Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi" (Заключено в г.Вильнюсе 12.07.1996)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 8 июня 2005 г. N 3/1782







--------------------------------

<*> Вступило в силу 13 февраля 1997 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Бакамi,

грунтуючыся на прынцыпах добрасуседскiх адносiн i супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкай, замацаваных у Дагаворы ад 6 лютага 1995 года,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1



Беларускi Бок, улiчваючы iнiцыятыву Лiтоўскага Боку ў набыццi картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi i захоўваюцца ў Рэспублiцы Беларусь, перадае Лiтоўскай Рэспублiцы на кампенсацыйнай аснове адпаведныя картографа-геадэзiчныя матэрыялы.



Артыкул 2



Перадача картографа-геадэзiчных матэрыялаў праводзiцца паэтапна. Пералiк вышэйназваных матэрыялаў, тэрмiны i ўмовы iх перадачы выкладзены ў Дадатку, якi з'яўляецца неад'емнай часткай дадзенага Пагаднення.



Артыкул 3



Любыя рознагалоссi, якiя ўзнiкаюць у сувязi з тлумачэннем i прымяненнем дадзенага Пагаднення, рэгулююцца шляхам перагавораў памiж адпаведнымi камiсiямi, утворанымi пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 жнiўня 1995 года N 370 i пастановай Урада Лiтоўскай Рэспублiкi ад 14 кастрычнiка 1994 года N 984.



Артыкул 4



Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу ў дзень апошняга паведамлення аб выкананнi Бакамi неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.



Заключана ў Вiльнюсе 12 лiпеня 1996 года ў двух экземплярах на беларускай i лiтоўскай мовах, пры гэтым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР











Дадатак

да Пагаднення памiж

Урадам Рэспублiкi Беларусь

i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi

аб перадачы картографа-геадэзiчных

матэрыялаў, якiя адносяцца

да лiтоўскай тэрыторыi



1. Картографа-геадэзiчныя матэрыялы на тэрыторыю Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя захоўваюцца ў Рэспублiцы Беларусь, перадаюцца Лiтоўскаму Боку на кампенсацыйнай аснове з улiкам кошту матэрыялаў, перададзеных Лiтоўскiм Бокам Рэспублiцы Беларусь.

2. Пералiк картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя перадаюцца Беларускiм Бокам Лiтоўскай Рэспублiцы:



----+-------------+-------+------+------------+-------+--------------¬
¦N  ¦Назва        ¦Адзiнка¦Аб'ём ¦Кошт адзiнкi¦Усяго  ¦Заўвагi       ¦
¦п/п¦матэрыялаў   ¦вымя-  ¦вымя- ¦ў доларах   ¦долараў¦              ¦
¦   ¦             ¦рэння  ¦рэння ¦ЗША         ¦ЗША    ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦ 1 ¦      2      ¦   3   ¦  4   ¦     5      ¦   6   ¦       7      ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦1  ¦Тапаграфiчныя¦       ¦      ¦Тапаграфiчныя планы ¦Спiс гарадоў  ¦
¦   ¦планы:       ¦       ¦      ¦гарадоў i пасёлкаў, ¦i населеных   ¦
¦   ¦а) гарадоў:  ¦кв.км  ¦ 1450 ¦якiя павiнны былi   ¦пунктаў у     ¦
¦   ¦М 1:2000     ¦------ ¦ ---- ¦захоўвацца па       ¦таблiцы N 1   ¦
¦   ¦             ¦лiстоў ¦ 2070 ¦тэрытарыяльнаму     ¦<*> да        ¦
¦   ¦М 1:5000     ¦-"-    ¦ 1854 ¦прынцыпу, перадаюцца¦дадзенага     ¦
¦   ¦             ¦       ¦ ---- ¦бясплатна           ¦дадатку       ¦
¦   ¦             ¦       ¦  515 ¦                    ¦              ¦
¦   ¦б) сельскiх  ¦       ¦      ¦                    ¦              ¦
¦   ¦населеных    ¦-"-    ¦  161 ¦                    ¦              ¦
¦   ¦пунктаў      ¦       ¦  --- ¦                    ¦              ¦
¦   ¦М 1:2000     ¦       ¦  329 ¦                    ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦2  ¦Плошчавая    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦Спiс лiстоў   ¦
¦   ¦тапаграфiчная¦       ¦      ¦            ¦       ¦прыведзены    ¦
¦   ¦здымка       ¦       ¦      ¦            ¦       ¦ў картаграме  ¦
¦   ¦М 1:5000     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦N 1 <*> да    ¦
¦   ¦(выдавецкiя  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦дадзенага     ¦
¦   ¦арыгiналы)   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦дадатку       ¦
¦   ¦Аб'екты:     ¦кв.км  ¦ 1285 ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦05.02.1002   ¦------ ¦ ---- ¦   307,1    ¦ 86000 ¦              ¦
¦   ¦(Датнуўскi)  ¦лiстоў ¦  280 ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦             ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦05.02.1003   ¦кв.км  ¦ 1033 ¦   298,7    ¦ 67200 ¦              ¦
¦   ¦(Кедайнскi)  ¦------ ¦ ---- ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦             ¦лiстоў ¦  225 ¦            ¦       ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦3  ¦Выдавецкiя   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦Спiс          ¦
¦   ¦арыгiналы:   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦наменклатур   ¦
¦   ¦а) тапагра-  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦перадаваемых  ¦
¦   ¦фiчных пла-  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦выдавецкiх    ¦
¦   ¦наў гарадоў  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦арыгiналаў    ¦
¦   ¦М 1:10000    ¦лiстоў ¦  160 ¦   103,3    ¦ 16528 ¦i штрыхавых   ¦
¦   ¦Аб'екты:     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦копiй         ¦
¦   ¦05.08.0871;  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦прыведзены ў  ¦
¦   ¦05.08.0873;  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦таблiцах N    ¦
¦   ¦05.08.1236;  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦2, 3, 4 <*> да¦
¦   ¦05.08.1120;  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦дадзенага     ¦
¦   ¦05.08.0984   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦дадатку       ¦
¦   ¦б) пера-     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦аформленыя   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦пазiтыўныя   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦копii тапа-  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦графiчных    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦карт         ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦М 1:10000    ¦лiстоў ¦  317 ¦    96,6    ¦ 30622 ¦              ¦
¦   ¦(с.к.        ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦1942 г.)     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦в) тапагра-  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦фiчных карт  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦М 1:10000    ¦лiстоў ¦ 1976 ¦   144,8    ¦286125 ¦              ¦
¦   ¦(с.к.        ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦1963 г.)     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦Штрыхавыя    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦копii на     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦пластыку,    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦пера-        ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦аформленыя   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦са с.к.      ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦1963 г. у    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦с.к.1942 г.  ¦лiстоў ¦  140 ¦    78,4    ¦ 10976 ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦4  ¦Выдавецкiя   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦Спiс лiстоў   ¦
¦   ¦арыгiналы    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦прыведзены ў  ¦
¦   ¦тапаграфiчных¦       ¦      ¦            ¦       ¦картаграмах   ¦
¦   ¦карт         ¦       ¦      ¦            ¦       ¦N 2, 3 <*> да ¦
¦   ¦М 1:25000    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦дадзенага     ¦
¦   ¦(с.к.1963 г.)¦лiст.  ¦  755 ¦    40,0    ¦30200  ¦дадатку       ¦
¦   ¦(с.к.1963 г.)¦лiст.  ¦  163 ¦    60,63   ¦ 9882  ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦5  ¦Выдавецкiя   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦Спiс лiстоў   ¦
¦   ¦арыгiналы:   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦прыведзены ў  ¦
¦   ¦а) тапагра-  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦картаграме    ¦
¦   ¦фiчных карт  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦N 4 <*> да    ¦
¦   ¦М 1:50000    ¦лiстоў ¦   81 ¦   378,5    ¦30659  ¦дадзенага     ¦
¦   ¦б) таксама   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦дадатку       ¦
¦   ¦тапаграфiчных¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦карт агульных¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦лiстоў з     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦iншымi       ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦дзяржавамi   ¦лiстоў ¦   23 ¦   226,1    ¦ 5200  ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦6  ¦Выдавецкiя   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦Спiс лiстоў   ¦
¦   ¦арыгiналы:   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦прыведзены ў  ¦
¦   ¦а) тапагра-  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦картаграме    ¦
¦   ¦фiчных карт  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦N 5 <*> да    ¦
¦   ¦М 1:100000   ¦лiстоў ¦   20 ¦   179,5    ¦ 3590  ¦дадзенага     ¦
¦   ¦б) таксама   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦дадатку       ¦
¦   ¦тапаграфiчных¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦карт агульных¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦лiстоў з     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦iншымi       ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦дзяржавамi   ¦лiстоў ¦   11 ¦    90,9    ¦ 1000  ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦7  ¦Тыражныя     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦Спiс лiстоў   ¦
¦   ¦адбiткi карт ¦       ¦      ¦            ¦       ¦прыведзены ў  ¦
¦   ¦М 1:10000    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦картаграме N 5¦
¦   ¦М 1:50000    ¦лiстоў ¦ 3850 ¦    14,0    ¦15400  ¦<*> да        ¦
¦   ¦             ¦       ¦      ¦            ¦       ¦дадзенага     ¦
¦   ¦             ¦       ¦      ¦            ¦       ¦дадатку       ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦8  ¦Каталогi     ¦ката-  ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦вышынi i     ¦логаў  ¦  156 ¦     10:0   ¦ 1560  ¦              ¦
¦   ¦каардынат    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦9  ¦Аэра-        ¦нега-  ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦негатывы     ¦тываў  ¦246832¦     1,0    ¦ 246832¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦10 ¦Рэпрадукцыi  ¦рэпра- ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦накiднога    ¦дукцый ¦  1560¦     2,0    ¦   3120¦              ¦
¦   ¦мантажу      ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦11 ¦Аэра-        ¦       ¦      ¦вяртаюцца   ¦       ¦Спiс          ¦
¦   ¦негатывы,    ¦       ¦      ¦бязвыплатна ¦       ¦аэраздымачных ¦
¦   ¦перададзеныя ¦       ¦      ¦            ¦       ¦матэрыялаў    ¦
¦   ¦Лiтоўскiм    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦прыведзены    ¦
¦   ¦Бокам у      ¦       ¦      ¦            ¦       ¦ў таблiцы     ¦
¦   ¦1981 - 1989  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦N 6 <*> да    ¦
¦   ¦гадах па     ¦нега-  ¦      ¦            ¦       ¦дадзенага     ¦
¦   ¦ўказанню     ¦тываў  ¦  6909¦            ¦       ¦дадатку       ¦
¦   ¦ГУГК СССР    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦на           ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦захоўванне   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦ў ЗахАГП     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦12 ¦Матэрыялы    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦планавай     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦прывязкi     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦аэраздымкаў  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦з каталогамi ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦каардынат    ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦апазнакаў:   ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦а) на рэпра- ¦рэпра- ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦дукцыях;     ¦дукцый ¦  1870¦     1,0    ¦   1870¦              ¦
¦   ¦б) на        ¦адбiт- ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦кантактных   ¦каў    ¦ 37560¦     1,0    ¦  37560¦              ¦
¦   ¦адбiтках     ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦13 ¦Кошт паслуг  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦i выраб копiй¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦на агульныя  ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦лiсты        ¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦тапаграфiчных¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦карт з iншымi¦       ¦      ¦            ¦       ¦              ¦
¦   ¦дзяржавамi   ¦       ¦      ¦            ¦ 114500¦              ¦
+---+-------------+-------+------+------------+-------+--------------+
¦   ¦Усяго        ¦       ¦      ¦            ¦ 998824¦              ¦
¦---+-------------+-------+------+------------+-------+---------------


--------------------------------

<*> Не прыводзiцца.



Агульны кошт матэрыялаў складае 998824 (дзевяноста восем тысяч васемсот дваццаць чатыры) долары ЗША.

Пералiк матэрыялаў, перададзеных у 1990 - 1991 гадах Лiтоўскiм Бокам Рэспублiцы Беларусь:



----+-------------+-----------+------+-------------+-------+-------¬
¦N  ¦Назва        ¦Адзiнка    ¦Аб'ём ¦Кошт адзiнкi ¦Усяго  ¦Заўвагi¦
¦п/п¦ матэрыялаў  ¦вымярэння  ¦вымя- ¦ў доларах    ¦долараў¦       ¦
¦   ¦             ¦           ¦рэння ¦ЗША          ¦ЗША    ¦       ¦
+---+-------------+-----------+------+-------------+-------+-------+
¦ 1 ¦      2      ¦     3     ¦   4  ¦      5      ¦   6   ¦   7   ¦
+---+-------------+-----------+------+-------------+-------+-------+
¦1  ¦Тапаграфiчныя¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦карты        ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦М 1:10000    ¦карт       ¦ 10164¦    4,0      ¦  40656¦       ¦
¦   ¦  1:100000   ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
+---+-------------+-----------+------+-------------+-------+-------+
¦2  ¦Каталогi     ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦геадэзiчных  ¦каталогаў  ¦   215¦   10,0      ¦   2150¦       ¦
¦   ¦пунктаў      ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
+---+-------------+-----------+------+-------------+-------+-------+
¦3  ¦Матэрыялы    ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦аэрафота-    ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦здымкi:      ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦а) аэра-     ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦негатывы;    ¦негатываў  ¦301461¦    1,0      ¦ 301461¦       ¦
¦   ¦б) рэпра-    ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦дукцыi       ¦рэпрадукцый¦  5638¦    2,0      ¦  11276¦       ¦
+---+-------------+-----------+------+-------------+-------+-------+
¦4  ¦Матэрыялы    ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦планавай     ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦прывязкi:    ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦а) на        ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦рэпрадукцыi  ¦рэпрадукцый¦  2769¦    1,0      ¦   2769¦       ¦
¦   ¦б) на        ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦кантактных   ¦           ¦      ¦             ¦       ¦       ¦
¦   ¦адбiтках     ¦адбiткаў   ¦ 43465¦    1,0      ¦  43456¦       ¦
+---+-------------+-----------+------+-------------+-------+-------+
¦   ¦Усяго        ¦           ¦      ¦             ¦ 401777¦       ¦
¦---+-------------+-----------+------+-------------+-------+--------


Усяго перададзена матэрыялаў на суму 401777 (чатырыста адна тысяча семсот семдзесят сем) долараў ЗША.

Рознiца кошту перададзеных з 1990 года Бакамi адзiн аднаму картографа-геадэзiчных матэрыялаў складае 597047 (пяцьсот дзевяноста сем тысяч сорак сем) долараў ЗША на карысць Рэспублiкi Беларусь.

3. Беларускi Бок гарантуе камплектнасць, якаснасць i прыгоднасць для далейшага выкарыстання картографа-геадэзiчнага матэрыялу, якi перадаецца Лiтоўскаму Боку. Разам з картографа-геадэзiчнымi матэрыяламi Беларускi Бок перадае i ўсю тэхнiчную дакументацыю да iх.

4. Беларускi Бок у асобе Беларускага картографа-геадэзiчнага аб'яднання Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь (г.Мiнск, вул. Варвашэнi, 17) на працягу трох месяцаў праводзiць камплектацыю i зверку картографа-геадэзiчнага матэрыялу, якi перадаецца Лiтоўскаму Боку ў асобе Дзяржаўнай службы па землеўпарадкаванню i геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi (г.Вiльнюс, пр. Гедзiмiнаса, 19), i паведамляе аб гатоўнасцi да перадачы названых матэрыялаў.

5. Лiтоўскi Бок у асобе Дзяржаўнай службы па землеўпарадкаванню i геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi праводзiць праверку камплектнасцi падрыхтаванага да перадачы картографа-геадэзiчнага матэрыялу i пры садзейнiчаннi Беларускага Боку праводзiць вываз яго сваiмi сродкамi.

6. Беларускi Бок у асобе Беларускага картографа-геадэзiчнага аб'яднання Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь прыступае да выканання абавязкаў па перадачы картографа-геадэзiчных матэрыялаў пасля атрымання ўрадавага задання.

7. Факт перадачы матэрыялаў афармляецца адпаведнымi актамi здачы-прыёмкi iх, якiя падпiсваюцца ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi Беларускага картографа-геадэзiчнага аб'яднання Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнай службы па землеўпарадкаванню i геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi.

8. Сродкi, прадугледжаныя ў якасцi кампенсацыi Лiтоўскiм Бокам Беларускаму Боку за перадачу картографа-геадэзiчных матэрыялаў у памеры 597047 долараў ЗША, улiчваюцца пры ажыццяўленнi разлiкаў за пастаўленую Лiтоўскiм Бокам Беларускаму Боку электраэнергiю.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList