Зарегистрировано в НРПА РБ 17 марта 2007 г. N 8/16077
У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесцi з 15 па 22 красавiка 2007 г. у г.Мiнску IX Мiжнародны фестываль Праваслаўных Песнапенняў.
2. Зацвердзiць:
прыкладзенае Палажэнне аб Мiжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў;
склад арганiзацыйнага камiтэта IX Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.
Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня МГА "Грамадства Упаўнаважаны
падтрымкi хрысцiянскай па справах рэлiгiй i
культуры "Добротолюбие" нацыянальнасцей
Л.А.Густова-Рунцо Л.П.Гуляка
07.12.2006 07.12.2006
УЗГОДНЕНА
Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi
Фiларэт
Патрыяршы Экзарх
усяе Беларусi
21.12.2006
Дадатак
да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
12.01.2007 N 6
СКЛАД
АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА IX МIЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ
ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ
Мiтрапалiт - старшыня аргкамiтэта (з яго згоды)
Мiнскi i Слуцкi
Фiларэт
Патрыяршы Экзарх
усяе Беларусi
Матвейчук - Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь,
Уладзiмiр Фёдаравiч сустаршыня
Гуляка - Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i
Леанiд Паўлавiч нацыянальнасцей, сустаршыня (з яго
згоды)
Радзькоў - Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь,
Аляксандр Мiхайлавiч сустаршыня (з яго згоды)
Русакевiч - Мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь,
Уладзiмiр Васiльевiч сустаршыня (з яго згоды)
Паўлаў - старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага
Мiхаiл Якаўлевiч камiтэта, сустаршыня (з яго згоды)
Грозаў - выканаўчы дырэктар выдавецтва
Уладзiмiр Усеваладавiч Беларускага Экзархата, намеснiк старшынi
(з яго згоды)
Бутрым - начальнiк упраўлення сацыяльнай i
Георгiй Аляксеевiч выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь (з яго згоды)
Гарбар - генеральны дырэктар установы "Беларуская
Аляксандр Валянцiнавiч дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага
Сцяга фiлармонiя"
Густова - старшыня мiжнароднага грамадскага
Ларыса Аляксандраўна аб'яднання "Грамадства падтрымкi
хрысцiянскай культуры "Добротолюбие",
кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта
культуры i мастацтваў, аўтар праекта i
мастацкi кiраўнiк фестывалю (з яе згоды)
Рунцо - выкладчык Беларускага дзяржаўнага
Дзмiтрый Уладзiмiравiч унiверсiтэта, член мiжнароднага
грамадскага аб'яднання "Грамадства
падтрымкi хрысцiянскай культуры
"Добротолюбие", выканаўчы дырэктар
фестывалю (з яго згоды)
Цiхановiч - народны артыст Беларусi (з яго згоды)
Аляксандр Рыгоравiч
Чэрнiк - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i
Васiлiй Мечыслававiч народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
12.01.2007 N 6
ПАЛАЖЭННЕ
АБ МIЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛI ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ
1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлiвае агульны парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў (далей - фестываль).
2. Фестываль праводзiцца Беларускiм Экзархатам, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам, мiжнародным грамадскiм аб'яднаннем "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие" (далей - заснавальнiкi).
3. Фестываль праводзiцца ў мэтах духоўнага асветнiцтва, папулярызацыi духоўнай спадчыны i сучаснай творчасцi ў галiне праваслаўнай культуры, развiцця i ўмацавання мiжнародных культурных сувязей на падставе фундаментальных духоўных каштоўнасцей.
4. Фестываль мае статус мiжнароднага i прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый не менш чым з пяцi замежных краiн.
5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у два гады. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення вызначаюцца заснавальнiкамi.
6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца арганiзацыi культуры, праваслаўныя храмы, канцэртныя, сцэнiчныя i спецыяльна абсталяваныя пляцоўкi г.Мiнска i iншых населеных пунктаў, якiя адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай i выставачнай дзейнасцi i садзейнiчаюць вырашэнню мастацкiх задач фестывалю.
7. Кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), якi фармiруецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (са згоды iх кiраўнiкоў) i зацiкаўленых арганiзацый, якiя прымаюць удзел у правядзеннi фестывалю.
8. Аргкамiтэт:
8.1. уносiць на разгляд заснавальнiкаў прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, умовах правядзення конкурсу i вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;
8.2. разглядае i зацвярджае:
склад рэжысёрска-пастановачнай групы;
склад журы, якi фармiруецца з дзеячаў культуры i мастацтва, святароў;
спiс удзельнiкаў фестывалю;
праграму правядзення фестывалю;
фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;
план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;
8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;
8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю.
9. Дырэкцыя фестывалю ажыццяўляе яго непасрэдную падрыхтоўку i правядзенне.
Абавязкi дырэкцыi фестывалю выконвае мiжнароднае грамадскае аб'яднанне "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие".
10. Рэжысёрска-пастановачная група:
10.1. уносiць на разгляд аргкамiтэта прапановы па стварэннi агульнай канцэпцыi правядзення фестывалю;
10.2. распрацоўвае сцэнарыi фестывальных мерапрыемстваў;
10.3. праводзiць сумесна з дырэкцыяй фестывалю рэжысёрска-пастановачныя i рэпетыцыйныя работы.
11. Праграма фестывалю прадугледжвае правядзенне канцэртных выступленняў калектываў мастацкай творчасцi, вечарыны духоўнай паэзii i аўтарскай песнi, выстаў мастацкай творчасцi, якiя не абмяжоўваюцца перыядам правядзення фестывалю, конкурсу харавых прафесiйных i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў (ансамбляў) мастацкай творчасцi, канферэнцыi i майстар-класы, дэманстрацыю iншых вiдаў i напрамкаў творчай дзейнасцi, якiя не супярэчаць мэтам i задачам фестывалю.
12. У фестывальных мерапрыемствах прымаюць удзел прафесiйныя i непрафесiйныя (аматарскiя) свецкiя харавыя калектывы, царкоўныя i прыходскiя хары з розных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь i замежных краiн.
13. Колькасны склад хора не павiнен перавышаць 30 чалавек, вакальнага ансамбля - 16 чалавек. Колькасць асоб, якiя суправаджаюць творчую дэлегацыю, у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў, не павiнна перавышаць 5 чалавек.
14. Склад удзельнiкаў фестывалю вызначаецца аргкамiтэтам пасля папярэдняга разгляду членамi аргкамiтэта i журы конкурса фестывалю дасланых заявак на ўдзел у фестывалi, аформленых па ўстаноўленаму аргкамiтэтам узору.
15. Заяўкi на ўдзел у фестывалi дасылаюцца ў тэрмiн, вызначаны аргкамiтэтам, але не пазней чым за два месяцы да пачатку фестывальных мерапрыемстваў на адрас Беларускага Экзархата.
16. Заяўка змяшчае поўную назву калектыва (з указаннем адраса, тэлефона, факса) i колькасны склад дэлегацыi (у тым лiку мужчын, жанчын).
17. Да заяўкi дадаюцца:
поўны спiс удзельнiкаў дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб);
поўны спiс конкурснай i канцэртнай праграмы (з указаннем часу гучання кожнага твора);
творчая iнфармацыя аб калектыве мастацкай творчасцi i яго кiраўнiку (дырыжоры);
фота калектыву мастацкай творчасцi (каляровае не менш 10 x 15 см);
копii партытур выконваемых конкурсных твораў i iх запiсы ў выкананнi калектыву на лiчбавых аўдыё- i вiдэаносьбiтах.
18. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах.
19. Калектывы-ўдзельнiкi фестывалю прымаюць удзел:
ва ўсiх фестывальных мерапрыемствах згодна з дадзеным Палажэннем;
у канцэртных выступленнях, месца якiх вызначае аргкамiтэт;
пераможцы конкурсу - у заключным канцэрце фестывалю i ў складзе зводнага хора ўдзельнiкаў фестывалю.
20. Працягласць канцэртных выступленняў вызначае рэжысёрска-пастаноўчая група фестывалю.
21. У рамках фестывалю праводзiцца конкурс царкоўных i свецкiх хароў (вакальных ансамбляў) у наступных катэгорыях па дзвюх узроставых групах:
дзiцячыя хары нядзельных рэлiгiйных школ;
дзiцячыя хары агульнаадукацыйных i музычных школ;
аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя захоўваюць традыцыi старадаўнiх праваслаўных спеваў;
дарослыя царкоўна-прыходскiя хары сельскiх i гарпасялковых населеных пунктаў;
дарослыя царкоўна-прыходскiя хары гарадскiх населеных пунктаў;
дарослыя свецкiя аматарскiя хары i хары спецыяльных музычных навучальных устаноў;
прафесiйныя харавыя калектывы мастацкай творчасцi.
22. Час конкурснага выступлення - да 20 хвiлiн.
23. Да конкурсных выступленняў удзельнiкаў фестывалю прад'яўляюцца наступныя патрабаваннi:
23.1. харавыя калектывы выконваюць песнапеннi на кананiчныя тэксты Праваслаўнай Царквы. Для калектываў, якiя бяруць удзел у конкурсе, абавязкова выкананне песнапення знаменнага, цi пуцявога, цi дэмественнага, цi кiеўскага, цi балгарскага, цi грэчаскага распева (не ў гарманiзацыi) i абiходнага песнапення. Акрамя гэтага, для свецкiх калектываў абавязкова выкананне песнапення сучаснага аўтара;
23.2. абiходнае песнапенне выконваецца "па тэксце", гэта значыць па тыпе падобна на глас цi на абiходную мелодыю;
23.3. выкананне песнапенняў "Херувiмская песнь" i "Мiласць мiра" не дапускаецца;
23.4. пажадана выкананне песнапення, прысвечанага беларускiм святым.
24. Конкурснае выступленне ацэньвае журы Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў.
25. Крытэрыем ацэнкi конкурснай праграмы ў спалучэннi з агульнамузыкальнымi патрабаваннямi з'яўляецца ўзровень валодання калектывамi царкоўна-богаслужэбным стылем спеваў:
пастраенне формы выканання песнапення (уключаючы акцэнты, дынамiку, цэзуры);
абмежаванне ў выкананнi знешняй эфектнасцi i заўзятасцi эмоцый;
змястоўна-вобразнае асмысленне прыналежнасцi песнапення да пэўнага гласу (пры iх наяўнасцi);
выбар песнапення сучаснага аўтара павiнен грунтавацца на дачыненнi гэтага песнапення богаслужэбна-пеўчым традыцыям i духу царкоўных спеваў.
26. Па вынiках рашэння журы ў кожнай намiнацыi вызначаецца дыпламант i лаўрэат конкурсу. Па рашэннi журы ўдзельнiкi конкурсу узнагароджваюцца спецыяльнымi дыпломамi.
27. Па рашэннi аргкамiтэта з асобнымi запрошанымi калектывамi i iндывiдуальнымi выканаўцамi пры неабходнасцi заключаюцца дагаворы, якiя прадугледжваюць iншыя ўмовы ўдзелу ў фестывалi, не вызначаныя дадзеным Палажэннем.
28. Для ўдзельнiкаў фестывалю засноўваюцца заахвочваннi, рашэнне аб узнагароджаннi якiмi прымаецца аргкамiтэтам.
29. Фiнансаванне выдаткаў па ўтрыманнi ўдзельнiкаў фестывалю ў час яго правядзення (харчаванне, пражыванне, экскурсiйнае абслугоўванне i iншае) ажыццяўляецца за кошт сродкаў фестывалю ў адпаведнасцi з зацверджаным каштарысам.
|