Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў сферы турызму" (Заключено в г.Дели 14.05.1993)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница






Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя (названыя далей "Дагаворныя Бакi")

- iмкнучыся развiваць турыстычныя сувязi памiж дзвюма краiнамi на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады;

- жадаючы садзейнiчаць больш эфектыўнаму супрацоўнiцтву ў сферы турызму на двухбаковай аснове;

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул I



Улiчваючы адрозненнi ў iндустрыi турызму ў сваiх краiнах, Дагаворныя Бакi згаджаюцца абменьвацца вопытам i магчымасцямi такiм чынам, каб гэта прыносiла максiмальную ўзаемную выгаду. Яны вызначаць спецыфiчныя сферы вопыту i ведаў, дзе магчыма дасягненне плённага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.



Артыкул II



Дагаворныя Бакi будуць вывучаць магчымасцi супрацоўнiцтва ў будаўнiцтве, стварэннi i кiраваннi гасцiнiцамi i звязанымi з турызмам установамi, паколькi гэта з'яўляецца галоўным для пашырэння турызму ў абедзвюх краiнах. Абодва Урады будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў гэтым напрамку шляхам прадастаўлення адпаведных магчымасцей у рамках iх адпаведнага фiнансавага рэгулявання.



Артыкул III



Дагаворныя Бакi будуць вывучаць магчымасць супрацоўнiцтва, уключаючы стварэнне сумесных прадпрыемстваў, у сферы развiцця i выкарыстання курортаў з улiкам свайго мiнулага вопыту ў гэтай сферы. У гэтым кантэксце асаблiвы прыярытэт набудуць курорты на азёрах i водныя вiды спорту.



Артыкул IV



Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць двухбаковы турызм шляхам прадастаўлення адпаведных магчымасцей для заахвочвання турыстаў наведаць абедзве краiны.



Артыкул V



Рэкламны матэрыял, уключаючы матэрыял для турыстычных выстаў i турыстычныя фiльмы для рэкламы турызму, не будзе абкладацца мытнымi i iншымi падаткамi па iмпарце ў адпаведнасцi з Дадатковым Пратаколам да Канвенцыi аб Мытным Рэгуляваннi Турызму, якi датычыцца Iмпарту Турыстычных Рэкламных Дакументаў i Матэрыялаў (1954).



Артыкул VI



Дагаворныя Бакi будуць прыкладаць намаганнi дзеля супрацоўнiцтва ў сваёй дзейнасцi з мiжнароднымi турыстычнымi арганiзацыямi.



Артыкул VII



Дагаворныя Бакi будуць разглядаць дадатковыя канкрэтныя меры, неабходныя для развiцця i падтрымкi турызму. У гэтай сузязi яны разгледзяць магчымасцi ўзгаднення планаў работы, калi i дзе гэта магчыма.



Артыкул VIII



Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу з даты, калi Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму праз дыпламатычныя каналы аб завяршэннi канстытуцыйных працэдур у сваiх адпаведных краiнах, неабходных для ўступлення Пагаднення ў сiлу.

Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi гадоў. Пагадненне будзе аўтаматычна адноўлена на наступны перыяд у пяць гадоў, калi толькi любы з Дагаворных Бакоў не паведамiць другому Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне Пагаднення не менш чым за шэсць месяцаў да яго заканчэння.



Заключана ў Дэлi ў дзень 14 мая 1993 г. у двух арыгiналах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах. У выпадку разыходжання будзе пераважаць тэкст на англiйскай мове.



Ад Урада                                            Ад Урада
Рэспублiкi Беларусь                                 Рэспублiкi Iндыя
            Подпiс                                           Подпiс








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList