РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
23 кастрычнiка 2003 г. № 1865
АБ ПРАВЯДЗЕННI ФЕСТЫВАЛЮ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI "СУЗОР'Е"
На падставе пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
18 верасня 2003 г. № 1197 "Аб правядзеннi Другога Усебеларускага
фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня" Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. У межах Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва
"Беларусь - мая песня", прысвечанага 60-й гадавiне вызвалення
Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Перамогi
савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне, правесцi ў г.Мiнску
фестываль народнай творчасцi "Сузор'е".
2. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку правядзення фестывалю
народнай творчасцi "Сузор'е" (дадаецца).
3. Зацвердзiць каляндарны план асноўных мерапрыемстваў
фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е" згодна з дадаткам.
4. Фiнансавае забеспячэнне i арганiзацыйныя пытаннi па
падрыхтоўцы i правядзеннi 1-га i 2-га этапаў фестывалю народнай
творчасцi "Сузор'е" ўскласцi на адмiнiстрацыi раёнаў г.Мiнска, 3-га
i 4-га этапаў, канцэртаў адкрыцця i закрыцця фестывалю народнай
творчасцi "Сузор'е" - на ўпраўленне культуры Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта (Кураш В.I.), камiтэт па адукацыi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта (Цiцянкоў М.С.) i дзяржаўную
ўстанову "Мiнскканцэрт" (Бярнацкi А.М.).
5. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на
намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
Пятрушына М.А.
Старшыня М.Я.Паўлаў
Кiраўнiк спраў М.Ф.Савановiч
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
23.10.2003 № 1865
IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку правядзення фестывалю народнай
творчасцi "Сузор'е"
1. Сапраўдная Iнструкцыя аб парадку правядзення фестывалю
народнай творчасцi "Сузор'е" (далей - Iнструкцыя) распрацавана ў
сувязi з правядзеннем гарадскога фестывалю народнай творчасцi
"Сузор'е" (далей - фестываль) у межах Другога Усебеларускага
фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня", прысвечанага
60-й гадавiне вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх
захопнiкаў i Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне.
2. Iнструкцыя вызначае мэты i задачы фестывалю, парадак, умовы
яго правядзення, падвядзенне вынiкаў i заахвочванне ўдзельнiкаў
фестывалю.
3. Фестываль праводзiцца ў мэтах:
павышэння сацыяльнай ролi i iдэйна-мастацкага ўзроўню народнай
творчасцi, яе ўплыву на развiццё грамадскай i працоўнай актыўнасцi
насельнiцтва г.Мiнска;
шырокага далучэння працоўных, служачых, моладзi, падлеткаў,
дзяцей да заняткаў народным мастацтвам;
развiцця ў працоўных калектывах, навучальных,
культурна-асветных i пазашкольных установах самадзейных калектываў
розных вiдаў i жанраў народнага мастацтва, гурткоў, студый,
майстэрняў;
удасканальвання сiстэмы i абагачэння формаў эстэтычнага i
мастацкага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, студэнцкай
i працоўнай моладзi;
арганiзацыi вольнага часу жыхароў г.Мiнска;
абагачэння рэпертуару аматарскiх калектываў творамi высокага
ўзроўню народнага мастацтва, беларускiх аўтараў, лепшымi ўзорамi
айчыннай i сусветнай мастацкай культуры;
павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства i сцэнiчнай культуры
калектываў народнай творчасцi;
стварэння спрыяльных умоў для развiцця творчай дзейнасцi ў
самадзейных мастацкiх калектывах, супрацоўнiцтва майстроў
прафесiйнага i аматарскага мастацтва;
падтрымкi творча адораных выканаўцаў, кампазiтараў,
балетмайстраў, хормайстраў, рэжысёраў i iншых майстроў самадзейнага
мастацтва;
папулярызацыi лепшых узораў музычнага, тэатральнага,
харэаграфiчнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, вiдэа-,
фота-i iншых вiдаў i жанраў нацыянальнага мастацтва.
4. Фестываль у г.Мiнску праводзiцца з кастрычнiка 2003 года па
май 2005 года ў чатыры этапы на падставе каляндарнага плана асноўных
мерапрыемстваў фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е", зацверджанага
рашэннем Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 23 кастрычнiка
2003 г. № 1865.
5. У межах фестывалю таксама будуць праведзены традыцыйныя
фестывалi i святы "Не старэюць душой ветэраны", "Яднанне", "Белая
Русь", "Мiнскi гармонiк" i iншыя.
6. У фестывалi могуць прымаць удзел калектывы i асобныя
выканаўцы клубных, навучальных, пазашкольных устаноў,
агульнаадукацыйных i музычных школ.
7. Удзел "народных", "узорных" калектываў г.Мiнска ў 3-м этапе
фестывалю разглядаецца як пацвярджэнне ганаровага наймення
"народны", "узорны" згодна з пунктам 13 Палажэння аб народным
(узорным) самадзейным калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы
Беларусь, зацверджанага Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь 5 мая
1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
1999 г., № 44, 8/373), пры ўмове абнаўлення рэпертуару калектываў ва
ўстаноўленым парадку. Па вынiках прагляду калектывам выдаецца
пасведчанне аб пацвярджэннi ганаровага наймення. Калi калектыў,
якому надышоў тэрмiн пацвярджэння ганаровага наймення "народны",
"узорны", не прымаў удзелу ў фестывалi без уважлiвых на тое прычын,
пазбаўляецца наймення "народны", "узорны" ва ўстаноўленым парадку.
8. Народныя i ўзорныя калектывы прадстаўляюць праграмы
выступленняў:
акадэмiчныя хоры - на 30 хвiлiн (не менш за 6 твораў без
суправаджэння);
хоры народнай песнi, фальклорныя ансамблi - на 30 хвiлiн (не
менш за 4 творы без суправаджэння);
дзiцячыя харавыя калектывы - на 30 хвiлiн (не менш за 3 творы
без суправаджэння);
харэаграфiчныя ансамблi - на 40-50 хвiлiн;
аркестры - на 40 хвiлiн (5 твораў, суправаджэнне для салiстаў);
тэатры - шматактавы спектакль;
тэатры малых формаў - праграму на 1 гадзiну;
дзiцячыя тэатры - спектакль на 30-60 хвiлiн;
выяўленчае мастацтва i дэкаратыўна-прыкладная творчасць -
выставы.
9. У рэпертуар калектываў уключаюцца героiка-патрыятычныя
творы. Калектывам, якiя маюць ганаровыя найменнi "народны",
"узорны", дазваляецца прыцягваць да ўдзелу ў фестывалi
выканаўцаў-прафесiяналаў выключна ў якасцi салiстаў, у ацэнку
калектыву будзе ўключацца толькi суправаджэнне.
Выкарыстанне плюсавых фанаграм для хораў i вакальных ансамбляў
забараняецца.
10. Для прагляду калектываў i асобных выканаўцаў упраўленнем
культуры Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ствараюцца журы па
жанрах, якiя падводзяць вынiкi фестывалю i прапаноўваюць кандыдатуры
ўдзельнiкаў i арганiзатараў фестывалю да заахвочвання.
11. Пры ацэнцы рэпертуараў калектываў i выканаўцаў журы
ўлiчвае:
узровень выканаўчага майстэрства;
складанасць рэпертуару;
сцэнiчнасць;
рэжысуру нумароў i праграм;
музычнае суправаджэнне;
выкананне ўмоў конкурсу.
12. Па вынiках 1-га i 2-га этапаў фестывалю лепшыя калектывы,
асобныя выканаўцы, кiраўнiкi калектываў узнагароджваюцца
адмiнiстрацыямi раёнаў г.Мiнска.
13. Лепшыя калектывы, асобныя выканаўцы ўзнагароджваюцца
дыпломамi лаўрэатаў I, II, III ступенi, каштоўнымi прызамi паводле
рашэння журы за кошт сродкаў, прадугледжаных на правядзенне
фестывалю.
14. Па вынiках агляду-конкурсу "народныя", "узорныя" калектывы
паводле рашэння журы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў I, II, III
ступенi, а кiраўнiкi - каштоўнымi прызамi.
15. За лепшую арганiзацыю i правядзенне фестывалю раёны
г.Мiнска ўзнагароджваюцца дыпломамi, грашовымi прэмiямi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта ва ўстаноўленым парадку.
16. Пераможцы фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е" будуць
рэкамендаваны для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах Другога
Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва "Беларусь - мая песня".
Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
23.10.2003 № 1865
Каляндарны план асноўных мерапрыемстваў фестывалю
народнай творчасцi "Сузор'е"
1-ы этап - агляды, конкурсы калектываў народнай творчасцi i
асобных выканаўцаў, выставы студый выяўленчага,
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў раёнах горада
кастрычнiк 2003 года - студзень 2004 года
2-i этап - Днi народнай творчасцi, справаздачныя канцэрты,
выставы ў раёнах г.Мiнска (Тэрмiн выступленняў раёнаў вызначаецца
жараб'ёўкай у кастрычнiку 2003 года.)
люты-май 2004 года
3-цi этап - агляды-конкурсы, выставы калектываў народнай
творчасцi на пацвярджэнне ганаровага наймення "народны", "узорны":
тэатральныя калектывы
кастрычнiк 2004 года - красавiк 2005 года;
выставы студый выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
кастрычнiк 2004 года - красавiк 2005 года;
музычныя калектывы, ансамблi, аркестры
кастрычнiк-снежань 2004 года;
дзiцячыя харавыя калектывы
сакавiк-красавiк 2005 года;
харавыя калектывы i ансамблi акадэмiчнай песнi
красавiк 2005 года;
харавыя калектывы i ансамблi народнай песнi
люты 2005 года;
ансамблi танца
сакавiк 2005 года
4-ы этап
заключны канцэрт фестывалю "Сузор'е"
май 2005 года;
вынiковая выстава самадзейных мастакоў i майстроў
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
красавiк 2005 года;
вынiковая выстава фотааматараў, калекцыянераў
май 2005 года
|