Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/388
--------------------------------
<*> Вступило в силу 14 мая 1993 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
зыходзячы з iмкнення развiваць i пашыраць традыцыйныя адносiны дружбы i супрацоўнiцтва,
жадаючы далейшага ўмацавання гандлевых i эканамiчных сувязей памiж дзвюма дзяржавамi на прынцыпах роўнасцi i ўзаемавыгады,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул I
Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у кожнай з краiн, будуць садзейнiчаць развiццю гандлева-эканамiчнага супрацоўнiцтва на доўгатэрмiновай i стабiльнай аснове.
Артыкул II
а) Дагаворныя Бакi прадастаўляюць адзiн аднаму рэжым найбольшага спрыяння адносна iмпартных i экспартых лiцэнзiй, мытных пошлiн i ўсiх iншых збораў i падаткаў, якiя накладаюцца на iмпарт, экспарт, або транзiт тавараў.
б) Дагаворныя Бакi прадаставяць адзiн аднаму рэжым не менш спрыяльны за рэжым, якi прадастаўляецца любой iншай краiне ў адносiнах iмпартных i экспартных лiцэнзiй або дазволаў, дзе такiя лiцэнзii/дазволы прадугледжаны iх заканадаўствам.
в) Любыя перавагi, спрыяннi, прывiлеi, выняткi з дзеяння закона або вызваленне ад падатку, якiя прадастаўляюцца любому з Дагаворных Бакоў у дачыненнi любога тавару, што паходзiць з тэрыторыi трэцяй краiны або якi прызначаецца для яе тэрыторыi, павiнны быць прадастаўлены неадкладна i безумоўна тавару, падобнаму да таго, што паходзiць з тэрыторыi любога з Дагаворных Бакоў, або якi прызначаецца для iмпарту на яго тэрыторыю.
Артыкул III
Палажэннi артыкула II не распаўсюджваюцца на прадастаўленне або працяг дзеяння, калi такiя iснуюць:
а) пераваг, якiя прадастаўляюцца адным з Дагаворных Бакоў суседнiм краiнам з мэтай развiцця прыгранiчнага гандлю;
б) прэферэнцый або пераваг, якiя прадастаўляюцца адным з Дагаворных Бакоў любой краiне i iснуючых на момант заключэння гэтага пагаднення або замест такiх прэферэнцый або пераваг, якiя iснавалi да 10 красавiка 1947 года;
в) любых пераваг або прэферэнцый, якiя прадастаўляюцца па любой схеме для пашырэння гандлева-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж краiнамi ў стадыi развiцця, адкрытага для ўдзелу краiн у стадыi развiцця, i па якой адзiн з Дагаворных Бакоў з'яўляецца або можа стаць удзельнiкам гандлевых пагадненняў;
г) пераваг i прэферэнцый, што вынiкаюць з рэальнага або магчымага ўдзелу аднаго з Дагаворных Бакоў у мытных саюзах i / або зонах вольнага гандлю.
Артыкул IV
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю кантрактаў памiж фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi абедзвюх дзяржаў, у прыватнасцi, шляхам абмену вiзiтамi дэлегацый i прадпрымальнiкаў, удзелу ў кiрмашах i выставах, абмену iнфармацыяй.
Яны будуць садзейнiчаць адкрыццю на тэрыторыi сваiх дзяржаў фiлiялаў знешнегандлевых арганiзацый, кампанiй, фiрм, банкаўскiх i iншых падобных арганiзацый у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай з дзяржаў.
Артыкул V
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне навукi, тэхнiкi, экалогii, транспарту, турызму i сувязi, падрыхтоўкi кадраў i ў iншых галiнах, якiя ўяўляюць узаемную цiкавасць.
Артыкул VI
Узаемныя пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца на аснове кантрактаў, якiя заключаюцца памiж фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi абедзвюх дзяржаў на аснове цэн на сусветных рынках у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай з дзяржаў i мiжнароднай практыкай. Нiводны з Дагаворных Бакоў не нясе адказнасцi за абавязацельствы фiзiчных i юрыдычных асоб па камерцыйных аперацыях.
Артыкул VII
Усе камерцыйныя i некамерцыйныя разлiкi памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iндыя будуць праводзiцца ў свабодна канверсаванай валюце, калi iншае не прадугледжана Дагаворнымi Бакамi.
Артыкул VIII
Узаемныя пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi абедзвюх дзяржаў на аснове сустрэчнага гандлю, кампенсацыйных здзелак, доўгатэрмiновай арэнды i тавараабмену або iншай формы супрацоўнiцтва, якая атрымала мiжнароднае прызнанне, у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай з дзяржаў.
Артыкул IX
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць iнвестыцыйнае i тэхналагiчнае супрацоўнiцтва памiж iмi, у тым лiку шляхам стварэння сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыях сваiх дзяржаў, што выходзяць як на мясцовыя рынкi, так i на рынкi трэцiх краiн.
Артыкул X
Дагаворныя Бакi па прапанове любога з Дагаворных Бакоў будуць кансультавацца адзiн з адным па пытаннях, звязаных з выкананнем дадзенага Пагаднення, а таксама для вырашэння любых спрэчных пытанняў, якiя могуць узнiкнуць пры тлумачэннi i выкананнi дадзенага Пагаднення.
Артыкул XI
(i) Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання i будзе дзейнiчаць пяць гадоў.
(ii) Тэрмiн дзеяння дадзенага Пагаднення будзе аўтаматычна працягвацца на кожны наступны год, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў за шэсць месяцаў да сканчэння тэрмiну дзеяння пагаднення пiсьмова не паведамiць iншаму Боку аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. Па сканчэннi тэрмiну дзеяння дадзенага Пагаднення яго ўмовы будуць прымяняцца да ўсiх кантрактаў, заключаных у перыяд яго дзеяння i не выкананых часткова або цалкам да моманту сканчэння тэрмiну дзеяння дадзенага Пагаднення.
(iii) Па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў у дадзенае Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя будуць аформлены ў пiсьмовым выглядзе.
Артыкул XII
Дадзенае Пагадненне пры неабходнасцi будзе адобрана Дагаворнымi Бакамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам абедзвюх краiн. Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму аб завяршэннi працэдуры, неабходнай у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў.
Учынена ў Нью-Дэлi 14 мая 1993 г., у двух аўтэнтычных экземплярах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
Па ўпаўнамоцтву Па ўпаўнамоцтву
Урада Рэспублiкi Беларусь Урада Рэспублiкi Iндыя
Подпiс Подпiс
|