Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15.05.2007 N 20 "Аб XII беларускiм фестывалi камернай музыкi "Музы Нясвiжа"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 16 мая 2007 г. N 8/16443







У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi ў маi 2007 года XII Беларускi фестываль камернай музыкi "Музы Нясвiжа".

2. Зацвердзiць:

прыкладзенае Палажэнне аб XII Беларускiм фестывалi камернай музыкi "Музы Нясвiжа";

склад арганiзацыйнага камiтэта XII Беларускага фестывалю камернай музыкi "Музы Нясвiжа" згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.



Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК





УЗГОДНЕНА

Старшыня

Мiнскага абласнога

выканаўчага камiтэта

Н.Ф.Дамашкевiч

14.05.2007











Дадатак

да пастановы

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

15.05.2007 N 20



СКЛАД

АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА XII БЕЛАРУСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ

КАМЕРНАЙ МУЗЫКI "МУЗЫ НЯСВIЖА"



Пазняк              -  выконваючы абавязкi першага намеснiка
Андрэй Мiкалаевiч      старшынi Мiнскага аблвыканкома (сустаршыня)
                       <*>


Макар               -  старшыня Нясвiжскага райвыканкома
Iгар Мiкалаевiч        (сустаршыня) <*>


Рылатка             -  першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч     (сустаршыня)


Акушэвiч            -  начальнiк упраўлення культуры
Анатолiй Леанiдавiч    Мiнскага аблвыканкома


Вiхрова             -  загадчык аддзела культуры
Леанiда Мiкалаеўна     Нясвiжскага райвыканкома


Майсеня             -  намеснiк старшынi Нясвiжскага райвыканкома
Аляксандр Iванавiч


Фiнберг             -  дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Мiхаiл Якаўлевiч       установы "Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай
                       i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь",
                       народны артыст Беларусi, мастацкi
                       кiраўнiк фестывалю

--------------------------------

<*> З яго згоды.











                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               15.05.2007 N 20


ПАЛАЖЭННЕ

АБ XII БЕЛАРУСКIМ ФЕСТЫВАЛI КАМЕРНАЙ МУЗЫКI "МУЗЫ НЯСВIЖА"



1. XII Беларускi фестываль камернай музыкi "Музы Нясвiжа" (далей - фестываль) праводзiцца ў маi 2007 года па рашэнню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, узгодненаму з Мiнскiм абласным выканаўчым камiтэтам.

2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, Мiнскiм абласным выканаўчым камiтэтам, Нясвiжскiм раённым выканаўчым камiтэтам, дзяржаўнай установай "Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь".

3. Мэтамi фестывалю з'яўляюцца:

прапаганда гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

павышэнне цiкавасцi да гiстарычных i культурных традыцый Рэспублiкi Беларусь;

падтрымка малых гарадоў Беларусi i паляпшэнне культурна-масавай работы, эстэтычнае выхаванне сельскiх жыхароў;

далучэнне насельнiцтва да нацыянальных мастацкiх каштоўнасцей;

папулярызацыя лепшых узораў музычнай культуры Беларусi розных часоў;

развiццё беларускага музычнага выканальнiцкага мастацтва.

4. У мэтах ажыццяўлення кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзеннi фэстывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фэстывалю (далей - аргкамiтэт), якi ўзаемадзейнiчае з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фэстывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi.

5. Фестываль праводзiцца ў Нясвiжскiм раённым цэнтры культуры i адпачынку, Нясвiжскiм гiсторыка-краязнаўчым музеi, Нясвiжскiм райвыканкоме, Нясвiжскай ратушы на працягу 3 дзён.

6. Праграма фестывалю фармiруецца па ўзгадненню з мастацкiм кiраўнiком фестывалю i зацвярджаецца арганiзацыйным камiтэтам.

7. У фестывалi прымаюць удзел дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь" i iншыя прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы Рэспублiкi Беларусь.

8. У рамках мерапрыемстваў фестывалю выконваецца камерная музыка старажытных i сучасных беларускiх кампазiтараў.

9. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList