Стр. 1
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5
ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 красавiка 1997 г. N 72
Пратакол N 7/5
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ САВЕЦЕ ПА АБАРОНЕ ДЫСЕРТАЦЫЙ
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Высшей аттестационной комиссии
Республики Беларусь от 15 марта 2005 г. № 26
![Изменения и дополнения:
Постановление Государственного высшего аттестационного
комитета от 24 июня 1998 г. N 83 (зарегистрировано в
Национальном реестре -- N 8/1241 от 28.10.1999 г.);
Постановление Государственного высшего аттестационного
комитета от 28 октября 1998 г. N 124 (зарегистрировано в
Национальном реестре -- N 8/1248 от 28.10.1999 г.)]
Прэзiдыум пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб савеце па абароне
дысертацый.
Старшыня А.П.ДАСТАНКА
Галоўны вучоны сакратар В.М.СНАПКО
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова прэзiдыума
ВАК Беларусi
23.04.1997 N 72
ПАЛАЖЭННЕ
аб савеце па абароне дысертацый
1. Стварэнне i арганiзацыя работы саветаў
па абароне дысертацый
1.1. Саветы па абароне дысертацый у сiстэме атэстацыi навуковых
работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь ствараюцца з
мэтай правядзення абароны дысертацый на атрыманне вучоных ступеняў
кандыдата навук i доктара навук. Саветы па абароне дысертацый
разглядаюць таксама пытаннi пазбаўлення i аднаўлення вучоных
ступеняў, апеляцыi на рашэннi саветаў, iншыя пытаннi, якiя звязаны з
прысуджэннем вучоных ступеняў. У сваёй рабоце саветы кiруюцца
Палажэннем аб Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэце Рэспублiкi
Беларусь, Палажэннем аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi
вучоных званняў, гэтым Палажэннем i iншымi нарматыўнымi дакументамi
Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь
(ВАК Беларусi).
Саветы па абароне дысертацый нясуць адказнасць за якасць i
аб'ектыўнасць экспертызы дысертацый i абгрунтаванасць прымаемых
рашэнняў. Саветы абавязаны забяспечыць адзiнства патрабаванняў да
дысертацый i суiскальнiкаў вучоных ступеняў, высокi ўзровень якасцi
дысертацыйных работ.
1.2. Саветы па абароне дысертацый ствараюцца па адной або
некалькiх блiзкiх спецыяльнасцях адпаведнай галiны навукi тэрмiнам
на 5 гадоў пры вышэйшых навучальных установах (ВНУ) i ўстановах
павышэння квалiфiкацыi, навуковых i навукова-вытворчых арганiзацыях
рэспублiкi, якiя маюць значныя дасягненнi ў адпаведных галiнах
навукi i забяспечаны навуковымi работнiкамi вышэйшай квалiфiкацыi па
канкрэтных спецыяльнасцях i галiнах навукi. У асобных выпадках пры
належным абгрунтаваннi ў савеце могуць быць прадстаўлены смежныя
галiны навукi. ВАК Беларусi зацвярджае склад саветаў па абароне
дысертацый на падставе хадайнiцтваў кiраўнiкоў гэтых устаноў i
арганiзацый, узгодненых з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi,
Акадэмiяй аграрных навук, мiнiстэрствамi i iншымi рэспублiканскiмi
органамi дзяржаўнага кiравання (па падпарадкаванасцi).
У хадайнiцтве павiнна абгрунтоўвацца неабходнасць стварэння
савета, магчымасць i мэтазгоднасць яго работы ў гэтай арганiзацыi, а
таксама гарантавацца забеспячэнне неабходных умоў для работы савета
па абароне дысертацый. Да хадайнiцтва (форма 1.1) прыкладаюцца
звесткi пра членаў савета (формы 1.2а i 1.2б) i праект загада (форма
1.3).
1.3. Для правядзення абароны дысертацый на атрыманне вучонай
ступенi доктара навук ствараюцца доктарскiя саветы па абароне
дысертацый, якiя маюць права праводзiць i абарону дысертацый на
атрыманне вучонай ступенi кандыдата навук. Доктарскiя саветы пры
станоўчых вынiках абароны хадайнiчаюць перад ВАК Беларусi аб
прысуджэннi вучонай ступенi доктара навук i прысуджваюць вучоную
ступень кандыдата навук з наступным зацвярджэннем рашэння савета
прэзiдыумам ВАК Беларусi.
Для правядзення абароны дысертацый на атрыманне вучонай ступенi
кандыдата навук ствараюцца кандыдацкiя саветы па абароне дысертацый.
Кандыдацкiя саветы пры станоўчых вынiках абароны прысуджваюць
вучоную ступень кандыдата навук з наступным зацвярджэннем рашэння
савета прэзiдыумам ВАК Беларусi.
Вучоная ступень доктара навук прысуджваецца прэзiдыумам ВАК
Беларусi на падставе хадайнiцтва савета па абароне дысертацый i з
улiкам заключэння адпаведнага экспертнага савета ВАК Беларусi.
Вучоная ступень кандыдата навук прысуджваецца саветам па
абароне дысертацый, рашэнне якога з улiкам заключэння адпаведнага
экспертнага савета ВАК Беларусi зацвярджаецца ВАК Беларусi.
1.4. У склад доктарскага савета ўключаюцца дактары навук.
Рэктар ВНУ або дырэктар навуковай арганiзацыi, якi мае вучоную
ступень кандыдата навук, можа быць членам доктарскага савета па
абароне дысертацый. Вучоным сакратаром доктарскага савета можа быць
кандыдат навук.
У склад кандыдацкага савета ўключаюцца дактары i кандыдаты
навук.
1.5. Склад савета па абароне дысертацый павiнен адпавядаць
наступным патрабаванням:
у доктарскiм савеце павiнна быць не менш як чатыры дактары
навук па той спецыяльнасцi i ў той галiне навукi, па якiх савету
прадастаўлена права праводзiць абарону дысертацый; калi савету
прадастаўлена права правядзення абароны дысертацый па
спецыяльнасцях, якiя належаць да смежных галiн навукi, то па кожнай
спецыяльнасцi ў складзе савета павiнна быць не менш як па чатыры
дактары адпаведнай галiны навукi;
у кандыдацкiм савеце павiнна быць не менш як чатыры спецыялiсты
з вучонай ступенню па кожнай спецыяльнасцi i адпаведнай галiне
навукi, у тым лiку не менш як тры дактары навук;
у складзе савета па абароне дысертацый па кожнай спецыяльнасцi,
як правiла, павiнна быць не менш як два супрацоўнiкi арганiзацыi,
пры якой ствараецца савет, - дактары той галiны навукi, па якой
савету прадастаўлена права правядзення абароны дысертацый;
у складзе савета павiнны быць спецыялiсты з iншых арганiзацый,
як правiла, па кожнай спецыяльнасцi.
Доктар навук мае права прадстаўляць у адным савеце да трох
спецыяльнасцяў, а кандыдат навук - да дзвюх спецыяльнасцяў
адпаведнай галiны навукi, што павiнна быць пацверджана звесткамi пра
апублiкаваныя работы гэтых спецыялiстаў для кожнай спецыяльнасцi
адпаведнай галiны навукi (форма 1.2б). Колькасць членаў савета, якiя
забяспечваюць тры спецыяльнасцi, не павiнна перавышаць 30% агульнай
колькасцi членаў савета.
Для ўключэння спецыялiста ў склад савета неабходна яго згода.
Пры гэтым кожны спецыялiст можа быць у складзе саветаў па абароне
дысертацый па месцы асноўнай працы i створаных у iншых арганiзацыях,
але не больш як у трох саветах.
Склад савета, якi створаны для абароны дысертацый па адной
спецыяльнасцi адной галiны навукi, зацвярджаецца ў колькасцi не менш
як сем i не больш як дзевяць чалавек, па дзвюх спецыяльнасцях адной
галiны навукi цi па адной спецыяльнасцi дзвюх галiн навукi - не менш
як дзевяць i не больш як дванаццаць чалавек, па трох спецыяльнасцях
адной галiны навукi цi па адной спецыяльнасцi трох галiн навукi, або
па адной спецыяльнасцi адной галiны навукi i адной спецыяльнасцi
дзвюх галiн навукi - не менш як дванаццаць i не больш як пятнаццаць
чалавек.
-----------------------------------------------------------
Абзац 8 пункта 1.5 - в редакции постановления
Государственного высшего аттестационного комитета от 28
октября 1998 г. N 124 (зарегистрировано в Национальном
реестре -- N 8/1248 от 28.10.1999 г.)
Склад савета зацвярджаецца ў колькасцi не менш як
дзевяць i не больш як дваццаць адзiн чалавек.
__________________________________________________________
1.6. Старшынёй савета па абароне дысертацый назначаецца вядомы
вучоны, доктар навук. Ён павiнен быць супрацоўнiкам арганiзацыi, пры
якой ствараецца савет. Рэктар ВНУ або дырэктар навуковай
арганiзацыi, якi мае вучоную ступень кандыдата навук, можа быць
старшынёй кандыдацкага савета па абароне дысертацый.
Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый павiнен быць, як
правiла, супрацоўнiкам арганiзацыi, у якой ствараецца савет.
1.7. Змяненне персанальнага складу савета робiцца ВАК Беларусi
на падставе хадайнiцтваў кiраўнiкоў арганiзацый, пры якiх створаны
саветы, а таксама па iнiцыятыве ВАК Беларусi. Пры замене старшынi
савета па абароне дысертацый хадайнiцтва павiнна быць узгоднена з
адпаведным вышэйшым органам кiравання.
У хадайнiцтве абгрунтоўваецца неабходнасць намечаных змяненняў.
Да хадайнiцтва прыкладаюцца звесткi пра спецыялiстаў, якiя
ўключаюцца ў савет (формы 1.2а i 1.2б), i праект загада (форма 1.4).
Пры змяненнi пералiку спецыяльнасцяў або галiн навукi, па якiх
савету дадзена права праводзiць абарону дысертацый, незалежна ад
змянення яго складу дакументы на стварэнне савета пераафармляюцца
поўнасцю згодна з дзеючымi патрабаваннямi.
1.8. Для правядзення разавай абароны доктарскай (кандыдацкай)
дысертацыi, якая прадугледжана п.24 Палажэння аб прысуджэннi вучоных
ступеняў i прысваеннi вучоных званняў, у склад савета па кожнай
спецыяльнасцi або галiне навукi, якой няма ў савеце, павiнны быць
уключаны дадатковыя члены савета з правам голасу (дактары той галiны
навукi, па якой дысертацыя прадстаўлена да абароны).
Калi названыя дактары навук з'яўляюцца членамi iншых саветаў па
абароне дысертацый па той спецыяльнасцi i галiне навукi, па якой
праводзiцца абарона, савет пры прыняццi дысертацыi да абароны можа
самастойна пры iх згодзе адкрытым галасаваннем увесцi iх у свой
склад на адно пасяджэнне. У iншых выпадках старшыня савета загадзя
накiроўвае ў ВАК Беларусi хадайнiцтва аб павелiчэннi колькасцi
спецыяльнасцяў членам савета i (або) уключэннi ў склад савета
дадатковых членаў для правядзення разавай абароны дысертацыi,
неабходныя звесткi (формы 1.2а i 1.2б) i праект загада (форма 1.5).
Гэтыя звесткi падаюцца на тых членаў савета, якiм павялiчваецца
колькасць спецыяльнасцяў, i на тых спецыялiстаў, якiя дадаткова
ўводзяцца ў склад савета.
Для правядзення разавай абароны дысертацыi колькасць членаў
савета - дактароў навук па кожнай спецыяльнасцi i галiне навукi, да
якой належыць дысертацыя, павiнна быць не менш як тры пры абароне
доктарскай дысертацыi i не менш як два - кандыдацкай дысертацыi.
1.9. Савет па абароне дысертацый мае права звяртацца ў
арганiзацыi па матэрыялы, неабходныя для больш поўнага, усебаковага
i аб'ектыўнага разгляду дысертацыi i вынясення абгрунтаванага
рашэння.
Савет па абароне дысертацый павiнен ствараць належныя ўмовы для
абароны дысертацыi. Суiскальнiку забяспечваецца магчымасць
азнаёмiцца з матэрыяламi, якiя маюць дачыненне да яго дысертацыi, а
таксама атрымаць квалiфiкаваную дапамогу ад кiраўнiцтва савета па
ўсiх пытаннях, звязаных з абаронай дысертацыi.
1.10. На адным пасяджэннi савета можа быць арганiзавана адна
абарона дысертацыi або разгледжана адна дысертацыя, накiраваная ВАК
Беларусi ў савет для дадатковага заключэння. Колькасць пасяджэнняў
савета на працягу аднаго дня вызначаецца саветам.
1.11. Пасяджэнне савета па абароне дысертацый лiчыцца
правамоцным, калi ў яго рабоце прымаюць удзел не менш чым дзве трэцi
ад агульнай колькасцi яго членаў (уключаючы i дадатковых членаў,
уведзеных на разавую абарону), у тым лiку не менш як тры дактары
навук па кожнай спецыяльнасцi той галiны навукi, па якой
разглядаецца доктарская дысертацыя, i не менш як два дактары навук
па кожнай спецыяльнасцi той галiны навукi, па якой разглядаецца
кандыдацкая дысертацыя.
1.12. Пасяджэнне савета па абароне дысертацый праводзiцца пад
кiраўнiцтвам старшынi савета або намеснiка старшынi савета.
Старшыня (намеснiк старшынi) савета не можа кiраваць
пасяджэннем, на якiм разглядаецца дысертацыя суiскальнiка, навуковым
кiраўнiком або кансультантам якога ён з'яўляецца.
Калi старшыня савета i яго намеснiк не могуць выконваць
вызначаныя абавязкi, старшынствуючым на такiм пасяджэннi савета
назначаецца член савета, як правiла, супрацоўнiк арганiзацыi, пры
якой створаны савет. Яго назначэнне афармляецца рашэннем савета па
абароне дысертацый, якое прымаецца адкрытым галасаваннем.
Пры адсутнасцi вучонага сакратара савета па абароне дысертацый
або калi вучоны сакратар з'яўляецца навуковым кiраўнiком цi
кансультантам суiскальнiка, яго абавязкi можа выконваць iншы член
савета. Выконваючым абавязкi вучонага сакратара савета па абароне
дысертацый павiнен быць, як правiла, супрацоўнiк арганiзацыi, пры
якой створаны савет. Яго назначэнне афармляецца рашэннем савета па
абароне дысертацый, якое прымаецца адкрытым галасаваннем, пры гэтым
вызначаецца тэрмiн яго паўнамоцтваў.
Калi адначасова адсутнiчаюць або не могуць выконваць свае
абавязкi старшыня, намеснiк старшынi i вучоны сакратар, пасяджэнне
савета па абароне дысертацый не праводзiцца.
1.13. Рашэнне савета прымаецца тайным або адкрытым галасаваннем
у залежнасцi ад пытанняў, якiя разглядваюцца.
Па пытаннях аб прысуджэннi, пазбаўленнi i аднаўленнi вучоных
ступеняў праводзiцца тайнае галасаванне; пры гэтым для прыняцця
рашэння неабходна, каб за яго прагаласавалi не менш як дзве трэцi
членаў савета, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi.
Пры адкрытым i тайным галасаваннi па iншых пытаннях для
прыняцця рашэння дастаткова простай большасцi галасоў членаў савета,
якiя прысутнiчалi на пасяджэннi.
Пратакол тайнага галасавання зацвярджаецца саветам адкрытым
галасаваннем.
1.14. Пасяджэнне савета па абароне дысертацый афармляецца
пратаколам, якi складаецца адпаведна стэнаграфiчнаму або
магнiтафоннаму запiсу пасяджэння i падпiсваецца старшынёй
(старшынствуючым на пасяджэннi) i вучоным сакратаром савета
(выконваючым абавязкi вучонага сакратара). У пратаколе адзначаецца
час пачатку i заканчэння пасяджэння, прысутнасць членаў савета
(уключаючы дадатковых, для якiх паказваецца нумар i дата загада ВАК
Беларусi або шыфр савета i назва арганiзацыi, дзе названыя дактары
навук з'яўляюцца членамi савета па абароне дысертацый) з указаннем
iх вучоных ступеняў i шыфраў спецыяльнасцяў, прыводзяцца прозвiшчы
дактароў (кандыдатаў) навук са складу савета, якiя з'яўляюцца
спецыялiстамi па профiлю разглядаемай дысертацыi. Пратакол
пасяджэння савета павiнен адлюстроўваць ход яго работы, дыскусiю i
вынiкi галасавання. Па вынiках галасавання прымаецца пастанова
савета, якая ўключаецца ў пратакол пасяджэння савета.
Стэнаграфiчныя або магнiтафонныя запiсы пасяджэння савета па
абароне дысертацый захоўваюцца ў савеце на працягу аднаго года.
1.15. Кожны год (да 15 студзеня) савет па абароне дысертацый
падае ў ВАК Беларусi справаздачу аб рабоце за год (форма 1.6).
Дзейнасць саветаў, якiя сваечасова не прадставiлi ў ВАК Беларусi
справаздачу аб сваёй рабоце за год, можа быць прыпынена.
2. Папярэднi разгляд дысертацыi
2.1. Папярэднi разгляд дысертацыi ажыццяўляецца ў два этапы.
На першым этапе дысертацыя па прапанове навуковага
падраздзялення арганiзацыi, у якой яна выконвалася, абмяркоўваецца
на пасяджэннi кафедры, лабараторыi, вучонага або iншага савета ў
складзе дактароў i кандыдатаў навук, якi зацверджаны рэктарам
(дырэктарам) вышэйшай навучальнай (навуковай) установы; на
пасяджэнне могуць быць запрошаны спецыялiсты iншых падраздзяленняў.
Па вынiках абмеркавання складаецца заключэнне адпаведна п.21
Палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных
званняў.
Другi этап папярэдняга разгляду праводзiцца ў арганiзацыi, пры
якой створаны савет па абароне дысертацый, у якi дысертацыя
прадстаўляецца да абароны.
2.2. Пасля атрымання саветам па абароне дысертацый усiх
неабходных дакументаў па вызначаным пералiку (форма 2.1) старшыня
савета прымае дысертацыю для папярэдняга разгляду, назначае эксперта
з лiку членаў савета, спецыялiста па профiлю дысертацыi.
Па даручэннi старшынi савета па абароне дысертацый арганiзуецца
навуковае абмеркаванне дысертацыi на пасяджэннi вучонага
(навукова-тэхнiчнага) савета або на пасяджэннi навуковага
праблемнага савета (агульнага семiнара некалькiх падраздзяленняў або
спецыялiзаванага навуковага савета) ў складзе дактароў i кандыдатаў
навук па дадзенай або блiзкiх спецыяльнасцях арганiзацыi, пры якой
працуе савет па абароне дысертацый. На пасяджэнне могуць запрашацца
спецыялiсты з iншых арганiзацый. Эксперт рыхтуе праект пiсьмовага
заключэння гэтага навуковага органа i нясе адказнасць за яго
аб'ектыўнасць, абавязаны прысутнiчаць на пасяджэннi пры абмеркаваннi
дысертацыi.
2.3. Заключэнне афармляецца ў выглядзе выпiскi з пратакола
пасяджэння дадзенага навуковага органа. У выпiсцы даецца пералiк
спецыялiстаў па профiлю разглядаемай дысертацыi, якiя прымалi ўдзел
у абмеркаваннi, з указаннем iх вучоных ступеняў. У заключэннi
павiнны быць адлюстраваны:
- адпаведнасць тэмы дысертацыi профiлю савета па абароне
дысертацый;
- актуальнасць тэмы дысертацыi;
- верагоднасць вынiкаў праведзеных даследаванняў;
- ступень навiзны вынiкаў, iх навуковая, практычная i
эканамiчная значнасць;
- рэкамендацыi па выкарыстаннi вынiкаў дысертацыi;
- ацэнка паўнаты выкладу асноўных вынiкаў дысертацыi ў
апублiкаваных работах з вызначэннем агульнай колькасцi работ i
старонак, у тым лiку колькасцi манаграфiй, артыкулаў у часопiсах,
зборнiках, выданнях арганiзацый i ўстаноў, матэрыялах навуковых
канферэнцый, колькасцi тэзiсаў дакладаў, патэнтаў, аўтарскiх
пасведчанняў i iншых публiкацый; колькасцi навуковых работ без
сааўтараў;
- адпаведнасць рукапiсу аўтарэферата зместу работы, вынiкам i
асноўным палажэнням, якiя выносяцца на абарону;
- вывады з фармулёўкай, за што рэкамендуецца прысудзiць вучоную
ступень адпаведна п.13 або 14 Палажэння аб прысуджэннi вучоных
ступеняў i прысваеннi вучоных званняў або па якой прычыне гэта
рабiць немэтазгодна;
- прапанова аб прыняццi дысертацыi да абароны або яе адхiленнi
з указаннем прычын;
- пры станоўчым заключэннi аб магчымасцi абароны дысертацыi ў
дадзеным савеце - прапановы аб назначэннi афiцыйных апанентаў i
апанiруючай арганiзацыi, а пры неабходнасцi - аб увядзеннi ў склад
савета дадатковых членаў для правядзення разавай абароны.
Заключэнне падпiсваецца кiраўнiком (старшынствуючым на
пасяджэннi), вучоным сакратаром навуковага органа, на якiм
абмяркоўвалася дысертацыя, i экспертам - членам савета па абароне
дысертацый.
2.4. Тэрмiны папярэдняга разгляду дысертацыi ў арганiзацыi, у
якой працуе савет па абароне дысертацый, не павiнны перавышаць двух
месяцаў для кандыдацкай i трох месяцаў для доктарскай дысертацыi з
дня падачы суiскальнiкам усiх неабходных дакументаў (форма 2.1).
2.5. Па вынiках другога этапа папярэдняга разгляду дысертацыi
савет па абароне дысертацый адкрытым галасаваннем прымае дысертацыю
да абароны i назначае афiцыйных апанентаў, апанiруючую арганiзацыю,
у неабходных выпадках прымае рашэнне аб увядзеннi ў склад савета
дадатковых членаў згодна з п.1.8 гэтага Палажэння. Савет павiнен
атрымаць папярэднюю згоду прапанаваных апанентаў i спецыялiстаў,
якiя ўводзяцца ў склад савета. Савет даручае эксперту, назначанаму
згодна з п.2.2 гэтага Палажэння, падрыхтаваць праект заключэння
савета па абароне дысертацый, вызначае дадатковы пералiк
арганiзацый, у якiя будзе пасылацца аўтарэферат, дазваляе размножыць
аўтарэферат у вызначанай колькасцi экзэмпляраў i намячае дату
абароны. Дата абароны назначаецца з улiкам часу, патрэбнага для
перасылкi дысертацыi апанентам i апанiруючай арганiзацыi, месячнага
тэрмiну яе разгляду, падрыхтоўкi водгуку i забеспячэння магчымасцi
суiскальнiку за 5 дзён да абароны азнаёмiцца з паступiўшымi
водгукамi.
2.6. У праекце заключэння савета па абароне дысертацый павiнны
быць адзначаны:
- найбольш iстотныя навуковыя вынiкi, атрыманыя асабiста
суiскальнiкам, iх ступень навiзны;
- абгрунтаванасць i верагоднасць асноўных вынiкаў
даследаванняў;
- навуковая, практычная i эканамiчная значнасць вынiкаў
дысертацыi з вызначэннем рэкамендацый па iх выкарыстаннi;
- апублiкаванасць асноўных вынiкаў дысертацыi, якiя выносяцца
на абарону, у навуковых выданнях;
- адпаведнасць канкрэтнаму патрабаванню (указаць якому) п.13
або 14 Палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi
вучоных званняў з вызначэннем (фармулёўкай), на якой падставе i за
што прапануецца прысудзiць вучоную ступень доктара навук або
прымаецца рашэнне аб прысуджэннi вучонай ступенi кандыдата навук.
2.7. Афiцыйнымi апанентамi па дысертацыi назначаюцца вядомыя
вучоныя - спецыялiсты па профiлi дысертацыi, у тым лiку i тыя, што
працуюць за межамi Рэспублiкi Беларусь.
Па доктарскай дысертацыi назначаюцца тры афiцыйныя апаненты -
дактары навук, пры гэтым адзiн з iх павiнен быць членам савета, у
якiм праходзiць абарона дысертацыi.
Па кандыдацкай дысертацыi назначаюцца два афiцыйныя апаненты,
адзiн з якiх павiнен быць доктарам навук, а другi - доктарам навук
цi кандыдатам навук.
Толькi адзiн з апанентаў можа мець вучоную ступень не той
галiны навукi, па якой праводзiцца абарона дысертацыi.
Афiцыйныя апаненты павiнны быць супрацоўнiкамi розных
арганiзацый. Толькi адзiн з апанентаў можа быць членам савета па
абароне дысертацый, у якiм праводзiцца абарона.
2.8. Афiцыйным апанентам не можа быць:
- член прэзiдыума, супрацоўнiк апарату ВАК Беларусi;
- старшыня, намеснiк старшынi экспертнага савета ВАК Беларусi,
у якiм будзе разглядацца дысертацыя;
- старшыня, намеснiк старшынi, вучоны сакратар савета па
абароне дысертацый, у якiм праводзiцца абарона дысертацыi;
- навуковы кiраўнiк, навуковы кансультант суiскальнiка;
- асоба, сумесна з якой суiскальнiк апублiкаваў работы па тэме
дысертацыi;
- рэктар, прарэктар вышэйшай навучальнай установы, кiраўнiк
арганiзацыi, яго намеснiк, супрацоўнiк кафедры, лабараторыi,
аддзела, сектара, дзе выконвалася дысертацыя або працуе суiскальнiк
i навуковы кiраўнiк (кансультант) дысертанта.
2.9. Афiцыйны апанент на падставе вывучэння дысертацыi,
аўтарэферата i надрукаваных работ па тэме дысертацыi падрыхтоўвае i
прадстаўляе савету па абароне дысертацый пiсьмовы водгук, у якiм
устанаўлiваюцца:
- актуальнасць тэмы дысертацыi;
- ступень навiзны вынiкаў, навуковых палажэнняў, якiя выносяцца
на абарону дысертацыi;
- абгрунтаванасць i верагоднасць заключных вывадаў i
рэкамендацый, сфармуляваных у дысертацыi;
- навуковая, практычная i эканамiчная значнасць вынiкаў i
асноўных навуковых палажэнняў дысертацыi;
- паўната апублiкавання асноўных палажэнняў, вынiкаў
дысертацыi;
- адпаведнасць дысертацыi спецыяльнасцi i галiне навукi, па
якiх яна прадстаўлена да абароны;
- ацэнка афармлення работы;
- адпаведнасць навуковай квалiфiкацыi суiскальнiка вучонай
ступенi, на якую ён прэтэндуе.
У вывадах водгуку даецца фармулёўка, за што ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi п.13 або 14 Палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў
i прысваеннi вучоных званняў суiскальнiку можа быць прысуджана
вучоная ступень або па якой прычыне гэта рабiць немэтазгодна, а
таксама даецца заключэнне аб адпаведнасцi дысертацыi патрабаванням
вышэйназванага Палажэння.
2.10. Савет па абароне дысертацый назначае для рэцэнзавання
дысертацыi апанiруючую арганiзацыю ў Рэспублiцы Беларусь або за яе
межамi, вядомую сваiмi дасягненнямi ў адпаведнай галiне навукi. Па
дысертацыйнай рабоце прыкладнога напрамку апанiруючай арганiзацыяй
можа быць назначана вядучае ў сваёй галiне буйное прадпрыемства
(арганiзацыя, установа), якое мае навукова-тэхнiчныя падраздзяленнi,
у якiя ўваходзяць асобы з вучонымi ступенямi.
2.11. У пiсьмовым водгуку апанiруючай арганiзацыi вызначаюцца:
- актуальнасць тэмы дысертацыi;
- ступень навiзны вынiкаў, навуковых палажэнняў, якiя выносяцца
на абарону дысертацыi;
- абгрунтаванасць i верагоднасць заключных вывадаў i
рэкамендацый, сфармуляваных у дысертацыi;
- навуковая, практычная i эканамiчная значнасць асноўных
палажэнняў дысертацыi;
- канкрэтныя рэкамендацыi па магчымым выкарыстаннi вынiкаў i
вывадаў дысертацыi;
- вывады з фармулёўкай, за што ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
п.13 або 14 Палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi
вучоных званняў суiскальнiку можа быць прысуджана вучоная ступень
або на якой падставе яму не можа быць прысуджана вучоная ступень, а
таксама даецца заключэнне аб адпаведнасцi дысертацыi патрабаванням
вышэйназванага Палажэння.
Водгук апанiруючай арганiзацыi разглядаецца на вучоным
(навукова-тэхнiчным) савеце, пасяджэннi кафедры, лабораторыi,
аддзела або iншага падраздзялення арганiзацыi i падпiсваецца
старшынствуючым i вучоным сакратаром пасяджэння з указаннем iх
вучоных ступеняў, спецыялiстам(i)-экспертам(i), якi(я) мае (маюць)
адпаведную вучоную ступень, i зацвярджаецца кiраўнiком арганiзацыi.
2.12. Афiцыйныя апаненты i кiраўнiкi апанiруючай арганiзацыi
нясуць адказнасць за аб'ектыўнасць i якасць падрыхтаваных водгукаў,
а таксама за выкананне вызначанага саветам па абароне дысертацый
тэрмiну яго прадстаўлення. Гэтыя асобы рашэннем ВАК Беларусi могуць
быць адхiлены ад удзелу ў экспертызе дысертацый, калi iмi зроблена
неаб'ектыўная або няякасная ацэнка дысертацыi.
Савет па абароне дысертацый мае права вярнуць водгук афiцыйнага
апанента або апанiруючай арганiзацыi, калi ён не адпавядае
ўстаноўленым ВАК Беларусi патрабаванням, а таксама замянiць
афiцыйнага апанента або апанiруючую арганiзацыю; у гэтым выпадку пры
неабходнасцi назначаецца новая дата абароны дысертацыi.
2.13. Суiскальнiку павiнна быць дадзена магчымасць азнаёмiцца з
водгукамi афiцыйных апанентаў i апанiруючай арганiзацыi не пазней
чым за 5 дзён да абароны дысертацыi. Па жаданнi суiскальнiка абарона
дысертацыi можа праводзiцца i пры адмоўных заключэннях i водгуках.
2.14. Савет па абароне дысертацый самастойна вырашае пытаннi аб
правамоцнасцi дакументаў аб здачы кандыдацкiх экзаменаў i залiку.
Калi экзамены здадзены за межамi Беларусi або звыш 10-цi гадоў таму,
савет па абароне дысертацый можа запатрабаваць ад суiскальнiка
дадатковай здачы экзамена (экзаменаў) або залiку.
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5
|