ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 мая 2001 г. № 36
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ СЯРЭДНЯЙ
СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
сентября 2002 г. № 40 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/8627 от 10.10.2002 г.)
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361, Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пункт 13 Прыкладнага палажэння аб сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установе, зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203 "Аб зацвярджэннi
палажэнняў аб адукацыi i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы
адукацыi", выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"13. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова дзейнiчае на
падставе статута, якi распрацоўваецца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Прыкладным палажэннем.
Статут сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы зацвярджаецца
заснавальнiкам. Дзяржаўная рэгiстрацыя ствараемай (рэарганiзуемай)
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы як юрыдычнай асобы,
змяненняў i дапаўненняў у статут сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi
актамi".
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў Намеснiк Мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж Е.П.Колас
25.05.2001 25.05.2001
|