пачуццёвую рэакцыю на тыя факты, пра якiя гаворыцца ў сказе: на жаль, на вялiкi жаль, на шчасце, як на тое шчасце, на маё здзiўленне, як на тое лiха, як на грэх, як на тую бяду, хвароба на iх i iнш. Напрыклад: Аж тут, як на тое шчасце, стаiць сагнутая бярэзiна (С.Грахоўскi). Хата была, на шчасце, ужо абжытая (П.Пестрак). Але, на маё здзiўленне, ён адказвае зусiм не так, як я думаў (А.Асiпенка). Як на грэх, лоў быў шчаслiвы (Я.Колас). Нават сорам на хатнiх зiрнуць: цi не ўцямiлi, хвароба на iх, ад чаго мой тварык смяецца, ад чаго маё сэрцайка б'ецца (М.Багдановiч). 4. Коскамi выдзяляюцца словы, спалучэннi слоў i сказы, якiя паказваюць на крынiцу паведамлення, на прыналежнасць выказанай думкi: па-мойму, па-твойму, па-ягонаму, па-вашаму, па-iхняму, маўляў, думаю, на мой погляд, з пункту гледжання (каго-небудзь), на думку (каго-небудзь), як вядома, як кажуць, як людзi кажуць, як той казаў i iнш. Напрыклад: Гэта, па-мойму, i ёсць сапраўдная сувязь з жыццём (К.Чорны). Выходзiць, па-ягонаму, што ледзь не самi мы вiнаваты, а не той, што наша дабро крадзе (Я.Брыль). Яшчэ, як той казаў, не ўсё скончана (Я.Брыль). 5. Коскамi выдзяляюцца словы, спалучэннi слоў i сказы, якiя перадаюць адносiны да спосабу выражэння думкi, матывацыю спосабу выказвання цi выбару стылiстычных сродкаў мовы: адным словам, словам, што называецца, скажам, як гаворыцца, як гэта гаворыцца, iнакш кажучы, карацей кажучы, уласна кажучы, прасцей кажучы, шчыра кажучы, не пры вас кажучы, праўдзiвей сказаць, папраўдзе сказаць, так сказаць, з дазволу сказаць, я сказаў бы i iнш. Напрыклад: Скажам, аб вадзе гамонкi не было спрадвек, бо хапала нам заўсёды i азёр, i рэк (А.Астрэйка). Шчыра кажучы, я толькi лiчуся брыгадзiрам (А.Асiпенка). 6. Коскамi выдзяляюцца словы, спалучэннi слоў i сказы, што выражаюць адносiны гаворачай асобы да слухача: бачыш (бач), прызнацца, кажаш, кажаце, ведаеш, ведаеце, разумееш, разумееце, паверце, выбачайце, даруйце, даруйце мне, калi ласка, калi хочаце ведаць, цi дасце веры, зрабiце ласку i iнш. Напрыклад: Але ж язык у цябе, даруй мне, як тая мянташка (М.Лынькоў). Напiшы мне, калi ласка, пiсямко дахаты! (Я.Колас). Я, шчыра прызнацца, i загад на вас падрыхтаваў (А.Асiпенка). 7. Коскамi выдзяляюцца словы i спалучэннi слоў, якiя служаць сродкамi сувязi асобных частак выказвання i ўказваюць на паслядоўнасць, абмежаванне, удакладненне, супастаўленне або аб'яднанне частак тэксту, на выражэнне вынiку, заключэння i пад.: па-першае, па-другое, па-трэцяе i iнш., першае, другое, трэцяе i iнш., нарэшце, значыць, дарэчы, наогул, аднак, прынамсi, наадварот, з аднаго боку, з другога боку, у сваю чаргу, разам з тым, у прыватнасцi, мiж iншым, мiж тым, да таго ж, такiм чынам, галоўным чынам, па крайняй меры i iнш. Напрыклад: Турсевiч - гэта мой настаўнiк i мой зямляк, прынамсi, аднае воласцi (Я.Колас). Валодзька выпрасiў, нарэшце, у рэдактара дазвол паехаць на раён (Я.Брыль). Спазнiлiся, аднак, на вялiкае спатканне, трэба было раней (В.Быкаў). Мiкола быў, мiж тым, дома (К.Чорны). З другога боку, Ядвiсi было цiкава паслухаць, як вёў сваю работу ў школе настаўнiк... (Я.Колас). Па крайняй меры, для яго нiчога ўжо не будзе (В.Быкаў). Такiм чынам, усе няяснасцi, сумненнi, прынесеныя Саўкам, цяпер развеялiся (Я.Колас). 8. Калi слова нарэшце не выконвае функцыi пабочнага слова i выражае часавае значэнне, то яно коскамi не выдзяляецца. Напрыклад: Нарэшце да Панаса падыходзiць шырокi чалавек з жорсткiмi вусамi (Я.Колас). Тым часам поезд з кожнай хвiлiнай наблiжаўся да вакзала i нарэшце спынiўся (Я.Колас). Калi слова аднак у пачатку сказа цi другой часткi складаназлучанага сказа i пры аднародных членах ужываецца як супрацiўны злучнiк, яно коскай не аддзяляецца. Напрыклад: Турку стала лягчэй ад тае пахвалы, аднак ён прастадушна прызнаўся (В.Быкаў). Трэба было паспаць. Аднак чамусьцi не спалася. 9. Спалучэннi слоў мiж тым, тым не менш, да таго ж, якiя ўжываюцца ў пачатку сказа або другой часткi складанага сказа, выконваюць функцыю злучнiка i коскай не аддзяляюцца. Напрыклад: У вас на мястэчка многа сiлы не патрабуецца, мiж тым вакол вялiкая патрэба ў людзях (Ц.Гартны). На дварэ ноч. Мiж тым спаць не хочацца (I.Мележ). Тым не меней ён [Лабановiч] устаў i рушыў у той бок, куды паехала дзяўчына (Я.Колас). Да таго ж Мiнiч яшчэ меў недахоп у вымаўленнi: ён шапялявiў (Я.Колас). 10. Коскамi выдзяляюцца словы i спалучэннi слоў, якiя не маюць уласна сiнтаксiчнага значэння i ўводзяцца ў сказ без якой-небудзь матывацыi: гэта, гэта самае, ну, вот, само сабой, знацца, значыцца, стала быць, так сказаць, брат ты мой, тудэма-сюдэма, калiна-малiна i iнш. Напрыклад: Зусiм не тое выйшла, зусiм не тое, што трэба было нашай, значыцца, вёсцы (М.Лынькоў). Проста, ну, сiмпатызуюць адзiн другому маладыя, хiба ж iм i не пагаварыць, хiба ж iм i не пасмяяцца (М.Лынькоў). Тудэма-сюдэма, куды тут садзiцца! (Я.Купала). Чаго яны, калiна-малiна, там? (I.Мележ). 11. Коскамi выдзяляюцца пабочныя словы i спалучэннi слоў, якiя ўваходзяць у склад iншых пабочных цi ўстаўных сказаў, адасобленых зваротаў, удакладняльных цi iншых выдзеленых знакамi прыпынку частак сказа. Напрыклад: Немцы, як ты, мабыць, ведаеш, аднавiлi завод у Гудове (Б.Сачанка). Боты - i выцер iх, здаецца! - усё ж такi наслядзiлi на чыстай чырвонай падлозе (Я.Брыль). Не будку мае Жук - палацы (хоць не свае, вядома, працы) (К.Крапiва). Людзi слухалi ўважлiва, баючыся, вiдаць, прапусцiць хоць адно слова (П.Пестрак). Мы зайшлi ў крайнюю хату, пабудаваную, напэўна, пасля вайны. Не чакаючы, як вiдаць, далейшай размовы, жанчына хутка выйшла з хаты (П.Галавач). 12. Калi пабочнае слова стаiць перад адасобленым зваротам, пабочным сказам або ўдакладняльнай канструкцыяй, то яно ўваходзiць у iх склад i коскай не аддзяляецца. Напрыклад: Старшыня iмклiва абыходзiць вакол машыны, няйначай прыглядаючыся неспакойным вокам да яе паклажы (I.Шамякiн). Плылi ў вясновую сiнь за акно мяккiя акорды, уздыхала мора, i, можа заслухаўшыся гэтай музычнай вясной, не падавалi свайго голасу гарматы (I.Навуменка). Аднекуль, мабыць з печы, да iх кiнулася жанчына (В.Быкаў). 13. Памiж пабочнымi словамi, спалучэннямi слоў i сказамi, якiя iдуць адно за адным, ставiцца коска. Напрыклад: Словам, на наша шчасце, хата нейкiм чынам уцалела (З.Бядуля). Само сабой, канечне, паставiлi мы i хату (Б.Сачанка). 14. Пабочныя словы, спалучэннi слоў i сказы аддзяляюцца коскамi ад папярэднiх злучнiкаў, якiя звязваюць члены сказа або часткi складанага сказа. Напрыклад: Санкоўскi з ходу далучыўся да песнi, i, можа, ад таго яна загучала яшчэ энергiчней (П.Пестрак). Твае [мацi] у мяне бровы, твой лоб i нос. Твой неспакой. I, пэўна, твой лёс (А.Вярцiнскi). Маёр спынiўся каля дзвярэй, заплюшчыў вочы i, здалося мне, пахiснуўся (I.Шамякiн). Тады спрэчкi не разлучалi iх, а, наадварот, яшчэ болей умацоўвалi (Я.Колас). 15. Злучнiк а, калi ён складае адно цэлае з наступным пабочным кампанентам сказа, не аддзяляецца ад апошняга коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а мiж iншым, а па-другое. Напрыклад: - I штаб па кiраўнiцтву партызанскiм рухам будзе? - пытаў Багавiк. - Будзе. А можа, ён ужо i ёсць (В.Быкаў). 16. Не аддзяляецца коскай ад пабочных кампанентаў узмацняльная часцiца i. Напрыклад: I сапраўды, гэта не кепская думка! (Я.Колас). Дожджык, i праўда, так i поўз за каўнер (Я.Брыль). 17. Коска не ставiцца памiж пабочнымi словамi i часцiцамi, якiя да iх адносяцца i стаяць пасля iх. Напрыклад: Можа б ты даў мне хоць кавалачак хлеба ў дарогу? (Я.Колас). Ну, напэўна ж ёсць прычына, калi кпiць з цябе яна? (Я.Колас). 18. Коскамi выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэннi слоў i сказы, якiя выконваюць удакладняльную функцыю (тлумачэннi, заўвагi, дадатковыя звесткi i iнш.). Напрыклад: Доўгi час Закружжа, так называлi вёску прышлыя людзi, з навакольным светам звязвала звычайная лясная сцежка (А.Асiпенка). Вiхрасты хлапчук, яму было год шэсць, штосьцi мармытаў праз сон i смяяўся (К.Чорны). § 53. Коска пры зваротку 1. Коскамi выдзяляюцца звароткi ў пачатку, у сярэдзiне i ў канцы сказа разам са словамi, якiя адносяцца да iх. Напрыклад: Сонца, умыйся расою на свiтальнай зары (А.Бялевiч). Занiмай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад мiж народамi!.. (Я.Купала). Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваiм (М.Танк). Дык уздымi свой голас-звон з глыбiнь душы, пясняр свабоды (К.Буйло). Вiдаць, па сур'ёзных справах да нас, Надзя? (М.Лынькоў). 2. Калi зваротак раздзяляецца на часткi iншымi словамi, то кожная з iх выдзяляецца коскамi. Напрыклад: Ой ты, мая рыбка, спi, залатая! 3. Калi памiж звароткамi-паўторамi ёсць займеннiк ты або вы, то ён адносiцца да першага зваротка i коска ставiцца пасля займеннiка. Напрыклад: Лета ты, лета прыгожа-квяцiстае, колькi ты ўносiш аздобы з сабой! (Я.Купала). § 54. Коска пры выклiчнiках i гукаперайманнях 1. Коскамi аддзяляюцца выклiчнiкi, калi яны не маюць падкрэсленай клiчнай iнтанацыi i знаходзяцца ў пачатку цi ў сярэдзiне сказа. Напрыклад: Ах, дружа-клён! Ну як яго не ўспомнiць?.. (П.Трус). Мiлая! О, колькi радасцi даеш майму ты сэрцу маладому! (Я.Купала). Ох, нашто ж ты, ночка, так прыгожа-мiла? (Я.Колас). Эх, як слаўна, як прыгожа, хораша, прыстойна! (Я.Колас). Эй, дзяцюк малады, не тужы, не глядзi ты скрозь слёзы на свет... (Я.Купала). 2. Коскамi аддзяляюцца выклiчнiкi i гукаперайманнi, калi яны знаходзяцца ў сярэдзiне або ў канцы сказа цi паўтараюцца. Напрыклад: Раздолле ў лузе, эх, раздолле! (Я.Колас). Шкада, ай, як шкада Iлiко (Э.Самуйлёнак). Колькi ў лесе грыбоў, ай-яй-яй! (З.Бядуля). Ну, ну, пашавельвайся, - падганяў ён Алеся (К.Крапiва). Толькi ў другой палавiне, дзе спяць гаспадыня i яе дачка-вучанiца, размашыста i глуха стукаюць ходзiкi: як-так, як-так... (I.Шамякiн). 3. Не аддзяляюцца коскамi выклiчнiкi перад асабовымi займеннiкамi. Напрыклад: Ой ты, ночка, чарнявая ноч, агарнi цеплынёю мяне... (П.Панчанка). Эх ты, - кажа яна, - лепш вось дахаты iдзi, а то будзе табе ад мацi (Я.Брыль). 4. Не з'яўляецца выклiчнiкам i не аддзяляецца коскай часцiца о пры зваротку, адмоўi, сцвярджэннi, а таксама не аддзяляюцца коскай узмацняльныя часцiцы, аднолькавыя па гукавым складзе з выклiчнiкамi. Напрыклад: Я не для вас, паны, о не, у час вольны песенькi складаю... (Я.Купала). О так, так, планы маюць выключную ролю ва ўсякай справе (М.Лынькоў). Мiколу ж аднаму ай-ёй як цяжка (Я.Брыль). Я яшчэ ого якi дужы! (I.Шамякiн). § 55. Коска пры сцвярджальных, адмоўных i пытальных словах 1. Коскай аддзяляюцца сцвярджальныя, адмоўныя i пытальныя словы ў пачатку сказа, калi яны звязаны са сказам, якi раскрывае, канкрэтызуе iх сэнс: так, але, ага, ну, што ж, як жа, не, што, як i iнш. Напрыклад: Так, трэба прыняць гэтыя заўвагi. Не, не такою я хацеў сустрэць цябе, сястра! (Я.Скрыган). Што, грыбоў яшчэ няма? (Я.Колас). Як, ты гэтага яшчэ не зрабiў? Калi пры такiх словах стаяць узмацняльныя часцiцы, то коскай яны аддзяляюцца разам. Напрыклад: Ой не, пакiдаць таварыша ў бядзе нельга (Я.Маўр). 2. Калi сцвярджальныя, адмоўныя i пытальныя словы паўтараюцца, то яны раздзяляюцца коскамi. Напрыклад: Так, так, панi гаспадыня. Чалавек страляе, а чорт кулю носiць (Я.Купала). Але, але, яго мацi i мне паказвала лiст, у якiм ён пiша, што няйначай мусiць прыехаць на свята (Ц.Гартны). Не, не, - адагнаў ад сябе змрочныя думкi Iван (Б.Сачанка). Што, што ты сказаў? 3. Сцвярджальныя, адмоўныя i пытальныя словы ў сярэдзiне сказа выдзяляюцца коскамi з двух бакоў. Напрыклад: Работа, што ж, у лес не пабяжыць (Ц.Гартны). Ты не паверыш, не, такой навальнiцы ў нас не было нiколi! 4. У канцы сказа перад сцвярджальнымi, адмоўнымi i пытальнымi словамi ставiцца коска, а пасля - знак прыпынку ў адпаведнасцi з агульнымi правiламi. Напрыклад: Цяпер ты пойдзеш спаць, так? (I.Мележ). Я работы не баюся, не! Глава 14 КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ§ 56. Коска ў складаназлучаным сказе 1. Коскай аддзяляюцца часткi складаназлучаных сказаў, якiя аб'яднаны злучнiкамi i, ды (у значэннi "i"), дый (ды i), або (альбо), цi. Напрыклад: Iдуць ад кожнага перона на ўсход i захад цягнiкi, i ад апошняга вагона далёка свецяць аганькi (С.Грахоўскi). Праплыве гук баязлiва па-над лугам, па-над нiвай у знямелы свет, ды зноў цiха-цiха стане (Я.Колас). Ад завеi не было вiдаць агнёў нават недалёкiх вёсак, ды i блiзкiя iшлi ў цемры ледзь прыкметнымi мутнымi знакамi (I.Мележ). 2. Перад злучнiкамi i, ды (у значэннi "i"), або, цi коска не ставiцца: калi ў складаназлучаным сказе (звычайна ў пачатку) ёсць агульны член, якi адносiцца да першай i да другой частак, або агульная часцiца цi пабочнае слова. Напрыклад: Дзе-нiдзе ў гародчыках, ля ганкаў чырванелi вясновыя кветкi i зацвiтаў бэз (В.Быкаў). Праз нейкi час вецер разагнаў хмары ў вышынi i дождж сцiх (I.Мележ). Толькi верхавiны соснаў гулi ледзь чутна ды шалясцелi трапяткiя асiны (М.Лынькоў); калi часткi складаназлучанага сказа з'яўляюцца безасабовымi (аднароднымi па значэннi), няпэўна-асабовымi або намiнатыўнымi сказамi, а таксама калi маюць форму пытальных, пабуджальных цi клiчных сказаў. Напрыклад: Цiшыня i прастор (Э.Агняцвет). Колькi радасцi i колькi захаплення! 3. Коскай аддзяляюцца часткi, якiя аб'яднаны ў складаназлучаны сказ злучнiкамi але, а, ды (у значэннi "але"), ж (жа), аж, аднак, затое, толькi i iнш. Напрыклад: Наводдалек чулiся стрэлы, але тут было ўжо цiха (I.Мележ). Мартын астаўся ў хмызняку, а дзед Талаш знiк з вачэй, расплыўся ў цемрадзi (Я.Колас). I чужому навучайся, ды свайго не цурайся (Прыказка). Мiкiта моцна пастукаў у дзверы, аднак з кабiнета нiхто не азваўся (М.Зарэцкi). На вулiцы скрыпка грае, мяне ж мацi не пускае (Народнае). Завярнуўся [Бруй] i хацеў ужо iсцi назад, аж з печы пачуўся голас: "Хто там?" (Я.Колас). 4. Коскай аддзяляюцца часткi, якiя аб'яднаны ў складаназлучаны сказ пры дапамозе паўторных злучнiкаў i... i, нi... нi, то... то, не то... не то, або (альбо)... або (альбо), цi... цi, цi то... цi то. Напрыклад: I хвалюецца пшанiца, i дрыжыць пяшчотна гай (П.Броўка). Нi колас на нiве не ўскалыхнецца, нi лiст на дрэве не ўзварухнецца (Я.Колас). Або iх [птушак] тут не было, або яны проста не адважвалiся падаваць голасу (Я.Колас). Цi то стогне бура, цi то вiхор гуляе. § 57. Коска ў бяззлучнiкавым сказе Коскай аддзяляюцца часткi складанага бяззлучнiкавага сказа, якiя па сэнсе i iнтанацыйна звязаны памiж сабой. Напрыклад: Цвiтуць лугi, жаўцее проса, уздымае жыта каласы (С.Грахоўскi). Неба сеяла цяпло, цёплы дожджык церушыў, у думках радасна было, беглi песнi ад душы (Я.Купала). Ад зямлi да самых чубоў на дрэвах не было нiводнай галiнкi, сляды ад усiх колiшнiх галiнак даўно заплылi жывой смалою, згладзiлiся, кара над iмi самкнулася (В.Карамазаў). § 58. Коска ў складаназалежным сказе 1. Коска ставiцца: памiж галоўнай i даданай часткамi. Напрыклад: Пасаджу каля вёсак сады маладыя, каб ты вечна цвiла i ў шчасцi расла, дарагая мая Беларусь (П.Панчанка). Яны выехалi з двара, калi апошняя жоўтая палоска зары дагарала на захадзе (У.Караткевiч). Каб любiць Беларусь нашу мiлую, трэба ў розных краях пабываць... (А.Ставер). Дзяды i бацькi нашу мову стваралi, каб звонка звiнела, была як агонь (П.Броўка); памiж даданымi часткамi, якiя адносяцца да адной i больш галоўных частак. Напрыклад: Глянь туды, дзе машыны спяваюць, дзе палае ў горане сталь, дзе рабочыя песнi складаюць пад сталёвы напеў малатка (П.Трус). А там, дзе разам мы прайшлi, вясеннi гул не моўкнуў, газоны пышна расцвiлi, зазiхацелi вокны (М.Танк). Калi даданая частка стаiць у сярэдзiне галоўнай, яна выдзяляецца коскамi з двух бакоў. Напрыклад: Над ускрайкам лесу, дзе пачыналiся жоўтыя пяскi, зазвiнела песня ляснога жаваранка (Я.Колас). 2. Калi аднародныя даданыя часткi звязваюцца пры дапамозе адзiночных злучнiкаў i, ды (у значэннi "i"), або, цi, то памiж iмi коска не ставiцца. Напрыклад: Я люблю часiну навальнiцы, калi б'е пярун па ўсiх ладах i злуюцца ў хмарах блiскавiцы (П.Панчанка). Некаторыя iшлi далей, дзе было начальства i дзе раздалiся гэтыя нечаканыя выбухi (В.Быкаў). Як толькi разднела i ўзышло сонца, пачалi збiрацца вучнi (Я.Колас). Перад супрацiўнымi злучнiкамi i перад злучнiкам i, якi паўтараецца памiж аднароднымi даданымi часткамi, коска ставiцца. Напрыклад: Нарадзiўся я ў маi, як сады вакол цвiлi, а ў наднёманскiм гаi распявалi салаўi (А.Русак). 3. Коска не ставiцца перад злучнiкамi i, ды (у значэннi "i"), або, цi, што звязваюць дзве галоўныя часткi, да якiх адносiцца агульная даданая частка. Напрыклад: Ужо сонца праглядвала праз вершалiны хвой i пачынала адчувацца гарачыня летняга дня, калi настаўнiкi падышлi да балота (Я.Колас). Калi наступае глыбокая восень, над зямлёй нiзка сцелецца туман або iмжыць дробны дождж (К.Чорны). 4. Калi даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе састаўных падпарадкавальных злучнiкаў (перш чым, затым што, пасля таго як, для таго каб, па меры таго як, да таго часу пакуль, з прычыны таго што, нягледзячы на тое што, дзякуючы таму што, у сувязi з тым што i iнш.), то коска ставiцца памiж даданай часткай i галоўнай, калi даданая пачынаецца такiм злучнiкам i стаiць перад галоўнай (злучнiк не разрываецца). Напрыклад: З той пары як пайшлi на аблаву, цягнецца iх паляванне да сённяшнiх дзён (А.Куляшоў). Для таго каб праца давала плённыя вынiкi, трэба прывучыць да сталых i сур'ёзных адносiн да яе з малых гадоў (Я.Колас). Па меры таго як неба святлела, цемра змянялася рэдкiм лёгкiм змрокам... (I.Мележ). Калi даданая частка сказа стаiць пасля галоўнай, коска ставiцца або перад другой часткай састаўнога падпарадкавальнага злучнiка, або перад гэтым злучнiкам у поўным яго складзе ў залежнасцi ад сэнсу. Напрыклад: Я гэту мову ўзяў сабе таму, што зашмат у ёй было гаротных песень (М.Танк). Бабка была спагадлiвая да чужога гора, таму што сама перажыла шмат пакут i нягод (Ю.Пшыркоў). Ён паабяцаў не пакiдаць галерэю да таго часу, пакуль не адкрыецца новая экспазiцыя. 5. У залежнасцi ад сэнсу коска можа ставiцца пасля першай часткi састаўнога падпарадкавальнага злучнiка. Напрыклад: Перад тым, як iсцi ў поле, яна прыбiрала ў хаце, мыла падлогу, лавы (Б.Сачанка). Па меры таго, як прыпыняўся дзе ў вёсцы Ельскi са сваiм атрадам, прыпыняўся i Сцяпан (П.Пестрак). Нягледзячы на тое, што давялося несцi на плячах тол i боепрыпасы, адстаючых не было (I.Мележ). Можа нават таму, што навокал было многа прастору, хлопцу раптам стала няўтульна (I.Чыгрынаў). 6. Коска не ставiцца перад як, калi, што i iнш., якiя ўваходзяць у склад устойлiвых выразаў тыпу як не трэба лепш, як нi ў чым не бывала, калi б то нi было, што б там нi было i iнш. Напрыклад: Усё было вылiчана i вымеркавана як не трэба лепш (К.Чорны). Супакойся, прашу цябе. Што б там нi было, у нашых адносiнах нiчога не зменiцца (К.Крапiва). У выразах не хто iншы, як..., не што iншае, як... перад як ставiцца коска. Напрыклад: Прыйшоў не хто iншы, як наш сусед. Гэта не што iншае, як цяга да тае самае стыхii, у якой жылi iх ранейшыя продкi (К.Крапiва). 7. Калi побач стаяць два падпарадкавальныя злучнiкi (цi злучнiк i злучальнае слова), а таксама злучальны i падпарадкавальны злучнiкi (у сказах з рознымi вiдамi сувязi), то памiж iмi ставiцца коска. Напрыклад: Брыгадзе рабочых сказалi, што, калi своечасова будзе закончаны аб'ект, яны атрымаюць прэмiю. Пот залiваў вочы, але, каб не выдаць сваёй слабасцi, хлопец не кiдаў вёслаў (I.Шамякiн). 8. Перад другiм злучнiкам коска не ставiцца, калi галоўная частка пачынаецца словамi дык, то. Напрыклад: А яшчэ помнiць ён [Алесь], што калi прыходзiлi жаўнеры ў вёску, дык насмiхалiся з усiх, абзываючы "мужыкамi" (П.Броўка). Ён чалавек дарма што сур'ёзны, а калi разгаворыцца, дык люба слухаць (К.Крапiва). Трэба было адпачыць, але Iван адчуваў, што калi ўпадзе ў снег, то напэўна болей ужо не ўстане (В.Быкаў). 9. Калi перад падпарадкавальным злучнiкам цi злучальным словам стаiць адмоўе не або злучальны злучнiк (i, цi, або i iнш.), якi звязаны з даданай часткай, то яна не аддзяляецца коскай ад галоўнай часткi. Напрыклад: Нам трэба ведаць не дзе ты быў, а што ты за дзень зрабiў. Ён спакойны i калi заўзята працуе, i калi адпачывае. 10. Даданая частка ў пазiцыi пасля галоўнай, выражаная толькi адным злучальным словам або спалучэннем слоў, коскай не аддзяляецца. Напрыклад: Яны паехалi i не сказалi куды. Невядома хто тут гаспадар. Глава 15 КРОПКА З КОСКАЙ§ 59. Правiлы пастаноўкi кропкi з коскай 1. Кропка з коскай ставiцца памiж адносна незалежнымi састаўнымi часткамi сказа, якiя аб'ядноўваюцца ў адзiн складаны сказ без злучнiкаў, а самi часткi разгорнутыя i (або) маюць свае знакi прыпынку. Напрыклад: Чарнеецца сажаю вечар. Дождж б'ецца аб хвалi ракi; гуляе, гудзе над ёй вецер, заводзiць, што ў полi ваўкi (М.Багдановiч). Ручай застаўся недзе ўбаку, гоман яго прыцiх; мацней i выразней сталi шумець ялiны; свежы вецер скрозь гойдаў верхавiнамi; сонца схавалася; змаркатнелае неба ўсё далей i шырэй абкладвала хмара (В.Быкаў). Кропка з коскай можа ставiцца на стыку частак бяззлучнiкавага сказа з адносна незалежнымi часткамi, калi памiж iмi знаходзiцца пабочнае слова. У гэтым выпадку кропка з коскай паказвае, да якой з частак адносiцца пабочнае слова. Напрыклад: Але якое гэта запрашэнне - адзiн сказ у канцы, як бы мiж iншым, для ветлiвасцi; можа, спадзявалася, што ён не адважыцца прыехаць (I.Шамякiн). 2. Кропка з коскай ставiцца памiж часткамi складанага сказа, якiя звязваюцца памiж сабой: далучальнымi злучнiкамi але, толькi, аднак, усё ж, тым не менш i iнш., асаблiва калi гэтыя часткi разгорнутыя i (або) маюць свае знакi прыпынку. Напрыклад: Марозiк крэпiць, лёд таўшчэе, i рэчка вольная нямее, да дна вадзiца вымярзае i ходу, бедная, не мае, i цесна там ёй, i нямiла яе халодная магiла; але дарма: жывую сiлу не запраторыш ты ў магiлу, мароз бязжаласны i люты! (Я.Колас). Гойдалася ў цэбры вада, льючыся праз край, i твару свайго выразна разгледзець у вадзе Агата не магла; толькi бялелi ў вадзе рукi, i гэта цешыла яе (К.Чорны); далучальнымi злучнiкамi i i ды (у значэннi "i") толькi ў тым выпадку, калi яны аб'ядноўваюць дзве састаўныя часткi, якiя без гэтых злучнiкаў былi б самастойнымi сказамi, раздзеленымi кропкай. Напрыклад: На ёй [ялiнцы] валоскiя арэхi, а з пазалочанай паперкi глядзяць панадныя цукеркi; i больш на ёй няма нiчога, ды хiба ж дзецям трэба многа? (Я.Колас). 3. Перад злучнiкам а кропка з коскай ставiцца толькi ў тым выпадку, калi састаўныя часткi, якiя звязваюцца гэтым злучнiкам, разгорнутыя i маюць свае знакi прыпынку. Напрыклад: Ён невысок, не надта ёмак, ды карчавiты i няўломак, а волас мае цёмна-русы, i зухаўскiя яго вусы ў меру доўгi, густаваты, угору чуць канцы падняты; а вочы шэры, невялiчкi, глядзяць прыветна, як сунiчкi, але раптоўна i адразу не расчытаеш iх выразу... (Я.Колас). 4. Кропка з коскай ставiцца памiж развiтымi аднароднымi членамi, калi пры адным з iх ёсць коскi. Напрыклад: Хлопец злёгку задрыжаў i ўзяў скрыпку паслухмяна; струны звонкiя наладзiў, раз-другi смычком правёў i аддаўся ўвесь абладзе, чарам струнных галасоў (Я.Колас). Я выйшаў на вулiцу i адчуў, як сцюдзёнае марознае паветра апалiла мне твар; пачуў, як звонка рыпiць снег; убачыў, як гарыць на сонцы аснежанае поле... (А.Астапенка). Наталля... то адкрывала сумку, то закрывала; то зашпiльвала на сабе кофтачку, то, як ад гарачынi, расшпiльвала яе (Я.Скрыган). 5. Кропка з коскай ставiцца памiж разгорнутымi даданымi часткамi складаназалежнага сказа, падпарадкаванымi адной i той жа галоўнай, калi памiж даданымi няма злучальнага злучнiка, асаблiва калi ў сярэдзiне такiх даданых ёсць свае даданыя часткi. Напрыклад: Калi з-пад завялых шыпулек паказалiся i смачна запахлi спачатку маленькiя шэра-сiнiя струменьчыкi дыму, а потым, вельмi хутка разросшыся, вялiкiмi клубамi паплылi над бульбоўнiкам; калi, нарэшце, праз голле прабiлiся жвавыя i белаватыя на ранку языкi полымя, на ўчастку неяк адразу ўсё змянiлася (А.Кулакоўскi). Нягледзячы на тое, што крыўда раз-пораз загаралася ў душы Кляновiча, яго цешылi перспектывы, што вось ён зоймецца даследаваннем глебаў; што будзе арганiзоўваць севазвароты, адкрываць розныя курсы; ...што ён едзе ў такую вобласць, дзе яшчэ не звялася мясцовая чырвоная парода кароў, аб якой Кляновiч даўно думае; што гэтую пароду няслушна закiнулi... (П.Пестрак). 6. Кропка з коскай ставiцца памiж групамi адносна незалежных састаўных частак бяззлучнiкавага сказа, а таксама памiж групамi даданых частак, якiя адносяцца да адной галоўнай. Напрыклад: Цёмны бор, кусты, балоты, кучы лоз i дубняку, рэчкi, купiны, чароты, мора траў i хмызняку; мосцiк, зложаны з бярвенняў, брод i грэбля кожны крок, на дарозе рад карэнняў, крыж, пахiлены набок; пералескi, лес, паляна, старасвецкi дуб з жарлом, хвоя-велiч на кургане з чорным буславым гняздом; гразь, пяскi, лужок зялёны, шум крынiчкi з-пад карча, шэлест лiсцяў несканчоны, крык у небе крумкача; вербы, груша-сiрацiна, нiзкарослы цёмны гай... (Я.Колас). 7. Кропка з коскай ставiцца ў канцы рубрык пералiчэння, калi яны не з'яўляюцца самастойнымi сказамi, але дастаткова разгорнутыя i (або) маюць свае знакi прыпынку. Напрыклад: Паводле папярэднiх даных, рух усiх трох спадарожнiкаў адбываецца па блiзкiх арбiтах з пачатковымi параметрамi: перыяд абарачэння 95,2 мiнуты; максiмальная адлегласць ад паверхнi Зямлi (у апагеi) 876 кiламетраў; мiнiмальная (у перыгеi) 210 кiламетраў; вугал нахiлу арбiт да плоскасцi экватара 56 градусаў 10 мiнут. Глава 16 ДВУКРОП'Е§ 60. Правiлы пастаноўкi двукроп'я 1. Двукроп'е ставiцца перад пералiчэннем аднародных членаў, калi перад iмi ёсць абагульняльнае слова (займеннiк, прыслоўе, назоўнiк) або словы напрыклад, а iменна. Напрыклад: Наогул яе [настаўнiцу] любiлi ўсе: вучнi, настаўнiкi, калгаснiкi (I.Шамякiн). Усе былi апрануты па-святочнаму: чысценька i прыгожа (Я.Колас). На прыгуменнi, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам, а пад паветкаю прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя санi, восi, колы i вулляў некалькi на пчолы... (Я.Колас). На ўроках мовы праводзяцца розныя вiды работ, напрыклад: дыктанты, сачыненнi, пераказы i iнш. 2. У афiцыйных паперах, дакументах, у навуковых працах, зрэдку ў мастацкiх тэкстах двукроп'е перад аднароднымi членамi ставiцца i тады, калi перад iмi адсутнiчае абагульняльнае слова. Напрыклад: Да заявы прыкладаюцца: ... . На нарадзе прысутнiчалi: ... . Вучылiшча рыхтуе: токараў, слесараў ... . 3. Двукроп'е ставiцца перад пералiчэннем аднародных азначэнняў, якiя выражаны прыметнiкам або назоўнiкам цi займеннiкам i адносяцца да паясняльнага папярэдняга назоўнiка. Напрыклад: Вялася звычайная размова знаёмых людзей у першыя хвiлiны сустрэчы: пра надвор'е, пра здароўе, пра навiны. 4. Калi аднароднымi членамi з папярэднiм абагульняльным словам сказ не заканчваецца, то перад iмi ставiцца двукроп'е, а пасля iх - працяжнiк. Напрыклад: Рыбацкая снасць: сетка, нераткi, вуды - была адмысловая ў дзядзькi Марцiна (Я.Колас). Бацька прыбраў з воза ўсё: плуг, барану, мяшкi з бульбай - i ўвайшоў у хату (М.Зарэцкi). 5. Двукроп'е ставiцца перад аднароднымi членамi, якiя тлумачаць, удакладняюць значэнне папярэднiх слоў. Напрыклад: На скорым часе ранiчкою Алесь у кепскiм быў настроi: хадзiў, бурчаў, не змоўчваў маме, усё дагары вярнуў нагамi (Я.Колас). Яна ўзялася за работу: набрала бярэмя дроў, унесла ў хату i, запалiўшы газоўку, стала класцi iх у печ (К.Чорны). 6. Двукроп'е ставiцца памiж часткамi бяззлучнiкавага складанага сказа, калi ў другой частцы раскрываецца змест цi ўказваецца прычына таго, пра што гаворыцца ў папярэдняй частцы. Напрыклад: Аўгiня пускаецца на хiтрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну (Я.Колас). Яна дамаглася свайго: сталовая ўжо красавалася жоўтай страхою (П.Броўка). Але пагаварыць яму так i не ўдалося: гаспадыня запрашала гасцей за стол (Я.Колас). 7. Двукроп'е можа ставiцца памiж трыма часткамi бяззлучнiкавага складанага сказа, у якiм кожная наступная частка ў адносiнах да папярэдняй абазначае прычыну, выражае ўдакладняльна-тлумачальнае значэнне i iнш. Напрыклад: Але справа тут не ў часе была: недаверлiвыя залацiнцы другое мелi ў думках: каб не прыбраў часам гэты iнструктар i сад, i агарод, i сенакос (Я.Колас). Прашу: хоць раз задумайцеся, людзi: на што мы трацiм лепшыя гады? (А.Бачыла). 8. Двукроп'е ставiцца памiж дзвюма часткамi бяззлучнiкавага складанага сказа, першая з якiх заканчваецца дзеясловамi бачыць, глядзець, разгледзецца, чуць, адчуць, адчуваць, заўважыць, зразумець, ведаць, верыць, казаць, разумець i iнш., пры дапамозе якiх указваецца, што далей будзе iсцi паведамленне пра якi-небудзь факт, падзею, з'яву i пад. Напрыклад: [Зося] заўважыла: Янка ўжо там, за вушаком дзвярэй (Г.Далiдовiч). Праз туман разгледзеўся цяпер я: над палянай жоўкне поўны месяц (М.Лужанiн). Адным словам сказаць, усе бачылi: яна i прыгожая, i ўдалая (К.Чорны). Няхай усё гэта песня нагадала, але я веру: устане горад мой (М.Танк). Алесь зразумеў: нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу (У.Караткевiч). Праз вокны вiдаць: на ўсходзе разгараецца ранiца (М.Лупсякоў). 9. Двукроп'е ставiцца пасля сказаў або слоў, якiя ўводзяць у тэкст простую мову. Напрыклад: Лагодненька ўмее гаварыць дзед Павал: "Не хадзi ты, Агатка, далёка" (Я.Колас). Цiха шэпчуць за парканам дзецi: "Вунь новая настаўнiца iдзе" (С.Грахоўскi). Рая прапанавала: "Хлопцы, дзяўчаты! Давайце наведаем Данiлу Платонавiча!" (I.Шамякiн). Глава 17 ПРАЦЯЖНIК§ 61. Правiлы пастаноўкi працяжнiка 1. Працяжнiк ставiцца памiж дзейнiкам i выказнiкам: калi абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнiкам у назоўным склоне i пры выказнiку адсутнiчае дзеяслоў-звязка. Напрыклад: Мiнск - сталiца, гордасць наша, слава ўсёй краiны (Я.Купала). Матчыны рукi - залатыя рукi (I.Мележ). Фразеалогiя - раздзел мовазнаўства, якi вывучае семантычныя, граматычныя i стылiстычныя асаблiвасцi ўстойлiвых выразаў. Прастора i час - усеагульныя формы каардынацыi з'яў i падзей; калi абодва галоўныя члены цi адзiн з iх выражаны неазначальнай формай дзеяслова. Напрыклад: Вучыцца ў народа - задача кожнага пiсьменнiка (К.Чорны). Хату зрабiць - не скрынку збiць (Прыказка). Дзетак узгадаваць - не грыбкоў назбiраць (Прыказка); калi перад выказнiкам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць, гэта ёсць. Напрыклад: Паэзiя - гэта пакута i радасць, праклён i бязлiтаснасць, споведзь i гордасць (П.Панчанка). Кожны чалавек - гэта цэлы свет (К.Чорны). Цiмох i Гануля - вось роўная пара (Я.Купала). Iгнараваць мову - гэта значыць iгнараваць народ, нацыю (П.Пестрак); калi дзейнiк i выказнiк выражаны лiчэбнiкамi або адзiн з iх выражаны назоўнiкам у назоўным склоне, а другi - лiчэбнiкам цi колькасна-iменным спалучэннем. Напрыклад: Пяць i тры - восем. Шэсцьдзясят i пяцьдзясят - сто дзесяць. Плошча Нарачы - восемдзясят квадратных кiламетраў. Плошча басейна Нёмана - 98,2 тыс. кв.км; калi выказнiкам выступае ўсечаная форма дзеяслова, выклiчнiк або гукапераймальнае слова. Напрыклад: Уладзiк зараз - шмыг у дзверы (Я.Колас). А куля - дзык! А другая ў руку (Я.Брыль). Я - хоп за павады! Конь спужаўся, а я - скок на яго (Я.Колас). 2. Працяжнiк ставiцца перад абагульняльным словам пасля аднародных членаў. Напрыклад: I двор, i дарога, i лес - усё было занесена белым снегам (I.Пташнiкаў). Адчуванне дакладнасцi слова, уменне карыстацца iм, культура мовы i пiсьменнасць - усё залежыць ад таго, як загучала слова, пачутае ў маленстве (В.Вiтка). 3. Калi пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ужыта пабочнае слова або спалучэнне слоў словам, адным словам, карацей кажучы, то працяжнiк ставiцца перад пабочным словам, а пасля яго - коска. Напрыклад: Начны лес, цiхi, ледзь улоўны гул маразявых сосен, цiшыня лясных нетраў - адным словам, усё настройвала на роздум (М.Зарэцкi). 4. Калi аднародныя члены сказа стаяць у сярэдзiне сказа пасля абагульняльнага слова, то перад iмi ставiцца двукроп'е, а працяжнiк - пасля iх. Напрыклад: Хутка ўсё: неба, i дарога, i чэзлыя балотныя хмызнякi - патанула ў снежнай завiрусе (Я.Колас). Усё: i хмурнае неба, i мёрзлая чорная зямля - было ахоплена нечым сумным, халодным i грозным (К.Чорны). 5. Працяжнiк ставiцца памiж аднароднымi членамi сказа, калi прапушчаны супрацiўны злучнiк. Напрыклад: Не плача - смяецца шчаслiвая мацi (М.Багдановiч). На чарговым прыпынку ў пярэднiя дзверы не ўвайшоў - ускочыў малады, як i шафёр, хлопец (Ф.Янкоўскi). Гаспадар павёў яго не ў жылы катэдж - у лазню... (I.Шамякiн). Не сваiмi - чужымi нагамi гаспадар падышоў да каня (П.Глебка). 6. Працяжнiк ставiцца перад злучнiкам i памiж двума членамi сказа, калi другi з iх выражае вынiк, хуткую змену падзей, нечаканасць. Напрыклад: А ўбачыў Машу - i адразу падабрэў (I.Шамякiн). Зiрнеш - i зрэдку дзе ўбачыш адзiнокi яблык, што блiшчыць мiж лiсця на апошнiм сонцы (Я.Сiпакоў). 7. Калi злучнiк i звязвае два аднародныя выказнiкi, з якiх другi выражаны ўсечанай формай дзеяслова, то памiж iмi заўсёды ставiцца працяжнiк - перад злучнiкам або пасля яго. Напрыклад: Пахiснулася хвоя - i бразь на зямлю (Я.Колас). Да рэчкi жаданай прабралiся хлопцы i - стоп! (Я.Колас). 8. Працяжнiк ставiцца перад недапасаваным азначэннем, выражаным неазначальнай формай дзеяслова цi спалучэннем з гэтай формай. Напрыклад: Усiх непакоiла адна думка - выстаяць (М.Лынькоў). Мiканор успомнiў бацькаў наказ - паглядзець, цi не прадаюць кос (I.Мележ). 9. Працяжнiк ставiцца перад неразвiтым або развiтым прыдаткам, якi стаiць у канцы сказа: калi ў прыдатку тлумачыцца, удакладняецца змест азначаемага назоўнiка i перад iм без змянення сэнсу можна ўставiць словы iменна, а iменна. Напрыклад: Пацягнуўся лес сцяною - ельнiк, дуб i хваiна (Я.Колас). За ўвесь час яна нi разу не глянула на свайго суседа - Лабановiча (Я.Колас); калi прыдатак адносiцца да займеннiка. Напрыклад: Наперадзе iшоў ён - таварыш Дарожка (П.Пестрак). Вось яна - дзявочая пекната (I.Шамякiн). Ён паспеў ужо коратка перазнаёмiцца з усiмi ў гэтым доме i стаць быццам сваiм чалавекам - гэты малады i вясёлы хлопец (К.Чорны); калi неабходна падкрэслiць адценне самастойнасцi прыдатка. Напрыклад: А вось i сам гаспадар гэтай хаты - Трахiм (К.Крапiва). Андрэй сядзеў, апёршыся на край стала, i дапытлiва пазiраў на людзей - на моладзь i старых (П.Пестрак). 10. Працяжнiк ставiцца ў няпоўных складаных сказах на месцы прапушчанага члена сказа. Напрыклад: З аднаго боку дарогi стаяў рэдкi хвойнiк, а з другога - кусты ядлоўцу, а далей - алешнiк (Я.Колас). Раны гояцца часам, а дружбаю - гора (А.Куляшоў). Вось прабегла iмгненне, затым - залатая мiнута (Я.Янiшчыц). 11. Калi ўстаўная канструкцыя знаходзiцца памiж часткамi, дзе павiнна ставiцца коска, або ў канцы самой устаўной канструкцыi ёсць гэты знак прыпынку, то коска спалучаецца з працяжнiкам i ставiцца перад другiм працяжнiкам. Напрыклад: Каб дабрацца да надзелу цёткi Насцi - так завуць жонку бацькавага брата, - трэба прайсцi каля будкi, у якой яшчэ нядаўна яны жылi... (I.Навуменка). Дзяўчына - мачыха дазналася ўжо, што завуць яе Параска, - прывяла воз на двор "воласцi", сказала, што яна жыве тут, на першым паверсе, з боку двара (I.Мележ). 12. Працяжнiк ставiцца памiж часткамi складаназлучанага сказа, калi ў другой частцы падкрэслiваецца вынiк у адносiнах да першай, калi перадаецца нечаканасць, хуткая змена падзей або супрацьпастаўленне. Напрыклад: Момант - i ў веснiчках паказалася Аленка... (Я.Колас). Сярэдзiна кастрычнiка - i такi мароз (I.Шамякiн). Пытаўся, шукаў - i нi слыху ў адказ, нi следу нiдзе, нi далёкага рэха (П.Панчанка). Узяўся чытаць - i не чыталася (М.Гарэцкi). 13. Працяжнiк ставiцца ў бяззлучнiкавых сказах памiж часткамi: калi ў першай частцы ўказваецца на ўмову або час дзеяння, пра якое паведамляецца ў другой частцы. Напрыклад: Запяеш па душы, дасi ўцехi гасцям - поўны гуслi насыплю дукатаў (Я.Купала). Вецер загуляе - хвойнiк, лозы гнуцца (Я.Колас). Падрасцеш вялiкi - раскажу тады (П.Глебка); калi ў другой частцы паказваецца вынiк або робiцца вывад з таго, пра што паведамляецца ў першай частцы. Напрыклад: Шмат зорак у небе - добра жывёла расплодзiцца. Густая шэрань на галiны лягла - ад яблыкаў, ад iгруш дрэвы да самай зямлi прыгнуцца (Л.Дайнека). Ранак луг расой купае - дзень гарачы будзе (А.Бачыла); калi змест частак супрацьпастаўляецца цi супастаўляецца. Напрыклад: Клiкнуць хацелася - голас замёр (П.Броўка). Мацi будзiла снедаць - ён не ўстаў (I.Навуменка); калi ў сказе гаворыцца пра хуткую змену падзей або ў другой частцы паказваецца неадпаведнасць, нечаканы вынiк таго, пра што паведамляецца ў першай частцы. Напрыклад: Блiснула маланка - стала вiдна як удзень (С.Грахоўскi). Глянуў я туды-сюды - нiкога не вiдаць (Я.Колас). Ён паслухаў - цiха ўсюды (Я.Колас); калi апошняя частка з'яўляецца абагульняльнай у адносiнах да папярэднiх. Напрыклад: Цiха булькатала вада ў канаве, сыпалася лiсце, чырыкалi недзе вераб'i - усё гэта было такiм звыклым, добрым, прыгожым (М.Гамолка). Дол засланы шышкамi, цвiце сунiчнiк, бруснiчнiк, перагукваюцца птушкi, звiняць камары - усё тут знаёмае... (I.Навуменка); калi другая частка з'яўляецца далучальным сказам. Напрыклад: I разгарэлася iгрышча - даўно такога не было (Я.Колас). Андрэй быў у добрым гуморы - гэта адразу кiдалася ў вочы (М.Зарэцкi); калi другая частка з'яўляецца параўнаннем у адносiнах да першай. Напрыклад: Слова сказаў - сякераю адсек (Прыказка). 14. Працяжнiк ставiцца памiж двума словамi, якiя абазначаюць прасторавыя, часавыя або колькасныя межы (гэтыя словы замяняюць словазлучэннi з прыназоўнiкамi ад (з)... да. Напрыклад: Пасажырскi поезд "Мiнск - Масква" прыбыў на станцыю Орша. Яр быў метры чатыры ў шырыню, метраў пятнаццаць - дваццаць глыбiнёю, а ў даўжыню цягнуўся метраў на шэсцьдзесят (У.Караткевiч). 15. Працяжнiк ставiцца памiж двума цi некалькiмi найменнямi ў назвах вучэнняў, законаў, падзей i iнш. Напрыклад: Закон захавання матэрыi Ламаносава - Лавуазье быў вялiкiм навуковым адкрыццём ХVIII стагоддзя. Шахматны матч Карпаў - Каспараў закончыўся ўнiчыю. 16. Працяжнiк не ставiцца, калi выказнiк, выражаны ўсечанай формай дзеяслова, iнтанацыйна не выдзяляецца. Напрыклад: Я тым часам шмыг за дзверы (З.Бядуля). Данiла шусь тут у вароты з жалезным ёмкiм сахаром (Я.Колас). 17. Працяжнiк памiж дзейнiкам i выказнiкам, выражанымi назоўнiкам або назоўнiкам i займеннiкам цi прыметнiкам, не ставiцца: калi памiж галоўнымi членамi сказа стаiць прыслоўе або часцiца. Напрыклад: А мой бацька таксама партызан (I.Шамякiн). Дзед Талаш не проста праваднiк у Букрэевай разведцы (Я.Колас); калi памiж галоўнымi членамi сказа стаiць пабочнае слова цi адасоблены член сказа (акрамя прыдатка). Напрыклад: Хлопцы, вiдаць, добрыя рыбакi (Я.Сiпакоў). Хлопец, апрануты ў салдацкi шынель, наш зямляк (К.Чорны); калi дзейнiк стаiць пасля выказнiка. Напрыклад: Страшэнны штукар i свавольнiк гэты Нёман (Я.Колас); калi перад выказнiкам ёсць адмоўе не. Напрыклад: Сам сабе чалавек не вораг (Прыказка). Сляпы сляпому не павадыр (Прыказка); калi пры выказнiку ўжываюцца параўнальныя злучнiкi як, усё роўна як, быццам, быццам бы, бы, нiбы, што. Напрыклад: Жыта як сцяна (I.Навуменка). Аблокi нiбы воўна (Я.Янiшчыц). Вясеннi луг што выстаўка народнага мастацтва (I.Шамякiн); калi дзейнiк выражаны асабовым займеннiкам, а выказнiк - назоўнiкам у назоўным склоне. Напрыклад: Пасiвелы мой лес, я твой вечны паклоннiк, я твой вечны даўжнiк (Я.Сiпакоў); калi дзейнiк выражаны назоўнiкам, а выказнiк - прыметнiкам. Напрыклад: Неба чыстае, васiльковае (А.Якiмовiч). У познюю восень вада пад мастком чыстая i халодная (К.Чорны). 18. Працяжнiк можа ставiцца пры сэнсава-iнтанацыйным выдзяленнi: выказнiка. Напрыклад: Рак - не рыба, кажан - не птушка (Прыказка). Лёдам гасцiнец мой выбiты, вылiты, лёд - як магiла сама (Я.Купала). Я - чалавек, мне трэба жыць, тварыць, а не гарэць у полымi напалму (А.Зарыцкi). Неба - высокае, блакiтнае (Я.Маўр); двух цi больш дапасаваных азначэнняў, што стаяць звычайна ў канцы сказа. Напрыклад: Сонца зайшло, i пачалося змярканне - цiхае, свежае, з расой i камарамi (Я.Брыль). Запальвалiся то тут, то там зоры - вясёлыя, мiгатлiвыя (Б.Сачанка). Паказалася нават сонца - чырвонае, нiзкае (Б.Сачанка); прыдатка або групы аднародных прыдаткаў, якiя стаяць у сярэдзiне сказа пасля азначаемага назоўнiка, калi неабходна падкрэслiць самастойнасць прыдаткаў. Напрыклад: Начны драпежнiк - сава - бясшумна плыве ў паветры (В.Вольскi). Грабцы - дзяўчаты, маладзiцы - штораз варушацца жывей, бо чуюць голас навальнiцы (Я.Колас). Калi патрабуецца пастаноўка пасля адасобленага прыдатка коскi, то другi працяжнiк апускаецца: Падаюць сняжынкi - дыяменты-росы, падаюць бялюткi за маiм акном (П.Трус); даданых членаў сказа, якiя знаходзяцца ў канцы сказа. Напрыклад: Каля школы шчабяталi дзецi - звонка, радасна (Я.Колас); даданай часткi складаназалежнага сказа, якая можа знаходзiцца перад галоўнай часткай або пасля яе. Напрыклад: Цанiце чалавека заўсёды пры жыццi. Калi заплюшчыць векi - ён згiне ў небыццi (П.Панчанка). Што думаў бацька - не ведаю (Я.Брыль). Хто птушку пакрыўдзiць - той сам сабе здрадзiць (П.Панчанка). Тады магутная краiна - калi пявучы ў ёй народ (Я.Янiшчыц). Смяюся, калi плакаць трэба. Журба - калi на вуснах смех (Я.Янiшчыц). 19. Працяжнiк можа ставiцца ў няпоўных простых сказах на месцы прапушчанага члена сказа. Напрыклад: Па суседству з Белым возерам знаходзiцца другое - Чорнае (В.Вольскi). Праз шум эшалона прарваўся недалёкi гарматны выбух. Затым яшчэ некалькi - большай сiлы (I.Мележ). У цёмным небе - карагоды сiняватых зорак (М.Багдановiч). 20. Працяжнiк можа ставiцца ў сказе, каб пазбегнуць двухсэнсоўнасцi выказвання. Напрыклад: Ты што - забыўся? Параўн.: Ты што` забыўся? I якiя людзi незвычайныя - таленты! Параўн.: I якiя людзi - незвычайныя таленты! 21. Працяжнiк можа ставiцца для выдзялення ўстаўных канструкцый. Напрыклад: Алеся - ёй было ўжо каля дзесяцi гадкоў - сядзела за праснiчкаю (Я.Колас). Балота зрабiлася сiвое ад попелу, i па iм - уначы было вiдаць з вёскi - бегаў агонь, адгаралi высушаны альшэўнiк i нiцая лаза, што раслi высока на куп'i (I.Пташнiкаў). Глава 18 ДУЖКI§ 62. Правiлы пастаноўкi дужак 1. У дужкi бяруцца ўстаўныя словы, спалучэннi слоў i сказы, якiя аб'яднаны з асноўным сказам сэнсавай сувяззю i служаць у якасцi заўваг, удакладненняў i пад. Напрыклад: У руках у яго вялiкая галка камякоў (бульбяной кашы) (К.Крапiва). Узялi мы вуды, кацялок для юшкi, сачок (на ўсякi выпадак) i рушылi на рыбалку (А.Якiмовiч). Мы, дзецi, сядзелi на нашым бярвеннi (бацька збiраўся ставiць новую хату i таму навазiў ужо многа лесу) i рабiлi сабе свiстулькi з вярбовых пруткоў (Я.Сiпакоў). У яго тады жыла запаветная мара - стаць лётчыкам (калi не лiчыць таго, што адзiн час, нядаўна, ён захапляўся геалогiяй, каб знаходзiць затоеныя багаццi) (I.Мележ). 2. У дужкi бяруцца словы i спалучэннi слоў (разам з адпаведным знакам прыпынку), якiя выражаюць рэакцыю, адносiны слухачоў да чыёй-небудзь прамовы, выказвання, рэплiкi. Напрыклад: С т а р ш ы н я. ... Пажадаем жа яму далейшых поспехаў. (Бурныя апладысменты.) А н д р э й. ... Да новай сустрэчы, сябры. (Апладысменты.) Ц i м о х. ... Так мяне ашукалi! (Смех.) Г а н н а. ... Хто не дбае, той не мае, людцы мае! (Гучны смех.) Б р ы г а д з i р. ... Такое не часта сустракаецца. (Вясёлае ажыўленне ў зале.) А н i с i м. ... Таму кожны павiнен атрымаць сваю долю. (Воклiчы: "Правiльна!") С а к р а т а р. Цi будуць пытаннi да прысутных? (Галасы: "Хопiць!") 3. У дужкi бярэцца прозвiшча аўтара або прозвiшча аўтара i крынiца (назва твора), з якой прыводзiцца цытата. Напрыклад: Каля пасады леснiковай цягнуўся гожаю падковай стары, высокi лес цянiсты (Я.Колас. "Новая зямля"). 4. Пасля цытаты, непасрэдна за якой у гэтым жа радку ў дужках змяшчаецца спасылка на аўтара або на аўтара i крынiцу (г.зн. перад адкрывальнай дужкай), захоўваецца адпаведны знак прыпынку - пытальнiк, клiчнiк або шматкроп'е. Напрыклад: Эпiграфам да працы ўзяты словы: "А там, над Нёманам, плывуць чаўны ў прасторы, там спевы коцяцца ў нямую далячынь" (П.Трус. "Лiст да сястры"). Прыгадалiся знаёмыя радкi: "Чым сустрэла мяне мая вулiца, як я выходзiў?" (А.Куляшоў. "Сцяг брыгады"). Няхай для нас палеткi родзяць, няхай для нас сады цвiтуць! (П.Панчанка). Насустрач цягнiку выходзяць з-за ўзгорка маладыя алешыны, дубы, хвоi... (П.Галавач). 5. Калi ж спасылка на аўтара цi на аўтара i крынiцу змяшчаецца асобна ўнiзе пад тэкстам, тады ў канцы тэксту (цытаты) ставiцца кропка цi iншы адпаведны знак прыпынку (пытальнiк, клiчнiк, шматкроп'е) i спасылка ў дужкi не бярэцца. Напрыклад: Любiце сваю зямлю аддана i да канца. Iншай нам не дадзена, дый не трэба. У.Караткевiч. ...Максiм Багдановiч па праву заняў пачэснае месца ў нашай маладой паэзii як высокаталенавiты паэт i майстра паэтычнай формы. ...Тое, што напiсаў ён за сваё кароткае жыццё, ставiць яго ў першыя рады нашых лепшых песняроў. Якуб Колас. "Выдатнейшы паэт i крытык". 6. У дужкi бяруцца рэмаркi аўтара ў драматургiчным творы. Напрыклад: А л ь ж б е т а (убягае, трымаючы ў руцэ клiнок з тварагом). Што гэта ў вас тут парабiлася, мае мiленькiя? П а ў л i н к а. Кабыла дзядзькава ўцякла цi хто ўкраў. (Iдзе, садзiцца на ложак i шые) (Я.Купала). 7. Пасля ўстаўной канструкцыi (перад закрывальнай дужкай) ставiцца пытальнiк, клiчнiк або шматкроп'е, якiя патрабуюцца кантэкстам, а кропка не ставiцца. Напрыклад: Быў узгорак, так як бубен, але Цiт пасеяў лубiн, дык (цi веры вы дасце?), як чарот, жытцо расце (К.Крапiва). Змiтрок (добры ён хлопец!) чытае розную лiтаратуру (В.Каваль). I толькi школа (я адразу ўбачыў яе i беспамылкова пазнаў) стаяла за гародамi, блiжэй да лесу (I.Шамякiн). Глава 19 ДВУКОССЕ <*>-------------------------------- <*> У адрозненне ад пунктуацыйных знакаў (кропкi, коскi i iнш.), двукоссе як спецыфiчны знак мае iншае прызначэнне - служыць асобым спосабам выдзялення слоў, спалучэнняў слоў, сказаў, тэксту. Тым не менш ужыванне двукосся па традыцыi разглядаецца ў раздзеле "Пунктуацыя". § 63. Правiлы пастаноўкi двукосся 1. У двукоссе бяруцца словы, якiя ўжыты ў iранiчным сэнсе або ў якiм-небудзь асобым, незвычайным значэннi. Напрыклад: "Высокае начальства" спачатку прыслала мне падзяку, што добра вучыў дзяцей у школе... (Я.Колас). Аўтар "прышпiлiў" да персанажаў лiрычныя матывы, але нiдзе не развiў iх i не паставiў у дзейсную i вобразную залежнасць ад канфлiкту i iдэi (Полымя). Не праходзiць i дня, каб на ўчастку пагранатрада вартавыя гранiцы не затрымлiвалi перавозчыкаў "левых" грузаў (З газет). 2. У двукоссе бяруцца назвы: ганаровых званняў, некаторых ордэнаў i медалёў: ганаровае званне "Народны паэт Беларусi", ганаровае званне "Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь", ордэн "За службу Радзiме", медаль "За адвагу", але: ордэн Мацi, медаль Францыска Скарыны; лiтаратурных твораў, навуковых прац, газет, часопiсаў, рубрык, спектакляў, танцаў, музычных твораў, карцiн i пад.: паэма "Сымон-музыка", раман "Людзi на балоце", камедыя "Паўлiнка", манаграфiя Л.М.Шакуна "Словаўтварэнне", газета "Лiтаратура i мастацтва", часопiс "Полымя", спектакль "Несцерка", песня "Александрына", народны танец "Бульба", опера "Кастусь Калiноўскi", сюiта "На Палессi", карцiна "Абаронцы Брэсцкай крэпасцi"; прадпрыемстваў, устаноў, вытворчых аб'яднанняў, станцый, санаторыяў, гасцiнiц, кiнатэатраў i iншых арганiзацый: адкрытае акцыянернае таварыства "Камунарка", рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства "Мiнскi трактарны завод", установа "Рэдакцыя газеты "Рэспублiка", гасцiнiца "Еўропа", кiнатэатр "Радзiма", установа адукацыi "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка", станцыя метро "Нямiга"; марак машын, вытворчых, кандытарскiх, парфумерных вырабаў i пад.: "Нiва", "Волга", "Опель" (аўтамабiлi); "Ласунак", "Мiнскi грыльяж" (цукеркi); "Лясны ландыш" (духi). 3. У двукоссе не бяруцца назвы, у склад якiх уваходзяць словы iмя, памяцi. Напрыклад: Калгас iмя Гастэлы. Алея памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў. 4. У двукоссе бяруцца словы iншых часцiн мовы, што выступаюць у ролi назоўнiкаў. Напрыклад: Увесь час у яго гэтае "гэй" на языку верцiцца (Я.Колас). Нi стуку, нi груку, нi кашлю, а толькi далёкае "ку-ку" цi крык перапёлкi... (А.Бачыла). У гэтым "ну-ну" Саўка пачуў нотку спогадзi, i яму стала лягчэй (Я.Колас). А хiба зямлi гэтай "дзякуй" не скажу? (К.Кiрэенка). Усё гэта, вядома, вельмi цiкава, але было тут i сваё "аднак" (Я.Брыль). Мацi стаяла, слухала, цi не пачуе ў лесе знаёмае "но" (Я.Колас). Глава 20 ЗНАКI ПРЫПЫНКУ I ДВУКОССЕ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ I ЦЫТАТАХ§ 64. Правiлы пастаноўкi знакаў прыпынку i двукосся пры простай мове i цытатах 1. У залежнасцi ад месца слоў аўтара, якiя ўводзяць простую мову, ставяцца наступныя знакi прыпынку: калi простая мова запiсваецца ў радок, яна заключаецца ў двукоссе. Напрыклад: Барвiна працiснуўся праз натоўп да Андрэя i Санкоўскага i з ходу сказаў: "Пойдзем" (П.Пестрак). Пасланцы народныя сказалi: "Адной сям'ёю жыць народ наш будзе ад гэтых пор на вечныя вякi" (П.Панчанка); калi простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставiцца працяжнiк. Напрыклад: Васiль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзiцца, але Ганна добра, шчыра просiць: - Скажы што-небудзь!.. (I.Мележ). Нехта гучна клiкаў з другога берага: - Гэй, паромшчык, давай пераправу! (М.Лынькоў); калi словы аўтара стаяць перад простай мовай, то пасля iх ставiцца двукроп'е, а простая мова, якая пачынаецца не з абзаца, заключаецца ў двукоссе. Напрыклад: У прамове на ўрачыстым сходзе Якуб Колас гаварыў: "Маё слова, хоць i вузкiмi дарогамi, але даходзiла да народа"; калi словы аўтара стаяць у сярэдзiне простай мовы, падзяляючы яе на дзве часткi, то перад словамi аўтара ў залежнасцi ад iнтанацыйнага афармлення першай часткi простай мовы ставяцца пытальнiк, клiчнiк, шматкроп'е цi коска i ўслед за гэтымi знакамi - працяжнiк, а пасля слоў аўтара - або кропка i працяжнiк (калi першая частка простай мовы з'яўляецца закончаным сказам), або коска i працяжнiк (калi першая частка простай мовы не з'яўляецца закончаным сказам). Напрыклад: "Хiба ж можам мы з табою займацца несур'ёзнымi справамi? - пытаннем на пытанне адказала Надзя i прыгарнула да сябе Майку, прытулiла, як туляць дарослыя малых дзяцей. - Расказвай, як жывеш, як ваюеш?" (М.Лынькоў). "Сцяпанка, - сказаў чалавек, - iдзi пасядзi ў цяньку, ты стамiўся" (К.Чорны). "Эх, вадзiчка... - працягваў Сава, выцiраючы твар крысом курткi, - кветкамi пахне" (П.Пестрак). 2. У словах аўтара могуць ужывацца два дзеясловы са значэннем маўлення, думкi цi блiзкiя да iх па значэннi; пры гэтым калi другi дзеяслоў адносiцца да другой часткi простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяцца двукроп'е i працяжнiк. Напрыклад: "Я сказаў бы вам, ды толькi не ведаю, як прымеце вы тое, што я скажу, - цiха адзываецца ён. I, момант счакаўшы, дадае: - Я думаю, што з гэтага нiчога не будзе" (Я.Колас). "Ведаеш, мама, каго я прывяла? - весела сказала дачка i таемна прашаптала: - Гэта той самы госць, якога мы ўсе калiсьцi ратавалi ад немцаў" (Я.Маўр). 3. Калi ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкi цi блiзкiх да iх па значэннi, то ў канцы слоў аўтара ставiцца кропка. Напрыклад: Урэшце дзед дастае з кiшэнi кавалак хлеба. - Еш, Вiхор... На-а-а... (З.Бядуля). Вiктар заплюшчыў вочы i на ўвесь пакой прытворна захроп. "Хай думае, што я сплю..." (Б.Сачанка). 4. Калi словы аўтара iдуць за простай мовай, то пасля простай мовы ў адпаведнасцi з iнтанацыяй ставяцца пытальнiк, клiчнiк, шматкроп'е цi коска (на месцы кропкi), а за гэтымi знакамi - працяжнiк. Напрыклад: - Што вы сёння нешта не ў гуморы? - запыталася Ядвiся i глянула на настаўнiка (Я.Колас). - Эх, што за мясцiна! - пачаў ён [Лабановiч] i раптам перапынiў самога сябе (Я.Колас). "Вам, Лескавец, вiдаць, хочацца, каб асабiста вас пахвалiлi", - Лiда сказала гэта як бы мiж iншым, нават не павярнуўшыся да яго (I.Шамякiн). 5. Нявыказаная простая мова, пры якой у складзе слоў аўтара звычайна ёсць дзеяслоў думаць (падумаць) або iншыя словы, спалучэннi слоў i нават сказы са значэннем думкi, меркавання, разважання i пад., заўсёды бярэцца ў двукоссе. Напрыклад: "Чаму гэта пытала яна [Ядвiся] пра кнiгу? - падумаў Лабановiч. - Цi не палажыла яна чаго туды?" (Я.Колас). "Во ўскочыў дык ускочыў", - чухаў патылiцу Яўхiм Бабай (Б.Сачанка). "Нешта ў iх дома здарылася, - забiлася ў Iвана трывожна сэрца. - Iнакш чужога чалавека на ноч не запрашалi б" (Б.Сачанка). 6. Рэплiкi дзвюх i больш асоб (у дыялогу) звычайна запiсваюцца з чырвонага радка i з працяжнiкам перад кожнай рэплiкай. Напрыклад: - Ты па вёсцы вольна ходзiш? - Хаджу, як i хадзiў. А што? - Нiчога, нiкога не баiшся? - Я не злодзей, не забойца. Чаго ж мне баяцца? (Б.Сачанка). - Бой быў, Валя. - Дзе? - Над морам. Далёка. - З кiм? - Невядома (I.Мележ). 7. Калi некалькi рэплiк запiсваюцца ў радок без указання, каму яны належаць, то памiж iмi ставiцца працяжнiк i кожная з iх бярэцца ў двукоссе. Напрыклад: "Вы яшчэ не былi ў сваёй школе?" - "Не, не была. I не ведаю, якая яна там. А вы ўжо даўно тут?" - "А ўжо зараз два месяцы будзе" (Я.Колас). 8. Калi пасля папярэдняй рэплiкi iдуць словы аўтара, то перад наступнай рэплiкай працяжнiк не ставiцца. Напрыклад: Нарэшце адчыняюцца дзверы, недзе брэша сабака, уваходжу. Перада мной хлопчык з лямпай у руках. "Ты што тут робiш?" - пытаюся. "Нiчога, - кажа. - Чыстапiсанне пiшу" (В.Быкаў). 9. Цытаты, як i простая мова, бяруцца ў двукоссе. Скарачэнне цытаты абазначаецца шматкроп'ем. Напрыклад: "Пiсьменнiк, якi не працуе над мовай, не клапоцiцца аб папаўненнi сваiх моўных запасаў, - пiсаў Якуб Колас, - можа стаць перад небяспекай апынуцца за дзвярыма лiтаратуры". Кандрат Крапiва адзначаў, што "...канцылярызмы больш за ўсё псуюць нашу лiтаратурную мову i iм трэба аб'явiць бязлiтасную вайну". Глава 21 СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ§ 65. Правiлы пастаноўкi спалучэнняў знакаў прыпынку 1. Калi пытальнiк, клiчнiк, кропка, шматкроп'е або коска ўжываюцца ў спалучэннi з працяжнiкам, то працяжнiк ставiцца пасля пералiчаных знакаў прыпынку. Напрыклад: "Хлопец твой ужо добра падрос?" - спытаў той прыглушана (Я.Брыль). "Малайцы! - стрымана пахвалiў Ладынiн, акiнуўшы вокам зжатую плошчу. - Добры пачатак" (I.Шамякiн). "Нiчога. Нiчога, усё пройдзе..." - паспрабавала ўсмiхнуцца яна (I.Мележ). Красуй, наш Мiнск, - любiмая сталiца! (М.Хведаровiч). 2. Калi пасля працяжнiка стаяць словы, якiя выдзяляюцца па адпаведных правiлах коскамi (напрыклад, пабочнае слова), то коска перад iм апускаецца. Напрыклад: Удасца iм зашыцца ў лес - напэўна, адарвуцца ад даганятых. Паспееш зрабiць усё да вечара - можа, дазволю схадзiць на вячоркi. 3. Коска i працяжнiк ставяцца: перад словам, якое паўтараецца для таго, каб звязаць з яго дапамогай даданую частку складаназалежнага сказа, састаўную частку складаназлучанага цi частку простага сказа разгорнутай канструкцыi. Напрыклад: Тыя сцежкi, што ў заўтра вядуць, - тыя сцежкi аднолькавы, мусiць? (П.Трус). У цiшынi, якой не можа парушыць нi далёкая песня адтуль, дзе палi i дарогi, нi грукатанне экскаватара, што ўжо даносiцца па вадзе з таго боку, дзе Нёман, пры зорках, што неяк цьмяна прасвечваюць з высокай вышынi, i пры месяцы, якi барвовым акрайцам устаў над лугам, - у такой цiшынi i спакойнай паўцемры выйшлi на працу нядаўнiя госцi гэтых мясцiн - бабры (Я.Брыль). Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|