Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11.06.2012 № 544 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiстапада 2001 г. № 1609"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 12 июня 2012 г. N 5/35837



У адпаведнасцi з артыкулам 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 мая 2012 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Палажэнне аб парадку надання звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiстапада 2001 г. N 1609 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 105, 5/9332; 2004 г., N 156, 5/14930; 2011 г., N 2, 5/33088), наступныя змяненнi:

1.1. у абзацы пятым часткi другой словы "аглядах i фестывалях народнага мастацтва" замянiць словамi "культурных мерапрыемствах";

1.2. абзац чацвёрты часткi чацвёртай выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"неаднаразовае атрыманне лаўрэацкага звання на мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгiянальных культурных мерапрыемствах (дзе выступленнi адбываюцца на конкурснай аснове), што пацвярджаецца спецыяльным дыпломам;";

1.3. у частцы пятай словы "масавых вiдовiшчных" замянiць словам "культурных";

1.4. абзац восьмы часткi сёмай выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"копii дыпломаў лаўрэата мiжнародных i рэспублiканскiх культурных мерапрыемстваў (дзе выступленнi адбываюцца на конкурснай аснове).";

1.5. у частцы восьмай словы "мастацкай (канцэртнай, выставачнай) праграмы" замянiць словамi "тэатральнай пастаноўкi, канцэртнай праграмы, iншага вынiку творчай дзейнасцi";

1.6. у частках дзявятай i шаснаццатай словы "рашэннем калегii Мiнiстэрства культуры" замянiць словамi "Мiнiстэрствам культуры";

1.7. у частцы адзiнаццатай словы "аглядаў, фестываляў i конкурсаў" замянiць словамi "культурных мерапрыемстваў";

1.8. частку трынаццатую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"У мэтах павышэння творчага i выканальнiцкага ўзроўню, правядзення культурных мерапрыемстваў калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" могуць выдзяляцца гранты для падрыхтоўкi новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, iншых вынiкаў творчай дзейнасцi, набыцця неабходных музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, апаратуры, абсталявання i iншых патрэб, выдавацца рэкамендацыi, накiраваннi для ўдзелу ў прэстыжных мiжнародных культурных мерапрыемствах.".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList