| 
 
 
 Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/384 
 
 
 
 
 
 -------------------------------- <*> Вступило в силу 14 мая 1993 года. 
 
 Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi", жадаючы далей развiваць дружалюбныя адносiны на аснове прынцыпаў раўнапраўнасцi i ўзаемнай выгады, пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным: 
 
 Артыкул 1 
 
 1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя i службовыя пашпарты Рэспублiкi Беларусь, i грамадзяне Рэспублiкi Iндыя, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя i службовыя пашпарты Рэспублiкi Iндыя, а таксама непаўналетнiя дзецi, унесеныя ў гэтыя пашпарты, уязджаюць, выязджаюць i праязджаюць транзiтам па тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без вiз. 2. Фатакарткi вышэйпамяненых дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў павiнны ўклейвацца ў пашпарты iх бацькоў, калi гэта прадугледжваецца правiламi любога з Дагаворных Бакоў. 
 
 Артыкул 2 
 
 Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку, на якiх распаўсюджваецца дзеянне артыкула 1 гэтага Пагаднення, павiнны ўязджаць, выязджаць i праязджаць транзiтам праз пагранiчныя пункты другога Дагаворнага Боку, адкрытыя для мiжнародных пасажырскiх зносiн, i абавязаны выконваць неабходныя фармальнасцi ў адпаведнасцi з парадкам i правiламi, устаноўленымi i ўведзенымi ў дзеянне кампетэнтнымi органамi другога Дагаворнага Боку. 
 
 Артыкул 3 
 
 Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку падчас знаходжання на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку павiнны выконваць законы i правiлы гэтага Дагаворнага Боку, а таксама прайсцi фармальнасцi па рэгiстрацыi згодна з адпаведнымi правiламi, устаноўленымi кампетэнтнымi органамi другога Дагаворнага Боку. 
 
 Артыкул 4 
 
 Гэта Пагадненне не абмяжоўвае правы абодвух Дагаворных Бакоў адмаўляць ва ўездзе або спынiць знаходжанне на сваей тэрыторыi "персона нон грата" i непрыймальным асобам другога Дагаворнага Боку без тлумачэння прычын. 
 
 Артыкул 5 
 
 Дагаворныя Бакi могуць часова прыпынiць цалкам або часткова дзеянне палажэнняў гэтага Пагаднення з прычын грамадскага парадку, дзяржаўнай бяспекi або грамадскага здароўя. Аднак да прыняцця або адмены вышэйпамяненных мер кожны з Дагаворных Бакоў павiнен загадзя iнфармаваць аб гэтых мерах праз дыпламатычныя каналы другi Дагаворны Бок. 
 
 Артыкул 6 
 
 1. Дагаворныя Бакi павiнны своечасова да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення праз дыпламатычныя каналы правесцi абмен узорамi пашпартоў, прадугледжаных ў артыкуле 1 гэтага Пагаднення. 2. У выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў аднаўляе вышэйпамяненыя ўзоры пашпартоў, ен павiнен за 30 дзен да ўвядзення iх у дзеянне праз дыпламатычныя каналы паведамiць аб гэтым другому Дагаворнаму Боку i прадставiць узоры новых пашпартоў. 
 
 Артыкул 7 
 
 Да ўвядзення дыпламатычных i службовых пашпартоў Рэспублiкi Беларусь грамадзяне Рэспублiкi Беларусь могуць выкарыстоўваць дыпламатычныя i службовыя пашпарты былога Саюза ССР замест пашпартоў Рэспублiкi Беларусь, указаных у артыкуле 1 гэтага Пагаднення, але з абавязковай адзнакай аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь. 
 
 Артыкул 8 
 
 У гэта Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi па ўзаемнай згодзе абодвух Дагаворных Бакоў, якiя ўступаюць у сiлу шляхам абмена нотамi. 
 
 Артыкул 9 
 
 Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання i дзейнiчае, пакуль адзiн з Дагаворных Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Дагаворнаму Боку за 90 дзен аб сваiм намеры спынiць дзеянне Пагаднення. 
 
 Аформлена ў Нью-Делi 14 мая 1993 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. 
 
 За Урад Рэспублiкi Беларусь                        За Урад Рэспублiкi Iндыя                   Подпiс                                          Подпiс 
 
 
 
 
 
 
 |