Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 25 февраля 2003 г. №9 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Правiлы прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       25 лютага 2003 г. № 9

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
Ў СЯРЭДНIЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
         -----------------------------------------------------------
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 28
         октября 2004  г.  №  59  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/11660 от 09.11.2004 г.)   

     У  адпаведнасцi  з  артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
адукацыi" (у рэдакцыi Закона ад  19  сакавiка  2002  г.)  (Ведамасцi
Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi  Беларусь,  1991 г.,  № 33,  арт.598;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2002 г.,  №
37, 2/844 ) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Унесцi  ў  Правiлы  прыёму  ў  сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь, зацверджаныя пастановай Мiнiстэрства
адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  ад  26  снежня  2001  г.  №  64  "Аб
зацвярджэннi  Правiлаў  прыёму  ў  сярэднiя  спецыяльныя навучальныя
ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь  i  Палажэння  аб  прыёмнай   камiсii
сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай  установы  Рэспублiкi   Беларусь"
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
14, 8/7673), змяненнi i дапаўненнi i выкласцi iх у новай рэдакцыi:

                                               "ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               26.12.2001 № 64
                                               (у рэдакцыi пастановы
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               25.02.2003 № 9)

                              ПРАВIЛЫ
          прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне
                   сярэдняй спецыяльнай адукацыi

     1. Ва    ўстановах,   якiя  забяспечваюць  атрыманне   сярэдняй
спецыяльнай адукацыi (далей - установа),  дзяржаўнай формы ўласнасцi
маюць  права  на  аснове  агульнай  сярэдняй  або  базавай  адукацыi
атрымаць  на  конкурснай  аснове  бясплатную  сярэднюю   спецыяльную
адукацыю,  калi  адукацыя  дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню,
грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i беларусы,  якiя  пражываюць  за  яе
межамi,   грамадзяне   Расiйскай  Федэрацыi,  Рэспублiкi  Казахстан,
Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан, а таксама асобы, якiя
пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь або маюць статус бежанца.
     Прыём  грамадзян  iншых замежных дзяржаў ва ўстановы дзяржаўнай
формы    ўласнасцi  праводзiцца  ў  адпаведнасцi  з   заканадаўствам
Рэспублiкi  Беларусь,  калi  iншае  не  прадугледжана мiждзяржаўнымi
пагадненнямi.
     Ва  ўстановах  прыватнай  формы ўласнасцi маюць права на аснове
агульнай сярэдняй або базавай адукацыi атрымаць сярэднюю спецыяльную
адукацыю  на  дагаворных  умовах  грамадзяне  Рэспублiкi   Беларусь,
замежныя  грамадзяне  i  асобы  без  грамадзянства,  якiя  пастаянна
пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
     2. Па  ўсiх формах навучання на падставе дагавораў за аплату ва
ўстановы  дзяржаўнай  формы  ўласнасцi  на  конкурснай аснове могуць
залiчвацца грамадзяне, якiя станоўча здалi ўступныя экзамены, але не
прайшлi  па  конкурсе на навучанне на бюджэтнай аснове. Забараняецца
заключэнне  дагавораў  да  правядзення  конкурсу.  Памер  аплаты  за
навучанне вызначаюць установы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
     3. Для  атрымання  другой  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi   ва
ўстановы  дзяржаўнай  формы ўласнасцi на дзённую, вячэрнюю, завочную
формы  навучання  могуць  прымацца  асобы  на  ўмовах  поўнай аплаты
навучання,  за выключэннем грамадзян, якiм супрацьпаказана работа па
атрыманай  раней  спецыяльнасцi ў сувязi з пагаршэннем стану здароўя
пры    наяўнасцi    заключэння    адпаведнай  медыцынскай   камiсii,
педагагiчных    работнiкаў    пры    паступленнi   на   педагагiчныя
спецыяльнасцi пры наяўнасцi хадайнiцтва з месца работы.
     4. Тэрмiны прыёму ва ўстановы вызначаюцца згодна з дадаткам.
     Прыёмным  камiсiям у залежнасцi ад канкрэтных умоў фармiравання
кантынгенту  дазваляецца  працягваць  тэрмiн  прыёму  заяў на розныя
формы навучання i залiчэння да 1 месяца.
     5. Дакументы, якiя асобы падаюць у прыёмную камiсiю ўстановы:
     заява па адпаведнай форме;
     дакумент аб адукацыi (арыгiнал);
     медыцынская  даведка  вызначанай  Мiнiстэрствам  аховы  здароўя
Рэспублiкi Беларусь формы;
     выпiска  з  працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе i паступае на
вячэрняе або завочнае навучанне);
     сертыфiкат  цэнтралiзаванага  тэстыравання  (для  тых, хто ў iм
удзельнiчаў);
     4 фотакарткi памерам 3х4;
     пашпарт або пасведчанне аб нараджэннi (прад'яўляецца асабiста ў
прыёмную  камiсiю,  аб  чым  робiцца  адпаведны  запiс  у  асабiстай
справе).
     Даведкi  аб  адукацыi, копii дакументаў аб адукацыi, выдадзеныя
навучальнымi  ўстановамi або iншымi арганiзацыямi, не могуць служыць
падставай для паступлення ва ўстанову.
     Разам    з    пералiчанымi    прадстаўляюцца  дакументы,   якiя
пацвярджаюць права асобы на льготы,  якiя ўстаноўлены заканадаўствам
Рэспублiкi   Беларусь,   цi  сведчаць  аб  асабiстых  здольнасцях  i
талентах.
     6. Асобы,    якiя  паступаюць  ва  ўстановы  дзяржаўнай   формы
ўласнасцi не ў год атрымання базавай цi сярэдняй адукацыi, абавязаны
прадставiць  дакументы,  якiя  пацвярджаюць  iх  вучобу цi работу за
гады,  якiя  папярэднiчалi  паступленню (дыплом, выпiска з працоўнай
кнiжкi, даведка службы занятасцi насельнiцтва, iншае).
     7. На  скарочаны тэрмiн навучання можа ажыццяўляцца прыём асоб,
якiя  маюць прафесiйна-тэхнiчную адукацыю i паступаюць на адпаведныя
спецыяльнасцi,    пры  ўмове  выканання  патрабаванняў   адукацыйных
стандартаў сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
     8. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена,   на  дзённае  навучанне  на  аснове  базавай   адукацыi
прымаюцца толькi асобы, якiм да пачатку вытворчай практыкi споўнiцца
18 год.
     9. Для    забеспячэння    патрэб  у  спецыялiстах  па   асобных
спецыяльнасцях  ва  ўстанове можа ажыццяўляцца мэтавы прыём згодна з
парадкам, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     10. Пры  наяўнасцi  вакантных месцаў у групах на аснове базавай
адукацыi ўстанова можа прымаць на адпаведны курс абiтурыентаў,  якiя
маюць   агульную   сярэднюю  адукацыю  i  здалi  ўступныя  экзамены,
вызначаныя  для  тых,  хто  паступае  на  аснове  агульнай  сярэдняй
адукацыi.
     Прыём названых абiтурыентаў на I курс у групы на аснове базавай
адукацыi не дазваляецца (акрамя спецыяльнасцей мастацтва).
     11. Абiтурыенты  здаюць  два ўступныя экзамены. Адзiн экзамен -
на  выбар  абiтурыента  па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай
мове  i  лiтаратуры  (пiсьмова), выключэннем з'яўляюцца фiлалагiчныя
спецыяльнасцi,  пры  паступленнi на якiя неабходна здаваць экзамен у
адпаведнасцi з абранай спецыяльнасцю. Для абiтурыентаў дзённай формы
навучання  гэты  экзамен  праводзiцца  па цэнтралiзаваных заданнях у
днi,  вызначаныя  Мiнiстэрствам  адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Другi
экзамен    i    форму   яго  правядзення  вызначаюць  установы.   На
спецыяльнасцi,  па  якiх  у  папярэднiм  годзе  конкурс  перавышаў 5
чалавек  на  месца  i  другiм  экзаменам вызначана матэматыка, другi
экзамен  праводзiцца ў пiсьмовай форме па цэнтралiзаваных заданнях у
днi, вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Калi  другiм  экзаменам  вызначаны экзамен па спецыяльнасцi, ён
праводзiцца ў першую чаргу.
     12. Уступныя    экзамены    праводзяцца  з  ацэнкай  ведаў   па
дзесяцiбальнай сiстэме (0; 1; 2; 3; 4; 5; 6; 7; 8; 9; 10).
     13. Уступныя  экзамены  (акрамя  экзаменаў  па   спецыяльнасцi)
праводзяцца  па  праграмах,  складзеных  у  адпаведнасцi з вучэбнымi
праграмамi  ўстановы,  якая  забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
або    базавай  адукацыi,  i  зацверджаных  Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi   Беларусь.  Экзамен  па  спецыяльнасцi  праводзiцца   па
праграме, зацверджанай органам кiравання па падначаленасцi.
     14. Вынiкi  цэнтралiзаванага  тэстыравання,  якое  праведзена ў
бягучым    годзе,    залiчваюцца  ў  адпаведнасцi  з   прадстаўленым
сертыфiкатам у якасцi ўступных экзаменаў.
     15. Выпускнiкi  падрыхтоўчых  курсаў,  якiя  здалi   сумешчаныя
выпускныя-ўступныя  экзамены  экзаменацыйнай камiсii ўстановы, маюць
права  з  iх  вынiкамi  ўдзельнiчаць  у  конкурсе на платныя месцы ў
дадзенай установе.
     16. Абiтурыенты,  якiя  не  з'явiлiся  на  экзамен па ўважлiвай
прычыне,  дапускаюцца  да  экзаменаў у тэрмiны, вызначаныя для iншых
груп,  па  рашэннi адказнага сакратара прыёмнай камiсii. Тыя, хто не
з'явiлiся  на  адзiн  з  экзаменаў у прызначаны па раскладзе час без
уважлiвай  прычыны  або  атрымалi адзнакi 0, 1, 2 балы, да наступных
экзаменаў не дапускаюцца.
     Пры  атрыманнi  адзнак  0,  1, 2 балы паўторная здача ўступнага
экзамену па дадзеным прадмеце не дазваляецца.
     17. Пераможцы  мiжнародных,  рэспублiканскiх (дыплом I, II, III
ступенi) прадметных алiмпiяд, якiя праведзены Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  у бягучым навучальным годзе ва ўстановах, якiя
забяспечваюць    атрыманне    агульнай    сярэдняй    або   базавай,
прафесiйна-тэхнiчнай    адукацыi,    а  таксама  абiтурыенты,   якiя
ўзнагароджаны    нагрудным    знакам  лаўрэата  спецыяльных   фондаў
Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  па  сацыяльнай  падтрымцы здольных
навучэнцаў,   студэнтаў  i  таленавiтай  моладзi,  залiчваюцца   без
уступных экзаменаў пры паступленнi на адпаведныя спецыяльнасцi.
     Пералiчаныя    абiтурыенты,    якiя    паступаюць    на   iншыя
спецыяльнасцi, вызваляюцца ад здачы ўступных экзаменаў па адпаведным
прадмеце з выстаўленнем адзнакi 10.
     18. Абiтурыенты,  якiя  закончылi  ўстанову,  якая  забяспечвае
атрыманне  агульнай  сярэдняй  або  базавай  адукацыi, з атэстатам з
адзнакай,  залатым цi сярэбраным медалём, установу, якая забяспечвае
атрыманне  прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi на аснове базавай адукацыi,
з дыпломам з адзнакай, здаюць адзiн уступны экзамен пiсьмова. Асобы,
якiя  атрымалi  9, 10 балаў, а таксама раней 9, 10 балаў на экзамене
па    спецыяльнасцi    пры  яго  наяўнасцi,  залiчваюцца.   Астатнiя
абiтурыенты здаюць другi экзамен i залiчваюцца па конкурсе.
     19. На  спецыяльнасцi,  па  якiх  конкурс  складае пяць i больш
чалавек  на  адно  планавае  месца,  пералiчаныя  ў  пунктах 17 i 18
абiтурыенты здаюць усе ўступныя экзамены.
     20. На  спецыяльнасцi,  па  якiх  у папярэднiм годзе конкурс не
перавышаў 1,5 чалавека на адно планавае месца, па конкурсе сярэдняга
бала  дакумента  аб адукацыi прымаюцца пералiчаныя ў пунктах 17 i 18
абiтурыенты,  абiтурыенты, якiя закончылi ўстанову, якая забяспечвае
атрыманне     агульнай    сярэдняй    або    базавай       адукацыi,
прафесiйна-тэхнiчнай    адукацыi  на  аснове  базавай  адукацыi,   з
адзнакамi 6, 7, 8, 9, 10 балаў, установу, якая забяспечвае атрыманне
прафесiйна-тэхнiчнай  адукацыi на аснове агульнай сярэдняй адукацыi,
з    дыпломам   з  адзнакай  па  выбранай  ва  ўстанове   адпаведнай
спецыяльнасцi. Астатнiя здаюць уступныя экзамены.
     21. Па-за  конкурсам пры атрыманнi на ўступных экзаменах адзнак
не нiжэй як 3 балы залiчваюцца:
     дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     iнвалiды I  i II групы,  дзецi-iнвалiды,  якiм у адпаведнасцi з
заключэннем    медыка-рэабiлiтацыйных    экспертных    камiсiй    не
супрацьпаказана  навучанне  ва  ўстанове  i  якiя  могуць  наведваць
заняткi;
     воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     дзецi  з  сем'яў  ваеннаслужачых  або  рабочых  i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi  iнвалiдамi  ў  час  праходжання  ваеннай  службы  або працы ў
складзе  савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi,  а  таксама  дзецi  з  сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных  спраў,  загiнуўшых  (памерлых) або стаўшых iнвалiдамi пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на  тэрыторыi  дзяржаў,  дзе вялiся
баявыя  дзеяннi,  а  таксама  загiнуўшых  (памерлых) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
фiнансавых  расследаванняў,  загiнуўшых  (памерлых)  пры   выкананнi
службовых абавязкаў;
     асобы,  якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС"  (Ведамасцi  Вярхоўнага   Савета
Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт.111).
     22. Пры  аднолькавай  агульнай колькасцi балаў пераважнае права
на залiчэнне маюць:
     грамадзяне, якiя маюць большы стаж практычнай работы па профiлi
абранай  спецыяльнасцi,  калi яны паступаюць на навучанне без адрыву
ад вытворчасцi;
     iнвалiды III      групы      пры     адсутнасцi     медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
     асобы,  якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23,  24,  25  Закону  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай  абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     зволеныя ў запас ваеннаслужачыя;
     грамадзяне, якiя закончылi ўстанову, якая забяспечвае атрыманне
базавай  або  сярэдняй  адукацыi,  з адзнакай, залатым цi сярэбраным
медалём,  установу,  якая забяспечвае атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай
адукацыi на аснове базавай адукацыi, з дыпломам з адзнакай;
     грамадзяне,  якiя маюць больш высокi сярэднi бал у дакуменце аб
адукацыi.
     23. Конкурс  праводзiцца  па  спецыяльнасцях  (спецыялiзацыях).
Залiчэнне  на  ўсе  спецыяльнасцi,  акрамя  спецыяльнасцей,  па якiх
ажыццяўляецца  мэтавая падрыхтоўка, праводзiцца па асобных конкурсах
сярод  абiтурыентаў  -  выпускнiкоў  гарадскiх  устаноў  адукацыi, а
таксама  сярод  абiтурыентаў - выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi
(якiя  пастаянна пражываюць не менш за два гады ў сельскiх населеных
пунктах),   прапарцыянальна  пададзеным  заявам  у  адпаведнасцi   з
колькасцю  балаў,  набраных  абiтурыентамi  на  конкурсных  уступных
экзаменах.  У  тых  выпадках,  калi  конкурсны  прахадны  бал  сярод
абiтурыентаў  - выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi аднолькавы або
перавышае  конкурсны  бал сярод абiтурыентаў - выпускнiкоў гарадскiх
устаноў адукацыi, залiчэнне праводзiцца па агульным конкурсе.
     24. На    навучанне    без  адрыву  ад  вытворчасцi   залiчэнне
праводзiцца  на  аснове  агульнай  сярэдняй  адукацыi па конкурсе. У
першую      чаргу    залiчваюцца    абiтурыенты,    якiя       маюць
прафесiйна-тэхнiчную    адукацыю  з  атрыманнем  агульнай   сярэдняй
адукацыi  або  працуюць  не  менш  за  6  месяцаў  i  паступаюць  на
адпаведныя  цi  роднасныя  спецыяльнасцi. Колькасць iншых асоб, якiя
залiчаны па  дадзенай  спецыяльнасцi,  не павiнна перавышаць 20%  ад
кантрольных лiчбаў прыёму.
     25. Залiчэнне   абiтурыентаў  на  ўмовах  мэтавай   падрыхтоўкi
спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе. Абiтурыенты, якiя не
залiчаны  на  ўмовах  мэтавага  прыёму,  маюць  права ўдзельнiчаць у
конкурсе на агульных падставах.
     26. На  месцы,  што  засталiся  пасля залiчэння ўсiх асоб, якiя
вытрымалi  ўступныя  экзамены ў дадзеную ўстанову, прыёмным камiсiям
дазваляецца  прымаць асоб, што здавалi такiя ж уступныя экзамены, як
у  дадзеную  ўстанову,  але не прайшлi па конкурсе ў iншыя ўстановы,
якiя  забяспечваюць  сярэднюю  спецыяльную  i  вышэйшую адукацыю, на
падставе даведак устаноўленага ўзору.

                                     Дадатак
                                     да Правiлаў прыёму ва ўстановы,
                                     якiя забяспечваюць атрыманне
                                     сярэдняй спецыяльнай адукацыi

                           Тэрмiны прыёму

------T-------------------------------------T------------T----------T---------
      ¦                                     ¦            ¦ Уступныя ¦Залiчэнне
№ п/п ¦   Формы навучання, спецыяльнасцi    ¦ Прыём заяў ¦ экзамены ¦ў лiк на-
      ¦                                     ¦            ¦          ¦вучэнцаў
------+-------------------------------------+------------+----------+---------

               1. Дзённае навучанне

1.1.   Установы дзяржаўнай формы ўласнасцi

1.1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за выключэннем
       пазначаных у падпунктах 1.1.2-1.1.4

       У групы:
       на аснове базавай адукацыi            З 15 чэрвеня З 1 жнiўня Да
                                             па 31 лiпеня            20 жнiўня

       на аснове агульнай сярэдняй адукацыi  З 15 чэрвеня З 1 жнiўня Да
                                             па 7 жнiўня             20 жнiўня

1.1.2. Музычныя, мастацкiя, тэатральныя,     З 1 чэрвеня  З 6 лiпеня Да
       цыркавога i эстраднага мастацтва      па 5 лiпеня             25 жнiўня

1.1.3. Харэаграфiчныя                        З 1          З 1        Да
                                             красавiка па чэрвеня    20 лiпеня
                                             31 чэрвеня

1.1.4. Фiзiчнай культуры i спорту            З 1 студзеня З пачатку  Да
                                             па 31 жнiўня спаборнiц- 5 верасня
                                                          кага
                                                          перыяду ў
                                                          вiдзе
                                                          спорту*

1.2.   Установы прыватнай формы ўласнасцi
       На ўсе спецыяльнасцi                  З 15 чэрвеня З 1 жнiўня Да
                                             па 15 жнiўня            30 жнiўня

               2. Вячэрняе навучанне

2.1.   Установы дзяржаўнай формы ўласнасцi

2.1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за выключэннем  З 3 мая      З 1        Да
       пазначаных у падпунктах 2.1.2, 2.1.3  па 25 жнiўня чэрвеня**  30 жнiўня

2.1.2. Музычныя i мастацкiя                  З 1 па 30    З 1 лiпеня Да
                                             чэрвеня                 25 лiпеня

2.1.3. Рачнога транспарту                    З 1 жнiўня   З 1        Да 25
                                             па 31        лiстапада  лiстапада
                                             кастрычнiка

2.2.   Установы прыватнай формы ўласнасцi
       На ўсе спецыяльнасцi                  З 3 мая      З 1        Да
                                             па 25 жнiўня чэрвеня    30 жнiўня

               3. Завочнае навучанне

3.1.   Установы дзяржаўнай формы ўласнасцi

3.1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за выключэннем  З 3 мая      З 10       Да
       пазначаных у падпунктах 3.1.2-3.1.4   па 10 жнiўня чэрвеня**  30 жнiўня

3.1.2. Педагагiчныя                          З 1          З 3 мая**  Да 15
                                             красавiка               чэрвеня
                                             па 30 мая

3.1.3. Музычныя                              З 1 па 30    З 1 лiпеня Да
                                             чэрвеня                 25 лiпеня

3.1.4. Спецыяльнасцi, звязаныя з сезоннымi   З 3          З 1        Да
       работамi (сельскай гаспадаркi,        кастрычнiка  лiстапада  25 снежня
       геалогii, тарфяныя, марскога i        па 30
       рачнога транспарту, геадэзiчныя)      лiстапада

3.2.   Установы прыватнай формы ўласнасцi
       На ўсе спецыяльнасцi                  З 3 мая      З 10       Да
                                             па 20 жнiўня чэрвеня    30 жнiўня
______________________________________________________________________________

______________________________
     *Экзамены (конкурсны   адбор)   праводзяцца    на    спартыўных
мерапрыемствах,  якiя ўключаны ў каляндарны план Мiнiстэрства спорту
i турызму Рэспублiкi Беларусь.
     **Экзамены праводзяцца  ў  некалькi перыядаў,  якiя вызначаюцца
прыёмнымi камiсiямi з улiкам пажадання арганiзацый,  у якiх працуюць
будучыя абiтурыенты.".

Мiнiстр                                              П.I.БРЫГАДЗIН  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations