МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
4 лютага 1994 г. N 32
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВЫХ ПРАВIЛАУ ПРЫЕМУ У
ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ УСТАНОВЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратил силу постановлением Министерства образования от 22
марта 2006 г. № 19 (зарегистрировано в Национальном реестре
- № 8/14232 от 06.04.2006 г.)
[Изменения и дополнения:
Приказ Министерства образования и науки от 12 января
1995 г. N 15 (рег. N 713)].
У адпаведнасцi з п.23 Прыкладнага палажэння аб
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы, зацверджаным загадам Мiнiстра
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
ЗАГАДВАЮ:
1. Утратил силу.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 1 утратил силу приказом Министерства образования и
науки от 12 января 1995 г. N 15 (рег. N 713)
1. Зацвердзiць Тыпавыя правiлы прыему ў
прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi
Беларусь (дадаюцца).
_______________________________________________ _______ ___ _
2. Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнадукацыi ад 6 красавiка
1993 г. N 115.
3. Утратил силу.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 3 утратил силу приказом Министерства образования и
науки от 12 января 1995 г. N 15 (рег. N 713)
3. Зацвердзiць Палажэнне аб прыемнай камiсii,
правядзеннi ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага
адбору) у прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе
(дадаецца).
_______________________________________________ _______ ___ _
4. Зацвердзiць формы N 01-07 бланачнай дакументацыi для
правядзення ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) у
ПТНУ (дадаюцца).
_______________________________________________ _______ ___ _
Правила утратили силу приказом Министерства образования и
науки от 12 января 1995 г. N 15 (рег. N 713)
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 лютага 1994 г. N 32
ТЫПАВЫЯ ПРАВIЛЫ ПРЫЕМУ
ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI, ПРЫЕМ ЗАЯЎ I ДАКУМЕНТАЎ
1. Грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы
Беларусь, а таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя
пражываюць за яе межамi, маюць права на конкурснай аснове атрымаць
бясплатную прафесiйна-тэхнiчную адукацыю ў дзяржаўных
прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах (ПТНУ), калi адукацыя
дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.
2. Прыем у прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы
грамадзян дзяржаў-удзельнiц СНД ажыццяўляецца на конкурснай аснове
па рашэнню ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага
гарвыканкама, калi iншае не прадугледжана мiждзяржаўнымi
(мiжведамаснымi) дагаворамi i пагадненнямi.
3. Грамадзяне iншых замежных краiн паступаюць у ПТНУ ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб навучаннi ў Рэспублiцы Беларусь
замежных грамадзян, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 1993 г. N 442.(ЗП Рэсп.Бел.1993 г.
N 19 арт.370).
4. Асобы, якiя паступаюць на вучобу ў ПТНУ, карыстаюцца
роўнымi правамi ў выбары навучальнай установы, прафесii.
Абмежаваннi дапускаюцца па паказчыках прафесiйнай
прыгоднасцi, вызначаных ва ўстаноўленым парадку органамi аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь.
Медыцынскi адбор асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, праводзiцца
ўстановамi аховы здароўя па месцы знаходжання вучылiшча.
5. На дзенную форму навучання дакументы прымаюцца з 15
чэрвеня па 31 лiпеня, уступныя экзамены (iншыя формы конкурснага
адбору) праводзяцца з 15 лiпеня, залiчэнне ў склад навучэнцаў - да
25 жнiўня.
6. Асобы, якiя паступаюць у ПТНУ, падаюць наступныя
дакументы: заяву на iмя дырэктара (форма дадаецца), пасведчанне аб
базавай адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi ў
арыгiнале, 6 фотакартак памерам 3 х 4, медыцынскую даведку па
форме N 086/У, даведку з месца жыхарства. Могуць быць прадстаўлены
iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць iх поспехi ў
прафесiйна-накiраванай творчасцi i прафесiйнай падрыхтоўцы
(прадстаўляюцца асабiста або па пошце).
Пашпарт (пасведчанне аб нараджэннi), дакумент аб адносiнах да
вайсковага абавязку прадстаўляюцца асабiста. Рэгiстрацыя iх
вядзецца адказным сакратаром прыемнай камiсii ў спецыяльным
пранумараваным журнале ўлiку (форма дадаецца).
7. Узначальвае прыемную камiсiю, зацвярджае састаў i вызначае
парадак яе работы дырэктар вучылiшча.
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСНАГА
АДБОРУ I ЗАЛIЧЭННЯ
8. Залiчэнне ў ПТНУ ажыццяўляецца адразу пасля заканчэння
прыему дакументаў шляхам конкурснага адбору на аснове адзнак,
указаных у дакументах аб адукацыi. Iншыя формы конкурснага адбору
(уступныя экзамены, гутаркi, тэсты i iнш.), вызначаюцца
навучальнымi ўстановамi па ўзгадненню з мясцовымi органамi
кiравання адукацыяй.
9. Асобы, якiя не з'явiлiся на экзамены па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца да экзаменаў у тэрмiны для iншых груп. Тыя, хто не
з'явiўся на адзiн з экзаменаў без уважлiвай прычыны, або атрымаў
нездавальняючую адзнаку, да наступных экзаменаў не дапускаюцца.
10. Уступныя экзамены па агульнаадукацыйных прадметах
праводзяцца ў адпаведнасцi з праграмамi базавай i агульнай
сярэдняй адукацыi. Змест iншых форм конкурснага адбору вызначаецца
навучальнымi ўстановамi ў адпаведнасцi з профiлем прафесiйнай
падрыхтоўкi.
11. Па-за конкурсам у ПТНУ залiчваюцца:
- дзецi сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
- iнвалiды (пры адсутнасцi супрацьпаказанняў прыему на
навучанне па абранай прафесii);
- дзецi iнвалiдаў I i II групы;
- дзецi тых ваеннаслужачых, якiя загiнулi або прапалi без
вестак пры выкананнi службовых абавязкаў у замежных краiнах, дзе
адбывалiся ваенныя дзеяннi;
- воiны-iнтэрнацыяналiсты.
12. Пераважным правам пры залiчэннi ў ПТНУ карыстаюцца:
- асобы, зволеныя ў запас з Узброеных Сiл, якiя паступаюць у
ПТНУ пры чарговым прыеме адразу пасля звальнення;
- асобы, якiя маюць на гэта льготы ў адпаведнасцi з
артыкуламi 18, 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС",(Ведамасцi Рэспублiкi Беларусь, 1991 г. N 10
арт.111);
- асобы, накiраваныя на вучобу ў навучальную ўстанову
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, службамi занятасцi насельнiцтва;
- асобы, якiя прайшлi адпаведную дапрафесiйную падрыхтоўку ў
мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах i iншых навучальных
установах.
13. Навучальным установам даецца права па ўзгадненню з
мясцовымi органамi кiравання адукацыяй устанаўлiваць iншыя,
дадатковыя патрабаваннi па прыему з улiкам тыпу навучальнай
установы i яе профiлю.
Умовы i парадак прыему ў канкрэтную навучальную ўстанову
даводзяцца да ведама асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, не пазней як за
два месяцы да пачатку прыему дакументаў.
14. Залiчэнне ў ПТНУ афармляецца пратаколам прыемнай камiсii
i зацвярджаецца загадам дырэктара. Спiсы залiчаных асоб у
навучальную ўстанову вывешваюцца не пазней чым за сем дзен да
пачатку заняткаў.
15. Асобы, якiя залiчаны ў навучальную ўстанову i не
прыступiлi да заняткаў без уважлiвых прычын на працягу дзесяцi
дзен, з ПТНУ адлiчваюцца. Iнфармацыя аб iх адлiчэннi даводзiцца да
бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць, а таксама камiсiй па справах
непаўналетнiх па месцы iх жыхарства.
16. Усе пытаннi, звязаныя з прыемам, разглядаюць прыемныя
камiсii i мясцовыя органы кiравання адукацыяй у адпаведнасцi з
Правiламi прыему ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы.
_______________________________________________ _______ ___ _
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 228/12
Дата: 18.02.94 г.
|