Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/387
--------------------------------
<*> Вступило в силу 14 мая 1993 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя далей называюцца "Бакi",
абавязуючыся садзейнiчаць развiццю i ўмацаванню сваiх традыцыйных дружалюбных адносiн,
усведамляючы неабходнасць развiцця i ўмацавання дружбы i супрацоўнiцтва памiж абодвума Бакамi ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi заяўляюць аб сваiм намеры падтрымлiваць i ўмацоўваць супрацоўнiцтва ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму.
Артыкул 2
Бакi выказваюць свае жаданне садзейнiчаць узаемнаму культурнаму абмену, стымуляваць супрацоўнiцтва i падтрымлiваць развiцце сувязей памiж установамi адукацыi, культуры i сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму абодвух Бакоў.
Артыкул 3
Кожны Бок прыме па меры ўласных магчымасцей i патрэб прадстаўнiкоў, якiя рэкамендаваны другiм Бокам, для праходжання вучобы, стажыроўкi, спецыялiзацыi i правядзення даследчай работы ў сваiх культурных, адукацыйных, iнфармацыйных i спартыўных установах.
Артыкул 4
Абодва Бакi абавязваюцца прыняць усе неабходныя меры па забеспячэнню ўсiх магчымых спрыяльных умоў для выканання палажэнняў гэтага Пагаднення.
Артыкул 5
З мэтай выканання ўмоў гэтага Пагаднення Бакi пагаджаюцца стварыць Групу з роўнай колькасцi прадстаўнiкоў кожнага Боку.
Мэтамi Групы будзе:
а) фармуляваць дэталевую праграму абменаў; i
б) трымаць пад перыядычным кантролем выкананне Пагаднення.
Група будзе праводзiць пасяджэннi па меры неабходнасцi.
Артыкул 6
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання i захоўвае сваю сiлу на працягу 5 гадоў. Дзеянне гэтага Пагаднення аўтаматычна прадоўжваецца на наступны пяцiгадовы перыяд, калi нi адзiн з дагаворных бакоў не паведамiць другому аб сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення за шэсць месяцаў да сканчэння яго тэрмiну.
Гэта Пагадненне можа быць зменена па ўзаемнай згодзе.
Аформлена ў Нью-Дэлi 14 мая 1993 года у двух экземплярах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
У выпадку сумнення перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Iндыя
Подпiс Подпiс
|