РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
24 лiпеня 2002 г. № 1057
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ТРАНСПАРТАМ
АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
_______________________________________________ _______ ___ _
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 25 сентября 2002 г. № 1410
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2002 г. № 111, 9/2150)
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19
мая 1999 г. № 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371) i ў мэтах забеспячэння выканання
Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2001 г. "О бюджете
Республики Беларусь на 2002 год" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 5, 2/821) у частцы пакрыцця затрат
транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi
пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт вырашыў:
1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 150
рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 75 рублёў за
адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры 300 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 150
рублёў за адну паездку.
2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi
У.Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формаў уласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму
унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
8. Прызнаць страцiўшым сiлу:
рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 25 студзеня
2002 г. № 75 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў транспартам
агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2002 г., № 28, 9/1813);
рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 2 мая 2002
г. № 575 "О внесении изменений в решение Минского городского
исполнительного комитета от 25 января 2002 г. № 75" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 57, 9/1929).
9. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на
першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
Ерохава М.М.
10. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу з 1 жнiўня 2002 г.
Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ
Намеснiк кiраўнiка спраў У.Г.ДУБРОЎСКI
УЗГОДНЕНА
Пастанова
Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
23.07.2002 № 158
Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
24.07.2002 № 1057
Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
(рублёў)
---T----------------------------------T-------------T-------------
№ ¦ ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя
п/п¦ Вiды бiлетаў +------T------+------T------
¦ ¦ 100% ¦ 50% ¦ 100% ¦ 50%
---+----------------------------------+------+------+------+------
1. На адзiн вiд транспарту (аўтобус, 6750 3375 2370 1185
тралейбус, трамвай, метро)
2. Экспрэсны аўтобус 9000 4500 3160 1580
3. На два вiды транспарту 9000 4500 3160 1580
(аўтобус-тралейбус,
аўтобус-трамвай,
трамвай-тралейбус)
4. На тры вiды транспорту 10500 5250 3685 1840
(аўтобус-тралейбус-трамвай)
------------------------------------------------------------------
___________________________________________________________
|