Стр. 10
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------+-----------+----------+--------------+--------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Загад Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
10.08.1999 N 184
Iнструкцыя аб парадку складання "Справаздачы аб астатках,
паступленнi i расходзе сыравiны i матэрыялаў" па форме 3-сн
I. Агульныя ўказаннi
1. Справаздачу па форме 3-сн аб астатках, паступленнi i
расходзе сыравiны i матэрыялаў за паўгоддзе i год складаюць усе
прамысловыя (уключаючы прадпрыемствы будаўнiчай iндустрыi i
спецыялiзаваныя прадпрыемствы па рамонту ўсiх вiдаў машын i
абсталявання), будаўнiчыя, транспартныя, камунальныя,
сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, арганiзацыi, рамонтна-будаўнiчыя
канторы, мiжгаспадарчыя будаўнiчыя арганiзацыi, а таксама iншыя
гаспадаркi, якiя расходуюць матэрыяльныя рэсурсы на ўсе патрэбы,
гэта значыць на вытворча-эксплуатацыйную дзейнасць, капiтальнае
будаўнiцтва, рамонтна-эксплуатацыйныя патрэбы i г.д., i
прадстаўляюць 17-га чысла пасля справаздачнага перыяду ў наступныя
адрасы:
- статыстычнаму органу па ўказанню абласнога (Мiнскага
гарадскога) упраўлення статыстыкi;
- сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.
Калгасы, саўгасы i iншыя сельскагаспадарчыя арганiзацыi
складаюць справаздачу па форме 3-сн толькi за год.
Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прыведзена ў iнструкцыi,
выкарыстоўваецца толькi для запаўнення гэтай справаздачы.
Базы (склады) кантор забеспячэння мiнiстэрстваў, ведамстваў i
iншых арганiзацый, якiя знаходзяцца на самастойным балансе i не
ўваходзяць у склад вытворчага аб'яднання, трэста, канцэрна,
запаўняюць у справаздачы па форме 3-сн паказчыкi, якiя
характарызуюць паступленне i водпуск матэрыялаў прадпрыемствам
(арганiзацыям) як свайго мiнiстэрства (ведамства), так i
прадпрыемствам (арганiзацыям) iншых мiнiстэрстваў (ведамстваў),
астаткi на пачатак i канец справаздачнага перыяду.
Базы i склады, якiя ўваходзяць у склад аб'яднання, трэста,
канцэрна, справаздачу па форме 3-сн асобна не складаюць, паколькi
наяўныя ў iх матэрыялы ўключаюцца ў зводную справаздачу аб'яднання.
Калi ў справаздачным перыядзе былi выкарыстаны матэрыялы на
ўласныя патрэбы базы (склада), напрыклад на рамонт, то належыць
запаўняць адпаведныя графы 4, 5 i 9 аб расходзе сыравiны i
матэрыялаў.
Базы i склады аптовых тэрытарыяльных органаў канцэрна
"Белрэсурсы" справаздачу па форме 3-сн не складаюць.
Справаздачу па форме 3-сн складаюць пералiчаныя вышэй
прадпрыемствы i арганiзацыi ўсiх форм уласнасцi.
У адраснай частцы запiсваецца дакладная (поўная) назва, адрас i
форма ўласнасцi прадпрыемства (арганiзацыi), якое складае
справаздачу, назва вышэйстаячай арганiзацыi, органа кiравання.
Запаўняецца таксама i кодавая частка справаздачы. У графе 4 кодавай
часткi ўказваецца код галiны народнай гаспадаркi, да якой адносiцца
прадукцыя (работа), якая выпускаецца прадпрыемствам. Калi
прадпрыемства вырабляе прадукцыю (работу) некалькi галiн, то
прыналежнасць да галiны вызначаецца па пераважнай прыкмеце, гэта
значыць па прадукцыi (рабоце), аб'ём вытворчасцi якой найбольшы.
2. Парадак прадстаўлення справаздачы.
Справаздачы па вытворчых адзiнках (фiлiялах), якiя не
знаходзяцца на самастойным балансе, прадстаўляюцца аб'яднаннем
(галоўным прадпрыемствам) цi самiмi вытворчымi адзiнкамi ў
адпаведнасцi з парадкам, устаноўленым аб'яднаннем па месцу
знаходжання вытворчай адзiнкi (фiлiяла):
- статыстычнаму органу па ўказанню абласнога (Мiнскага
гарадскога) упраўлення статыстыкi;
- сваёй вышэйстаячай арганiзацыi.
II. Парадак запаўнення паказчыкаў справаздачы па форме 3-сн
Справаздачу па форме 3-сн складаюць прадпрыемствы i
арганiзацыi, якiя расходуюць матэрыяльныя рэсурсы на ўсе патрэбы,
гэта значыць на вытворча-эксплуатацыйную дзейнасць, капiтальнае
будаўнiцтва, рамонтна-эксплуатацыйныя патрэбы i г.д.
Складаюць яе на аснове прыходна-расходных дакументаў, а таксама
матэрыяльных справаздач начальнiкаў будаўнiчых участкаў (прарабаў)
аб расходзе асноўных матэрыялаў у будаўнiцтве ў супастаўленнi з
вытворчымi нормамi, вывераных бухгалтэрыяй. У мэтах атрымання
дакладных даных аб астатках, расходзе i паступленнi сыравiны i
матэрыялаў за справаздачны перыяд кiраўнiкi, галоўныя бухгалтары i
начальнiкi аддзелаў забеспячэння прадпрыемства абязаны забяспечыць
належную прыёмку, захаванне i водпуск усiх вiдаў сыравiны i
матэрыялаў, а таксама належную арганiзацыю i своечасовае вядзенне iх
улiку.
У справаздачы ўлiчваецца рух сыравiны i матэрыялаў, якiя не
былi ў выкарыстаннi (новыя).
Пракат чорных металаў, трубы стальныя i iншыя матэрыялы, быўшыя
ў часовым выкарыстаннi ў вытворчасцi цi на будаўнiцтве (напрыклад,
для стэлажоў, часовых збудаванняў, насцiлаў i г.д.), не падвергнутыя
пры гэтым якой-небудзь апрацоўцы i якiя значацца на ўлiку як
матэрыялы, павiнны быць паказаны ў астатках адпаведнага вiду
матэрыялаў, не быўшых у выкарыстаннi. Матэрыялы, якiя значацца на
ўлiку як iнвентар, у справаздачу па форме 3-сн не ўключаюцца.
У справаздачы ўлiчваюцца ўсе вiды кандыцыйных i некандыцыйных
матэрыялаў, пры гэтым па кожнаму вiду кандыцыйныя i некандыцыйныя
матэрыялы паказваюцца разам (адным радком).
Да некандыцыйных матэрыялаў адносяцца матэрыялы i вырабы, якiя
не адпавядаюць стандартам цi тэхнiчным умовам. Некандыцыйнасць
вызначаецца па рахунку пастаўшчыкоў цi сертыфiкатах, у якiх указана
аб некандыцыйнасцi.
У выпадку пастаўкi арганiзацыям няякасных (некандыцыйных)
матэрыялаў ад пастаўшчыкоў неабходна аформiць акт аб прыёмцы
матэрыялаў з накiраваннем пастаўшчыку прэтэнзiйнага пiсьма. У
адваротным выпадку матэрыяльную адказнасць за сапсаванне
матэрыяльных каштоўнасцей нясе арганiзацыя, атрымаўшая i аплацiўшая
гэтыя матэрыялы, i гэтыя матэрыялы павiнны быць уключаны ў
справаздачу.
У справаздачу таксама ўключаюцца ўсе нелiквiдныя матэрыялы, у
тым лiку прынятыя па актах iншымi арганiзацыямi, але не аплачаныя
iмi.
Матэрыялы, паступiўшыя на прадпрыемства (арганiзацыю) па
транзiтных заказах у зборных вагонах i аплачаныя iм, павiнны
ўключацца ў справаздачу гэтым прадпрыемствам (арганiзацыяй).
Матэрыялы, якiя знаходзяцца на адказным захаваннi ў
прадпрыемства, а таксама давальнiцкiя матэрыялы, прынятыя на
перапрацоўку, але не аплачаныя i ўлiчваемыя на забалансавых
рахунках, у справаздачы не ўлiчваюцца. Гэтыя матэрыялы паказваюцца ў
справаздачы прадпрыемства, на балансе якога яны лiчацца.
Давальнiцкiя матэрыялы, паступiўшыя для перапрацоўкi i
аплачаныя прадпрыемствам, якое складае справаздачу, улiчваюцца гэтым
прадпрыемствам як свае матэрыялы i ўключаюцца iм у справаздачу.
У справаздачу павiнны быць таксама ўключаны ўсе матэрыялы,
паступiўшыя ад пастаўшчыка без дакументаў аб iх якасцi.
Немаркiраваная сталь, якая маецца на прадпрыемстве, абавязкова
павiнна быць улiчана. Пытанне аб аднясеннi такой сталi да адпаведнай
наменклатуры павiнна быць вырашана на аснове яе аналiзу i
выпрабавання.
Адходы ад раскрою шкла павiнны быць паказаны ў справаздачы па
форме 3-сн па радку "Шкло палiраванае" ў графе "на
будаўнiча-мантажныя работы, выкананыя ўласнымi сiламi", калi
будаўнiчыя арганiзацыi расходуюць шкло непасрэдна на будаўнiчай
пляцоўцы, i ў графе "на выраб будаўнiчых канструкцый i дэталей" -
калi прадпрыемствы будаўнiчай iндустрыi расходуюць шкло пры вырабе
аконных i дзвярных блокаў.
Прадпрыемствы, якiя атрымлiваюць металапракат з мiнусавым
допускам, павiнны паказаць яго расход па фактычнай вазе.
Будаўнiчыя арганiзацыi ўключаюць у справаздачу даныя аб
астатках, паступленнi i расходзе матэрыялаў па ўсiх аб'ектах
будаўнiцтва.
Па кожнаму вiду матэрыялаў абавязкова трэба прытрымлiвацца
адзiнак вымярэння, якiя ўказаны ў графе "В", а таксама кодаў iх па
ОКЕИ, указаных у графе "Д". Змяняць указаныя ў бланках адзiнкi
вымярэння забараняецца, бо ўсялякае адступленне ад iх вядзе да
скажэння справаздачных даных.
Па матэрыялах, якiя ўлiчваюцца ў тысячах рублёў, тонах,
тысячах штук, тысячах метраў, кiламетрах, справаздачныя даныя
паказваюцца з адным дзесятковым знакам, па матэрыялах, якiя
ўлiчваюцца ў кiлаграмах, штуках, пагонных, кубiчных i квадратных
метрах, - у цэлых лiчбах.
-----------------------------------------------------------
Абзац восемнадцатый раздела II - с изменениями, внесенными
приказом Министерства статистики и анализа от 10 декабря
1999 г. N 270 (зарегистрирован в Национальном реестре -
N 8/2060 от 20.12.99 г.)
Па матэрыялах, якiя ўлiчваюцца ў мiльёнах рублёў, тонах,
тысячах штук, тысячах метраў, кiламетрах, справаздачныя
даныя паказваюцца з адным дзесятковым знакам, па
матэрыялах, якiя ўлiчваюцца ў кiлаграмах, штуках, пагонных,
кубiчных i квадратных метрах, - у цэлых лiчбах.
-----------------------------------------------------------
У графе "Г" для кожнага вiду матэрыялаў i вырабаў указваецца
адпаведны яму код па ОКП.
Пры складаннi справаздачы патрэбна кiравацца наступным.
У радок "Чорныя металы - усяго" (код 090001) уваходзяць у
асноўным наступныя вiды сыравiны i матэрыялаў:
- пракат чорных металаў, у тым лiку гатовы, загатоўка для
перакату на iншых заводах;
- трубы стальныя i чыгунныя;
- металiчныя вырабы;
- вырабы далейшага перадзелу;
- лiццё стальное i чыгуннае;
- пакоўкi са слiткаў.
У радку "гатовы пракат чорных металаў (уключаючы загатоўку на
экспарт)" (код 090000) запiсваецца агульная колькасць усiх вiдаў
пракату.
Па радку 0030 "трубы стальныя - усяго" (код 130000) паказваецца
колькасць усiх вiдаў стальных труб з вылучэннем з iх асобных вiдаў
труб па радках 0031 и 0033. Пры гэтым радок 0030 "трубы стальныя -
усяго" можа быць большы цi роўны суме радкоў 0031 i 0033.
У радках "Сода каўстычная 100%" (код 213200) i "Сода
кальцынiраваная 100%" (код 213110) даныя паказваюцца ў пералiку на
100%-ю колькасць асноўнага рэчыва. Пералiк праводзiцца наступным
чынам.
Напрыклад, калi на 1 студзеня на прадпрыемстве мелася 1000 т
соды каўстычнай 80%-й (па сертыфiкату), то ў пералiку на 100%-ю
колькасць асноўнага рэчыва астатак складзе:
1000х80
_________=800 т.
100
У радку "Драўнiна дзелавая" (код 531000) паказваецца агульная
колькасць лесаматэрыялаў круглых, драўнiны дзелавой для
тэхналагiчных патрэб i шчапы тэхналагiчнай. Не адлюстроўваецца ў
гэтым радку драўнiна, выкарыстаная ў якасцi палiва.
У радку "У тым лiку лесаматэрыялы круглыя" (код 530110)
паказваюцца лесаматэрыялы для вытворчасцi пiламатэрыялаў i загатовак
(пiловачнiк), цэлюлозы i драўнянай масы (балансы, уключаючы колатыя
i караткамерныя, вырабленыя з дроў для ацяплення, i балансы 4-га
гатунку), для падзелу на руднiчную стойку i руднiчная стойка, для
вытворчасцi шпал i пераводных брусоў, для лiнiй сувязi i
электраперадач, для будаўнiцтва дапаможных i часовых збудаванняў
рознага прызначэння (будаўнiчы лес i паўтаварнiк), сыравiна
драўляная для хiмiчнай перапрацоўкi (уксусная сыравiна), а таксама
iншыя круглыя лесаматэрыялы.
Хлысты таварныя, якiя расходуюцца на будаўнiцтва лежневых
дарог, па радку "У тым лiку лесаматэрыялы круглыя" не павiнны
адлюстроўвацца.
У радку "Пiламатэрыялы" (код 533000) паказваюцца ўсе вiды
пiламатэрыялаў, атрыманых як з боку, так i ад распiлоўкi
лесаматэрыялаў круглых.
Чарнавыя мэблевыя загатоўкi, сталярныя вырабы, чарнавыя
загатоўкi для домабудавання прадпрыемствамi, якiя iх атрымлiваюць, у
пiламатэрыялы не пералiчваюцца i ў справаздачу па радку
"Пiламатэрыялы" не ўключаюцца.
Перавалачныя лесабазы ў справаздачы паказваюць тыя лясныя
матэрыялы, якiя засталiся ад расходаў на вытворчасць i на ўласныя
патрэбы (на лесапiлаванне, шпалапiлаванне, домабудаванне, выпрацоўку
тарнай дошчачкi, падзел на руднiчную стойку,
рамонтна-эксплуатацыйныя патрэбы, будаўнiцтва i iншыя мэты).
Будаўнiчыя арганiзацыi, дрэваапрацоўчыя камбiнаты, падсобныя
прамысловыя прадпрыемствы, якiя знаходзяцца на балансе будаўнiчых
арганiзацый i вырабляюць драўляныя канструкцыi i дэталi, паказваюць
у гэтым радку расход пiламатэрыялаў у графе 8 "на выраб будаўнiчых
канструкцый i дэталей", а будаўнiчыя арганiзацыi, якiя расходуюць
пiламатэрыялы непасрэдна на будаўнiча-мантажныя работы,
адлюстроўваюць iх расход у графе 7 "на будаўнiча-мантажныя работы,
выкананыя ўласнымi сiламi".
У радках "Плiты драўнянастружкавыя (без колькасцi ў сталярных
вырабах)" (код 553400) i "Плiты драўнянавалакнiстыя цвёрдыя,
уключаючы паўцвёрдыя i звышцвёрдыя (без колькасцi ў сталярных
вырабах)" (код 553602) даныя прыводзяцца ў справаздачы ў пералiку ва
ўмоўныя кубiчныя i квадратныя метры па каэфiцыенту, прыведзеным у
дадатку 1 да iнструкцыi.
У радках "Плiты драўнянастружкавыя" i "Плiты
драўнянавалакнiстыя" прадпрыемствы будаўнiчай iндустрыi паказваюць
расход указаных плiт на выраб драўляных канструкцый i дэталей (графа
8), а будаўнiчыя арганiзацыi i АКБ (аддзелы капiтальнага
будаўнiцтва) - на будаўнiча-мантажныя работы па графе 7 i на iншыя
патрэбы - у адпаведных графах справаздачы.
У радку "Фанера клееная" (код 551000) улiчваецца фанера клееная
ўсiх вiдаў, уключаючы фанеру бакелiзаваную.
Пры гэтым прадпрыемствы будаўнiчай iндустрыi паказваюць у гэтым
радку расход фанеры клеенай на выпрацоўку сталярных вырабаў у графе
8, а будаўнiчыя арганiзацыi, якiя расходуюць фанеру непасрэдна на
будаўнiча-мантажныя работы, запiсваюць расход у графе 7.
У радку "Цэмент" (код 573000) паказваюцца ўсе вiды цэменту,
уключаючы спецыяльны.
Гiпсашламавы, белiташламавы цэмент, выкарыстаны пры вытворчасцi
драўнянавалакнiстых плiт, i фiбралiт па радку "Цэмент" не
адлюстроўваюцца.
Прадпрыемствы будаўнiчай iндустрыi адлюстроўваюць расход
цэменту ў гэтым радку ў графе 8 "на выраб будаўнiчых канструкцый i
дэталей", а будаўнiчыя арганiзацыi i АКБ паказваюць расход на
будаўнiча-мантажныя работы ў графе 7 толькi ў тым выпадку, калi
цэмент расходаваўся непасрэдна на будаўнiчай пляцоўцы (на выраб
бетону для маналiтных бетонных i жалезабетонных канструкцый, на
падрыхтоўку раствору, на зацiрку сцен i г.д.).
Прадпрыемствы, якiя вырабляюць азбестацэментныя лiсты (шыфер) i
азбестацэментныя трубы, паказваюць расход цэменту на выраб прадукцыi
ў графе 6.
У радку "Лiсты азбестацэментныя (шыфер)" (код 578100)
паказваюцца ва ўмоўных плiтках. Пад умоўнай плiткай разумеецца
плiтка аб'ёмам 700 куб.см з сярэдняй аб'ёмнай масай 1,62 г/куб.см,
масай 1134 грама па сухому рэчыву. Адзiн лiст 8-хвалявога шыферу
размерам 1,75 м на 1,13 м таўшчынёй 5,8 мм роўны 20,3 умоўных
плiтак, 7-хвалявога шыферу размерам 1,75 м на 0,98 м таўшчынёй 5,8
мм - 18 умоўным плiткам. Не ўлiчваюцца ў гэтым радку маламерныя
лiсты.
У радку "Шкло палiраванае" (код 591000) улiчваецца лiставое
тэрмiчна палiраванае шкло, уключаючы палiраванае лiставое шкло,
прызначанае для вырабу люстэркаў, мэблi i шклення збудаванняў i
сродкаў транспарту.
У радку "Цэгла будаўнiчая (i камянi)" (код 574120) паказваюцца
цэгла i камянi суцэльныя i пустацелыя: керамiчныя, сiлiкатныя i
шлакавыя, уключаючы лiцавыя (керамiчныя i сiлiкатныя) i таксама
сценавыя керамiчныя i сiлiкатныя блокi i панэлi, збiраемыя з цэглы
(у пералiку на цэглу). Пры гэтым цэгла, зрасходаваная на вытворчасць
блокаў i панэлей, улiчваецца ў колькасцi зрасходаванай на блокi i
панэлi цэглы, а не ў колькасцi атрыманай ад пералiку блокаў ва
ўмоўную цэглу.
1 умоўная цэгла сценавых матэрыялаў = умоўнай цэгле размерам
250х120х65 мм=1950 куб.см. Каэфiцыент пералiку керамiчных i
сiлiкатных камянёў ва ўмоўную цэглу (К) вызначаецца па формуле
К=V:1950,
дзе V - аб'ём каменя брута, куб.см.
Пералiк розных сценавых блокаў ва ўмоўную цэглу выконваецца па
наступных нормах:
1 куб.м сценавых блокаў:
- з плотнага бетону i прыроднага каменя = 500 штукам умоўнай
цэглы;
- з лёгкiх бетонаў i порыстага прыроднага каменя = 750 штукам
умоўнай цэглы;
- з ячэiстага бетону = 1000 штукам умоўнай цэглы.
Не ўлiчваецца ў гэтым радку саманная цэгла, цэгла-сырэц, iншыя
заменнiкi цэглы, таксама цэгла, атрыманая ад разбору будынкаў, i
пячная цэгла.
У радку "Падшыпнiкi качэння (без веласiпедных)" (код 460100)
паказваюцца падшыпнiкi: ролiкавыя, сферычныя, асаблiва буйныя
(дыяметрам звыш 500 мм), ролiкавыя чыгуначныя, прыборныя, з
кароткiмi цылiндрычнымi ролiкамi, канiчныя i шарыкападшыпнiкавыя
закрытага тыпу, з гумавымi ўшчыльнiкамi i кансiстэнтнай змазкай. Не
ўлiчваюцца ў гэтым радку веласiпедныя падшыпнiкi i падшыпнiкi
рэстаўрыраваныя i быўшыя ў скарыстаннi.
У графах 1, 2, 13, 14 "Астатак на пачатак i канец
справаздачнага перыяду" паказваюцца ў тысячах рублёў i ў
натуральным выражэннi наяўнасць сыравiны i матэрыялаў на ўсiх
заводскiх, цэхавых i прамежкавых складах i кладоўках, астаткi ў
цэхах, на будаўнiчых пляцоўках, у падсобных прадпрыемстваў i
вытворчасцей i ў iншых месцах захавання (акрамя дзяржрэзерву)
справаздачнай арганiзацыi (прадпрыемства), уключаючы спiсаныя са
склада, але не пушчаныя ў справу астаткi нелiквiдных матэрыялаў i
вырабаў, астаткi матэрыялаў i вырабаў, атрыманых ад заказчыкаў
(давальнiцкiя матэрыялы аплачаныя).
-----------------------------------------------------------
Абзац пятьдесят девятый раздела II - с изменениями,
внесенными приказом Министерства статистики и анализа от
10 декабря 1999 г. N 270 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/2060 от 20.12.99 г.)
У графах 1, 2, 13, 14 "Астатак на пачатак i канец
справаздачнага перыяду" паказваюцца ў мiльёнах рублёў i ў
натуральным выражэннi наяўнасць сыравiны i матэрыялаў на
ўсiх заводскiх, цэхавых i прамежкавых складах i кладоўках,
астаткi ў цэхах, на будаўнiчых пляцоўках, у падсобных
прадпрыемстваў i вытворчасцей i ў iншых месцах захавання
(акрамя дзяржрэзерву) справаздачнай арганiзацыi
(прадпрыемства), уключаючы спiсаныя са склада, але не
пушчаныя ў справу астаткi нелiквiдных матэрыялаў i вырабаў,
астаткi матэрыялаў i вырабаў, атрыманых ад заказчыкаў
(давальнiцкiя матэрыялы аплачаныя).
-----------------------------------------------------------
Колькасць матэрыялаў, якiя адпушчаны цэхам на вытворчасць або
знаходзяцца на будаўнiчых пляцоўках, але фактычна не зрасходаваны,
павiнна быць вызначана на аснове ўлiку ў натуры па стану на 1-е
чысло кожнага месяца ў адпаведнасцi з бухгалтарскiм улiкам.
Колькасць матэрыялаў, якiя знаходзяцца ў цэхах, павiнна быць
устаноўлена шляхам узважвання, абмеру цi пералiку ў натуры.
Выключэнне можа быць дапушчана толькi ў адносiнах да матэрыялаў,
якiя захоўваюцца ў непашкоджанай упакоўцы (пачкi лiставога металу,
бухты i катушкi кабельных вырабаў i г.д., якiя маюць ярлык з
указаннем колькасцi), а таксама ў адносiнах да буйнагабарытнага
металу (бэлек, швелераў, рэек), суцэльнае ўзважванне якога можа быць
заменена падлiкам колькасцi адзiнак аднолькавага профiлю i памеру i
памнажэннем на вагу 1 адзiнкi, вызначанай як сярэднеарыфметычнае ад
узважвання некалькiх (не менш як 5) адзiнак.
Не ўлiчваюцца ў справаздачы па форме 3-сн астаткi гатовай
таварнай прадукцыi ў прамысловых прадпрыемстваў, прызначаных для
пастаўкi спажыўцу, за выключэннем той часткi гатовай прадукцыi, якая
прызначана для ўласнага выкарыстання i аформлена нарадамi на
перадачу для ўласных вытворчых, рамонтных i эксплуатацыйных патрэб.
Астаткi гэтай часткi гатовай прадукцыi павiнны быць адлюстраваны ў
справаздачы па форме 3-сн.
У графе 3 "Паступiла з пачатку года - усяго, у натуральным
выражэннi" паказваецца ўся колькасць сыравiны i матэрыялаў,
атрыманых прадпрыемствам (арганiзацыяй) за справаздачны перыяд,
незалежна ад крынiцы паступлення.
У графах 4 i 5 паказваецца ў тысячах рублёў i ў натуральным
выражэннi ўвесь фактычны расход матэрыялаў за справаздачны перыяд па
асноўнаму i дапаможнаму вырабу i камплектаванню прадукцыi, на
будаўнiча-мантажныя работы: выраб будаўнiчых канструкцый, усе вiды
рамонту, капiтальнае будаўнiцтва, выкананае ўласнымi сiламi,
вытворчасць спажывецкiх тавараў, паслугi насельнiцтву, на ўсе iншыя
эксплуатацыйныя i гаспадарчыя патрэбы прадпрыемства (арганiзацыi).
Акрамя таго, у гэтай графе адлюстроўваецца водпуск (продаж)
будаўнiчых матэрыялаў па калектыўных дагаворах рабочым i служачым
арганiзацыi, якая складае справаздачу. У гэтай жа графе
адлюстроўваюцца страты i нястачы матэрыялаў, якiя значацца на
балансе прадпрыемства, з прычыны аварыi, стыхiйнага няшчасця,
крадзяжу i iнш. Пры гэтым трэба мець на ўвазе: спiсанне павiнна быць
аформлена актам, якi зацверджаны камiсiяй, у склад якой уваходзяць
матэрыяльна-адказныя асобы i прадстаўнiкi бухгалтэрыi, i зацверджаны
кiраўнiком вышэйстаячай арганiзацыi.
-----------------------------------------------------------
Абзац шестьдесят четвертый раздела II - с изменениями,
внесенными приказом Министерства статистики и анализа от
10 декабря 1999 г. N 270 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/2060 от 20.12.99 г.)
У графах 4 i 5 паказваецца ў мiльёнах рублёў i ў
натуральным выражэннi ўвесь фактычны расход матэрыялаў за
справаздачны перыяд па асноўнаму i дапаможнаму вырабу i
камплектаванню прадукцыi, на будаўнiча-мантажныя работы:
выраб будаўнiчых канструкцый, усе вiды рамонту, капiтальнае
будаўнiцтва, выкананае ўласнымi сiламi, вытворчасць
спажывецкiх тавараў, паслугi насельнiцтву, на ўсе iншыя
эксплуатацыйныя i гаспадарчыя патрэбы прадпрыемства
(арганiзацыi). Акрамя таго, у гэтай графе адлюстроўваецца
водпуск (продаж) будаўнiчых матэрыялаў па калектыўных
дагаворах рабочым i служачым арганiзацыi, якая складае
справаздачу. У гэтай жа графе адлюстроўваюцца страты i
нястачы матэрыялаў, якiя значацца на балансе прадпрыемства,
з прычыны аварыi, стыхiйнага няшчасця, крадзяжу i iнш. Пры
гэтым трэба мець на ўвазе: спiсанне павiнна быць аформлена
актам, якi зацверджаны камiсiяй, у склад якой уваходзяць
матэрыяльна-адказныя асобы i прадстаўнiкi бухгалтэрыi, i
зацверджаны кiраўнiком вышэйстаячай арганiзацыi.
-----------------------------------------------------------
У графе 6 "Зрасходавана на вытворчасць i камплектаванне
прадукцыi" паказваецца колькасць дадзенага вiду сыравiны i
матэрыялаў па асноўнай i дапаможнай вытворчасцi, фактычна
зрасходаваная на выраб усiх вiдаў прадукцыi, уключаючы работы,
выкананыя па заказах з боку, на выраб вопытна-эксперыментальных
узораў прадукцыi, на работу па рацыяналiзацыi i вынаходнiцтву, па
асваенню новай тэхнiкi i навукова-даследчых работ, а таксама на
выраб нестандартнага абсталявання для капiтальнага будаўнiцтва, на
выраб iнструментаў, запасных частак i iншых вiдаў прадукцыi.
Не паказваюцца ў лiку зрасходаваных матэрыялы, фактычна
перададзеныя iншаму прадпрыемству для выканання заказу
прадпрыемства, якое складае справаздачу.
У графу 6 уключаецца таксама расход матэрыялаў на ўпакоўку
гатовай прадукцыi (уключаючы прадукцыю, якая пастаўляецца на
экспарт), калi гэты расход прадугледжаны тэхнiчнымi ўмовамi на
пастаўку i ўлiчаны ў адпускной цане прадукцыi.
Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што расход матэрыялаў на
вытворчасць спажывецкiх тавараў i паслугi насельнiцтву ў графу 6 не
ўключаюцца.
У графе 7 "Зрасходавана на будаўнiча-мантажныя работы,
выкананыя ўласнымi сiламi" запiсваецца расход матэрыялаў i вырабаў
на будаўнiчыя i мантажныя работы, выкананыя арганiзацыяй уласнымi
сiламi па дагаворах, а таксама гаспадарчым спосабам па ўсiх
раздзелах генеральнай сметы, уключаючы расход на незавершаную
будаўнiчую вытворчасць i расход матэрыялаў на ажыццяўленне
мерапрыемстваў па аўтаматызацыi i механiзацыi вытворчых працэсаў,
якiя выкананы за кошт капiтальных укладанняў, гэта значыць у гэтай
графе павiнна быць адлюстравана ўся колькасць матэрыялаў, вырабаў,
канструкцый i дэталей, фактычна зрасходаваных на ўвесь аб'ём
будаўнiча-мантажных работ, выкананых уласнымi сiламi i спiсаных як
непасрэдна на выраб будаўнiчых i мантажных работ, так i на работы,
якiя выконваюцца за кошт накладных расходаў (часовыя нетытульныя
пабудовы, мерапрыемствы па тэхнiке бяспекi, змяшчэнне вытворчага
абсталявання, расходы па выпрабаванню матэрыялаў, расходы па
ўтрыманню будаўнiчых пляцовак, расходы, звязаныя з зiмнiм
падаражэннем, расходы на бягучы рамонт, на ўтрыманне вытворчага i
жыллёвага фонду, якiя знаходзяцца на балансе арганiзацыi, складаючай
справаздачу).
У графе 8 "Зрасходавана на выраб будаўнiчых канструкцый i
дэталей" прыводзiцца расход матэрыялаў i вырабаў прадпрыемствамi
будаўнiчай iндустрыi, якiя знаходзяцца на самастойным балансе, i
падсобнымi прамысловымi прадпрыемствамi, якiя знаходзяцца на балансе
будаўнiча-мантажнай арганiзацыi, якая вырабляе будаўнiчыя
канструкцыi i дэталi, i якiя складаюць справаздачу. Пры гэтым трэба
мець на ўвазе, што ў гэтай графе паказваецца расход матэрыялаў i
вырабаў на вытворчасць будаўнiчых канструкцый i дэталей, уключаючы
расход матэрыялаў на забракаваныя вырабы.
У графе 9 "Зрасходавана на рамонтна-эксплуатацыйныя патрэбы i
капiтальны рамонт" прыводзяць колькасць матэрыялаў, зрасходаваных
на:
- бягучы i капiтальны рамонт машын, абсталявання, транспартных
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12 |
Стр.13
|