Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 31 августа 1993 г. №272 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 31 жнiўня 1993 г.                               N 272

                              г.Мiнск


 АБ   ЗАЦВЯРДЖЭННI    ПРЫКЛАДНАГА    ПАЛАЖЭННЯ
 АБ МIЖШКОЛЬНЫМ  ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫМ   КАМБIНАЦЕ
 ПРАЦОЎНАГА НАВУЧАННЯ I ПРАФЕСIЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫI
 ВУЧНЯЎ
         -----------------------------------------------------------
         Утратил силу  постановлением  Министерства образования от 8
         декабря 2006 г.  №  118  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/17116 от 24.09.2007 г.)   


     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  адукацыi  ў
Рэспублiцы   Беларусь"  i  пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ад 10  мая  1993  г.  N  304  "Аб  зацвярджэннi  прыкладных
палажэнняў  аб  адукацыйных  i  выхаваўчых  установах i арганiзацыях
сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi",

                             ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць    Прыкладнае    палажэнне    аб     мiжшкольным
вучэбна-вытворчым  камбiнаце  працоўнага навучання i прафесiянальнай
арыентацыi вучняў (дадаецца).
     Увесцi ў дзеянне Прыкладнае палажэнне з 19 кастрычнiка 1993 г.
     
     2. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi,
упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама:
     давесцi Прыкладнае   палажэнне  да  ведама  органаў  i  устаноў
адукацыi;
     прыняць меры  па  стварэннi  (пры неабходнасцi i мэтазгоднасцi)
мiжшкольных  вучэбна-вытворчых  камбiнатаў  працоўнага  навучання  i
прафесiянальнай арыентацыi вучняў; не дапушчаць закрыцця камбiнатаў,
якiя iснуюць;
     прывесцi ў адпаведнасць з гэтым Прыкладным палажэннем дзейнасць
мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў, якiя ўжо створаны.
     
     3. Кантроль  за  выкананнем  дадзенага   загада   ўскласцi   на
ўпраўленне агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi Г.М.).


 Мiнiстр                                            В.А.Гайсёнак

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА

                                       загадам Мiнiстэрства адукацыi
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 31 жнiўня 1993 г.
                                       N 272

                         УЗГОДНЕНА:

 Мiнiстэрства фiнансаў              Мiнiстэрства аховы здароўя
 Рэспублiкi Беларусь                Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                  Намеснiк Мiнiстра

         М.К.Лiсай                                 В.П.Фiлонаў
 23 сентября 1993 г.                24 сентября 1993 г.

 Дзяржкамiтэт                       Дзяржкамiтэт
 Рэспублiкi Беларусь                Рэспублiкi Беларусь
 па эканомiцы i планаванню          па працы i сацыяльнай абароне
                                    насельнiцтва

 Намеснiк старшынi                  Намеснiк старшынi

         Б.А.Макейчанка                     I.I.Селядзеўскi
 24 сентября 1993 г.                13 сентября 1993 г.

                   Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi

                   Намеснiк старшынi
                                      М.I.Рош
                   28 сентября 1993 г.


                                            ДАДАТАК
                                 да загада Мiнiстэрства адукацыi
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 31 жнiўня 1993 г.
                                 N 272


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
             аб мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце
         працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi
                               вучняў

===

                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Мiжшкольны  вучэбна-вытворчы камбiнат працоўнага навучання i
прафесiянальнай  арыентацыi  вучняў *) арганiзуецца для   працоўнага
(прафесiйнага)  навучання,  грамадска  карыснай,  прадукцыйнай працы
вучняў    VIII-ХI   класаў    некалькiх    школ    раёна   (горада).
 ----------------------------
     *) Далей называецца - камбiнат.

     Камбiнат ствараецца  выканкамам  раённага  (гарадскога)  Савета
народных  дэпутатаў  па  прадстаўленнi раённага (гарадскога) аддзела
адукацыi з дазволу органаў дзяржаўнага нагляду за аховай працы i  па
ўзгадненнi   з   адпаведнымi   органамi   Рэспублiканскага  камiтэта
прафсаюза работнiкаў адукацыi ва ўстаноўленым парадку.
     
     2. Мiжшкольны  вучэбна-вытворчы   камбiнат   (ВВК)   з'яўляецца
цэнтрам   у   арганiзацыi   ўсiх  формаў  працоўнага  (прафесiйнага)
навучання,  прафарыентацыi,  грамадска карыснай,  прадукцыйнай працы
школьнiкаў у раёне (горадзе) i вырашае наступныя асноўныя задачы:

     А. Удасканаленне    працоўнага    (прафесiйнага)     навучання,
прафесiянальнай   арыентацыi   i   арганiзацыi  грамадска  карыснай,
прадукцыйнай  працы  школьнiкаў  з   улiкам   новага   падыходу   да
арганiзацыi гэтай работы ва ўстановах адукацыi:
     - узбраенне вучняў  полiтэхнiчнымi     ведамi,     фармiраванне
полiтэхнiчных   уменняў   у   галiне  матэрыялазнаўства,  тэхналогii
апрацоўкi розных  матэрыялаў,  тэхнiкi  вымярэнняў,  электратэхнiкi,
электронiкi,  аўтаматыкi,  робататэхнiкi,  маркетынгу, менеджменту i
iнш. (VIII-IХ класы); арганiзацыя шырокага знаёмства вучняў  VIII-IХ
класаў  з  разнастайнымi  блокамi  працоўных навыкаў па "кальцавому"
прынцыпу  ў  мэтах  забеспячэння  магчымасцi   больш   рацыянальнага
прафесiйнага   самавызначэння   асобы;   арганiзацыя  дапрафесiйнага
навучання  вучняў  VIII-IХ   класаў    па    вызначанаму    напрамку
("профiль-прафесiя");
     - арганiзацыя прафесiйнага  навучання  вучняў  Х-ХI  класаў  на
пачатковым  узроўнi  квалiфiкацыi  па  найбольш  масавых прафесiях з
улiкам патрэбнасцей раёна (горада) у кадрах;
     - арганiзацыя  навучання вучняў Х-ХI класаў па розных напрамках
iнтэлектуальнай дзейнасцi (прыкладная матэматыка, прыкладная фiзiка,
прыкладная хiмiя, iнжынерна-тэхнiчны напрамак i iнш.);
     - арганiзацыя  навучання  вучняў VIII-IХ класаў  па   рэальнаму
напрамку (з прафесiйным ухiлам);
     - арганiзацыя грамадска карыснай,  прадукцыйнай працы вучняў  i
моладзi   ў   вучэбных   цэхах   i  на  ўчастках,  вучэбна-вытворчых
майстэрнях,  вучнёўскiх малых прадпрыемствах,  вучнёўскiх  вытворчых
кааператывах, арэндных калектывах i г.д.;
     - псiхапрафiлактычная,   псiхадыягнастычная,   развiваючая    i
псiхакарэкцыйная,    кансультатыўная    работа    са    школьнiкамi,
настаўнiкамi,   бацькамi   (сумесна   з    тэрытарыяльным    цэнтрам
прафарыентацыi).

     Б. Арганiзацыя пазаўрочнай дзейнасцi вучняў па канструяванню  i
мадэлiраванню,  народных мастацкiх промыслах, iншых вiдах дзейнасцi,
пазашкольных майстэрняў для моладзi i дарослага насельнiцтва.
     
     3. Камбiнат з'яўляецца самастойнай юрыдычнай асобай,  мае штамп
i   круглую   пячатку   з  абазначэннем  свайго  наймення  i  шыльду
ўстаноўленага ўзору.  Ён знаходзiцца ў  непасрэдным  падпарадкаваннi
раённага  (гарадскога) аддзела адукацыi.  Пералiк агульнаадукацыйных
школ раёна  (горада),  вучнi  якiх  будуць  навучацца  ў  камбiнаце,
вызначаецца  раённым  (гарадскiм)  аддзелам адукацыi згодна прапаноў
саветаў школ, заснаваных на жаданнях вучняў i iх бацькоў.
     Асобныя вучэбна-вытворчыя   ўчасткi,   створаныя  на  камбiнаце
прадпрыемствамi,  арганiзацыямi i ўстановамi,  могуць  з'яўляцца  iх
структурнымi падраздзяленнямi.
     
     4. Раённы (гарадскi) аддзел адукацыi:
     вызначае прафесii i напрамкi, па якiх ажыццяўляецца навучанне ў
камбiнаце  вучняў агульнаадукацыйных школ,  з улiкам прапаноў службы
занятасцi,  прадпрыемстваў,  арганiзацый  i   ўстаноў,   а   таксама
агульнаадукацыйных школ раёна (горада);
     стварае камiсiю    з    прадстаўнiкоў     аддзела     адукацыi,
прадпрыемстваў,  арганiзацый  i ўстаноў,  санiтарна-эпiдэмiёлагiчнай
службы,  пажарнай iнспекцыi,  органа дзяржаўнага нагляду  за  аховай
працы  i  адпаведных  органаў  Рэспублiканскага  камiтэта  прафсаюза
работнiкаў адукацыi,  а ў неабходных выпадках -  Дзяржгартэхнагляду,
якая  дае  дазвол  на  ўвод  у эксплуатацыю асобных цэхаў i ўчасткаў
камбiната i камбiната ў цэлым;
     выдзяляе неабходныя  асiгнаваннi  на  ўтрыманне  i  арганiзацыю
работы камбiната;
     каардынуе i    накiроўвае    сумесную    работу   камбiната   i
агульнаадукацыйных школ раёна (горада).
     
     5. Сумесная  работа  i  ўзаемныя  абавязацельствы  камбiната  i
кожнага з прадпрыемстваў,  арганiзацый i ўстаноў, якiя ўдзельнiчаюць
у  арганiзацыi  працоўнага   (прафесiйнага)   навучання   вучняў   у
камбiнаце, акрэслiваюцца дагаворам. Такiя дагаворы могуць заключацца
з прадпрыемствамi,  арганiзацыямi i  ўстановамi  раёна  (горада),  а
таксама  са  службай  занятасцi  на  падрыхтоўку,  перападрыхтоўку i
павышэнне квалiфiкацыi рабочых масавых прафесiй (па неабходнасцi i з
улiкам наяўных магчымасцей).
     
     6. Камбiнат    вядзе    дакументацыю   па   вучэбна-выхаваўчых,
вучэбна-вытворчых  i  фiнансава-гаспадарчых  пытаннях,   прадстаўляе
вышэйстаячым органам адпаведную справаздачнасць.
     
     7. Работа  па  ахове  працы  ў камбiнаце арганiзуецца ў строгай
адпаведнасцi з дзеючым працоўным заканадаўствам i  з  Палажэннем  аб
арганiзацыi  работы па ахове працы ва ўстановах сiстэмы Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     
     8. Работа камбiната  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  Законам
Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  адукацыi  ў Рэспублiцы Беларусь",  iншымi
заканадаўчымi актамi i гэтым Прыкладным палажэннем.
     
     9. Камбiнат знаходзiцца на самастойным балансе, мае разлiковы i
iншыя  рахункi  ў банках i ажыццяўляе сваю дзейнасць за кошт сродкаў
раённага (гарадскога) бюджэту i iншых крынiц фiнансавання.
    
     10. Выкарыстанне  памяшканняў  камбiната,  яго  абсталявання  ў
мэтах,  не прадугледжаных дадзеным Прыкладным палажэннем,  а таксама
выраб у цэхах i на ўчастках  камбiната  якой-небудзь  прадукцыi  без
удзелу школьнiкаў забараняецца.

                ПАМЯШКАННЕ I АБСТАЛЯВАННЕ КАМБIНАТА

    11. Камбiнат  адкрываецца  i  функцыянiруе ў асобным памяшканнi.
Кубатура i плошча вучэбных кабiнетаў,  лабараторый, цэхаў, вытворчых
участкаў   i   iншых   асноўных  i  дапаможных  памяшканняў  павiнны
адпавядаць патрабаванням СНIПа.
    
     12. У камбiнаце арганiзуюцца  (пры  iх  адсутнасцi):  вытворчыя
ўчасткi,  вучэбныя  цэхi,  дапаможныя  памяшканнi (iнструментальныя,
склады сыравiны i гатовай прадукцыi i iнш.),  кабiнеты i лабараторыi
для   тэарэтычных  заняткаў  па  профiлях  i  прафесiях,  напрамках,
прафарыентацыi     i     прафадбору     (падбору),     а     таксама
адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя          i         санiтарна-гiгiенiчныя
(санiтарна-бытавыя)   памяшканнi,   гардэроб,   сталовая    (буфет).
Мэтазгодна  ствараць  лабараторыi  i  майстэрнi  для заняткаў вучняў
тэхнiчнай творчасцю i выканання асобных работ  моладдзю  i  дарослым
насельнiцтвам.
    
     13. Вучэбныя  цэхi  i  вытворчыя  ўчасткi камбiната аснашчаюцца
станочным i iншым абсталяваннем,  iнструментамi  i  прыстасаваннямi,
тэхнiчнай   i   тэхналагiчнай   дакументацыяй   у   адпаведнасцi   з
патрабаваннямi   да   арганiзацыi   вучэбна-вытворчага   працэсу   i
тэхналагiчным  працэсам вырабу прадукцыi.  Камплектаванне профiляў i
напрамкаў  вучэбна-нагляднымi  дапаможнiкамi,  тэхнiчнымi   сродкамi
навучання   для   прафесiйнай  падрыхтоўкi  вучняў  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi з неабходнасцю належнай арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага
i вучэбна-вытворчага працэсаў.
    
     14. Па  асобных  профiлях  i  напрамках  неабходныя  ўмовы  для
арганiзацыi навучання  i  грамадска  карыснай,   прадукцыйнай  працы
вучняў могуць забяспечваць прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы:
     ствараць у якасцi сваiх  структурных  падраздзяленняў  вучэбныя
цэхi, вытворчыя ўчасткi, кабiнеты i лабараторыi, дапаможныя службы;
     выдзяляць абсталяванне,   устанаўлiваць   i   наладжваць   яго,
аснашчаць  кабiнеты i лабараторыi вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi i
тэхнiчнымi  сродкамi  навучання;  устанаўлiваць   вучням   вытворчыя
заданнi  i  пастаўляць  неабходныя  для  iх  выканання  iнструменты,
матэрыялы,  загатоўкi, камплектуючыя дэталi; выдзяляць рабочыя месцы
ў  вытворчых  цэхах,  майстэрнях,  на  ўчастках;  ажыццяўляць рамонт
абсталявання,  а таксама цэхаў i ўчасткаў,  кабiнетаў i лабараторый,
iх гаспадарчае абслугоўванне.
     Тэхнiка, абсталяванне i аснашчэнне, якiя выдзелены камбiнату, а
таксама  зробленыя  вучнямi  вырабы  i  iншая  прадукцыя  па заказах
прадпрыемстваў,  арганiзацый  i  ўстаноў  з'яўляюцца  iх  уласнасцю.
Апошнiя  могуць  даваць  права бясплатнага выкарыстання абсталявання
для выпуску звышпланавай прадукцыi i выкарыстання яе  для  асабiстых
патрэб   камбiната;   бязвыплатна   перадаваць   камбiнату  будынкi,
памяшканнi,   абсталяванне,   iнструменты   i    матэрыялы,    iншыя
матэрыяльныя  сродкi.  Прадукцыя,  зробленая  вучнямi,  улiчваецца i
рэалiзуецца    прадпрыемствамi,    арганiзацыямi    i    ўстановамi;
звышпланавая   прадукцыя  па  рашэнню  савета  працоўнага  калектыву
прадпрыемства,  арганiзацыi, установы можа рэалiзоўвацца камбiнатам,
а  выручаныя сродкi з'яўляюцца ў гэтым выпадку ўласнасцю камбiната i
пералiчваюцца на яго рахунак.  Прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы
могуць  выдзяляць  таксама  для арганiзацыi навучання i прадукцыйнай
працы вучняў дадатковыя фiнансавыя сродкi.
    
     15. У камбiнаце на базе асобных або  групы  цэхаў  i  ўчасткаў,
якiя  не  з'яўляюцца  структурнымi  падраздзяленнямi прадпрыемстваў,
арганiзацый    i    ўстаноў,    могуць    адкрывацца     мiжшкольныя
вучэбна-вытворчыя  майстэрнi.  Арганiзацыя iх работы ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з  Прыкладным  палажэннем  аб  школьных  i  мiжшкольных
вучэбна-вытворчых   майстэрнях,  зацверджаным  загадам  Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31.08.93 г. N 271.
    
     16. Iнжынернае абсталяванне i аснашчэнне камбiната, арганiзацыя
рабочых  месцаў  у  цэхах  i  на  ўчастках  ажыццяўляецца  ў строгай
адпаведнасцi з патрабаваннямi  дзеючага  заканадаўства,  стандартаў,
правiлаў,  нормаў  i  iнструкцый  па ахове працы,  тэхнiцы бяспекi i
вытворчай  санiтарыi.  Перапрафiляванне,  пераабсталяванне  вучэбных
цэхаў   i   ўчасткаў,   перапланiроўка  iх  памяшканняў  робiцца  па
ўзгадненнi з раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi,  тэрытарыяльнымi
органамi  дзяржаўнага  санiтарнага  i  пажарнага нагляду,  а таксама
органамi дзяржаўнага нагляду за аховай працы.

               ЗМЕСТ I АРГАНIЗАЦЫЯ ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧАЙ,
               ВЫХАВАЎЧАЙ I  ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЙ РАБОТЫ

    17. Працоўная  (прафесiйная) падрыхтоўка вучняў VIII-ХI класаў у
камбiнаце  ажыццяўляецца  на  аснове  стараннага  адбору  з   улiкам
намераў,  схiльнасцей i здольнасцей,  стану здароўя вучняў, жаданняў
вучняў i iх бацькоў,  патрэбнасцi ў кадрах работнiкаў раёна (горада)
у  працэсе навучання i прадукцыйнай працы.  Адмiнiстрацыя камбiната,
прадпрыемствы,  арганiзацыi  i  ўстановы  забяспечваюць  арганiзацыю
навучання  i  прадукцыйнай  працы  вучняў у адпаведнасцi з вучэбнымi
планамi  агульнаадукацыйных   школ,   вучэбнымi   праграмамi,   якiя
распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.
    
     18. Прафесiйнае навучанне вучняў у камбiнаце можа  ажыццяўляцца
з  IХ  або Х  класа,  а ў асобных выпадках - з VIII класа. Навучанне
магчыма ў два этапы па схеме "профiль-прафесiя" або ў адзiн  этап  -
адразу па канкрэтнай прафесii.
     Парадак арганiзацыi i працягласць вучэбных заняткаў у камбiнаце
рэгламентуецца   раскладам,   якi   састаўляецца  ў  адпаведнасцi  з
нарматыўнымi дакументамi i зацвярджаецца дырэктарам.
    
     19. Для арганiзацыi прафесiйнага навучання вучняў  у  камбiнаце
разам     з    гадзiнамi,    прадугледжанымi    вучэбнымi    планамi
агульнаадукацыйных школ на працоўнае навучанне,  грамадска карысную,
прадукцыйную  працу  (школьны  кампанент),  выкарыстоўваюцца таксама
гадзiны,  якiя адведзены ў школьным кампаненце на курсы па выбару  ў
адпаведных класах - усяго 6 гадзiн.
     Напаўняльнасць вучэбных   груп   вучняў  VIII-ХI  класаў    пры
арганiзацыi  такога навучання ў камбiнаце ўстанаўлiваецца не менш 20
чалавек.  У  склад  групы  ўваходзяць  вучнi  розных  школ   i   пры
арганiзацыi практычнага навучання i прадукцыйнай працы ажыццяўляецца
дзяленне  на  дзве  падгрупы  па  ўсiх  профiлях  i  прафесiях,   за
выключэннем  тых,  дзе  ёсць  магчымасць  працаваць  з  усёй  групай
(дастаткова рабочых месцаў).  У гэтым выпадку з групай працуюць  два
майстры вытворчага навучання.  Пры напаўняльнасцi груп менш названай
колькасцi вучняў дзяленне на падгрупы  пры  арганiзацыi  практычнага
навучання i прадукцыйнай працы не ажыццяўляецца.
    
     20. Арганiзацыя  i рэжым заняткаў у камбiнаце ўстанаўлiваюцца з
улiкам санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў да арганiзацыi  рэжыму  i
ўмоў   навучання   школьнiкаў   у   мiжшкольным   ВВК   i   ў  цэхах
прадпрыемстваў,  зацверджаных   дзяржаўнымi   органамi   санiтарнага
нагляду.
     Да заняткаў (работы) у камбiнаце  школьнiкi  дапускаюцца  пасля
медыцынскага    агляду,    якi    ўстанаўлiвае   адсутнасць   у   iх
супрацьпаказанняў.  Да выканання кожнага  новага  вiду  работ  вучнi
дапускаюцца   толькi  пасля  навучання  бяспечным  метадам  працы  i
правядзення iнструктажу па тэхнiцы  бяспекi  з  афармленнем  яго  ва
ўстаноўленым парадку.
    
     21. Прафесiйнае  навучанне  вучняў на камбiнаце можа завяршацца
здачай iмi квалiфiкацыйных экзаменаў.  Парадак завяршэння  навучання
наступны:  за  два тыднi да заканчэння вучэбных заняткаў у камбiнаце
вучням ХI класаў выстаўляецца падагульняючая адзнака за ХI  клас  (з
улiкам тэарэтычнага i практычнага навучання).  Гэта адзнака ўносiцца
ў  атэстат  аб  сярэдняй  адукацыi.  Вучнi,  якiя  жадаюць  атрымаць
квалiфiкацыйнае   пасведчанне,   здаюць   экзамены  ва  ўстаноўленым
парадку.  Вызваляюцца ад экзаменаў вучнi толькi па стану здароўя або
па  iншых  прычынах  на  падставе  iх  пiсьмовых  заяў i з подпiсамi
бацькоў.
    
     22. Прадукцыйная праца вучняў у камбiнаце  павiнна  быць  цесна
звязана з навучаннем. Цэхi i ўчасткi камбiната ў асноўным выконваюць
вытворчыя заказы i заданнi,  аднак пры адсутнасцi вытворчых  заказаў
яны  могуць  выконваць i iншыя заказы.  Праца школьнiкаў у камбiнаце
арганiзуецца i ў перыяд канiкул, а таксама ў пазаўрочны час.
     Вытворчая практыка  праводзiцца з вучнямi непасрэдна ў вучэбных
цэхах i на ўчастках камбiната або на прадпрыемствах,  у арганiзацыях
i  ва  ўстановах  толькi  па  профiлю  навучання  i  адразу  ж пасля
заканчэння вучэбных заняткаў.
    
     23. У камбiнаце з вучнямi ў пазаўрочны час праводзiца работа па
тэхнiчнай    творчасцi,    прыцягненнi   iх   да   вынаходнiцкай   i
рацыяналiзатарскай  дзейнасцi,  навучаннi  асновам   вылiчальнай   i
мiкрапрацэсарнай тэхнiкi,  а таксама навуковай арганiзацыi працы.  У
камбiнаце могуць стварацца  вучнёўскiя  канструктарскiя  бюро,  бюро
вынаходнiкаў i рацыяналiзатараў i iнш.
     Для арганiзацыi вытворчай дзейнасцi на  базе  камбiната  могуць
стварацца   таксама   малыя   прадпрыемствы,   вучнёўскiя  вытворчыя
кааператывы i iнш. структуры.
    
     24. Для правядзення работы па прафесiянальнай арыентацыi вучняў
у  камбiнаце  ствараецца  кабiнет прафарыентацыi (прафкансультатыўны
пункт).  Ён   працуе   пад   кiраўнiцтвам   тэрытарыяльнага   цэнтра
прафарыентацыi   i   сумесна   з  прадпрыемствамi,  арганiзацыямi  i
ўстановамi,   школамi,   прафтэхвучылiшчамi,    цэнтрам    занятасцi
насельнiцтва  праводзiць  у  раёне  (горадзе)  работу па вывучэнню i
развiццю  iнтарэсаў  i  здольнасцей  вучняў;  на  падставе  навукова
абгрунтаваных   вынiкаў   дыягностыкi  дае  рэкамендацыi  па  выбару
напрамку працягу адукацыi i  далейшай  прафесiйнай  дзейнасцi,  якiя
будуць  садзейнiчаць  эфектыўнай  занятасцi  i  адпавядаць сучаснаму
ўзроўню канкурэнтаздольнасцi моладзi на рынку працы.
     Камбiнат з   удзелам   тэрытарыяльнага   цэнтра  прафарыентацыi
аказвае дапамогу раённаму (гарадскому) аддзелу адукацыi ў  павышэннi
квалiфiкацыi работнiкаў школ па пытаннях прафарыентацыi.
    
     25. Камбiнат  сумесна з прадпрыемствамi аказвае дапамогу школам
раёна (горада) у арганiзацыi грамадска карыснай,  прадукцыйнай працы
вучняў   у  школьных  вучэбных  майстэрнях.  У  вучэбных  цэхах,  на
участках,  у  кабiнетах  i  лабараторыях   камбiната   могуць   быць
арганiзаваны  навучанне  i  грамадска  карысная,  прадукцыйная праца
вучняў V-VII класаў, пазакласная i пазашкольная работа з iмi.
     Школы ўдзельнiчаюць   у   камплектаваннi   вучэбных   груп   на
камбiнаце, ажыццяўляюць сiстэматычны кантроль за наведваннем вучнямi
заняткаў,   iх  паводзiнамi  i  паспяховасцю,  аказваюць  работнiкам
камбiната  метадычную  дапамогу.  Педагагiчныя  калектывы   школ   i
камбiната  дабiваюцца  пераемнасцi ў арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага
працэсу.
    
     26. Дзейнасць вучнёўскага калектыву камбiната ажыццяўляецца  на
аснове  самакiравання i накiроўваецца на павышэнне якасцi навучання,
паляпшэнне  арганiзацыi  прадукцыйнай  працы,  умацаванне   свядомай
дысцыплiны вучняў, фармiраванне беражлiвых адносiн да абсталявання i
iнш.  Вучнёўскае самакiраванне арганiзуецца  з  улiкам  асаблiвасцей
навучання   i  выхавання  школьнiкаў  у  камбiнаце  i  накiроўваецца
педагагiчным калектывам камбiната.
    
     27. Няшчасныя выпадкi,  якiя адбылiся з  вучнямi  ў  камбiнаце,
расследуюцца   i   ўлiчваюцца   ў   адпаведнасцi   з  Палажэннем  аб
расследаваннi i ўлiку няшчасных  выпадкаў  з  вучнёўскай моладдзю  i
выхаванцамi ў сiстэме Мiнадукацыi Рэспублiкi Беларусь,  зацверджаным
загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
    
     28. Раённы (гарадскi) аддзел аховы здароўя прымацоўвае камбiнат
да   амбулаторна-полiклiнiчнай   установы,  накiроўвае  медыцынскага
работнiка гэтай установы на камбiнат на час яго работы для  аказання
пры  неабходнасцi мадыцынскай дапамогi вучням.  Аддзел аховы здароўя
арганiзоўвае  прафiлактычныя  медыцынскiя  агляды  вучняў  з   мэтай
выяўлення  супрацьпаказанняў  да  тых  цi  iншых  прафесiй,  па якiх
ажыццяўляецца  навучанне   ў   камбiнаце;   праводзiць   медыцынскiя
прафкансультацыi,     санiтарна-асветнiцкую    работу,    ажыццяўляе
медыцынскi кантроль за арганiзацыяй навучання i  прадукцыйнай  працы
вучняў.

                  КIРАЎНIЦТВА I ПЕРСАНАЛ КАМБIНАТА

    29. Састаў   i  колькасць  работнiкаў  камбiната  вызначаюцца  ў
адпаведнасцi  з   Прыкладнымi   штатнымi   нарматывамi   мiжшкольных
вучэбна-вытворчых  камбiнатаў працоўнага навучання i прафесiянальнай
арыентацыi вучняў (дадатак да Прыкладнага палажэння).
    
     30. Агульнае кiраўнiцтва камбiнатам ускладваецца на  дырэктара.
Сваю   дзейнасць  ён  ажыццяўляе  на  аснове  дадзенага  Прыкладнага
палажэння,  загадаў,  iнструкцый i iнструкцыйна-метадычных указанняў
вышэйстаячых органаў адукацыi.
     Дырэктар камбiната назначаецца ва ўстаноўленым  парадку  (як  i
дырэктар   агульнаадукацыйнай   школы)  з  лiку  лепшых  настаўнiкаў
(штатных    выкладчыкаў)    або    iнжынера-тэхнiчных    работнiкаў,
спецыялiстаў,  якiя  валодаюць арганiзатарскiмi здольнасцямi,  маюць
вышэйшую педагагiчную або  iнжынерна-педагагiчную  адукацыю  i  стаж
педагагiчнай або кiруючай вытворчай работы не менш 5 гадоў.
     Дырэктар камбiната:
     арганiзуе работу  калектыву  камбiната  па  ўсiх  напрамках яго
дзейнасцi;  нясе  адказнасць  за  арганiзацыю  i  вынiкi  навучання,
прадукцыйнай працы вучняў,  вучэбна-выхаваўчага i вучэбна-вытворчага
працэсу ў цэлым,  своечасовае i якаснае правядзенне  квалiфiкацыйных
экзаменаў   вучняў  ХI  класаў,  ахову  працы  вучняў  i  работнiкаў
камбiната;
     ажыццяўляе кiраўнiцтва   калектывам  работнiкаў  камбiната,  як
штатных, так i пазаштатных; забяспечвае падбор i расстаноўку кадраў;
устанаўлiвае  ў  адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам,  правiламi
ўнутранага працоўнага распарадку i  дадзеным  Прыкладным  палажэннем
круг абавязкаў работнiкаў камбiната;  стварае ўмовы для павышэння iх
навукова-метадычнага    ўзроўню,    педагагiчнай    i    спецыяльнай
квалiфiкацыi;  арганiзуе  перападрыхтоўку  i  правядзенне  атэстацыi
iнжынерна-педагагiчнага калектыву;  забяспечвае выкананне працоўнага
дагавору памiж адмiнiстрацыяй i працоўным калектывам;
    стварае неабходныя ўмовы для высокапрадукцыйнай працы  персаналу
камбiната,  творчага  росту  работнiкаў,  ажыццяўлення  педагагiчных
эксперыментаў;
     накiроўвае кiраўнiцтву   прадпрыемстваў,  арганiзацый,  устаноў
прадстаўленнi аб  заахвочваннi  выкладчыкаў  i  майстроў  вытворчага
навучання  або  аб накладаннi на iх спагнанняў;  прадстаўляе штатных
работнiкаў  камбiната,  якiя  асаблiва  вызначылiся  ў   працы,   да
заахвочвання i ўзнагарод;
     ва ўстаноўленым парадку прымае на работу i  звальняе  з  работы
iнжынерна-педагагiчных             работнiкаў,            работнiкаў
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага,  вучэбна-дапаможнага   i   абслуговага
персаналу;
     узначальвае педагагiчны савет камбiната;
     садзейнiчае развiццю  i  аказвае  дапамогу  органам вучнёўскага
самакiравання;
     вырашае ўсе пытаннi, звязаныя з фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю
камбiната;    забяспечвае    ўлiк,    захаванне     i     папаўненне
вучэбна-матэрыяльнай   базы,   рацыянальнае  выкарыстанне  бюджэтных
сродкаў,  якiя  выдзяляюцца  камбiнату,  а  таксама  сродкаў,   якiя
паступаюць   з   iншых   крынiц   фiнансавання  ў  даход  камбiната;
распараджаецца ў  адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам  наяўнымi
сродкамi i маёмасцю;
     забяспечвае сувязь камбiната  са  школамi,  прафтэхвучылiшчамi,
сярэднiмi   спецыяльнымi   i   вышэйшымi   навучальнымi  ўстановамi,
прадпрыемствамi,       арганiзацыямi;       выкананне       правiлаў
санiтарна-гiгiенiчнага   рэжыму,  аховы  працы,  тэхнiкi  бяспекi  i
супрацьпажарнай аховы;
     трымае справаздачы   аб   рабоце  камбiната  перад  адпаведнымi
органамi,  выступае  ў  якасцi   яго   прадстаўнiка   ў   грамадскiх
арганiзацыях.
    
     31. Намеснiк  дырэктара  камбiната па вучэбна-выхаваўчай рабоце
назначаецца аддзелам адукацыi па прадстаўленнi дырэктара камбiната з
лiку  лепшых  настаўнiкаў  (выкладчыкаў)  або iнжынерна-педагагiчных
работнiкаў,     якiя     маюць     вышэйшую     педагагiчную     або
iнжынерна-педагагiчную адукацыю i стаж педагагiчнай работы не менш 5
гадоў.
     Намеснiк дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце:
     адказвае за якасную  арганiзацыю  вучэбна-выхаваўчага  працэсу,
выкананне   вучэбных   праграм,   якасць  ведаў  i  ўменняў  вучняў;
ажыццяўляе  кантроль  за  якасцю   вучэбна-выхаваўчага   працэсу   i
аб'ектыўнасцю  ацэнкi  вынiкаў  працоўнай  i прафесiйнай падрыхтоўкi
вучняў,  работай  кружкоў;  арганiзуе  работу   па   падрыхтоўцы   i
правядзеннi экзаменаў;
     ажыццяўляе кантроль за  вучэбнай  нагрузкай  вучняў,  састаўляе
расклад вучэбных заняткаў (сумесна з намеснiкам па вучэбна-вытворчай
рабоце), выхаваўчых i прафарыентацыйных мерапрыемстваў;
     арганiзуе бягучае    i   перспектыўнае   планаванне   дзейнасцi
iнжынерна-педагагiчнага калектыву;  метадычную работу выкладчыкаў  i
майстроў  вытворчага  навучання;  аказвае  iм дапамогу ў падрыхтоўцы
неабходнай вучэбна-метадычнай дакументацыi (сумесна з намеснiкам  па
вучэбна-вытворчай  рабоце),  арганiзацыi выхаваўчай работы ў групах,
правядзеннi розных мерапрыемстваў па профiлях навучання i на ўзроўнi
камбiната  ў  цэлым;  прымае  ўдзел  у падборы i расстаноўцы кадраў;
арганiзуе    псiхолага-педагагiчную     i     метадычную     вучобу,
перападрыхтоўку,      павышэнне     квалiфiкацыi     i     атэстацыю
iнжынерна-педагагiчнага   калектыву   (сумесна   з   намеснiкам   па
вучэбна-вытворчай   рабоце);   уносiць  прапановы  па  ўдасканаленнi
вучэбна-выхаваўчай работы;
     арганiзуе работу камбiната па прафарыентацыi вучняў; ажыццяўляе
кантроль   i   накiроўвае   дзейнасць    кабiнета    прафарыентацыi,
псiхолага-прафкансультанта,   метадыста  па  прафарыентацыi;  прымае
неабходныя меры па належнай арганiзацыi iх работы;
    прымае неабходныя  меры  па  аснашчэннi кабiнетаў,  лабараторый,
вучэбных цэхаў сучасным абсталяваннем,  нагляднымi  дапаможнiкамi  i
сродкамi навучання, распрацоўцы вучэбна-метадычных матэрыялаў i iнш.
(сумесна  з  намеснiкам  па  вучэбна-вытворчай  рабоце);  папаўненнi
бiблiятэкi i метадычнага кабiнета вучэбна-метадычнай,  спецыяльнай i
iнш. лiтаратурай;
     у перыяд адсутнасцi дырэктара камбiната выконвае яго абавязкi;
     праводзiць неабходную работу па арганiзацыi  дзейнасцi  органаў
вучнёўскага самакiравання;
     забяспечвае сувязь   памiж   вучэбна-выхаваўчай   работай    на
камбiнаце i ў школах;
     прымае неабходныя меры па  ўцягваннi  бацькоў,  грамадскасцi  ў
правядзенне выхаваўчай работы з вучнямi;
     забяспечвае своечасовую     падрыхтоўку      справаздач      аб
вучэбна-выхаваўчай рабоце камбiната.
    
     32. Намеснiк дырэктара камбiната па вучэбна-вытворчай рабоце *)
назначаецца аддзелам адукацыi па прадстаўленнi дырэктара камбiната з
лiку лепшых выкладчыкаў або iнжынерна-педагагiчных работнiкаў,  якiя
маюць вышэйшую педагагiчную або  iнжынерна-педагагiчную  адукацыю  i
стаж педагагiчнай работы не менш 5 гадоў.

 ------------------------------
     *) Пры  адсутнасцi ў  камбiнаце  пасады  намеснiка дырэктара па
вучэбна-вытворчай рабоце  (у  адпаведнасцi  з  прыкладнымi  штатнымi
нарматывамi)   яго   абавязкi   выконвае   намеснiк   дырэктара   па
вучэбна-выхаваўчай рабоце.

     Намеснiк дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце:
     адказвае за  якасную  арганiзацыю  вучэбна-вытворчага  працэсу,
выкананне вучэбных праграм прафесiйнага навучання,  якасць  ведаў  i
практычных  уменняў i навыкаў вучняў;  ажыццяўляе кантроль за якасцю
вытворчага навучання; забеспячэннем бяспечных умоў навучання i працы
школьнiкаў,  правядзеннем  iнструктажу  вучняў па бяспечнасцi працы;
арганiзуе  работу  па  падрыхтоўцы  i  правядзеннi   квалiфiкацыйных
экзаменаў;
     ажыццяўляе кантроль за  вучэбнай  нагрузкай  вучняў,  састаўляе
расклад   вучэбных   заняткаў,   вытворчага  навучання  i  вытворчай
практыкi, вырашае ўсе неабходныя пытаннi па iх належнай арганiзацыi;
     арганiзуе бягучае    i   перспектыўнае   планаванне   дзейнасцi
iнжынерна-педагагiчнага калектыву;  метадычную работу выкладчыкаў  i
майстроў  вытворчага  навучання;  аказвае  iм дапамогу ў падрыхтоўцы
неабходнай вучэбна-метадычнай дакументацыi, арганiзацыi прадукцыйнай
працы  i  вытворчага  навучання  вучняў;  прымае  ўдзел  у падборы i
расстаноўцы кадраў;  арганiзуе псiхолага-педагагiчную  i  метадычную
вучобу,   перападрыхтоўку,   павышэнне   квалiфiкацыi   i  атэстацыю
iнжынерна-педагагiчнага    калектыву;    уносiць    прапановы     па
ўдасканаленнi  вытворчага навучання,  вытворчай i прадукцыйнай працы
вучняў;
     прымае неабходныя  меры  па аснашчэннi кабiнетаў,  лабараторый,
вучэбных цэхаў сучасным абсталяваннем,  нагляднымi  дапаможнiкамi  i
сродкамi  навучання,  распрацоўцы  вучэбна-метадычных  матэрыялаў  i
iнш.;
     забяспечвае сувязь памiж вучэбна-вытворчай работай на камбiнаце
i працоўным навучаннем у школах;
     забяспечвае своечасовую      падрыхтоўку      справаздач     аб
вучэбна-вытворчай рабоце i арганiзацыi прадукцыйнай працы  вучняў  у
камбiнаце.
    
     33. Намеснiк   дырэктара   камбiната   па   гаспадарчай  частцы
прымаецца  на  работу  ва  ўстаноўленым  парадку.  Ён  адказвае   за
захаванасць   маёмасцi,   якая  знаходзiцца  на  балансе  камбiната,
збудаванняў i памяшканняў камбiната,  за чыстату  i  парадак  у  iх,
своечасовую    падрыхтоўку    да    пачатку    навучальнага    года,
супрацьпажарную ахову,  арганiзацыю  работы  абслуговага  персаналу;
забяспечвае ўлiк,  захаванне i папаўненне вучэбна-матэрыяльнай базы;
арганiзуе   забеспячэнне    камбiната    неабходнымi    матэрыяламi,
запчасткамi    i    ГЗМ,    спецвопраткай,   спецабуткам,   сродкамi
iндывiдуальнай аховы, пажаратушэння i iншымi матэрыяльнымi сродкамi;
распараджаецца  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам наяўнымi
сродкамi i  маёмасцю;  нясе  адказнасць  за  эканомнае  расходаванне
матэрыяльна-энергетычных рэсурсаў.
    
     34. Настаўнiкi,   якiя  працуюць  у  камбiнаце,  назначаюцца  ў
парадку,  устаноўленым для настаўнiкаў агульнаадукацыйных школ.  Яны
павiнны   мець  вышэйшую  педагагiчную,  iнжынерна-педагагiчную  або
iнжынерную адукацыю па адпаведнаму профiлю, або сярэднюю спецыяльную
адукацыю па профiлю прадмета, якi выкладаюць.
     Настаўнiк:
     плануе вучэбны матэрыял па прадмету,  якi выкладае; забяспечвае
выкананне  вучэбных  праграм,  дасягненне  ўсiмi  вучнямi   базавага
ўзроўню падрыхтоўкi;
     праводзiць навучанне вучняў з  улiкам  канкрэтных  педагагiчных
сiтуацый    i   спецыфiкi   выкладаемага   прадмету;   выкарыстоўвае
рознастайныя формы, метады, прыёмы i сродкi навучання;
     праводзiць пазаўрочную работу па выкладаемаму прадмету;
     забяспечвае выкананне  вучнямi  вучэбнай  дысцыплiны  i  рэжыму
заняткаў;
     кантралюе выкананне вучнямi  патрабаванняў  тэхнiкi  бяспекi  i
вытворчай санiтарыi пры эксплуатацыi вучэбнага абсталявання;
     прымае ўдзел у дзейнасцi метадычных аб'яднанняў,  канферэнцый i
iншых  формах  арганiзацыi i правядзення метадычнай работы;  уносiць
прапановы па ўдасканаленнi вучэбна-выхаваўчага працэсу;
     сiстэматычна павышае    сваё    педагагiчнае    майстэрства   i
прафесiйную квалiфiкацыю.
     
     35. Майстры вытворчага навучання (штатныя) прымаюцца на  работу
дырэктарам   камбiната   ў  тым  жа  парадку,  якi  ўстаноўлены  для
настаўнiкаў агульнаадукацыйных школ.  Яны павiнны мець  адукацыю  не
нiжэй   сярэдняй  спецыяльнай  i  адпаведную  квалiфiкацыю.  Майстры
вытворчага навучання,  якiя накiраваны ў камбiнат з  прадпрыемстваў,
арганiзацый   i  ўстаноў  з  лiку  лепшых  рабочых  i  спецыялiстаў,
абавязаны  выконваць  усе  распараджэннi  адмiнiстрацыi   камбiната,
звязаныя   з   вучэбна-вытворчай,   выхаваўчай  i  прафарыентацыйнай
работай.  За iмi захоўваецца па асноўнай рабоце  сярэднi  заработак,
якi вылiчаецца за 2 апошнiя месяцы работы.
     Для майстроў  вытворчага  навучання  (штатных)  i  майстроў  як
работнiкаў  прадпрыемстваў,  арганiзацый  i  ўстаноў устанаўлiваецца
41-гадзiнны рабочы тыдзень. У вучэбную нагрузку майстра  (900 гадзiн
у год)  уваходзяць  гадзiны   па  правядзенню  практычных  заняткаў,
кiраўнiцтва вытворчай практыкай i грамадска  карыснай,  прадукцыйнай
працай вучняў. Ён ажыццяўляе таксама загадванне  майстэрняй (цэхам),
гаражом,  дагляд за тэхнiкай,  абсталяваннем i iнш.  (без дадатковай
аплаты).  Майстры  вытворчага  навучання  могуць  весцi адначасова i
выкладчыцкую работу ва ўстаноўленым парадку.
     Майстар вытворчага навучання:
     праводзiць практычныя  заняткi  па  працоўнаму  i  прафесiйнаму
навучанню  вучняў;  ажыццяўляе  кiраўнiцтва  вытворчай  практыкай  i
грамадска карыснай, прадукцыйнай працай вучняў;
     плануе вучэбна-вытворчыя   работы   вучняў   i  забяспечвае  iх
выкананне;  уносiць прапановы  па  ўдасканаленнi  вучэбна-вытворчага
працэсу;
     ажыццяўляе падрыхтоўку абсталявання i аснасткi да заняткаў;
     ажыццяўляе падрыхтоўку     вучэбна-метадычнага     забеспячэння
заняткаў;
     забяспечвае выкананне патрабаванняў па ахове працы;  авалоданне
вучнямi перадавымi метадамi працы,  сучаснай тэхнiкай i  тэхналогiяй
вытворчасцi; удасканальвае матэрыяльна-тэхнiчную базу;
     арганiзуе выкананне  работ  па  выбару  якаснай   прадукцыi   i
аказаннi паслуг насельнiцтву;
     прымае ўдзел  у   заключэннi   дагавораў   з   прадпрыемствамi,
арганiзацыямi i ўстановамi на праходжанне вучнямi вытворчай практыкi
i ажыццяўляе кантроль за iх выкананнем;
     рыхтуе вучняў   да  выканання  квалiфiкацыйных  работ  i  здачы
выпускных квалiфiкацыйных экзаменаў;
     удзельнiчае ў рабоце метадычных камiсiй, канферэнцый, семiнараў
i  iншых  формах  метадычнай  работы;  сiстэматычна   павышае   сваё
майстэрства;
     садзейнiчае прафесiйнаму   i   культурнаму   развiццю   вучняў;
прыцягвае  iх  да  тэхнiчнай  творчасцi ў пазаўрочны час на занятках
гурткоў, па iнтарэсах i iнш.;
     вядзе прафарыентацыйную    работу    з    вучнямi;   ажжыцяўляе
непасрэдную сувязь камбiната са школамi;
     нясе адказнасць за бяспечныя ўмовы працы i навучання школьнiкаў
у вучэбных цэхах, на ўчастках i на рабочых месцах.
     Калi ў    майстра    вытворчага    навучання,    як   работнiка
прадпрыемства,  арганiзацыi,  установы,  у  камбiнаце  няма   поўнай
нагрузкi,  то час, якога нестае, ён працуе на сваiм прадпрыемстве, у
арганiзацыi, ва ўстанове.
    
     36. У камбiнаце ствараецца педагагiчны  савет,  у  склад  якога
ўваходзiць дырэктар, яго намеснiк, настаўнiкi (штатныя выкладчыкi) i
майстры вытворчага навучання,  псiхолаг, метадыст па прафарыентацыi,
медыцынскi    работнiк,   прадстаўнiкi   адмiнiстрацыi,   грамадскiх
арганiзацый школ,  прадпрыемстваў,  устаноў,  бацькоўскiх  камiтэтаў
школ. Старшынёй савета з'яўляецца дырэктар камбiната. Парадак работы
педагагiчнага савета вызначаецца статутам камбiната.
    
     37. У камбiнаце можа быць створаны савет камбiната *), у  склад
якога  ўваходзяць прадстаўнiк адмiнiстрацыi камбiната,  прадстаўнiкi
ад iнжынерна-педагагiчнага калектыву,  калектыву вучняў,  калектываў
школ,  грамадскiх арганiзацый прадпрыемстваў,  арганiзацый, устаноў,
бацькоўскай грамадскасцi.  Старшыня савета выбiраецца на  пасяджэннi
савета з лiку яго членаў,  за выключэннем прадстаўнiка адмiнiстрацыi
камбiната.
 ______________________________
     *) Савет  камбiната  будуе  сваю  дзейнасць  у  адпаведнасцi  з
Палажэннем аб савеце школы.

                  ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

    38. Фiнансава-гаспадарчая  дзейнасць  камбiната  ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з дзеючым  заканадаўствам  i  нарматыўнымi  дакументамi
Мiнiстэрства  фiнансаў  Рэспублiкi  Беларусь i Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     Асноўнай крынiцай  фiнансавання вучэбна-вытворчай i гаспадарчай
дзейнасцi,  сацыяльнага развiцця калектыву камбiната i аплаты  працы
яго  работнiкаў служаць сродкi дзяржаўнага (раённага або гарадскога)
бюджэту.
     Дадатковымi крынiцамi  фiнансавання  для  фармiравання агульных
сродкаў камбiната з'яўляюцца:
     паступленнi за   выкананыя   работы   (паслугi)   матэрыяльнага
характару ў адпаведнасцi з заключанымi пагадненнямi  з  дзяржаўнымi,
кааператыўнымi   i   грамадскiмi  прадпрыемствамi,  арганiзацыямi  i
ўстановамi, а таксама па заказах насельнiцтва;
     выручка ад рэалiзацыi прадукцыi,  вырабленай у вучэбных цэхах i
на ўчастках камбiната;
     выручка ад    здачы    ў   арэнду   памяшканняў,   збудаванняў,
абсталявання ў вольны ад асноўных заняткаў  час  (у  адпаведнасцi  з
пагадненнямi i з удзелам у працоўнай дзейнасцi вучняў);
     выручка ад   рэалiзацыi   лiшняга,   устарэлага   i   зношанага
абсталявання i iнш.;
     паступленнi за дадатковыя  паслугi  па  падрыхтоўцы,  павышэнню
квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўцы кадраў у адпаведнасцi з заключанымi
пагадненнямi, а таксама па навучанню па заказах насельнiцтва;
     добрачынныя ўзносы i матэрыяльныя каштоўнасцi, якiя перададзены
ад   дзяржаўных,   кааператыўных   i   грамадскiх    прадпрыемстваў,
арганiзацый i ўстаноў, а таксама асобных грамадзян;
     датацыi з  сродкаў  раённага   (гарадскога)   Савета   народных
дэпутатаў i iншых зацiкаўленых мясцовых органаў;
     iншыя паступленнi.
     Усе паступленнi  з розных крынiц,  акрамя грашовых сумаў,  якiя
прызначаны канкрэтным выканаўцам па працоўных пагадненнях, складаюць
даход камбiната.
     Выпуск прадукцыi (работы,  паслугi) можа  ажыццяўляцца  i  звыш
асноўнай   праграмы   дзейнасцi   камбiната.  Рэалiзацыя  пазначанай
прадукцыi (работ,  паслуг),  а таксама здача ў  арэнду  памяшканняў,
збудаванняў,  абсталявання  (у  вольны  ад  асноўнай  дзейнасцi час)
ажыццяўляюцца  па  тарыфах  i  цэнах,  якiя  прадугледжаны  дзеючымi
нарматыўнымi дакументамi, а пры iх адсутнасцi - па дагаворных цэнах.
    
     39. Спалучэнне бюджэтнага або галiновага фiнансавання дзейнасцi
камбiната з развiццём рознага роду паслуг (платных) насельнiцтву (па
профiлю дзейнасцi камбiната), выкананне платных работ па дагаворах з
прадпрыемствамi,  арганiзацыямi,  установамi не дапускаюць  знiжэння
бюджэтных асiгнаванняў на фiнансаванне камбiната.
     Сумы бюджэтных (галiновых)  асiгнаванняў  у  выпадках  аказання
камбiнатам  дапамогi  i  дадатковых работ (паслуг) не змяншаюцца,  а
атрыманыя  па  дагаворах  або  заказах  сродкi  ўключаюцца  ў  даход
камбiната.
    
     40. Камбiнату   даецца   права   вырашаць   пытаннi   ў  галiне
арганiзацыi i аплаты працы ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
    
     41. Майстры вытворчага навучання,  iнжынерна-тэхнiчныя i  iншыя
работнiкi  камбiната,  якiя  ўдзельнiчалi  ў вытворчасцi прадукцыi i
аказаннi паслуг насельнiцтву,  прэмiруюцца за кошт сродкаў вытворчай
дзейнасцi   ў  адпаведнасцi  з  палажэннем  або  прэмiраваннi,  якое
распрацоўваецца ВВК.
     Майстрам вытворчага  навучання  за  работу ў вольны ад асноўнай
працы час аплата ажыццяўляецца па дзейнiчаючым нормам,  расцэнках за
фактычны аб'ём выпушчанай прадукцыi ў поўным памеры.
    
     42. Работы,  якiя выканалi  вучнi ў час практычнага навучання i
вытворчай практыкi,  а таксама вытворчай дзейнасцi,  аплачваюцца  iм
поўнасцю  па  дзейнiчаючых  нормах,  расцэнках,  стаўках (акладах) з
улiкам  устаноўленых  на  прадпрыемствах  каэфiцыентаў,   даплат   i
надбавак да заработнай платы.
     Прадпрыемствы, арганiзацыi i  ўстановы  пералiчваюць  камбiнату
прыбытак,  якi  яны  атрымалi  ад выкарыстання працы вучняў у перыяд
практычнага навучання i вытворчай практыкi на рабочых месцах. Памеры
гэтых адлiчэнняў вызначаюцца двухбаковымi пагадненнямi.
    
     43. Камбiнат  можа  працаваць  на аснове поўнага або частковага
гаспадарчага разлiку (самаакупнасцi i самафiнансавання).

              ПРАВАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ I МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI

    44. Камбiнат нясе адказнасць перад раённым (гарадскiм)  аддзелам
адукацыi  за  рэалiзацыю пастаўленых перад iм мэтаў i задач,  якасць
працоўнай i прафесiйнай падрыхтоўкi школьнiкаў, адпаведнасць зместу,
формаў     i     метадаў     дзейнасцi,    якiя    выкарыстоўваюцца,
псiхолага-педагагiчным i дыдактычным патрабаванням,  ахову  жыцця  i
здароўя вучняў i работнiкаў камбiната.
    
     45. Адказнасць  службовых асоб за захаванне патрабаванняў аховы
працы  i  здароўя  вучняў  i  работнiкаў  камбiната  вызначаецца   ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
    
     46. Забараняецца  выкарыстоўваць  памяшканнi  камбiната  не  па
назначэнню,  а таксама размяшчаць у iх пастаянна iншыя  арганiзацыi,
якiя  не  знаходзяцца  з  камбiнатам  у  дагаворных адносiнах або не
ўдзельнiчаюць у вырашэннi задач, пастаўленых перад камбiнатам.
    
     47. Камбiнат мае права ўстанаўлiваць прамыя сувязi з  вучэбнымi
ўстановамi  замежных  краiн  у  галiне  вучэбна-вытворчага працэсу i
вучэбна-вытворчай дзейнасцi,  прымаць ад iх i афармляць свае  заказы
на  выраб  прадукцыi,  рамонт абсталявання,  ажыццяўляць iншыя формы
супрацоўнiцтва на ўзаемавыгаднай аснове па лiнii органаў  упраўлення
народнай адукацыяй, мясцовых органаў улады i iншых арганiзацый.
    
     48. Камбiнат  можа  ствараць  сумесна  з  замежнымi  фiрмамi на
тэрыторыi раёна  (горада)  сумесныя  прадпрыемствы  ва  ўстаноўленым
парадку.
    
     49. Камбiнат   можа   быць   рэарганiзаваны   або   лiквiдаваны
выканкамам  раённага  (гарадскога)  Савета  народных  дэпутатаў   па
прадстаўленню  раённага (гарадскога) аддзела адукацыi з уведамленнем
адпаведных прафсаюзных камiтэтаў не пазней чым за тры месяцы.

     
                                             ДАДАТАК

                                да Прыкладнага палажэння
                                аб мiжшкольным
                                вучэбна-вытворчым камбiнаце
                                працоўнага навучання i
                                прафесiянальнай арыентацыi
                                вучняў


                    ПРЫКЛАДНЫЯ ШТАТНЫЯ НАРМАТЫВЫ
              мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў
      працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў

 ---T-----------------T------------------------------------------
 NN ¦    Найменне     ¦   Нарматыў колькасцi пасад
 n/n¦     пасады      ¦        на ўстанову
 ---+-----------------+------------------------------------------
  1 ¦       2         ¦             3
 ---+-----------------+------------------------------------------
 1. Дырэктар                 1 пасада

 2. Намеснiк дырэктара
    па вучэбна-выхаваўчай
    рабоце                   1 пасада

 3. Намеснiк дырэктара па    0,5 адзiнкi пасады пры наяўнасцi ў
    вучэбна-вытворчай        ВВК ад 500 да 1 тыс. вучняў
    рабоце                     1 пасада - ад 1 тыс. да 2 тыс.
                               2  пасады  -  ад  2  тыс.  i больш
                              вучняў

 4. Намеснiк дырэктара па
    гаспадарчай частцы        1 пасада

 5. Майстар вытворчага
    навучання                  Разлiкова

 6. Псiхолаг                   Пры адсутнасцi ў раёне (горадзе)
                               псiхалагiчнай службы: 0,5 адзiнкi
                               пасады  на кожныя  400 вучняў   у
                               ВВК

 7. Метадыст па                0,5 адзiнкi пасады пры наяўнасцi
    прафарыентацыi             ў школах, замацаваных за ВВК, да
                               2 тыс. вучняў I-ХI класаў
                               1 пасада - да 5 тыс. вучняў
                               1,5 адзiнкi пасады - звыш 5 тыс.
                               вучняў

 8. Сакратар-машынiстка        0,5 адзiнкi пасады да 1 тыс.
                               вучняў
                               1 пасада - звыш 1 тыс. вучняў

 9. Бiблiятэкар                Пры наяўнасцi абсталяванай
                               бiблiятэкi: 0,5 адзiнкi пасады на
                               кожныя 400 чытачоў, аднак не
                               менш 0,5 адзiнкi пасады на
                               ўстанову

 10. Лабарант                  1 пасада - да 1 тыс. вучняў
                               2 пасады - звыш 1 тыс. вучняў

 11. Галоўны бухгалтар         1 пасада
     Бухгалтар                 0,5 адзiнкi пасады - звыш 1 тыс.
                               вучняў

 12. Касiр                     0,5 адзiнкi пасады - да 1 тыс.
                               вучняў
                               1 пасада - звыш 1 тыс. вучняў

                               Пасады бухгалтара i касiра
                               ўстанаўлiваюцца ва ўстановах, якiя
                               вядуць бухгалтарскi ўлiк
                               самастойна

 13. Гардэробшчык              Пры наяўнасцi абсталяванага
                               гардэроба  0,5  адзiнкi  пасады  на
                               кожныя    150   выкарыстоўваемых
                               нумароў

 14. Прыбiральшчык             0,5 адзiнкi пасады на кожныя 250
     памяшканняў               метраў кв. прыбiраемай плошчы,
                               аднак не менш 0,5 адзiнкi пасады
                               на ўстанову

 15. Грузчык                   Пры неабходнасцi вывазу сыравiны
                               або    прадукцыi,    цi    ўвозу
                               сыравiны:
                               0,5 адзiнкi  пасады - да  1 тыс.
                               вучняў
                               1 пасада - да 2 тыс. вучняў
                               1,5 адзiнкi пасады - звыш 2 тыс.
                               вучняў

 16. Кладаўшчык                Пры наяўнасцi складу сыравiны
                               або гатовай прадукцыi:
                               0,5 адзiнкi пасады - да 1 тыс.
                               вучняў
                               1 пасада - звыш 1 тыс. вучняў

 17. Рабочы па абслугоўванню   1 пасада - да 1 тыс. вучняў
     i бягучаму рамонту        1,5 адзiнкi пасады - да 2 тыс.
     памяшканняў, збудаванняў, вучняў
     абсталявання              2 пасады - звыш 2 тыс. вучняў

 18. Стораж (вартаўнiк)        У адпаведнасцi з рэжымам работы
                               камбiната

 19. Дворнiк                   У парадку i па нарматывах, якiя
                               ўстанаўлiваюцца выканкамамi
                               мясцовых Саветаў народных дэпутатаў

 20. Вадзiцель аўтамабiля      Пры наяўнасцi грузавога аўтамабiля,
                               аўтобуса - 1 пасада на
                               кожны     грузавы    аўтамабiль,
                               аўтобус

 21. Апальшчык                 0,25 адзiнкi пасады на кожныя
                               дзве печы

 22. Качагар, рабочы па        Пры наяўнасцi цэнтральнага
     абслугоўванню i бягучаму  ацяплення (на ацяпляльны сезон):
     рамонту абсталявання      1 пасада ў змену ў кожнай
     кацельняў, аператар       кацельнi
     (у залежнасцi ад вiду     2  пасады ў змену ў кацельнях,
     палiва i характару        у якiх выкарыстоўваюцца цвёрдыя
     выконваемых работ)        вiды палiва (торф, каменны
                               вугаль), з паверхняй нагрэву
                               катлоў 75 м.кв.  i больш
                               1 пасада ў змену пры газавым
                               ацяпленнi
                               2 пасады ў змену ў газавых
                               кацельнях, якiя не маюць
                               аўтаматыкi бяспекi

                               Пры цэнтралiзаваным цеплаза-
                               беспячэннi (ЦЭЦ) (на ацяпляльны
                               сезон):
                               1 пасада ў змену пры наяўнасцi
                               цеплавога пункта
                               1 пасада ў змену пры наяўнасцi
                               бойлераў i помпаў.
                               З агульнай колькасцi пазначаных пасад
                               1  пасада ўстанаўлiваецца на ўвесь
                               год


 ЗАЎВАГI:

     1. Настаўнiкi  i  майстры  вытворчага навучання мiжшкольных ВВК
прымаюцца на работу ў адпаведнасцi з нарматывамi вучэбнай нагрузкi i
з улiкам наяўнасцi работнiкаў прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў,
якiя накiраваны на камбiнат у якасцi майстроў вытворчага навучання:

     а)  настаўнiкi  камбiната  назначаюцца ў тым жа парадку i маюць
такую ж вучэбную нагрузку, як i настаўнiкi агульнаадукацыйных школ;

     б)  майстры  вытворчага  навучання камбiната,  якiя працуюць ад
раённага  (гарадскога)  аддзела  адукацыi,  назначаюцца  ў  тым   жа
парадку, якi ўстаноўлены для настаўнiкаў агульнаадукацыйных школ.
     Майстры вытворчага навучання,  якiя працуюць у ВВК, але лiчацца
ў  штатах агульнаадукацыйных школ,  пераводзяцца ў штаты камбiната i
iх абавязкi застаюцца без змен.
     Разлiк вучэбнай  нагрузкi i вызначэнне колькасцi адзiнак пасады
(ставак) майстроў вытворчага навучання  камбiнатаў  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi  з  пiсьмом   Мiнадукацыi   i   Мiнфiна   (адпаведна ад
22.01.93 г. N 16-14/14 i ад 22.01.93 г. N 06-4/71).
     
     2. Змены  ў  штаты  камбiната,   якiя   патрабуюць   выдзялення
дадатковага  фонду  заработнай  платы,  уносяцца абласнымi,  Мiнскiм
гарадскiм упраўленнямi адукацыi або гэтае права па рашэнню  названых
органаў можа быць перададзена раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi.
     У межах  зацверджанага   камбiнату   фонду   заработнай   платы
дырэктару  дазваляецца  мяняць  яго структуру i штаты i ўносiць у iх
неабходныя змяненнi i дапаўненнi.
     Пасады iнжынераў,    эканамiстаў,    тэхнiкаў,    агентаў    па
забеспячэнню  i  iншых  работнiкаў,  якiя  забяспечваюць   вытворчую
дзейнасць камбiната, уводзяцца з утрыманнем за кошт даходаў ад гэтай
дзейнасцi.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 66/12.
 Дата:  19.10.93 г.
         -----------------------------------------------------------



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations