Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 30 июля 2001 г. №54 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па сельскай гаспадарцы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 6

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9

 

       Iнструкцыя па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
     справаздачнасцi 7-сг "Справаздача аб ходзе ўборкi ўраджаю"

     1. Справаздачу  па  форме  7-сг  "Справаздача  аб  ходзе ўборкi
ўраджаю"  прадстаўляюць  юрыдычныя  асобы,  асноўным вiдам дзейнасцi
якiх  з'яўляецца  сельскагаспадарчая  вытворчасць  (акрамя сялянскiх
(фермерскiх)  гаспадарак),  падсобныя  гаспадаркi, створаныя на базе
былых   калгасаў  i  саўгасаў.  Падсобныя  гаспадаркi,  якiя   маюць
адасоблены    (раздзельны)   баланс,  разлiковы  (бягучы)   рахунак,
прадстаўляюць  справаздачу  самастойна.  Калi  падсобная  гаспадарка
знаходзiцца  на  балансе  асноўнага  прадпрыемства альбо створана на
долевым    удзеле,    тады    справаздача  прадстаўляецца   галоўным
прадпрыемствам цi па яго даручэнню - падсобнай гаспадаркай.
     2. Па  радку  01  "Азiмыя  i  яравыя  зерневыя i зернебабовыя -
усяго"  паказваецца  агульным  падрахункам  убраная   (скошаная)   i
абмалочаная плошча збожжавых культур, убраных на зерне камбайнамi, а
таксама скошаных iншымi ўборачнымi машынамi або ўручную.
     У  iх  склад уваходзяць пшанiца, жыта, трыцiкале, ячмень, авёс,
сумесi  каласавых,  а таксама вiка i вiкавыя сумесi на зерне, гарох,
пялюшка,  кармавыя  бабы,  агароднiнныя  сарты  гароху  i  фасолi на
насенне.  У  плошчу збожжавых уключаюцца таксама плошчы, прызначаныя
на зялёны корм, сена i сiлас, але фактычна ўбраныя на зерне.
     Плошча  кукурузы  на  зерне,  зерневых i зернебабовых на зялёны
корм,  сена,  сiлас  альбо  выпас,  паўторных  (пажнiўных)  пасеваў,
мiжрадковых  пасеваў  зерневых,  пасеваў  гароху, фасолi i бабоў для
збору  струкоў  у зялёным выглядзе i пасеваў зялёнага гарошку ў гэты
радок не ўключаецца.
     3. Па    графе  3  "Сабрана"  паказваецца  колькасць  зерня   ў
першапачаткова  апрыходаванай  (фiзiчнай)  вазе  па  ўсiх   зерневых
культурах.
     Па  радку  09  "Кукуруза  -  усяго" паказваецца агульная плошча
ўбранай кукурузы на зерне, сiлас i зялёны корм.
     Па  радку  10  "Цукровыя  буракi"  паказваюцца  плошча  i  вага
выбраных  i  ачышчаных  ад  бацвiння цукровых буракоў. У гэтым радку
паказваюцца  толькi  цукровыя  буракi,  прызначаныя  для прамысловай
перапрацоўкi.  Цукровыя буракi на корм жывёле паказваюцца ў радку 13
"Кармавыя караняплоды".
     Па  радку  11  "Лён"  паказваецца  плошча,  з  якой выцераблены
(вырваны) лён машынамi або ўручную.
     Па  радках  12-14  паказваюцца  адпаведна плошчы i збор ураджаю
рапсу  азiмага  i  яравога на зерне, кармавых караняплодаў (буракоў,
бручкi, турнэпсу i iншых) i бульбы.
     Па  радку  15 "Агароднiна" паказваецца агульная плошча поўнасцю
ўбраных  агароднiнных культур - капусты, агуркоў, памiдораў, буракоў
сталовых,  морквы  сталовай,  цыбулi  на  рэпку,  часнаку,  зялёнага
гарошку,  салаты,  кропу, шчаўя, пятрушкi, рэдзькi, гароху, фасолi i
iншых.
     Плошча  агароднiнных культур, уборка якiх праводзiцца выбарачна
(агуркi,  памiдоры  i  iншыя), павiнна ўключацца ў гэты радок толькi
пасля таго, як уборка на ёй поўнасцю завершана.
     Плошча  матачнiкаў, насеннiкаў агароднiнных культур i цыбулi на
сявок у плошчу ўборкi агароднiны не ўключаецца.
     Збор агароднiны ўлiчваецца толькi з адкрытага грунту.
     4. Па  радках  16-21  паказваецца  пасеў  азiмых культур (жыта,
пшанiцы,  ячменю,  трыцiкале), прызначаных на зерне i зялёны корм, i
вылучаюцца асобна пасевы на зерне па культурах.
     Па радках 22-23 асобна паказваецца плошча азiмага рапсу.
     Па  радку  24 "Узарана зяблiва" паказваецца плошча, апрацаваная
па    розных  тэхналогiях  асноўнай  апрацоўкi  глебы   (узворванне,
дыскаванне  цяжкiмi  дыскавымi баронамi, безадвальная i пласкарэзная
апрацоўка, фрэзераванне, апрацоўка глебы чызельнымi культыватарамi i
iншыя)   восенню  пасля  збору  ўраджаю  i  прызначаная  для   сяўбы
сельскагаспадарчых  культур  вясной  будучага  года.  У  гэтым радку
таксама  паказваецца  плошча  пераворанага  бульбянога  поля з мэтай
падборкi пакiнутых клубняў.
     У  гэты  радок  не  ўключаюцца  плошчы ўзараных у бягучым годзе
абложных (залежных) зямель, папары, паднятыя вясной i летам бягучага
года  i  пакiнутыя  пад пасеў яравых культур у будучым годзе, чорныя
папары,  паднятыя  восенню  пад  ураджай  будучых  гадоў, палушчанае
ржышча,  калi  на  гэтай  плошчы  не  праведзена  асноўная апрацоўка
глебы.
     5. Умоўныя абазначэннi, якiя прыведзены ў дадзенай справаздачы:
гектары (га), цэнтнеры (ц), тоны (т).
         -----------------------------------------------------------
         Форма № 10 - сг утратила  силу постановлением  Министерства
         статистики   и   анализа   от  26  августа  2002  г.  №  92
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  №  8/8631  от
         11.10.2002 г.)

 -----------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 L-----------------------------------------------------------------
     ---------------------------------------------------------¬
     ¦                      СПРАВАЗДАЧА                       ¦
     ¦                  аб нарыхтоўцы кармоў                  ¦
     ¦            на "____" ____________ 200___ г.            ¦
     ¦       (нарастаючым падрахункам з пачатку работ)        ¦
     L---------------------------------------------------------

                                                         Форма 10-сг
 ----------------------------------------¬
 ¦Назва арганiзацыi, якая складае        ¦    ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦справаздачу ___________________________¦    Пастанова Мiнiстэрства
 ¦             (поўная назва ў           ¦    статыстыкi i аналiзу
 ¦_______________________________________¦    Рэспублiкi Беларусь
 ¦      адпаведнасцi са статутам)        ¦    30.07.2001 № 54
 ¦Раён __________________________________¦
 ¦Вобласць ______________________________¦ Тыднёвая, двухтыднёвая,
 ¦Орган кiравання _______________________¦ гадавая (па панядзелках;
 ¦               (мiнiстэрства, канцэрн, ¦ у перыяд нарыхтоўкi
 ¦_______________________________________¦ кармоў)
 ¦ камiтэт, iншы орган кiравання)        ¦-------------------------¬
 ¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦Прадстаўляюць юрыдычныя ¦
 ¦Паштовы адрас _________________________¦¦асобы, асноўным вiдам   ¦
 ¦_______________________________________¦¦дзейнасцi якiх          ¦
 L----------------------------------------¦з'яўляецца              ¦
                                          ¦сельскагаспадарчая      ¦
                                          ¦вытворчасць (акрамя     ¦
                                          ¦сялянскiх (фермерскiх)  ¦
                                          ¦гаспадарак), падсобныя  ¦
                                          ¦гаспадаркi, створаныя на¦
                                          ¦базе былых калгасаў i   ¦
                                          ¦саўгасаў, раённаму      ¦
                                          ¦(гарадскому) аддзелу    ¦
                                          ¦статыстыкi.             ¦
                                          L-------------------------
 ----------------------------------------------------------------¬
 ¦                            КОДЫ                               ¦
 +-------T-----T-----T------T------T-------T-----T------T--------+
 ¦   1   ¦  2  ¦  3  ¦  4   ¦  5   ¦   6   ¦  7  ¦  8   ¦   9    ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
 ¦ па    ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па    ¦нага   ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
 ¦ ОКУД  ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду   ¦па   ¦улас- ¦прававой¦
 ¦       ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦      ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
 ¦       ¦даль-¦даль-¦мад-  ¦      ¦мiчнай ¦     ¦па    ¦ОКОПФ   ¦
 ¦       ¦нiка ¦нiка ¦cкага ¦      ¦дзей-  ¦     ¦ОКФС  ¦        ¦
 ¦       ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦      ¦насцi  ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦мента¦мента¦нання)¦      ¦па ОКЭД¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦па   ¦па   ¦па    ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 ¦       ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ  ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 +-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
 ¦0606007¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
 L-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------

------------------------------------T------T-----------------------
                                    ¦      ¦    Усяго, т
       Назва паказчыка              ¦Нумар +------T----------------
                                    ¦радка ¦у     ¦у пералiку на
                                    ¦      ¦натуры¦  кармавыя
                                    ¦      ¦      ¦   адзiнкi
------------------------------------+------+------+----------------
               А                    ¦  Б   ¦  1   ¦      2
------------------------------------+------+------+----------------

Плошча скошаных сеяных i
натуральных траў першым укосам, га     01                Х

Нарыхтоўка кармоў па вiдах

Cена - усяго                           02

 У тым лiку прасаванага                03

З радка 02 выдадзена (прададзена)
сена насельнiцтву                      04

Сенажу - усяго                         05

 У тым лiку ў вежах                    06

Зернесенажу                            07

Саломы                                 08

Кармавых караняплодаў                  09

З радка 09 выдадзена (прададзена)
кармавых караняплодаў насельнiцтву     10

Атрымана гатовага сiласу - усяго       11

 У тым лiку з прымяненнем хiмiчных
 кансервантаў                          12

Кансерваванага корму з правяленых
траў                                   13

Травяной мукi i iншых абязводжаных
кармоў - усяго                         14

 У тым лiку травяной мукi              15

Бульбы                                 16

З радка 16 выдадзена (прададзена)
бульбы насельнiцтву                    17

Засыпана зернефуражу - усяго           18

З радка 18 выдадзена (прададзена)
зернефуражу насельнiцтву               19

Нарыхтавана травяных кармоў (сума
радкоў 02, 05, 07, 11, 13, 14)         20

Усяго нарыхтавана кармоў (сума
радкоў 02, 05, 07-09, 11, 13, 14,
16, 18)                                21                Х

Выдзелена канцэнтраваных кармоў для
грамадскай жывёлагадоўлi - усяго*      22

 У тым лiку купленых*                  23

З радка 22 выдадзена травяной мукi
i iншых абязводжаных кармоў*           24

Iншыя кармы*                           25                Х
--------------------------------------------------------------------

     Заўвага.  Заключная  справаздача складаецца на 1 снежня па ўсiх
паказчыках, акрамя радка 01.
_____________________________
     *Запаўняецца на 1 снежня.

_______________________________               ______________________
   (пасада кiраўнiка, подпiс)                  (iнiцыялы, прозвiшча)

Галоўны бухгалтар _______________             ______________________
                     (подпiс)                  (iнiцыялы, прозвiшча)
________________
    (дата)
_______________________________
  (прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова Мiнiстэрства
                                              статыстыкi i аналiзу
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              30.07.2001 № 54

       Iнструкцыя па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
      справаздачнасцi 10-сг "Справаздача аб нарыхтоўцы кармоў"

     1. Справаздачу  па  форме  10-сг  "Справаздача  аб   нарыхтоўцы
кармоў" прадстаўляюць юрыдычныя асобы, асноўным вiдам дзейнасцi якiх
з'яўляецца    сельскагаспадарчая    вытворчасць  (акрамя   сялянскiх
(фермерскiх)  гаспадарак),  падсобныя  гаспадаркi, створаныя на базе
былых   калгасаў  i  саўгасаў.  Падсобныя  гаспадаркi,  якiя   маюць
адасоблены    (раздзельны)   баланс,  разлiковы  (бягучы)   рахунак,
прадстаўляюць  справаздачу  самастойна.  Калi  падсобная  гаспадарка
знаходзiцца  на  балансе  асноўнага  прадпрыемства альбо створана на
долевым    удзеле,    тады    справаздача  прадстаўляецца   галоўным
прадпрыемствам цi па яго даручэнню - падсобнай гаспадаркай.
     2. Па  радку  01  "Плошча  скошаных  сеяных  i натуральных траў
першым укосам" паказваюцца:
     плошчы,  на  якiх  першым  укосам скошаны травы на сена, сянаж,
зялёны  корм,  сiлас,  травяную  муку,  сеяныя  травы пасеву мiнулых
гадоў,  аднагадовыя  травы  пасеву бягучага года i iншыя культуры, а
таксама  зерневыя  культуры,  фактычна ўбраныя на сена, сянаж, сiлас
альбо травяную муку;
     плошчы лугоў, залiўных, сухадольных, пералогаў, залежаў, лясных
i  iншых  натуральных сенажацей, на якiх травы скошаны першым укосам
на сена, сянаж, зялёны корм, сiлас, травяную муку;
     плошчы,  скошаныя  другiм i наступнымi ўкосамi, у гэты радок не
ўключаюцца.
     3. Па    радках    02-19  паказваецца  ўся  колькасць   кармоў,
нарыхтаваных  з  уласнага  ўраджаю  бягучага года, а таксама кармоў,
нарыхтаваных  сваiмi  сiламi ў другiх гаспадарках, прынятых па актах
на момант складання справаздачы.
     Даныя  аб астатках у наяўнасцi кармоў з ураджаю мiнулых гадоў у
справаздачу не ўключаюцца ў радок 02.
     Зялёная  маса траў, скошаных i скормленых жывёле ў асенне-летнi
перыяд, у агульнай колькасцi нарыхтаваных кармоў не ўлiчваецца.
     4. Па    радку    02  "Сена  -  усяго"  паказваецца   колькасць
нарыхтаванага  сена  з  усiх  укосаў.  Калi  ў асобных гаспадарках з
часткi  плошчаў, адведзеных пад сенажацi, нарыхтоўку сена праводзяць
самi  калгаснiкi  (рабочыя  i  служачыя) для сваiх асабiстых патрэб,
тады  гаспадаркi гэтыя плошчы i колькасць накошанага сена не павiнны
паказваць  у  справаздачы.  Калi  калгаснiкi,  рабочыя  i   служачыя
нарыхтоўвалi  сена  з  адведзеных  iм  гаспадаркай плошчаў на ўмовах
выдання  iм  натурай часткi нарыхтаванага сена, гэтая колькасць сена
павiнна ўключацца ў паказчык "Сена - усяго".
     Па  радку  03  "У  тым  лiку прасаванага" паказваецца колькасць
прасаванага  ў  цюкi  сена,  атрыманага  пры  натуральным сушэннi, а
таксама дасушанага метадам актыўнага вентылiравання. Вызначэнне масы
прасаванага    ў  цюкi  сена,  высушанага  ў  полi  да   кандыцыйнай
(стандартнай)  вiльготнасцi,  робяць  шляхам  узважвання альбо па iх
колькасцi  i  сярэдняй  масе  аднаго  цюка,  атрыманай   кантрольным
узважваннем.
     Па радку    05   "Сенажу   -   усяго"   паказваецца   колькасць
апрыходаванага  сенажу  на  падставе  ўзважвання  сянажнай  масы  са
скiдкай 5%  на страты пры яе закладцы ў герметычныя вежы i 10% - пры
закладцы ў звычайныя вежы i сiласныя траншэi.
     Па    радку    08   "Саломы"  паказваецца  агульная   колькасць
нарыхтаванай  саломы  (без падсцiлкi), прызначанай на кармавыя мэты.
Салома,  выкарыстаная  для сiласавання з iншымi культурамi альбо для
буртоўкi, па гэтаму радку не паказваецца.
     Па  радку  09  "Кармавых  караняплодаў"  паказваецца   агульным
вынiкам  нарыхтоўка  кармавых  караняплодаў, бручкi, буракоў на корм
жывёле, кармавых бахчавых культур i iншых.
     Па  радку  11  "Атрымана  гатовага  сiласу - усяго" паказваецца
колькасць гатовага сiласу.
     З пачатку   i   да  заканчэння  загрузкi  сiласнага  збудавання
неабходна зрабiць папярэднi разлiк сiласу па  колькасцi  закладзенай
сiласнай масы са скiдкай 25% на ўгар. Вага сiласнай масы вызначаецца
шляхам яе ўзважвання пры закладцы ў  сiласнае  збудаванне.  Праз  20
дзён  пасля  загрузкi  сiласнага  збудавання  на  падставе  актаў на
апрыходаванне сiласу праводзiцца канчатковы разлiк  выхаду  гатовага
сiласу i яго спажыўнасцi ў пералiку на кармавыя адзiнкi.
     Па радку 14 "Травяной мукi i iншых абязводжаных кармоў - усяго"
запiсваецца    ўся   колькасць  абязводжаных  кармоў,  атрыманых   у
гаспадарцы на спецыяльных агрэгатах: мукi, сечкi, гранул i брыкетаў,
атрыманых з сеяных i натуральных траў, iншай зелянiны.
     Па  радку  15  "У  тым  лiку  травяной мукi" паказваецца толькi
травяная  мука  з  траў  у  выглядзе мукi, гранул i брыкетаў. У гэты
радок  уключаюцца  таксама  зерневыя  культуры,  убраныя  ў   стадыi
малочна-васковай  спеласцi,  штучна  абязводжаныя  i  прыгатаваныя ў
гаспадарцы на спецыяльных агрэгатах у выглядзе мукi i брыкетаў, якiя
па  сваёй  якасцi  наблiжаюцца да травяной мукi штучнага сушэння. Не
ўключаецца  ў  гэты  радок  сечка,  атрыманая з сеяных i натуральных
траў.
     Па  радку  18  "Засыпана зернефуражу - усяго" паказваецца зерне
ўласнага  ўраджаю  бягучага  года,  якое  будзе  выкарыстана на корм
жывёле  (без пакупнога). З гэтага паказчыка не выключаецца колькасць
зерня,  прададзенага (перададзенага) хлебапрыёмным прадпрыемствам цi
камбiкормавым    заводам,    для  абмену  на  камбiкармы  цi   iншыя
канцэнтраваныя кармы.
     Па  радку  21  "Усяго нарыхтавана кармоў" паказваецца сума ўсiх
нарыхтаваных кармоў у пералiку на кармавыя адзiнкi. Пералiк фiзiчнай
вагi  корму  ў  кармавыя  адзiнкi  робiцца  па  каэфiцыентах,   якiя
вызначаюцца лабараторным даследаваннем.
     Па  радку  22  "Выдзелена  канцэнтраваных кармоў для грамадскай
жывёлагадоўлi   -  усяго"  паказваюцца  ўсе  канцэнтраваныя   кармы,
выдзеленыя  для  грамадскай жывёлы i птушкi з ураджаю справаздачнага
года,  як  уласнай  вытворчасцi,  так  i  купленыя,  i паступiўшыя ў
гаспадарку  ў  парадку  абмену  на зерне харчовых культур, у парадку
сустрэчнага  продажу  за  прададзеныя  дзяржаве  тэхнiчныя i алейныя
культуры,    iх  насенне  i  iншыя.  Па  гэтаму  радку   паказваюцца
зернефураж,  вотруб'е, камбiкармы, мука, зерневыя i млынавыя адыходы
хлебапякарнай,    крупяной  i  мукамольнай  прамысловасцi,   макуха,
мяса-косная  мука,  травяная  мука  штучнага сушэння i iншыя. У гэты
радок  уключаецца  зерне,  выдзеленае для грамадскай жывёлагадоўлi i
здадзенае на нарыхтоўчыя пункты ў мэтах абмену на камбiкармы, але не
атаваранае  да  1  снежня,  i не ўключаюцца канцэнтраваныя кармы, за
якiя гаспадарка заплацiла грошы, але да справаздачнага тэрмiну iх не
атрымала.
     Па  радку  23  "У  тым  лiку купленых" паказваюцца ўсе купленыя
(набытыя  з  боку ў парадку грашовых разлiкаў) кармы з 1 лiпеня па 1
снежня  справаздачнага  года. У гэты радок не ўключаюцца камбiкармы,
паступiўшыя ў гаспадарку ў парадку абмену на зерне.
     Калi гаспадаркi пры продажы нарыхтоўчым арганiзацыям тэхнiчных,
алейных  культур  i  iх насення робяць сустрэчны продаж камбiкармоў,
тады яны паказваюцца па радку 23 "У тым лiку купленых".
     У  тых  выпадках,  калi зерне здаецца нарыхтоўчым пунктам альбо
iншым  арганiзацыям  i  прадпрыемствам  у  абмен на камбiкармы i пры
гэтым  у  момант  здачы  гаспадарка  атрымлiвае  за яго грошы, а пры
атрыманнi  абменнага  корму гаспадарка выплачвае яго кошт, атрыманыя
такiм  чынам камбiкармы не павiнны ўлiчвацца як пакупныя i ўключацца
ў радок 23, а паказваюцца па радку 22.
     Па  радку  25 "Iншыя кармы" паказваюцца кармавыя сумесi i iншыя
кармы  ўласнай  вытворчасцi  (бацвiнне караняплодаў i агароднiны), а
таксама  жмыхi,  барда, мязга, пiўная драбiна, патака i iншыя кармы,
не  ўключаныя  у  радок  22  "Выдзелена  канцэнтрыраваных кармоў для
грамадскай жывёлагадоўлi - усяго".
     5. Каэфiцыенты  пералiку кармоў у кармавыя адзiнкi прыведзены ў
дадатку да дадзенай iнструкцыi.
     6. Умоўныя абазначэннi, якiя прыведзены ў дадзенай справаздачы:
гектары (га), тоны (т).

                                  Дадатак
                                  да iнструкцыi па запаўненню
                                  формы дзяржаўнай статыстычнай
                                  справаздачнасцi 10-сг "Справаздача
                                  аб нарыхтоўцы кармоў"

                         Спажыўнасць кармоў

---------------------------T--------------------------------------
                           ¦        У адным кiлаграме корму
    Вiды кармоў            +----------T-----------T---------------
                           ¦  сухога  ¦  кармавых ¦ засваяльнага
                           ¦рэчыва, % ¦  адзiнак  ¦ пратэiну, г
---------------------------+----------+-----------+---------------

Сена                            83         0,48        49

Сянаж                           45         0,28        29

Сiлас падвялены                 39         0,25        30

Сiлас                           25         0,19        15

 У тым лiку кукурузны           28         0,19        12

Салома яравая                   84         0,25        12

Караняплоды (у сярэднiм)        13         0,13        10

Бульба                          22         0,3         13

Камбiкармы                      87         1,0        125

Травяная мука                   91         0,64        78

Зернефураж                      85         1,1         93

Адгон                           13         0,13        31

Мяса-косная мука                90         1,04       340

Дыямонiя фасфат                  -          -         120

Мачавiна                         -          -         260

Пудрэт                          91         0,75       15,7

Хваёвая мука                    90         0,25        12

Сянная рэзка                    85         0,46        49

Малако цэльнае, 3,5%
тлушчу                          13         0,34        33

Жамерыны, брага, мязга i
iншыя кармавыя адыходы          10         0,1         8

Летнiя зялёныя кармы,
уключаючы пашавыя               22         0,18        22

Манакорм сянажны
(зернесянаж)                    50         0,35        35

Карнаж (здробленыя
сiласаваныя пачаткi
кукурузы)                       42         0,4         21

Спажыўнасць зернефуражу:
Ячмень                          -          1,15        85

Жыта                            -          1,15        91

Пшанiца                         -          1,28       106

Авёс                            -          1,00        79

Кукуруза                        -          1,33        73

Гарох                           -          1,18       1,92

Кармавыя бабы                   -          1,10       227

Лубiн                           -          1,23       285

Вiка                            -          1,19       225

Трыцiкале                       -          1,17       106

Шрот рапсавы                    -          1,00       318

Макуха рапсавая                 -          1,17       262
--------------------------------------------------------------------
         -----------------------------------------------------------
         Форма № 24-сг  утратила  силу  постановлением  Министерства
         статистики и анализа от 14 октября 2003 г. № 140

 -----------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 L-----------------------------------------------------------------
      -----------------------------------------------------¬
      ¦                     СПРАВАЗДАЧА                    ¦
      ¦                аб стане жывёлагадоўлi              ¦
      ¦              на 1 ___________ 200___ г.            ¦
      L-----------------------------------------------------

                                                         Форма 24-сг
 ----------------------------------------¬
 ¦Назва арганiзацыi, якая складае        ¦    ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦справаздачу ___________________________¦    Пастанова Мiнiстэрства
 ¦             (поўная назва ў           ¦    статыстыкi i аналiзу
 ¦_______________________________________¦    Рэспублiкi Беларусь
 ¦      адпаведнасцi са статутам)        ¦    30.07.2001 № 54
 ¦Раён __________________________________¦
 ¦Вобласць ______________________________¦ Месячная
 ¦Орган кiравання _______________________¦-------------------------¬
 ¦               (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦Прадстаўляюць юрыдычныя ¦
 ¦_______________________________________¦¦асобы, асноўным вiдам   ¦
 ¦ камiтэт, iншы орган кiравання)        ¦¦дзейнасцi якiх          ¦
 ¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦з'яўляецца              ¦
 ¦Паштовы адрас _________________________¦¦сельскагаспадарчая      ¦
 ¦_______________________________________¦¦вытворчасць (акрамя     ¦
 L----------------------------------------¦сялянскiх (фермерскiх)  ¦
                                          ¦гаспадарак), падсобныя  ¦
                                          ¦гаспадаркi, створаныя на¦
                                          ¦базе былых калгасаў i   ¦
                                          ¦саўгасаў, раённаму      ¦
                                          ¦(гарадскому) аддзелу    ¦

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations