Стр. 6
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8
¦лесу ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
109 ¦ у тым лiку захаванне маладняку ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
110 ¦Стварэнне насаджэнняў на ярах, ¦ -"- ¦
¦лагчынах, пясках, iншых нязручных, а ¦ ¦
¦таксама забруджаных радыенуклiдамi ¦ ¦
¦(цэзiем-137 шчыльнасцю 1,0 Кi/кв.км i ¦ ¦
¦больш) землях сельскагаспадарчых ¦ ¦
¦прадпрыемстваў ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
111 ¦ у тым лiку на землях, забруджаных ¦ -"- ¦
¦ радыенуклiдамi ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
112 ¦З вынiку рад.102+110 - механiзаваным ¦ -"- ¦
¦спосабам ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
113 ¦Стварэнне полеахоўных лясных палос на ¦ -"- ¦
¦землях сельскагаспадарчых ¦ ¦
¦прадпрыемстваў па дагаворах ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
114 ¦Пасеяна ў гадавальнiках насення ¦ -"- ¦
¦драўнiнных i кустовых парод ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
115 ¦Догляд лесакультур у пералiку на ¦ -"- ¦
¦аднаразовы ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦ у тым лiку: ¦ ¦
116 ¦ механiзаваным спосабам ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
117 ¦ хiмiчным спосабам ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
118 ¦Прымяненне гербiцыдаў у лясных ¦ -"- ¦
¦гадавальнiках ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
119 ¦Пасаджана сеянцаў драўнiнных, ¦ тыс.шт. ¦
¦кустовых, пладова-ягадных i тэхнiчных ¦ ¦
¦парод у школах ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
120 ¦ у тым лiку хвойных парод ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
121 ¦Падрыхтавана глебы з закончанай ¦ га ¦
¦апрацоўкай пад лесакультуры, ¦ ¦
¦гадавальнiкi, плантацыi i школы - ¦ ¦
¦усяго ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
122 ¦ у тым лiку пад лясныя культуры ¦ -"- ¦
¦ будучага года ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
123 ¦ з рад.121 - палосная раскарчоўка пад ¦ га ¦
¦ лясныя культуры ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
124 ¦Нарыхтавана насення драўнiнных i ¦ кг ¦
¦кустовых парод (чыстых) - усяго ¦ ¦
¦(рад.125+128) ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦ у тым лiку: ¦ ¦
125 ¦ хвойных - усяго ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦ з iх насення: ¦ ¦
126 ¦ сасны ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
127 ¦ елкi ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
128 ¦лiставых i кустовых - усяго, ¦ -"- ¦
¦уключаючы тэхнiчныя ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
129 ¦ з iх насення дубу ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
130 ¦Лесаўпарадкаванне - усяго ¦ тыс.га ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦ у тым лiку: ¦ ¦
131 ¦ базавае ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
132 ¦ бесперапыннае ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦Добраўпарадкаванне зялёных зон: ¦ ¦
133 ¦ плошча ¦ га ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
134 ¦ затраты ¦ млн.руб.¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
-----------------------------------------------------------
Раздзел II. Лесагаспадарчыя работы
(запаўняюць адзiн раз у справаздачы за год)
-----T--------------------------------------T---------T------------
N ¦ Назва ¦Адзiнка ¦Выканана з
радка¦ ¦вымярэння¦пачатку года
-----+--------------------------------------+---------+------------
А ¦ Б ¦ В ¦ 1
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦ ¦ ¦
201 ¦Вырошчванне i ўвод маладнякоў у ¦ га ¦
¦катэгорыю каштоўных драўнiнных ¦ ¦
¦насаджэнняў ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
202 ¦ у тым лiку лясных культур ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
203 ¦Перададзена ў эксплуатацыю ахоўных ¦ -"- ¦
¦лясных насаджэнняў на ярах, лагчынах, ¦ ¦
¦пясках i iншых нязручных землях ¦ ¦
¦калгасаў i саўгасаў ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
204 ¦Перададзена ў эксплуатацыю ¦ -"- ¦
¦полеахоўных лясных палос ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦З вынiку радка 102: ¦ ¦
205 ¦ пасадка i сяўба лесу на ¦ -"- ¦
¦ рэкультываваных землях ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
206 ¦ пасадка i сяўба лесу на высечках ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
207 ¦ пасадка i сяўба лесу на прынятых у ¦ -"- ¦
¦ склад лясгаса землях ¦ ¦
¦ сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
208 ¦Асушэнне лясных плошчаў ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
209 ¦Уведзена ў эксплуатацыю асушаных ¦ -"- ¦
¦лясных плошчаў ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
210 ¦Рэканструкцыя асушальных сiстэм ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
211 ¦Нарыхтавана насення на лесанасенных ¦ кг ¦
¦участках i плантацыях ¦ ¦
¦(з вынiку рад.124) ¦ ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦ у тым лiку: ¦ ¦
212 ¦ сасны ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
213 ¦ елкi ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
214 ¦з iх на лесанасенных плантацыях ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦ у тым лiку: ¦ ¦
215 ¦ сасны ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
216 ¦ елкi ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
217 ¦ дубу ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
218 ¦Адгружана на экспарт насення - усяго ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦ у тым лiку: ¦ ¦
219 ¦ сасны ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
220 ¦ елкi ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
Раздзел III. Астаткi насення
(запаўняюць у справаздачы па стану на 1 лiпеня i 30 снежня)
-----T--------------------------------------T---------T------------
N ¦ Назва ¦Адзiнка ¦Астатак
радка¦ ¦вымярэння¦стандартнага
¦ ¦ ¦насення
-----+--------------------------------------+---------+------------
А ¦ Б ¦ В ¦ 1
-----+--------------------------------------+---------+------------
301 ¦Усяго насення ¦ кг ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
¦у тым лiку: ¦ ¦
302 ¦сасны ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
303 ¦елкi ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
304 ¦лiстоўнiцы ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
305 ¦дубу ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
306 ¦пладовасемечкавых ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
307 ¦пладовакостачкавых ¦ -"- ¦
-----+--------------------------------------+---------+------------
Кiраўнiк _________________________ ________________________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
"___" _______________ _____ г.
_____________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
20.07.1999 N 156
УКАЗАННI
па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-лг
"Справаздача аб правядзеннi лесакультурных работ"
1. Агульныя палажэннi
1.1. Справаздачу аб правядзеннi лесакультурных работ павiнны
састаўляць i прадстаўляць лясгасы i iншыя прадпрыемствы, якiя
выконваюць лесакультурныя работы, незалежна ад ведамаснай
падпарадкаванасцi, форм уласнасцi i крынiц фiнансавання.
1.2. Усе паказчыкi, якiя ўключаюцца ў справаздачу, павiнны быць
дакладнымi, цалкам супастаўленымi з бухгалтарскай справаздачай па
лясной гаспадарцы i грунтавацца на матэрыялах пярвiчнага ўлiку,
якiмi з'яўляюцца акты, нарады, ведамасцi прыёмкi работ, кнiгi ўлiку
лясных культур i г.д.
1.3. Па паказчыках у натуральным выражэннi даныя прыводзяцца ў
цэлых лiчбах: гектараў, тысяч штук, кiлаграмаў i г.д. Паказчыкi ў
грашовым выражэннi прыводзяцца ў тысячах рублёў з дакладнасцю да
адной дзесятковай лiчбы.
-----------------------------------------------------------
Пункт 1.3 раздела I - с изменениями, внесенными приказом
Министерства статистики и анализа от 22 декабря 1999 г.
N 282 (зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/2504 от
31.12.99 г.)
1.3. Па паказчыках у натуральным выражэннi даныя
прыводзяцца ў цэлых лiчбах: гектараў, тысяч штук,
кiлаграмаў i г.д. Паказчыкi ў грашовым выражэннi
прыводзяцца ў мiльёнах рублёў з дакладнасцю да адной
дзесятковай лiчбы.
-----------------------------------------------------------
1.4. Калi ў справаздачным перыядзе адбылiся структурныя змены ў
складзе прадпрыемства, якое дае справаздачу, то ўсе паказчыкi
прыводзяцца ў прымяненнi да новай структуры.
Заўвага. Тэрмiны, прыведзеныя ў гэтых указаннях,
выкарыстоўваюцца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.
2. Раздзел I. Лесааднаўленне i лесаўпарадкаванне
2.1. У радку 101 "Лесааднаўленне" прыводзяцца паказчыкi аб
пасадцы, пасеву лесу i садзейнiчаннi прыроднаму ўзнаўленню лесу.
Да пасадкi лесу адносiцца пасадка сеянцаў, саджанцаў, чаранкоў
на лесакультурнай плошчы (высечках, прагалiнах, пустэчах, гарах i
г.д.).
Пад сяўбой лесу разумеецца высеў насення драўняных парод на
лесакультурную плошчу незалежна ад спосабу сяўбы.
Да работ па пасадцы i сяўбе лесу адносiцца таксама
рэканструкцыя малакаштоўных насаджэнняў шляхам уводу гаспадарча
каштоўных парод.
У пасадку i сяўбу лесу не павiнны ўключацца папярэднiя
мерапрыемствы для далейшай пасадкi.
Паказчыкi прыводзяцца на падставе актаў тэхнiчнай прыёмкi
лясных культур. Дзялянкi лесапасадак, якiя закладзены з
недапушчальнымi адхiленнямi ад праекту па асартыменту парод, гушчынi
культур, тэхналогii i агратэхнiкi стварэння лясных культур, не
павiнны ўключацца ў справаздачу. Такiя дзялянкi падлягаюць папраўцы
i паўторнай тэхнiчнай прыёмцы.
2.2. У радку 104 "сяўба палепшаным насеннем i пасадка
пасадачным матэрыялам з палепшанага насення" паказваецца плошча
лясных культур, якiя створаны шляхам пасеву элiтнага i палепшанага
насення, сабранага на лесанасенных плантацыях, i лясных культур,
створаных пасадкай сеянцамi i саджанцамi, якiя вырашчаны з элiтнага
i палепшанага насення. Даныя ўключаюцца ў справаздачу на аснове
актаў тэхнiчнай прыёмкi лясных культур, дзе ўказваецца селекцыйная
катэгорыя насення.
2.3. У радку 105 "рэканструкцыя малакаштоўных i нiзкапаўнотных
насаджэнняў" паказваецца плошча, на якой праведзена насаджэнне
шляхам пасадкi i сяўбы гаспадарча каштоўных парод.
2.4. У радку 106 "пасадка i сяўба лесу на землях, забруджаных
радыенуклiдамi" паказваюцца аб'ёмы выкананых работ як на высечках,
так i iншых плошчах, перададзеных для аблясення. Падставай для iх
уключэння з'яўляюцца акты тэхнiчнай прыёмкi лясных культур, у якiх
павiнны быць выдзелены плошчы сяўбы i пасадкi лесу на забруджаных
радыенуклiдамi землях.
2.5. У радку 107 "у тым лiку на землях, выключаных з
сельскагаспадарчага абароту i перададзеных лесагаспадарчым
прадпрыемствам" паказваюцца аб'ёмы выкананых работ па сяўбе i
пасадцы лесу на землях, якiя раней належалi калгасам i саўгасам, а
затым былi выключаны з сельскагаспадарчага абароту.
2.6. У радку 108 "садзейнiчанне прыроднаму ўзнаўленню лесу"
адлюстроўваюцца плошчы, на якiх праведзена рыхленне глебы на
высечках i пад полагам лесу для забеспячэння аднаўлення лесу,
агароджванне высечак, забяспечаных насеннiкамi i маючых самасеў i
маладняк, апрацоўка глебы хiмiчным спосабам, захаванне пры
лесанарыхтоўках маладняку гаспадарча каштоўных парод.
Такiя плошчы ўключаюцца ў справаздачу на падставе актаў
тэхнiчнай прыёмкi выкананых работ, а плошчы, на якiх захаваны
маладняк, - на падставе актаў агляду месцаў высечак.
2.7. У радку 109 "у тым лiку захаванне маладняку" паказваюцца
плошчы захаванага пры лесанарыхтоўках маладняку гаспадарча каштоўных
парод.
Наяўнасць маладняку i яго стан пасля высечкi вызначаюцца ў
адпаведнасцi з Iнструкцыяй па захаванню падросту i маладняку
гаспадарча каштоўных парод пры распрацоўцы лесавысечак i прыёмцы ад
лесанарыхтоўшчыкаў высечак з праведзенымi мерапрыемствамi па
ўзнаўленню лесу.
Лесагаспадарчыя прадпрыемствы i арганiзацыi не павiнны ўключаць
у паказчыкi па захаванню маладняку плошчы з маладняком, захаваным
лесанарыхтоўчымi прадпрыемствамi.
2.8. У радку 110 "Стварэнне насаджэнняў на ярах, лагчынах,
пясках, iншых нязручных, а таксама забруджаных радыенуклiдамi
(цэзiем-137 шчыльнасцю 1,0 Кi/кв.км i больш) землях
сельскагаспадарчых прадпрыемстваў" адлюстроўваюцца таксама ахоўныя
насаджэннi па берагах сажалак, вадаёмаў, вадасховiшчаў, рэк i
каналаў, уздоўж трас, газаправодаў i iншых аб'ектаў на землях
сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
2.9. У радку 112 "З вынiку рад.102+110 - механiзаваным
спосабам" адлюстроўваецца плошча, на якой работы праведзены машынамi
i механiзмамi. Не ўключаюцца плошчы, на якiх праведзена аэрасяўба.
2.10. У радку 113 "Стварэнне полеахоўных лясных палос на землях
сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па дагаворах" прадпрыемствы лясной
гаспадаркi паказваюць плошчу пасадкi i сяўбы полеахоўных лясных
палос, якiя выкананы на землях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па
дагаворах з землекарыстальнiкамi. Паказчыкi прыводзяцца на падставе
актаў тэхнiчнай прыёмкi лясных культур.
Мiжгаспадарчыя лясгасы i iншыя сельскагаспадарчыя
прадпрыемствы, якiя ствараюць полеахоўныя лясныя палосы, паказваюць
у гэтым радку даныя аб пасадцы i сяўбе полеахоўных лясных палос,
выкананых уласнымi сiламi.
2.11. У радку 114 "Пасеяна ў гадавальнiках насення драўнiнных i
кустовых парод" адлюстроўваецца прадуцыруючая плошча гадавальнiка,
на якой у справаздачным годзе праведзена сяўба насення драўнiнных i
кустовых парод.
У прадуцыруючую плошчу пасяўнога аддзялення гадавальнiка
ўваходзяць участкi, якiя знаходзяцца пад пасевамi драўнiнных i
кустовых парод з мiжраддзямi пры градкавай сяўбе i з памiжлентачнымi
прасторамi пры лентачных пасевах i з палiўнымi разоркамi.
2.12. Пры запаўненнi радка 115 "Догляд лесакультур у пералiку
на аднаразовы" неабходна мець на ўвазе, што закончанымi доглядам
лiчацца плошчы, на якiх праведзены адначасова механiзаваны i ручны
догляд у радах (патрэбны для канкрэтнага ўчастка), i плошчы, дзе
праведзены механiзаваны або ручны догляд (пры адсутнасцi патрэбы
комплекснага).
Плошча догляду за лесакультурамi ў пералiку на аднаразовы
вызначаецца шляхам памнажэння плошчы, якая занята пад сяўбой i
пасадкай лесу (бягучага года i мiнулых гадоў), на якой быў
праведзены догляд, на колькасць праведзеных доглядаў.
Напрыклад, у 1999 годзе быў праведзены догляд за лесакультурамi
сяўбы i пасадкi 1998 года на плошчы 200 га - 3 разы; за
лесакультурамi сяўбы i пасадкi 1997 года на плошчы 300 га - 2 разы;
за лесакультурамi сяўбы i пасадкi 1996 года на плошчы 150 га - адзiн
раз. Агульная плошча догляду за лесакультурамi ў пераводзе на
аднаразовы складае:
200 га х 3 = 600 га
300 га х 2 = 600 га
150 га х 1 = 150 га
___________________
Усяго: 1350 га
2.13. У радку 117 "хiмiчным спосабам" з усяго догляду неабходна
паказаць плошчу лясных культур, на якой у справаздачным годзе
праведзены догляд за лесакультурамi ў пераводзе на аднаразовы з
выкарыстаннем гербiцыдаў i арбарацыдаў незалежна ад спосабу
ўнясення.
2.14. У радку 118 "Прымяненне гербiцыдаў у лясных
гадавальнiках" паказваецца плошча (у пераводзе на аднаразовае
ўнясенне), на якой праводзiлася прымяненне гербiцыдаў у пасяўным i
школьным аддзяленнi гадавальнiка.
2.15. У радку 121 "Падрыхтавана глебы з закончанай апрацоўкай
пад лесакультуры, гадавальнiкi, плантацыi i школы - усяго"
адлюстроўваецца плошча, падрыхтаваная пад пасадку i сяўбу лесу ў
лясах, на ярах, лагчынах, пясках i iншых нязручных землях
сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама пад гадавальнiкi,
плантацыi i школы як для будучага, так i для бягучага года з
закончанай у справаздачным перыядзе апрацоўкай глебы.
Да падрыхтаванай глебы з закончанай апрацоўкай адносiцца
плошча, на якой праведзены ўсе прадугледжаныя агратэхнiкай прыёмы
апрацоўкi i якая прыдатна для вытворчасцi лесакультур, пасеваў у
гадавальнiках, закладкi школ i плантацый, акрамя перадпасяўной
апрацоўкi (паднаўленне глебы), ажыццяўляемай перад пачаткам пасадкi
або сяўбы.
2.16. У радку 124 "Нарыхтавана насення драўнiнных i кустовых
парод (чыстых) - усяго" паказваецца насенне ўсiх парод дрэў,
нарыхтаванае самiм прадпрыемствам, а таксама насенне лiставых i
кустовых парод, закупленае за бюджэтныя сродкi ў насельнiцтва i
калгасаў.
Не ўключаецца ў гэты радок насенне, закупленае за бюджэтныя
сродкi ў прадпрыемстваў Мiнлясгаса, а таксама за
гаспадарча-разлiковыя сродкi ў iншых прадпрыемстваў, арганiзацый i
насельнiцтва.
2.17. У радку 130 "Лесаўпарадкаванне - усяго" паказваецца
плошча, на якой праведзена базавае i бесперапыннае лесаўпарадкаванне
на падставе прыёма-здатачных актаў, падпiсаных прадпрыемствам i
падрадчыкам (лесаўпарадкавальнай арганiзацыяй).
У радках 131 i 132 паказваюцца адпаведна плошчы, на якiх
праведзены ў справаздачным перыядзе базавае i бесперапыннае
лесаўпарадкаванне.
Да базавага лесаўпарадкавання адносiцца комплекс
лесаўпарадкавальных мерапрыемстваў па вядзенню лясной гаспадаркi з
тэрмiнам паўтаральнасцi ў 10-20 гадоў.
Бесперапыннае лесаўпарадкаванне - гэта лесагаспадарчыя
мерапрыемствы па штогодняй рэгiстрацыi змяненняў у лясным фондзе.
2.18. У радках 133 i 134 "Добраўпарадкаванне зялёных зон"
адлюстроўваецца ўпарадкаванне дарог i сцяжынак, пляцовак для стаянкi
аўтамабiляў, вогнiшчаў, выраб i ўстаноўка малых архiтэктурных форм,
паветак, пераходных мастоў, уладкаванне натуральных крынiц; догляд
за рэкрэацыйнымi лясамi i рамонт прасцейшых аб'ектаў, якiя
знаходзяцца ў iх, аднаўленне глебавага покрыву ў рэкрэацыйных лясах
i iншыя работы, якiя выконвалiся ў гэтых лясах.
У радку 133 паказчыкi прыводзяцца аб плошчах, на якiх закончана
будаўнiцтва аб'ектаў i правядзенне работ у адпаведнасцi з
зацверджаным праектам па добраўпарадкаванню зялёных зон вакол
гарадоў i пасёлкаў.
У радку 134 паказваюцца затраты бягучага года на гэтыя мэты ў
мiльёнах рублёў з дакладнасцю да адной дзесятковай лiчбы.
3. Раздзел II. Лесагаспадарчыя работы
3.1. У радку 201 "Вырошчванне i ўвод маладнякоў у катэгорыю
каштоўных драўнiнных насаджэнняў" паказваюць плошчы, якiя аднесены ў
катэгорыю каштоўных драўнiнных насаджэнняў лясных культур i
маладнякоў, якiя вырашчаны ў вынiку правядзення мер садзейнiчання
прыроднаму лесааднаўленню, рэканструкцыi малакаштоўных насаджэнняў i
высечак догляду.
3.2. У радку 202 "у тым лiку лясных культур" паказваюцца плошчы
лясных культур, якiя аднесены ў катэгорыю каштоўных драўнiнных
насаджэнняў у адпаведнасцi з нарматыўнымi дакументамi.
3.3. Пры запаўненнi паказчыкаў па радку 203 "Перададзена ў
эксплуатацыю ахоўных лясных насаджэнняў на ярах, лагчынах, пясках i
iншых нязручных землях калгасаў i саўгасаў" i па радку 204
"Перададзена ў эксплуатацыю полеахоўных лясных палос" неабходна мець
на ўвазе, што перадача ў эксплуатацыю ахоўных лясных насаджэнняў i
полеахоўных палос праводзiцца па актах у адпаведнасцi з правiламi
прыёмкi ў эксплуатацыю ахоўных лесанасаджэнняў у калгасах, саўгасах
i iншых дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемствах".
3.4. У радку 208 "Асушэнне лясных плошчаў" улiчваюцца плошчы,
на якiх былi праведзены работы па будаўнiцтву асушальнай сеткi
(мелiярацыйных каналаў) у адпаведнасцi з праектамi сiламi самога
прадпрыемства, а таксама падрадным спосабам.
3.5. Пры запаўненнi радка 209 "Уведзена ў эксплуатацыю асушаных
лясных плошчаў" неабходна мець на ўвазе, што закончанымi
будаўнiцтвам i ўведзенымi ў эксплуатацыю лiчацца аб'екты, на якiх
выкананы ўвесь комплекс работ па будаўнiцтву асушальнай i дарожнай
сеткi, прадугледжаных праектна-каштарыснай дакументацыяй i акты
прыёмкi ў эксплуатацыю, якiя зацверджаны заказчыкам.
3.6. У радку 210 "Рэканструкцыя асушальных сiстэм" паказваецца
плошча, на якой прадпрыемствамi Мiнлясгаса i падрадчыкамi выкананы
комплекс работ, прадугледжаных праектам рэканструкцыi мелiярацыйнай
сеткi.
3.7. У радку 218 "Адгружана на экспарт насення - усяго"
паказваецца продаж насення за мяжу, якое нарыхтавана прадпрыемствамi
па бюджэтнай дзейнасцi, i насенне лiстовых i кустовых парод,
закупленае за бюджэтныя сродкi ў насельнiцтва i калгасаў.
4. Раздзел III. Астаткi насення
4.1. Пры запаўненнi раздзела III неабходна мець на ўвазе, што ў
паказчыкi аб астатках насення павiнна ўключацца як насенне, якое
нарыхтавана ўласнымi сiламi, так i насенне, якое закуплена ў
насельнiцтва i калгасаў за бюджэтныя сродкi.
4.2. Паказчыкi радка 301 "Усяго насення" могуць быць болей
вынiку паказчыкаў радкоў, прыведзеных у тым лiку за кошт насення
iншых драўнiнных i кустовых парод, не ўказаных асобнымi радкамi.
-----------------------------------------------------------
Форма № 1 - охрана природы утратила силу постановлением
Министерства статистики и анализа от 26 августа 2002 г. №
94 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/8632 от
11.10.2002 г.)
----------------------------------------------------------¬
¦ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СТАТИСТИЧЕСКАЯ ОТЧЕТНОСТЬ ¦
¦ Конфиденциальность гарантируется получателем информации ¦
L----------------------------------------------------------
----------------------------------------------------------¬
¦ ОТЧЕТ ¦
¦ о государственном контроле за охраной окружающей среды ¦
¦ за _________ год ¦
L----------------------------------------------------------
Форма 1-охрана природы
УТВЕРЖДЕНО
Приказ Министерства
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8
|