Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указ Президента Республики Беларусь от 4 апреля 1995 г. №126 "О повышении эффективности управления авиацией"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


                               Указ
                  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

 4 красавiка 1995 г. N 126                            г.Мiнск


 АБ ПАВЫШЭННI ЭФЕКТЫЎНАСЦI КIРАВАННЯ АВIЯЦЫЯЙ

===

     У  мэтах  стварэння  ўмоў  для  развiцця  авiяцыяй  i павышэння
эфектыўнасцi кiравання ёю пастанаўляю:

     1. Стварыць Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi Рэспублiцы Беларусь на
базе дэпартамента  грамадзянскай авiяцыi i  Камiтэта па выкарыстанню
паветранай  i  касмiчнай  прасторы   i  кiраванню  паветраным  рухам
Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый.

     2. Мiнiстэрству транспарту  i камунiкацый скасаваць дэпартамент
грамадзянскай  авiяцыi  i  Камiтэт   па  выкарыстанню  паветранай  i
касмiчнай  прасторы   i  кiраванню  паветраным   рухам  Мiнiстэрства
транспарту i камунiкацый.

     3. Устанавiць,  што асноўнымi задачамi  Дзяржаўнага камiтэта па
авiяцыi з'яўляюцца:

     рэалiзацыя дзяржаўнай палiтыкi па пытаннях развiцця авiяцыйнага
транспарту;

     распрацоўка i ажыццяўленне  мэтавых дзяржаўных праграм развiцця
i эфектыўнага функцыянавання авiяцыйнага транспарту;

     дзяржаўны  нагляд за  забеспячэннем бяспекi  палётаў паветраных
суднаў;

     дзяржаўнае  рэгуляванне  дзейнасцi  суб'ектаў  гаспадарання  па
перавозцы  пасажыраў  i  грузаў  паветранымi  суднамi i эфектыўнасцi
выкарыстання   дзяржаўнай  маёмасцi,   што  належыць  прадпрыемствам
грамадзянскай авiяцыi;

     дзяржаўнае  рэгуляванне  выкарыстання  паветранай  i  касмiчнай
прасторы Рэспублiкi Беларусь;

     сертыфiкацыя  i лiцэнзаванне  дзейнасцi суб'ектаў  гаспадарання
авiяцыйнага транспарту;

     вызначэнне    i    рэалiзацыя    асноўных напрамкаў фiнансавай,
эканамiчнай i навукова-тэхнiчнай палiтыкi на авiяцыйным транспарце;

     развiццё знешнеэканамiчных адносiн.

     4.   Устанавiць  колькасць   работнiкаў  цэнтральнага   апарату
Дзяржаўнага камiтэта  па авiяцыi 65  адзiнак. Фiнансаванне дзейнасцi
гэтага  Камiтэта  ажыццяўляецца  за  кошт  сродкаў  рэспублiканскага
бюджэту.

     5. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

     у месячны тэрмiн перадаць  у распараджэнне Дзяржаўнага камiтэта
па  авiяцыi Беларускае  аб'яднанне грамадзянскай  авiяцыi "Белавiя",
Беларускi  цэнтр  арганiзацыi  паветранага  руху,  Мiнскi  дзяржаўны
авiяцыйны  каледж, авiярамонтны  завод N  407 грамадзянскай авiяцыi,
дзяржаўную авiятранспартную кампанiю "Трансавiяэкспарт";

     у месячны тэрмiн  забяспечыць лiквiдацыю авiяцыйна-аналiтычнага
цэнтра  Мiнiстэрства абароны,  перадаўшы ў  статутны фонд дзяржаўнай
авiятранспартнай  кампанii "Трансавiяэкспарт"  яго маёмасць  i шэсць
самалётаў IЛ-76, арандаваных гэтай кампанiяй у Мiнiстэрстве абароны;

     вырашыць пытанне  аб зацвярджэннi аэрадрома  Мачулiшчы ў якасцi
аэрадрома сумеснага базiравання паветраных  суднаў з перадачай яго ў
распараджэнне Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi;

     да  1  мая  1995   г.  унесцi  Прэзiдэнту  Рэспублiкi  Беларусь
прапановы  аб  канверсii  339-га  ваенна-транспартнага  авiяпалка, а
таксама авiярамонтных заводаў у гарадах Орша i Баранавiчы;

     у трохмесячны тэрмiн  распрацаваць праект нацыянальнай праграмы
стварэння транспартна-тэрмiнальнага комплексу  Рэспублiкi Беларусь з
выкарыстаннем  канверсiйных  рэсурсаў  i  прадставiць яго Прэзiдэнту
Рэспублiкi Беларусь на зацвярджэнне;

     прывесцi нарматыўныя акты ў адпаведнасць з дадзеным Указам.

     6. Дзяржаўнаму  камiтэту па авiяцыi  распрацаваць i прадставiць
Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для зацвярджэння:

     у месячны тэрмiн -  праект палажэння аб Дзяржаўным камiтэце па
авiяцыi;

     да  1  чэрвеня  1995  г.  -  праект  рэарганiзацыi  Беларускага
аб'яднання грамадзянскай авiяцыi "Белавiя", прадугледзеўшы стварэнне
ў складзе названага Камiтэта  самастойных вытворчых прадпрыемстваў -
нацыянальнай   авiякампанii   "Белавiя",   нацыянальнага   аэрапорта
Мiнск-2, абласных аэрапортаў;

     у трохмесячны тэрмiн - праект канцэпцыi развiцця грамадзянскай
авiяцыi Рэспублiкi Беларусь.

     7. Дзяржаўнаму   камiтэту   па  авiяцыi  ў  трохмесячны  тэрмiн
забяспечыць праверку абгрунтаванасцi  выдачы суб'ектам гаспадарання,
якiя ажыццяўляюць перавозку пасажыраў  i грузаў паветранымi суднамi,
рамонт  авiяцыйнай  тэхнiкi,  падрыхтоўку  спецыялiстаў для авiяцыi,
дазволаў  на такую  дзейнасць,  захаванне  iмi  парадку выкарыстання
дзяржаўнай маёмасцi  i па вынiках гэтай  праверкi прыняць неабходныя
меры.

      8.   Кiраўнiцтву  справамi   Прэзiдэнта  Рэспублiкi   Беларусь
размясцiць  Дзяржаўны   камiтэт  па  авiяцыi  ў   г.Мiнску  па  вул.
Аэрадромнай, 4.

      9.  Кантроль   за  выкананнем  дадзенага   Указа  ўскласцi  на
Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

     10. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.


  Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                       А.Лукашэнка




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations