Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 4 апреля 1996 г. N 1375/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2278
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам эканомiкi Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь.
2. Лiчыць страцiўшымi сiлу пiсьмы Мiнадукацыi N 04-6/576 ад 08.11.93 г. аб падрыхтоўцы спецыялiстаў у ВНУ i ССНУ па новых спецыяльнасцях i N 04-6/128 ад 18.04.94 г. аб парадку увядзення ў дзеянне пералiку спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, спецыялiзацый i квалiфiкацый да гэтага пералiку ў частцы, якiя датычацца вышэйшых навучальных устаноў.
3. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) у месячны тэрмiн давесцi Палажэнне да вышэйшых навучальных устаноў i органаў кiравання iмi.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства працы загадам мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь i навукi Рэспублiкi Беларусь
Першы намеснiк мiнiстра ад 02.04.1996 г. N 123
29 сакавiка 1996 г.
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
А.М.Тур
28 сакавiка 1996 г.
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ АДКРЫЦЦЯ НОВЫХ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ I СПЕЦЫЯЛIЗАЦЫЙ
У ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасцi з Распараджэннем Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 1993 года N 381-р устанаўлiваецца наступны парадак адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па новых спецыяльнасцях i спецыялiзацыях.
1. Для ўключэння новых спецыяльнасцей у Пералiк зацiкаўлены бок (мiнiстэрства, арганiзацыя, прадпрыемства, навучальная ўстанова i г.д.) накiроўвае ў Мiнiстэрства адукацыi i навукi прапанову з абгрунтаваннем неабходнасцi ўключэння iх у Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў.
У абгрунтаваннi неабходна ўказаць:
- тлумачэнне неабходнасцi адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў у ВНУ рэспублiкi па новай спецыяльнасцi;
- перспектывы далейшага развiцця спецыяльнасцi;
- квалiфiкацыю спецыялiста;
- функцыянальна-службовыя абавязкi, характар i змест працоўнай дзейнасцi спецыялiстаў па новай спецыяльнасцi, iстотнае адрозненне ад патрабаванняў да спецыялiстаў па сумежных (падобных) спецыяльнасцях;
- дзе i на якiх пасадах будуць працаваць выпускнiкi новай спецыяльнасцi;
- кiм i ў якiх колькасцях вызначана патрэба Рэспублiкi Беларусь у спецыялiстах дадзенай спецыяльнасцi на блiжэйшыя 10 - 15 гадоў;
крынiцы фiнансавання падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Да прапановы неабходна прыкласцi праект нарматыўнай вучэбнай дакументацыi (вучэбны план, квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста), паказаць наяўнасць вучэбна-лабараторнай базы з сучасным абсталяваннем, хадайнiцтва ўстаноў, зацiкаўленых у падрыхтоўцы спецыялiстаў па новай спецыяльнасцi.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi вывучае прад'яўленыя матэрыялы, пры неабходнасцi арганiзуе экспертызу i накiроўвае iх ўзгадненне ў Мiнiстэрства працы i Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь.
Пры станоўчым вырашэннi прапановы новая спецыяльнасць загадам Мiнiстра адукацыi i навукi ўключаецца ў Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў.
2. Для адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па спецыяльнасцях, якiя ўключаны ў Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, але з'яўляюцца новымi для дадзенай ВНУ, прапанову неабходна падаваць у орган кiравання гэтай ВНУ.
У прапанове неабходна паказаць:
- мэтазгоднасць адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па новай для ВНУ спецыяльнасцi пры яе наяўнасцi ў другiх ВНУ рэспублiкi;
- наяўнасць або магчымасць стварэння да пачатку навучальнага года неабходнай вучэбна-метадычнай дакументацыi i лабараторнай базы з сучасным абсталяваннем;
- працаўладкаванне выпускнiкоў пасля заканчэння вучобы;
- спiс прафесарска-выкладчыцкiх кадраў, якiя будуць ажыццяўляць навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах з указаннем атрыманых у ВНУ спецыяльнасцей, вучоных ступеней i навуковых спецыяльнасцей, iншых звестак, якiя пацвярджаюць квалiфiкацыю гэтых кадраў па профiлю адкрываемай спецыяльнасцi.
Орган кiравання ВНУ па падпарадкаванасцi ацэньвае мэтазгоднасць адкрыцця новай спецыяльнасцi i па ўзгадненнi з Мiнадукацыяй прымае рашэнне аб яе адкрыццi.
3. Спецыялiзацыi спецыяльнасцей, па якiх дазволена падрыхтоўка спецыялiстаў, уводзяцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi па заяўках прадпрыемстваў, арганiзацый з улiкам пажаданняў студэнтаў пры наяўнасцi неабходнай матэрыяльнай базы i прафесарска-выкладчыцкiх кадраў. Яны павiнны спрыяць паглыбленню ведаў студэнтаў у адпаведнай вобласцi будучай дзейнасцi выпускнiкоў.
Адкрыццё спецыялiзацый неабходна ўзгаднiць з органамi кiравання па падпарадкаванасцi i Галоўным упраўленнем вышэйшай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
4. Ва ўсiх выпадках пры адкрыццi новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый неабходна вытрымаць наступныя ўмовы:
- навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах павiнны праводзiць выкладчыкi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю па дадзенай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), маюць адпаведныя навуковыя працы, з iх не менш двух з'яўляюцца дактарамi або кандыдатамi навук непасрэдна па профiлю спецыяльнасцi (спецыялiзацыi);
- запатрабаванасць прадпрыемстваў, арганiзацый усiх формаў уласнасцi ў адзначаных спецыялiстах;
- мiнiмальныя дадатковыя затраты па стварэнню вучэбна-метадычнай i лабараторнай базы па новай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi);
- рэкамендацыi вучэбна-метадычных аб'яднанняў па мэтазгоднасцi адкрыцця новай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi).
Змяненнi назвы спецыяльнасцi або квалiфiкацыi спецыялiстаў ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi пасля атрыманага ўзгаднення працы i Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь па хадайнiцтву зацiкаўленых мiнiстэрстваў, другiх цэнтральных органаў кiравання i вышэйшых навучальных устаноў.
|