Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 23 мая 1996 г. №339 "Об осуществлении государственной регистрации научно-исследовательских, опытно-конструкторских и опытно-технологических работ"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                       23 мая 1996 г. N 339

                              г.Минск


 АБ АЖЫЦЦЯЎЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГIСТРАЦЫI
 НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ, ВОПЫТНА-КАНСТРУКТАРСКIХ
 i ВОПЫТНА-ТЭХНАЛАГIЧНЫХ РАБОТ

===

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики Беларусь от 13 мая 1997 г. N 472 

  
     У    мэтах    забеспячэння    вядзення    дзяржаўнага   рэестра
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных
работ, камплектавання фонду навукова-тэхнiчных   дакументаў па гэтых
работах Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь   ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Устанавiць, што:

     дзяржаўная     рэгiстрацыя     навукова-даследчых,     вопытна-
канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных  работ,  якiя  выконваюцца
аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi рэспублiкi
незалежна  ад  формаў  уласнасцi   i  падпарадкаванасцi,  а  таксама
вядзенне iх дзяржаўнага  рэестра ажыццяўляюцца Беларускiм iнстытутам
iнфармацыi  i  прагнозу   пры  Адмiнiстрацыi  Прэзiдэнта  Рэспублiкi
Беларусь;

     прадстаўленне  ў падатковую  iнспекцыю афiцыйнага  паведамлення
Беларускага  iнстытута  iнфармацыi   i  прагнозу  пры  Адмiнiстрацыi
Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  аб  рэгiстрацыi  названых  работ у
дзяржаўным рэестры з'яўляецца падставай для вызвалення ад падатку на
дабаўленую  вартасць  навукова-даследчых,  вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных   работ,   што   выконваюцца   для   спажыўцоў
Рэспублiкi  Беларусь,   згодна  з  пунктам  33   артыкула  5  Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб падатку на дабаўленую вартасць"

     2.      Зацвердзiць     Парадак      дзяржаўнай     рэгiстрацыi
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных
работ (прыкладаецца).

     3.  Мiнiстэрствам   i  iншым  цэнтральным   органам  кiравання,
аб'яднанням, прадпрыемствам, арганiзацыям i ўстановам забяспечыць ва
ўстаноўленым    парадку     абавязковую    дзяржаўную    рэгiстрацыю
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных
работ, якiя выконваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

     4. Мiнiстэрству фiнансаў, Мiнiстэрству адукацыi i навукi штогод
пры  фармiраваннi  праекта  рэспублiканскага  бюджэту прадугледжваць
асiгнаваннi      на      правядзенне      дзяржаўнай     рэгiстрацыi
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных
работ.

     5.   Беларускаму   iнстытуту    iнфармацыi   i   прагнозу   пры
Адмiнiстрацыi    Прэзiдэнта    Рэспублiкi    Беларусь   прадстаўляць
штоквартальна  ў  Камiтэт  па   навуцы  i  тэхналогiях  Мiныстэрства
адукацыi i навукi i кожнае  паўгоддзе ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  звесткi аб  навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх  i
вопытна-тэхналагiчных работах, якiя прайшлi дзяржаўную рэгiстрацыю.

     6. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

     пастанову Савета  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад 23 сакавiка
1993  г.  N  170  "Аб  дзяржаўнай  рэгiстрацыi  навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ"  (ЗП Рэспублiкi Беларусь,  1993 г., N
9, арт.147);

     пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад 3 студзеня
1996  г. N  3 "Аб  ажыццяўленнi экспертызы  дагавораў на правядзенне
навукова-даследчых  i  вопытна-канструктарскiх  работ"  (Збор указаў
Прэзiдэнта i  пастаноў Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь, 1996
г., N 1, арт.12).


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                М.Чыгiр


                                     ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                     пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 23 мая 1996 г.  N 339


 ПАРАДАК
 дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых,
 вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ

     1.   Дадзены  Парадак   вызначае  патрабаваннi   да  дзяржаўнай
рэгiстрацыi  i  вядзення   дзяржаўнага  рэестра  навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных   работ  (далей  -
дзяржаўны рэестр).

     2.  У   дзяржаўным  рэестры  могуць   быць  зарэгiстраваны  ўсе
навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскiя  i вопытна-тэхналагiчныя
работы,    якiя     выконваюцца    аб'яднаннямi,    прадпрыемствамi,
арганiзацыямi   i  ўстановамi   незалежна  ад   формаў  уласнасцi  i
падпарадкаванасцi  (далей  -   арганiзацыi-выканаўцы)  на  тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь.  Работы,  якiя  выконваюцца  за кошт бюджэтных
асiгнаванняў, падлягаюць абавязковай дзяржаўнай рэгiстрацыi.

     3.       Дзяржаўную       рэгiстрацыю       навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных  работ  ажыццяўляе
Беларускi   iнстытут   iнфармацыi   i   прагнозу  пры  Адмiнiстрацыi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (далей - Белiнфармпрагноз).
     На      падставе      дакументаў,      якiя      прадстаўляюцца
арганiзацыямi-выканаўцамi,   Белiнфармпрагноз  уносiць   звесткi  аб
рэгiстрiруемых  работах   у  дзяржаўны  рэестр   i  камплектуе  фонд
навукова-тэхнiчных дакументаў па гэтых работах.
     Навукова-тэхнiчная  прадукцыя,  якая   атрымлiваецца  ў  вынiку
выканання работ i прапануецца для практычнай рэалiзацыi, рэкламуецца
па  жаданню  заказчыка  гэтых  работ  шляхам  выдання  iнфармацыйных
матэрыялаў. Рэкламаванне навукова-тэхнiчнай прадукцыi аплачваецца за
кошт сродкаў заказчыка.
     Выключнае  права на  валоданне i  распараджэнне iнфармацыяй  аб
навуковых  даследаваннях,  а  таксама  на  яе  выкарыстанне належыць
заказчыку,     калi     ў     дагаворы     памiж     заказчыкам    i
арганiзацыяй-выканаўцай не агавораны iншыя ўмовы.

     4.    Арганiзацыi-выканаўцы     навукова-даследчых,    вопытна-
канструктарскiх    i     вопытна-тэхналагiчных    работ    бясплатна
прадстаўляюць   у  Белiнфармпрагноз   усе  прадугледжаныя   дадзеным
Парадкам дакументы.

     5.    Арганiзацыi-выканаўцы     навукова-даследчых,    вопытна-
канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных  работ, якiя  прадставiлi ў
Белiнфапмпрагноз  прадугледжаныя  дадзеным  Парадкам  рэгiстрацыйныя
дакументы,     маюць    права     бясплатна    карыстацца     фондам
навукова-тэхнiчных дакументаў па гэтых работах.

     6.     Белiнфармпрагноз     аказвае     матадычную     дапамогу
арганiзацыям-выканаўцам у дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных  работ i ажыццяўляе
кантроль  за  станам  рэгiстрацыi  работ,  якiя  выконваюцца за кошт
сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

     7.    Арганiзацыя-выканаўца    для    дзяржаўнай    рэгiстрацыi
навукова-даследчай,            вопытна-канструктарскай           або
вопытна-тэхналагiчнай    работы   накiроўвае    ў   Белiнфармпрагноз
рэгiстрацыйную карту ўстаноўленага  Белiнфармпрагнозам па ўзгадненню
з Камiтэтам па  навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства  адукацыi i навукi
ўзору.
     Тэрмiн  прадстаўлення рэгiстрацыйнай  карты Белiнфармпрагноз не
павiнен перавышаць 30 дзён з пачатку выканання работы, якая падлягае
рэгiстрацыi.  Няправiльна аформленыя  рэгiстрацыйныя карты вяртаюцца
арганiзацыям-выканаўцам для выпраўлення з указаннем прычын вяртання.
     Разам з  рэгiстрацыйнай картай у якасцi  дадатку да яе падаюцца
тэхнiка-эканамiчнае  абгрунтаванне  i  (або)  тэхнiчнае  заданне  на
выкананне  работы,   калi  гэтыя  дакументы   былi  падрыхтаваны  да
рэгiстрацыi работы.
     Пры  правядзеннi работы  некалькiмi арганiзацыямi  (комплексная
работа)    кожная   арганiзацыя-выканаўца    можа   накiроўваць    у
Белiнфармпрагноз  рэгiстрацыйныя  дакументы  на  частку работы, якая
выконваецца ёю самастойна.
     Пасля  заканчэння зарэгiстраванай  работы арганiзацыя-выканаўца
накiроўвае  ў  Белiнфармпрагноз  iнфармацыйную  карту  ўстаноўленага
Белiнфармпрагнозам па ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ўзору. Разам з iнфармацыйнай картай у
якасцi дадатку да яе падаюцца:
     справаздача   аб    навукова-даследчай   рабоце,   зацверджаная
кiраўнiком   арганiзацыi-выканаўцы.    Справаздача   афармляецца   ў
адпаведнасцi з метадычнымi рэкамендацыямi Белiнфармпрагнозу;
     тлумачальная     запiска    да     вопытна-канструктарскай    i
вопытна-тэхналагiчнай      работы,      зацверджаная      кiраўнiком
арганiзацыi-выканаўцы.    Тлумачальная    запiска    афармляецца   ў
адпаведнасцi з метадычнымi рэкамендацыямi Белiнфармпрагнозу.

     8.   Белiнфармпрагноз,   атрымаўшы   рэгiстрацыйную   карту   з
прыкладзенымi   дакументамi,   прысвойвае   навукова-даследчай   або
вопытна-канструктарскай рабоце нумар дзяржаўнай рэгiстрацыi, уносiць
звесткi аб ёй у дзяржаўны  рэестр, уключае ў фонд навукова-тэхнiчных
дакументаў  тэхнiка-эканамiчныя  абгрунтаваннi   i  (або)  тэхнiчныя
заданнi  i  ў   20-дзённы  тэрмiн  накiроўвае  арганiзацыi-выканаўцы
паведамленне  аб рэгiстрацыi  работы. Пасля  атрымання iнфармацыйнай
карты  з прыкладзенымi  дакументамi Белiнфармпрагноз  уводзiць iх  у
фонд навукова-тэхнiчных  дакументаў i ў  30-дзённы тэрмiн накiроўвае
(выдае)  арганiзацыi-выканаўцы даведку  аб паступленнi  дакументаў у
названы фонд.
     Узор   паведамлення   аб    рэгiстрацыi   работы   ўстанаўлiвае
Белiнфармпрагноз па  ўзгадненню з Камiтiтам па  навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацых i навукi.

     9.    У    выпадку     спынення    выканання    зарэгiстраванай
навукова-даследчай      або      вопытна-канструктарскай      работы
арганiзацыя-выканаўца   абавязана   ў   30-дзённы   тэрмiн  пiсьмова
паведамiць  аб  гэтым  Белiнфармпрагнозу,  пазначыўшы  рэгiстрацыйны
нумар, назву работы i прычыну выключэння яе з дзяржаўнага рэестра.
     Пры  змене  назвы  работы  арганiзацыя-выканаўца  накiроўвае  ў
Белiнфармпрагноз  нанава  аформленую  рэгiстрацыйную  карту,  i гэта
работа  ўключаецца  ў  дзяржаўны  рэестр  пад  новым  рэгўстрацыйным
нумарам з адначасовым ануляваннем ранейшага нумара.  





Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations