Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 4 февраля 1994 г. №32 "Палажэнне аб прыемнай камiсii, правядзеннi ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) у прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                       загадам Мiнiстэрства адукацыi
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 4 лютага 1994 г. N 32


                            ПАЛАЖЭННЕ
            АБ ПРЫЕМНАЙ  КАМIСII, ПРАВЯДЗЕННI  УСТУПНЫХ
            ЭКЗАМЕНАЎ (IНШЫХ  ФОРМ  КОНКУРСНАГА АДБОРУ)
            У ПРАФЕСIЙНА-ТЕХНIЧНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ

===

         __________________________________________________________
         Утратило силу приказом Министерства  образования и науки от
         12 января 1995 г. N 15 (рег. N 713) . 

     1. Прыемная камiсiя прафесiйна-тэхнiчнай  навучальнай  установы
ствараецца  штогод  для  фармiравання  кантынгенту навучэнцаў з лiку
найбольш падрыхтаванай i прафесiянальна арыентаванай моладзi.

     2. У сваей рабоце прыемная камiсiя кiруецца Правiламi прыему  ў
прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь.

     3. На прыемную камiсiю ўскладваецца:

     3.1. Правядзенне работы па  прафесiянальнай арыентацыi моладзi,
выданне i  распаўсюджванне  розных  iнфармацыйных  матэрыялаў,  якiя
характарызуюць  профiль  навучальнай  установы,  падрыхтоўка бланкаў
неабходнай дакументацыi;

     3.2. Арганiзацыя кансультацый па прадметах,  якiя выносяцца  на
ўступныя экзамены;

     3.3. Прыем дакументаў, iх афармленне i захоўванне, перапiска па
пытаннях прыему.
     Прыняцце рашэння  аб допуску да здачы ўступных экзаменаў (iншых
форм  правядзення  конкурснага  адбору),  узгодненых   з   мясцовымi
органамi  кiравання адукацыяй i вынясенне рашэння аб залiчэннi ў лiк
навучэнцаў;

     3.4. Арганiзацыя медыцынскага агляду асоб,  якiя  паступаюць  у
ПТНУ,  на  прафесiйную  прыгоднасць  з  улiкам характару навучання ў
навучальнай установе;

     3.5. Фармiраванне  экзаменацыйных   камiсiй   пры   правядзеннi
ўступных экзаменаў i арганiзацыя кантролю за iх дзейнасцю;

     4. Састаў прыемнай камiсii, правы i абавязкi яе членаў вызначае
i зацвярджае дырэктар навучальнай установы, якi з'яўляецца старшыней
прыемнай   камiсii   i  нясе  адказнасць  за  арганiзацыю  прыему  ў
прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы.  З лiку найбольш вопытных
i  квалiфiкаваных работнiкаў ПТНУ на ўвесь перыяд арганiзацыi прыему
назначаецца адказны сакратар прыемнай камiсii.

     5. Загад аб  зацвярджэннi  саставу  прыемнай  камiсii  выдаецца
дырэктарам не пазней студзеня бягучага года.

     6. Экзаменацыйныя  камiсii  (камiсii  па правядзенню iншых форм
конкурснага адбору) зацвярджаюцца загадам дырэктара з лiку  найбольш
квалiфiкаваных  выкладчыкаў  навучальнай  установы.  У  састаў гэтых
камiсiй могуць быць уключаны выкладчыкi iншых навучальных устаноў.

     7. Дакументы асоб,  якiя  паступаюць  у  ПТНУ,  рэгiструюцца  ў
журнале  ўстаноўленай  формы.  Асобе  выдаецца распiска ўстаноўленай
формы аб прыеме дакументаў.

     8. Прыемная камiсiя паведамляе аб  допуску  асобы  да  ўступных
экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) не пазней,  чым за тыдзень
з дня рэгiстрацыi дакументаў.  Асобам,  якiя дапушчаны  да  ўступных
экзаменаў, у дзень здачы экзаменаў выдаецца экзаменацыйны лiст.

     9. Расклад    экзаменаў   (iншых   форм   конкурснага   адбору)
зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.

     10. Уступныя экзамены праводзяцца  па  экзаменацыйных  бiлетах,
якiя складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца дырэктарам
навучальнай установы.  Колькасць бiлетаў павiнна быць не меншай, чым
колькасць экзаменуемых у групе.

     11. Тэксты   дыктантаў   i  пераказаў  устанаўлiваюцца  ПТНУ  ў
адпаведнасцi   з   дзеючымi   нормамi   агульнаадукацыйнай    школы,
зацверджанымi  загадам  Мiнiстра  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  ад
4.07.86 г. N 124.

     12. Змест iншых форм конкурснага адбору  распрацоўвае  прыемная
камiсiя  ў  адпаведнасцi з прафесiямi,  на якiя паступаюць асобы,  i
зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ.

     13. Групы для здачы ўступных экзаменаў (iншых форм  конкурснага
адбору) фармiруюцца, як правiла, па 25-30 чалавек.

     14. Прысутнасць  на  ўступных экзаменах (iншых форм правядзення
конкурснага адбору) пабочных  асоб  без  дазволу  старшынi  прыемнай
камiсii не дапускаецца.

     15. Вусныя экзамены прымаюцца двума экзаменатарамi, пiсьмовыя -
адным.

     16. Вынiкi  ўступных  экзаменаў   ацэньваюцца   адзнакамi   "5"
(выдатна), "4" (добра), "3" (здавальняюча), "2" (нездавальняюча).
     Экзаменацыйная адзнака   ставiцца   лiчбай   i    пропiссю    ў
экзаменацыйную  ведамасць i ў экзаменацыйны лiст.  Кожная адзнака па
вуснаму экзамену ў экзаменацыйнай ведамасцi i ў экзаменацыйным лiсце
падпiсваецца двума экзаменатарамi.

     17. Пiсьмовыя  экзаменацыйныя  работы (у тым лiку чарнавiк),  а
таксама  запiсы  пры  падрыхтоўцы  да  адказу  на  вусным   экзамене
выконваюцца на лiстах са штампам ПТНУ.

     18. Пiсьмовыя   работы   асоб,   якiя  залiчаны  ў  навучальную
ўстанову, захоўваюцца ў асабовых справах.
     Пiсьмовыя работы  i  лiсты  вусных адказаў асоб,  якiя атрымалi
нездавальняючыя адзнакi i не прайшлi па  конкурсу,  знiшчаюцца  праз
тры месяцы з пачатку навучальнага года.

     19. На    правядзенне   ўступных   экзаменаў   прадугледжваюцца
наступныя нормы часу (у акадэмiчных гадзiнах).
     На правядзенне  пiсьмовага  экзамену  па  мове i лiтаратуры - 2
гадзiны (пераказ), 1 гадзiна (дыктант).
     На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ:
     4 дыктанты - 1 гадзiна.
     3 пераказы - 1 гадзiна.
     На вусны экзамен (гутарку) адводзiцца не больш 1/3  акадэмiчнай
гадзiны (15 хвiлiн).

     20. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца.

     21. Рашэнне  прыемнай  камiсii аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў
афармляецца пратаколам,  у якiм указваюцца  падставы  залiчэння  без
экзаменаў, па-за конкурсам, па конкурсу, прычыны адказу ў прыеме.
     На падставе рашэння прыемнай камiсii дырэктар ПТНУ выдае  загад
аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў.
     Спiскi залiчаных  вывешваюцца  для  азнаямлення  ў   вызначаныя
правiламi прыему тэрмiны.
     Асобам, якiя  залiчаны,  а  таксама  не   залiчаны   ў   састаў
навучэнцаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.

                                         Форма N 01
                                         Зацверджана загадам
                                         Мiнадукацыi Рэспублiкi
                                         Беларусь
    Мiнiстэрства адукацыi                ад 4 лютага 1994 г. N 32
    Рэспублiкi Беларусь

        _________________________________________________
        (назва прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы)

 РАСПIСКА N _____________________________________________________
                    (па рэгiстрацыйным журнале)
 У прыеме дакументаў на
 прафесiю _______________________________________________________
 ад _____________________________________________________________
               (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

                       ПРЫНЯТЫ ДАКУМЕНТЫ

 1. Заява
 2. Фатаграфii
 3. Медыцынская даведка 086/У
 4. Накiраванне прадпрыемства, службы занятасцi
 5. Атэстат (пасведчанне), дыплом N __ ад "  " _________ 199 __ г.
   выдадзены
 6. Даведка з месца жыхарства.

 "  " __________ 199 __ г.              Прыняў адказны сакратар
                                        прыемнай камiсii
                                              _____________
                                                (подпiс)

     У  выпадку страты  распiскi абiтурыент  неадкладна заяўляе аб
гэтым у прыемную камiсiю.

                                          Форма N 02
                                          Зацверджана загадам
   Мiнiстэрства адукацыi                  Мiнадукацыi Рэспублiкi
   Рэспублiкi Беларусь                    Беларусь
                                          ад 4 лютага 1994 г. N 32

           _________________________________________________
           (назва прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы)

                                        Куды (адрас) ____________
                                        _________________________
                                        Каму ____________________
                                            (прозвiшча, iнiцыялы)

                            ПАВЕДАМЛЕННЕ

     Для здачы ўступных экзаменаў _______________________________
                                 (iншыя формы конкурснага адбору)
Вам належыць з'явiцца ў _________________________________________
                        (назва прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай
 ________________   "  "_______________ 199__ года ў _____________
  установы)
 гадзiн.
     Пры сабе  мець пасведчанне аб нараджэннi або пашпарт,  дакумент
аб адносiнах да вайсковага абавязку.
     Экзаменацыйны лiст  N__________  неабходна атрымаць у адказнага
сакратара прыемнай камiсii напярэдаднi першага экзамену.

 "   " _____________ 199 __ г.                Дырэктар


                                           Форма N 03
                                           Зацверджана загадам
   Мiнiстэрства адукацыi                   Мiнадукацыi Рэспублiкi
   Рэспублiкi Беларусь                     Беларусь
                                           ад 4 лютага 1994 г. N 32

 ______________________________________
  (назва прафесiйна-тэхнiчнай
   навучальнай установы)

 Прыемная камiсiя
 "  "___________ 199__г.                  Куды (адрас)____________
 N ____                                   ________________________
                                         Каму____________________
                                             (прозвiшча,iнiцыялы)

                 ПАВЕДАМЛЕННЕ  N ____

     Прыемная камiсiя      паведамляе,      што      загадам      па
 прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе ад "  " _______ 199 __ г.
 N ___ Вы залiчаны ў лiк навучэнцаў курса па прафесii
                                    з атрыманнем
 _________________________________________________________________
                                    без атрымання
 iнтэрната i павiнны з'явiцца ў прафесiянальна-тэхнiчную установу
 "  " __________ 199 __ г.

 Адказны сакратар прыемнай
 камiсii

 Пячатка прафесiйна-тэхнiчнай
 навучальнай установы

     - Пры немагчымасцi прыбыць у  прызначаны  тэрмiн  па  ўважлiвай
прычыне неабходна паведамiць аб гэтым у навучальную ўстанову.
     - У вынiку няяўкi на заняткi па няўважлiвай прычыне Вы  будзеце
выключыны з лiку навучэнцаў.


                                          Форма N 04
                                          Зацверджана загадам
      Мiнiстэрства адукацыi               Мiнадукацыi Рэспублiкi
      Рэспублiкi Беларусь                 Беларусь
                                          ад 4 лютага 1994 г. N 32

 _____________________________
 (назва прафесiйна-тэхнiчнай
  навучальнай установы)

 Прыемная камiсiя                        Куды (адрас) _____________

 "  " _________ 199 __ г.                 _________________________

 N _______                               Каму _____________________
                                            (прозвiшча, iнiцыялы)

                            ПАВЕДАМЛЕННЕ

     У прыеме ў лiк навучэнцаў Вам адмоўлена  па  наступнай  прычыне
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
     Адначасова паведамляем, што для атрымання дакументаў, здадзеных
пры падачы заявы аб  прыеме,  Вам  неабходна  з'явiцца  асабiста  да
адказнага сакратара прыемнай камiсii.
     Асобы, якiя не  прайшлi  па  конкурсу  ў  дадзенай  навучальнай
установе  маюць  магчымасць  паступаць  без  паўторнай  здачы  гэтых
экзаменаў у перыяд з 1 па 10 верасня ў другую навучальную  ўстанову,
у якой есць вакантныя месцы.
     Даведку аб здадзеных уступных экзаменах i  адзнаку  па  кожнаму
прадмету Вы можаце атрымаць у прыемнай камiсii.

 "  " __________ 199 __ г.               Дырэктар

                                         Форма N 05
                                         Зацверджана загадам
    Мiнiстэрства адукацыi                Мiнадукацыi Рэспублiкi
    Рэспублiкi Беларусь                  Беларусь
                                         ад 4 лютага 1994 г. N 32

        _________________________________________________
        (назва прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы)


                     ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫ ЛIСТ

 Прозвiшча _________________________
 Iмя _______________________________
 Iмя па бацьку _____________________
     Рашэннем дырэктара  ад " " ____________  199__г. дапушчаны да
 здачы ўступных экзаменаў.

 Фотакартка                        _______________________________
 памерам                           (асабiсты подпiс паступаючага)
 3х4 см.
                                  _______________________________
                                  (подпiс адказнага сакратара
                                   прыемнай камiсii)

     Гербавая пячатка (круглая)

 ЗАУВАГI:

     1. Экзаменацыйны лiст служыць пропускам на экзамен.

     2. У дзень здачы апошняга экзамена экзаменацыйны  лiст  павiнен
        вяртацца адказнаму сакратару прыемнай камiсii.


                              АДЗНАКI
                  атрыманыя на уступных экзаменах
 -T----------T---------T--------T----------------T----------T------¬
 N¦Назва     ¦Характар ¦Дата    ¦     Адзнака    ¦Прозвiшча,¦Пожпiс¦
  ¦дысцыплiны¦экзамену ¦экзамену+------T---------+iнiцыялы  ¦экза- ¦
  ¦          ¦(вусны,  ¦(чысло, ¦Лiчбай¦Пропiссю ¦экзамена- ¦мена- ¦
  ¦          ¦пiсьмова)¦месяц)  ¦      ¦         ¦тараў     ¦тараў ¦
  ¦          ¦         ¦        ¦      ¦         ¦(выразна) ¦      ¦
  ¦          ¦         ¦        ¦      ¦         ¦          ¦      ¦
 -+----------+---------+--------+------+---------+----------+-------


 Адказны сакратар прыемнай
 камiсii                              _________________ (пячатка)
                                         (подпiс)


                                        Форма N 06
                                        Зацверджана загадам
    Мiнiстэрства адукацыi               Мiнадукацыi Рэспублiкi
    Рэспублiкi Беларусь                 Беларусь
                                        ад 4 лютага 1994 г. N 32

       _________________________________________________
       (назва прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы)


                     ЭКЗАМЕНАЦЫЙНАЯ ВЕДАМАСЦЬ
            уступнага экзамена па ________________________
            (выпрабавання)           (назва дысцыплiны)

 На групу _______________________ патоку ___________________
 Дата экзамену "  "____________ 199__г.
 Пачатак экзамену __________________ заканчэнне экзамену _________
 Прозвiшча i iнiцыялы экзаменатараў ______________________________

 --T------------T-----------------T---------------T--------------¬
 NN¦Прозвiшча i ¦N экзаменацыйнага¦    Адзнакi    ¦Подпiс        ¦
   ¦iнiцыялы    ¦лiста            +------T--------+экзаменатараў ¦
   ¦экзаменуемых¦                 ¦лiчбай¦пропiссю¦              ¦
 --+------------+-----------------+------+--------+--------------+
 1 ¦     2      ¦        3        ¦   4  ¦   5    ¦      6       ¦
 --+------------+-----------------+------+--------+---------------
 1.
 2.
 3.

     Лiк абiтурыентаў, якiя здалi экзамены __________________
      з iх атрымалi "5" (пяць) ____________
           атрымалi "4" (чатыры) __________
           атрымалi "3" (тры) _____________
           атрымалi "2" (два) _____________
     Лiк абiтурыентаў, якiя не з'явiлiся на экзамен _____________
          Адказны сакратар прыемнай камiсii _____________________
                                                 (подпiс)
 "  " ___________ 199 __ г.


                                          Форма N 07
                                          Зацверджана загадам
     Мiнiстэрства адукацыi                Мiнадукацыi Рэспублiкi
     Рэспублiкi Беларусь                  Беларусь
                                          ад 4 лютага 1994 г. N 32


          _________________________________________________
          (назва прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы)

                              ДАВЕДКА

     Выдана _____________________________________________________
                   (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку)
 у тым, што ен (яна) паступiў(ла) ________________________________
 _________________________________________________________________
          (назва прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы)
 на прафесiю _____________________________________________________
 i атрымаў на ўступных экзаменах наступныя адзнакi:
 --T---------------------T---------T-----------------------------¬
 NN¦ Назва прадмета      ¦ Дата    ¦ Адзнака лiчбай i пропiссю   ¦
 --+---------------------+---------+-----------------------------+
 1.¦                     ¦         ¦                             ¦
 --+---------------------+---------+-----------------------------+
 2.¦                     ¦         ¦                             ¦
 --+---------------------+---------+------------------------------

     Абiтурыент(ка) ____________________________________________
                          (прозвiшча, iнiцыялы)
 не залiчан(а) у ПТНУ, бо не прайшоў (ла) па конкурсу.

 Адказны сакратар
 Прыемнай камiсii                             __________________
                                                 (подпiс)
 Гербавая пячатка

                       ФОРМА ЗАЯВЫ

 Дапусцiць да ўступных                  Залiчыць на I курс па
 экзаменаў ___________                  прафесii
 _____________________                  Дырэктар ____________
 (iншыя формы                           Загад N _____________
 конкурснага адбору)                    ад "  "_______199__г.
 Дырэктар____________
 "  "_________199__г.

     Дырэктару __________________________________________________
                (назва прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы)
 Гр-на(кi) _______________________________________________________
                    (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 якi(якая) пражывае ______________________________________________
                          (адрас пастаяннай прапiскi)
 Скончыў (ла) ___________________________________________________
                    (год заканчэння, назва школы)


                               ЗАЯВА

      Прашу дапусцiць мяне да ўступных экзаменаў _________________
 ________________________________ у ПТНУ па прафесii _____________
 (iншыя формы конкурснага адбору)
 _________________________________________________________________
                 (назва прафесii)
     Пра сябе паведамляю наступныя звесткi ______________________
 ________________________________________________________________
            (год, месяц, дата нараджэння)
 Якую замежную мову вывучаў(ла) у школе _________________________
 Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку бацькоў:
 Бацька: ________________________________________________________
 Мацi: __________________________________________________________
     У iнтэрнаце маю патрэбу, не маю (падкрэслiць)
     Дадатковыя звесткi пра сябе ________________________________
 _________________________________________________________________
 (профiль працоўнай  падрыхтоўкi  ў школьных майстэрнях, мiжшкольных
 вучэбна-вытворчых камбiнатах i iншыя формы працоўнага  навучання  ў
 школе)
     Згодна з правiламi прыему прыкладаю наступныя дакументы:
 1. ______________________________
 2. ______________________________
 3. ______________________________
 4. ______________________________
 5. ______________________________

 "  "___________199__г.                          Подпiс


            МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

        ________________________________________________
        (назва прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы)

                               ЖУРНАЛ
                   рэгiстрацыi заяў абiтурыентаў,
                   якiя паступаюць у прафесiйна-
                   тэхнiчныя навучальныя ўстановы
                             ў 199 __ г.

      (левы бок)
 ---T------------T---------------T-----------------T-------------¬
 N  ¦Дата прыему ¦Прозвiшча, iмя,¦Пералiк прадстаў-¦Якую замежную¦
 п/п¦дакументаў  ¦iмя па бацьку  ¦леных дакументаў ¦мову вывучаў ¦
 ---+------------+---------------+-----------------+-------------+
  1 ¦     2      ¦      3        ¦       4         ¦      5      ¦
 ---+------------+---------------+-----------------+--------------
                                     1
                                     2
                                     3
                                     4
                                     5
                                     6
                                     7
                                     8

       (правы бок)
 -----T-----------T-------------T----------T-------------T-------¬
 Хатнi¦ Цi мае    ¦Наяўнасць    ¦Адзнака аб¦Адзнака аб   ¦Заўвагi¦
 адрас¦патрэбу    ¦накiравання  ¦залiчэннi ¦вяртаннi     ¦       ¦
      ¦ў iнтэрнаце¦ад           ¦цi        ¦дакументаў цi¦       ¦
      ¦           ¦прадпрыемства¦адмаўленнi¦распiска аб  ¦       ¦
      ¦(так, не)  ¦             ¦у прыеме  ¦атрыманнi    ¦       ¦
      ¦           ¦             ¦          ¦(N пашпарта, ¦       ¦
      ¦           ¦             ¦          ¦квiтанцыi)   ¦       ¦
 -----+-----------+-------------+----------+-------------+-------+
   6  ¦      7    ¦    8        ¦     9    ¦    10       ¦   11  ¦
 -----+-----------+-------------+----------+-------------+--------

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 229/12
 Дата: 18.02. 1994 г. 




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations