МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
20 красавiка 1995 г. N 259
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ БАГАЖУ Ў
АЎТОБУСАХ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСIН
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 30 марта 2006 г. № 618 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 62, 9/5077)
У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 13.04.95 г. N 81-6/5-283 для
забеспячэння выканання Праграмы неадкладных мер па выхаду эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь з крызiсу, згодна з якой па першае паўгоддзе
1995 года ўстаноўлены гранiчны памер пакрыцця з бюджэту затрат на
паслугi грамадскага транспарту не больш як 50%, а таксама ўлiчваючы
павышэнне фактычнага кошту перавозак, якi ў лютым 1995 г. склаў
191,7 руб. за 1 км праезду, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт
ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 25 красавiка 1995 г. тарыфы
на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:
1.1. на праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 100
руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 120 руб. за 1 км
праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi;
1.2. на праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў
выхаднога дня ў памеры 160 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах
агульнага тыпу i 180 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi
адкiднымi сядзеннямi.
2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месца багажу ў аўтобусах
прыгарадных маршрутаў у памеры 400 руб. на одну паездку.
3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праязных бiлетаў на
праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:
3.1. для прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый - па поўнаму
тарыфу зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў
выхадныя i святочныя днi;
3.2. для дарослага насельнiцтва, студэнтаў i навучэнцаў - па
льготнаму тарыфу са скiдкай 40% ад зацверджанага тарыфу зыходзячы з
адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi;
3.3. пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi на
рэгулярных маршрутах, - выходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8
паездак у месяц па зацверджанаму тарыфу;
3.4. пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi на
сезонных i магiстральных маршрутах выхаднога дня, - месячныя
праезныя бiлеты выхаднога дня зыходзячы з разлiку 6 паездак у месяц
па зацверджанаму для сезонных i магiстральных маршрутаў тарыфу;
3.5. для пад'езду павучэнцаў да агульнаадукацыйных, музычных i
дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ, размешчаных на адлегласцi звыш 2 км
ад месца пражывання, - у памеры 6000 рублёў.
4. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 02.02.95 г. N 31 лiчыць
страцiўшым сiлу.
5. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка старшынi Мiнгарвыканкома Сенькевiча Г.П.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
_______________________________________________ _______ ___ _
|