Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка,
жадаючы развiваць адносiны дружбы i супрацоўнiцтва,
канстатуючы, што Рэспублiка Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаў-правапераемнiц Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк,
перакананыя ў неабходнасцi зблiжэння памiж iмi на падставе партнёрства, узаемнага даверу i прыхiльнасцi да агульных каштоўнасцей свабоды, дэмакратыi, справядлiвасцi i салiдарнасцi,
iмкнучыся ўнесцi свой уклад у справу будаўнiцтва дэмакратычнай i мiрнай Еўропы,
выказваючы прыхiльнасць да сваiх абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з мiжнароднага права i, у прыватнасцi, са Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, дзяржавамi-заснавальнiцамi якой яны з'яўляюцца,
пацвярджаючы важнасць абавязацельстваў, узятых у рамках Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, якiя змяшчаюцца, у прыватнасцi, у Хельсiнкскiм Заключным акце i ў Парыжскай Хартыi для новай Еўропы,
усведамляючы, што будучыня адносiн памiж абедзвюма дзяржавамi непарыўна звязана з умацаваннем мiру, бяспекi i стабiльнасцi ў Еўропе,
беручы пад увагу стварэнне Еўрапейскага Саюза,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка абавязваюцца развiваць памiж сабой адносiны супрацоўнiцтва ва ўсiх галiнах на падставе даверу, павагi i ўзаемных iнтарэсаў. Яны спрыяюць умацаванню ўзаемаразумення i дружбы памiж беларускiм i французскiм народамi.
Артыкул 2
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка аб'ядноўваюць свае намаганнi з мэтай садзейнiчання мiру i мiжнароднай бяспецы i прадухiлення канфлiктаў, а таксама забеспячэння прымату мiжнароднага права.
Бакi прымаюць удзел у пабудове мiрнай i салiдарнай Еўропы. Маючы на ўвазе гэту перспектыву, яны развiваюць сваё палiтычнае супрацоўнiцтва як на двухбаковай, так i на шматбаковай аснове.
Бакi ўзаемадзейнiчаюць, у прыватнасцi, у рамках кампетэнтных мiжнародных арганiзацый па пытаннях абароны правоў чалавека i дэмакратычных каштоўнасцей.
Артыкул 3
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка праводзяць на рэгулярнай аснове кансультацыi на адпаведных узроўнях з мэтай абмену думкамi па двухбаковых адносiнах i мiжнародных праблемах, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс, у прыватнасцi па фундаментальных праблемах, якiя датычацца бяспекi i супрацоўнiцтва ў Еўропе.
Бакi iмкнуцца да максiмальна магчымага ўзгаднення сваiх пазiцый у гэтых сферах з мэтай ажыццяўлення, калi яны палiчаць гэта неабходным, сумесных або ўзгодненых дзеянняў.
З гэтай мэтай па ўзаемнай згодзе Бакi праводзяць сустрэчы на самым высокiм узроўнi.
Мiнiстры замежных спраў дзвюх дзяржаў сустракаюцца не радзей аднаго разу ў год. Рабочыя сустрэчы памiж прадстаўнiкамi мiнiстэрстваў замежных спраў дзвюх дзяржаў праводзяцца, калi ўзнiкае неабходнасць.
Iншыя члены ўрадаў дзвюх дзяржаў сустракаюцца па меры неабходнасцi з мэтай абмеркавання пытанняў, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул 4
У выпадку ўзнiкнення сiтуацый, якiя могуць стварыць, на думку аднаго з Бакоў, пагрозу мiру, парушэнне мiру або пагрозу найвышэйшым iнтарэсам яго бяспекi, гэты Бок можа патрабаваць ад другога Боку неадкладнага правядзення памiж iмi кансультацыi па гэтаму пытанню. Бакi прыкладаюць намаганнi, каб выпрацаваць адзiную пазiцыю ў дачыненнi да захадаў па пераадоленню гэтай сiтуацыi.
Артыкул 5
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка, калi яны лiчаць гэта неабходным, праводзяць кансультацыi ў рамках мiжнародных арганiзацый, членамi якiх яны з'яўляюцца, у прыватнасцi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, з мэтай максiмальна магчымага ўзгаднення сваiх пазiцый i забеспячэння эфектыўнай рэалiзацыi намечаных у гэтых рамках мерапрыемстваў.
Артыкул 6
Французская Рэспублiка абавязваецца садзейнiчаць развiццю партнёрства i супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Еўрапейскiм Саюзам.
Абавязацельствы, якiя бярэ на сябе Французская Рэспублiка ў двухбаковых пагадненнях з Рэспублiкай Беларусь, не супярэчаць палажэнням дагавораў, прынятых у рамках Еўрапейскага Саюза, i актам, прынятым для iх выканання.
Французская Рэспублiка спрыяе прыняццю Рэспублiкi Беларусь у Савет Еўропы, што разглядаецца ёй як значны фактар на шляху iнтэграцыi Рэспублiкi Беларусь у агульную еўрапейскую прастору.
Артыкул 7
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка цесна супрацоўнiчаюць у рамках Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе. Яны ўзаемадзейнiчаюць з мэтай умацавання яе iнстытутаў i надання ёй адпаведных, асаблiва юрыдычных, сродкаў для забеспячэння стабiльнасцi, бяспекi i правапарадку на еўрапейскiм кантыненце. У прыватнасцi, яны садзейнiчаюць прыняццю норм, якiя спрыяюць прадухiленню канфлiктаў, i надаюць асаблiвую важнасць мiрнаму ўрэгуляванню спрэчак.
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка падкрэслiваюць уклад iншых мiжнародных структур, у прыватнасцi Заходне-Еўрапейскага Саюза, ва ўмацаванне еўрапейскай бяспекi. Французская Рэспублiка садзейнiчае ўстанаўленню адносiн супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i гэтымi структурамi.
Бакi аб'ядноўваюць свае намаганнi з мэтай стварэння памiж усiмi еўрапейскiмi дзяржавамi структуры бяспекi, якая дазволiла б умацаваць стабiльнасць у Еўропе.
Французская Рэспублiка падкрэслiвае важнасць фармiравання Еўрапейскага Саюза, якi, прадугледжваючы правядзенне сумеснай знешняй палiтыкi i палiтыкi бяспекi, дазволiць умацаваць супрацоўнiцтва памiж еўрапейскiмi дзяржавамi i ўнясе iстотны ўклад у стабiльнасць на кантыненце i ў свеце ў цэлым. Рэспублiка Беларусь прымае гэта да ведама.
Артыкул 8
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка, падкрэслiваючы вырашальны ўклад пагадненняў у галiне раззбраення ў справу еўрапейскай i мiжнароднай бяспекi, працягваюць падтрымлiваць у рамках Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе працэс збалансаванага скарачэння звычайных узбраенняў i спрыяюць выпрацоўцы новых мер даверу памiж усiмi дзяржавамi-ўдзельнiцамi.
Бакi надаюць асаблiвае значэнне захадам, накiраваным на прадухiленне распаўсюджвання зброi масавага знiшчэння, i ўзгоднена дзейнiчаюць у гэтых мэтах, у тым лiку ў мiжнародных арганiзацыях.
Французская Рэспублiка з задавальненнем успрымае рашэнне Рэспублiкi Беларусь стаць бяз'ядзернай дзяржавай, аб чым сведчыць, у прыватнасцi, яе далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджваннi ядзернай зброi ў якасцi бяз'ядзернай дзяржавы.
Артыкул 9
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка спрыяюць супрацоўнiцтву памiж парламентамi дзвюх дзяржаў.
Бакi заахвочваюць прамое супрацоўнiцтва памiж адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнымi адзiнкамi дзвюх дзяржаў, у прыватнасцi, шляхам устанаўлення памiж iмi пабрацiмскiх сувязей у адпаведнасцi з мэтамi гэтага Дагавора.
Бакi таксама садзейнiчаюць супрацоўнiцтву памiж палiтычнымi, грамадскiмi i прафсаюзнымi арганiзацыямi абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 10
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка развiваюць i паглыбляюць памiж сабой кантакты ў ваеннай галiне. З гэтай мэтай Бакi рэгулярна абменьваюцца думкамi аб iх канцэпцыях абароны. Яны спрыяюць кантактам памiж мiнiстэрствамi замежных спраў i мiнiстэрствамi абароны, а таксама памiж штабамi армiй абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 11
Маючы на ўвазе перспектыву стварэння аб'яднанай, квiтнеючай i салiдарнай Еўропы, Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка прыкладаюць намаганнi для развiцця комплексу iнфраструктур, якiя садзейнiчаюць iх зблiжэнню i супрацоўнiцтву, у прыватнасцi, у такiх галiнах, як сувязь, энергетыка i навакольнае асяроддзе.
Артыкул 12
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка спрыяюць развiццю памiж iмi сувязей у галiне эканомiкi i фiнансаў i прызнаюць iх прыярытэтны характар у рамках двухбаковага супрацоўнiцтва i з пункту гледжання перспектывы пабудовы салiдарнай Еўропы.
Бакi садзейнiчаюць устанаўленню прамых сувязей супрацоўнiцтва памiж удзельнiкамi эканамiчнай дзейнасцi дзвюх дзяржаў.
Яны развiваюць супрацоўнiцтва памiж iмi, у прыватнасцi, у галiнах кiравання эканомiкай, падрыхтоўкi спецыялiстаў, укаранення механiзмаў рыначнай эканомiкi. Маючы на ўвазе гэту перспектыву, Французская Рэспублiка абавязваецца, у прыватнасцi, i ў далейшым ажыццяўляць ужо распачатыя дзеяннi ў гэтых сферах.
Кожны з Бакоў прыкладае намаганнi да паляпшэння на сваёй тэрыторыi ўмоў для дзейнасцi прадпрыемстваў другога Боку, у прыватнасцi, у галiне прамога iнвесцiравання i абароны iнвестыцый.
Бакi спрыяюць як мага больш шырокаму абмену iнфармацыяй эканамiчнага характару i доступу да яе дзелавых людзей i навукоўцаў дзвюх дзяржаў.
Артыкул 13
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка супрацоўнiчаюць, улiчваючы iх узаемныя iнтарэсы, у кантакце з Еўрапейскiм Саюзам i яго дзяржавамi-членамi, у рамках розных мiжнародных эканамiчных арганiзацый i фiнансавых устаноў, у прыватнасцi Мiжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка i Еўрапейскага банка рэканструкцыi i развiцця.
Артыкул 14
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка развiваюць цеснае супрацоўнiцтва ў сферах, якiя маюць асаблiвае значэнне для будучынi абедзвюх дзяржаў, i, маючы на ўвазе перспектыву стварэння агульнай еўрапейскай прасторы, у прыватнасцi, у наступных галiнах:
дэмакратычныя iнстытуты i прававая дзяржава;
бяспека атамнай энергетыкi;
транспарт i iнфраструктура;
ахова навакольнага асяроддзя;
эканомiка, прамысловасць i прамысловая канверсiя;
энергетыка;
навука i тэхнiка;
сельская гаспадарка i харчовая прамысловасць;
ахова здароўя.
Бакi развiваюць супрацоўнiцтва ў падрыхтоўцы ўдзельнiкаў эканамiчнай i сацыяльнай дзейнасцi.
Артыкул 15
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка, базiруючыся на традыцыйных культурных сувязях памiж iх народамi i iмкнучыся ўнесцi актыўны ўклад у стварэнне адчыненай для ўсiх еўрапейскiх народаў культурнай прасторы, умацоўваюць супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi, культуры, навукi, тэхнiкi, а таксама падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Бакi заахвочваюць дзейнасць культурных устаноў, якiя ўжо дзейнiчаюць або адкрываюцца на тэрыторыi другога Боку, а таксама прымаюць у рамках свайго заканадаўства ўсе неабходныя захады, якiя ствараюць умовы для iх функцыянавання.
Кожны з Бакоў iмкнецца да максiмальнага азнаямлення насельнiцтва сваiх дзяржаў з дасягненнямi ў галiне навукi, тэхнiкi i культуры другога Боку i з гэтай мэтай садзейнiчае, у прыватнасцi, распаўсюджванню кнiг i перыядычных выданняў краiны-партнёра.
Бакi надаюць прыярытэтнае значэнне навуковым мерапрыемствам, якiя ўяўляюць агульны iнтарэс i звязаны з еўрапейскiмi праграмамi, а таксама культурнымi мерапрыемствамi, якiя могуць быць уключаны ў еўрапейскую культурную прастору.
Бакi заахвочваюць выкладанне i распаўсюджванне беларускай мовы ў Французскай Рэспублiцы i французскай мовы ў Рэспублiцы Беларусь.
У мэтах забеспячэння лепшага ўзаемаразумення памiж iх народамi Бакi развiваюць супрацоўнiцтва ў галiне сродкаў масавай iнфармацыi.
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка заахвочваюць кантакты памiж народамi дзвюх дзяржаў, у прыватнасцi маладзёжныя абмены. У гэтых мэтах у рамках прамога супрацоўнiцтва заахвочваюцца непасрэдныя кантакты памiж рознымi зацiкаўленымi арганiзацыямi.
Бакi пагаджаюцца распрацаваць шляхам перамоў памiж iмi рамачнае пагадненне аб культурным i навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве, якое вызначыць буйныя напрамкi iх супрацоўнiцтва.
Артыкул 16
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка, усведамляючы важнасць аховы навакольнага асяроддзя, цесна супрацоўнiчаюць у гэтай галiне, у прыватнасцi, што датычыцца пераадолення вынiкаў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Яны спрыяюць пашырэнню ўзгодненых дзеянняў у гэтай галiне на еўрапейскiм i мiжнародным узроўнях.
Артыкул 17
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка абавязваюцца на падставе ўзаемнасцi рабiць неабходныя захады з мэтай спрашчэння парадку выдачы i прадаўжэння вiз.
Артыкул 18
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка садзейнiчаюць супрацоўнiцтву памiж юрыдычнымi ўстановамi дзвюх дзяржаў, у прыватнасцi, у галiне аказання ўзаемнай прававой дапамогi па грамадзянскiх справах.
Бакi наладжваюць супрацоўнiцтва памiж кампетэнтнымi органамi ў сферы грамадскай бяспекi, у прыватнасцi ў справе барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю, незаконным абарачэннем наркотыкаў, кантрабандай, уключаючы незаконны гандаль творамi мастацтва. Яны iмкнуцца да арганiзацыi адпаведнага супрацоўнiцтва ў галiне барацьбы з мiжнародным тэрарызмам.
Артыкул 19
Рэспублiка Беларусь i Французская Рэспублiка заключаюць, калi ўзнiкае неабходнасць, асобныя пагадненнi з мэтай рэалiзацыi палажэнняў гэтага Дагавора.
Артыкул 20
Палажэннi гэтага Дагавора нi ў чым не закранаюць абавязацельстваў Бакоў у дачыненнi да трэцiх дзяржаў i не накiраваны супраць якой-небудзь з iх.
Артыкул 21
Гэты Дагавор падлягае ратыфiкацыi i ўступае ў сiлу праз трыццаць дзён пасля абмену ратыфiкацыйнымi граматамi.
Гэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку аб сваiм рашэннi дэнансаваць Дагавор за адзiн год да сканчэння адпаведнага тэрмiну.
Аформлена ў г.Парыжы 11 лiпеня 1996 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i французскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь _______________ подпiс
За Французскую Рэспублiку _______________ подпiс
|