Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 10 февраля 1998 г. "Палажэнне аб Навукова-метадычным савеце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па вышэйшай адукацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


 ПАЛАЖЭННЕ АБ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫМ САВЕЦЕ МIНIСТЭРСТВА 
 КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI
 
 Зацверджана:  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь А.У.Сасноўскi
 10.02.1998

     1. Навукова-метадычны  савет  Мiнiстэрства  культуры Рэспублiкi
Беларусь па  вышэйшай  адукацыi  (НМС)  створаны  ў  адпаведнасцi  з
рашэннем калегii Мiнiстэрства культуры  Рэспублiкi  Беларусь  ад  23
снежня  1997  г.  N  11 п.2 "Аб стане i праблемах развiцця мастацкай
адукацыi".
     НМС узначальваецца   першым   намеснiкам   Мiнiстра    культуры
Рэспублiкi Беларусь.  Колькасны  i  персанальны састаў зацвярджаецца
Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь.

     2. З  мэтай  паляпшэння  кiраўнiцтва   вышэйшымi   навучальнымi
установамi культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь i каардынацыi iх
навукова-метадычнай дзейнасцi   НМС   пры   Мiнiстэрстве    культуры
Рэспублiкi Беларусь      засяроджвае     ўвагу     на     выпрацоўцы
навукова-абаснаваных рэкамендацый па паляпшэнню вучэбна-выхаваўчай i
навукова-метадычнай работы   ў   ВНУ,   на  пытаннях  перспектыўнага
планавання падрыхтоўкi    спецыялiстаў,    iх    размеркавання     i
выкарыстання, павышэння квалiфiкацыi навукова-педагагiчных кадраў.
     Кiруючыся палажэннямi законаў Рэспублiкi Беларусь "Аб  адукацыi
ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", Указамi
Прэзiдэнта Рэспублiкi  Беларусь,  нарматыўнымi  дакументамi   Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь,  iншых  мiнiстэрстваў  i ведамстваў,
якiя тычацца арганiзацыi работы ВНУ, НМС разглядае асноўныя пытаннi:
     перспектыў развiцця вышэйшай мастацкай адукацыi ў краiне;
     арганiзацыi вучэбнага  працэсу  i  кiравання  iм  на  навуковай
аснове з   прымяненнем   найбольш  эфектыўных  метадаў  навучання  i
тэхнiчных сродкаў;
     патрыятычнага выхавання студэнтаў;
     развiцця навукова-даследчай работы  ў  ВНУ  па  фундаментальных
галiнах навукi i важнейшых прыкладных праблемах,  удзелу студэнтаў у
навуковых даследаваннях;
     удасканалення сiстэмы           павышэння          квалiфiкацыi
навукова-педагагiчных кадраў;
     узмацнення сувязi   ВНУ  з  установамi  культуры,  мастацтва  i
народнай творчасцi,  iншымi зацiкаўленымi спажыўцамi кадраў культуры
i мастацтва,  навукова-даследчымi ўстановамi,  арганiзацыi вытворчай
практыкi студэнтаў i стажыроўкi маладых спецыялiстаў;
     жыллёва-бытавога, культурнага  i   медыцынскага   абслугоўвання
студэнтаў, iх фiзiчнага выхавання;
     далейшага ўдасканалення i развiцця мiжнародных сувязей.

     3. У  НМС   уваходзяць   вядучыя   навуковыя   i   педагагiчныя
спецыялiсты ВНУ мастацтваў i культуры, Беларускага iнстытута праблем
культуры з  улiкам  iснуючых  мастацкiх  жанраў  i  культуралагiчных
накiрункаў.

     4. Планы работы НМС зацвярджаюцца Мiнiстрам культуры Рэспублiкi
Беларусь. Рекамендацыi НМС па вышэйшай адукацыi мастацтва i культуры
праводзяцца ў  жыццё  загадамi  Мiнiстра  цi iнструктыўнымi пiсьмамi
Мiнiстэрства.

                                               Зацвярджаю
                                               Мiнiстр культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                                       А.У.Сасноўскi
                                               10.02.1998

                               САСТАЎ
                    Навукова-метадычнага савета
             Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
                        па вышэйшай адукацыi

 Рылатка               - першы намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi
 Уладзiмiр Пятровiч      Беларусь, старшыня савета

 Сцепанцоў             - начальнiк упраўлення навучальных i
 Аляксандр Iванавiч      навукова-даследчых устаноў, намеснiк
                         старшынi савета

 Грыгаровiч            - рэктар Беларускага унiверсiтэта культуры,
 Ядвiга Дамiнiкаўна      прафесар

 Казiнец               - рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэмii
 Мiхаiл Антонавiч        музыкi, прафесар, народны артыст Беларусi

 Лазука                - галоўны спецыялiст упраўлення навучальных
 Барыс Андрэевiч         i навукова-даследчых устаноў, кандыдат
                         мастацтвазнаўства, дацэнт

 Мамонька              - галоўны спецыялiст упраўлення навучальных i
 Уладзiмiр Адамавiч      навукова-даследчых устаноў, сакратар савета

 Мiхневiч              - прарэктар Беларускага iнстытута праблем
 Арнольд Яфiмавiч        культуры, доктар фiлалагiчных навук,
                         прафесар

 Пазднякоў             - прарэктар Беларускага унiверсiтэта
 Аляксей Уладзiмiравiч   культуры, кандыдат гiстарычных навук,
                         дацэнт

 Скараходаў            - рэктар Беларускага iнстытута праблем
 Уладзiмер Паўлавiч      культуры, прафесар, заслужаны дзеяч
                         мастацтваў Рэспублiкi Беларусь

 Смольскi              - рэктар Беларускай акадэмii мастацтваў,
 Рычард Баляслававiч     доктар мастацтвазнаўства

 Яканюк                - прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэмii
 Вадзiм Лявонцьевiч      музыкi, доктар педагагiчных навук,
                         прафесар



Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations