Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 31 августа 1993 г. №271 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 31 жнiўня 1993 г.                                 N 271


 Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб школьных
 i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях
         -----------------------------------------------------------
         Утратил силу  постановлением  Министерства образования от 8
         декабря 2006 г.  №  118  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/17116 от 24.09.2007 г.)   

     У адпаведнасцi  з  Законам  Рэспублiкi  Беларусь "Аб адукацыi ў
Рэспублiцы  Беларусь"  i  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  10  мая  1993  г.  N  304  "Аб зацвярджэннi прыкладных
палажэнняў аб адукацыйных  i  выхаваўчых  установах  i  арганiзацыях
сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi"

                             ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць  Прыкладнае  палажэнне аб школьных i мiжшкольных
вучэбна-вытворчых майстэрнях /дадаецца/.
     Увесцi ў  дзеянне  Прыкладнае  палажэнне  з 19 кастрычнiка 1993
года.

     2. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi,
упраўленням адукацыi аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома:
     давесцi Прыкладнае  палажэнне  да  ведама  органаў  i   устаноў
адукацыi;
     прыняць меры па стварэннi /пры  неабходнасцi  i  мэтазгоднасцi/
школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань;
     прывесцi ў адпаведнасць з гэтым Прыкладным палажэннем дзейнасць
школьных  i   мiжшкольных   вучэбна-вытворчых  майстэрань, якiя  ўжо
створаны.

     3. Кантроль  за  выкананнем  загада  ўскласцi   на   упраўленне
агульнай сярэдняй адукацыi /Пятроўскi Г.М./.

 Мiнiстр                                              В.А. Гайсёнак

                                      ЗАЦВЕРДЖАНА:
                                      загадам Мiнiстэрства адукацыi
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      ад 31 жнiўня 1993 г. N 271

 УЗГОДНЕНА:

 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра   М.К.Лiсай

 23 верасня 1993 г.


                                 Дадатак
                                 да загада Мiнiстэрства адукацыi
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 31 жнiўня 1993 г. N 271


                            ПРЫКЛАДНАЕ
                             ПАЛАЖЭННЕ
      аб школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях

===

                        АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Школьныя   i   мiжшкольныя  вучэбна-вытворчыя   майстэрнi *)
арганiзуюцца для грамадска карыснай, прадукцыйнай працы i працоўнага
/прафесiйнага/  навучання вучняў  VIII-ХI класаў адной або некалькiх
школ раёна /горада/.
 -------------------------------
 *) Далей называюцца  -  школьныя ВВМ, мiжшкольныя ВВМ, майстэрнi.

     2. Школьныя  i  мiжшкольныя  вучэбна-вытворчыя  майстэрнi /ВВМ/
адкрываюцца  раённымi  /гарадскiмi/  аддзеламi  адукацыi  з  дазволу
выканкомаў   раённых   /гарадскiх/  Саветаў  народных  дэпутатаў  па
ўзгадненнi  з  органамi  дзяржаўнага  нагляду  за  аховай  працы   i
адпаведнымi  органамi Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза работнiкаў
адукацыi ва ўстаноўленым парадку.

     3. Вучэбна-вытворчыя майстэрнi  ствараюцца ў агульнаадукацыйных
школах,   мiжшкольных    вучэбна-вытворчых   камбiнатах   працоўнага
навучання  i прафесiянальнай  арыентацыi вучняў,  школах-iнтэрнатах,
дзiцячых дамах, пазашкольных установах  або для групы гэтых устаноў.
Яны  прызначаны  для  арганiзацыi  грамадска  карыснай, прадукцыйнай
працы i працоўнага /прафесiйнага/ навучання вучняў VIII-ХI класаў, а
таксама  для  арганiзацыi  грамадска  карыснай,  прадукцыйнай  працы
вучняў V-VII класаў без прымянення буйнагабарытнага абсталявання.

     4. Мiжшкольныя  ВВМ  з'яўляюцца  самастойнай  юрыдычнай асобай,
маюць штамп i круглую  пячатку  з  абазначэннем  свайго  наймення  i
шыльду   устаноўленага   ўзору.   Яны   знаходзяцца   ў  непасрэдным
падпарадкаваннi раённага /гарадскога/ аддзела адукацыi.
     Майстэрнi, створаныя   ва  ўстановах  адукацыi,  з'яўляюцца  iх
структурнымi падраздзяленнямi.
     Асобныя вучэбна-вытворчыя  ўчасткi,  створаныя  пры  майстэрнях
прадпрыемствамi,  арганiзацыямi,  установамi,  могуць  з'яўляцца  iх
структурнымi падраздзяленнямi.

     5. Раённы (гарадскi) аддзел адукацыi:
     вызначае напрамкi  дзейнасцi  мiжшкольных  майстэрань;  аказвае
дапамогу ў абсталяваннi iх, забеспячэннi матэрыяламi, iнструментамi,
сыравiнай i iнш.;  каардынуе i  накiроўвае  дзейнасць  майстэрань  i
ўстаноў, якiя яны абслугоўваюць;
     стварае камiсiю    з    прадстаўнiкоў     аддзела     адукацыi,
прадпрыемстваў,   арганiзацый,  устаноў,  санiтарна-эпiдэмiялагiчнай
службы,  пажарнай iнспекцыi,  органа дзяржаўнага нагляду  за  аховай
працы  i  адпаведных  органаў  Рэспублiканскага  камiтэта  прафсаюза
работнiкаў адукацыi,  а ў неабходных выпадках -  Дзяржгартэхнагляду,
якая дае дазвол на ўвод у эксплуатацыю майстэрань;
     выдзяляе неабходныя  асiгнаваннi  на  ўтрыманне  i  арганiзацыю
работы майстэрань.

     6. Сумесная  работа  i  ўзаемныя  абавязацельствы  майстэрань i
кожнага з прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, якiя ўдзельнiчаюць у
арганiзацыi   грамадска   карыснай,   прадукцыйнай  працы  вучняў  у
майстэрнях, акрэслiваюцца дагаворам.

     7. Майстэрнi  вядуць  дакументацыю   па   вучэбна-вытворчых   i
фiнансава-гаспадарчых  пытаннях,  прадстаўляюць вышэйстаячым органам
адпаведную справаздачнасць.

     8. Работа па ахове працы ў майстэрнях  арганiзуецца  ў  строгай
адпаведнасцi  з  дзеючым  працоўным заканадаўствам i з Палажэннем аб
арганiзацыi работы па ахове працы ва ўстановах сiстэмы  Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     9. Работа  школьных  i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань
ажыццяўляецца ў  адпаведнасцi  з  Законам  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншымi заканадаўчымi актамi i гэтым
Прыкладным палажэннем.

     10. Мiжшкольныя ВВМ знаходзяцца на самастойным  балансе,  маюць
разлiковы  i iншыя рахункi ў банках i ажыццяўляюць сваю дзейнасць за
кошт  сродкаў  раённага  /гарадскога/   бюджэту   i   iншых   крынiц
фiнансавання.

     11. Выкарыстанне  памяшканняў  школьных  i мiжшкольных ВВМ,  iх
абсталявання ў мэтах, не прадугледжаных гэтым Прыкладным палажэннем,
а  таксама  выраб  у iх якой-небудзь прадукцыi без удзелу школьнiкаў
забараняецца.


                     ПАМЯШКАННI I АБСТАЛЯВАННЕ
                    ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ

     12. Мiжшкольныя ВВМ адкрываюцца i функцыянiруюць, як правiла, у
асобным будынку,  пабудаваным спецыяльна або прыстасаваным. Школьныя
ВВМ могуць размяшчацца непасрэдна ў будынку школы. Кубатура i плошча
майстэрань пры гэтым павiнны адпавядаць патрабаванням СНiПа.

     13. У   вучэбна-вытворчых   майстэрнях   арганiзуюцца  /пры  iх
адсутнасцi/:  вытворчыя  ўчасткi,  вытворчыя  або   вучэбныя   цэхi,
падсобныя   памяшканнi   /iнструментальная,  склад  сыравiны,  склад
гатовай прадукцыi i iнш./,  кабiнеты i лабараторыi  для  тэарэтычных
заняткаў      па     профiлях     i     прафесiях,     а     таксама
адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя  i   санiтарна-бытавыя   памяшканнi;   у
мiжшкольных ВВМ,  акрамя таго,  гардэроб i буфет.  У мiжшкольных ВВМ
мэтазгодна  ствараць  лабараторыi  для  заняткаў  вучняў   тэхнiчнай
творчасцю.

     14. Вучэбна-вытворчыя  майстэрнi  аснашчаюцца станочным i iншым
абсталяваннем,   iнструментамi,   прыстасаваннямi,    тэхнiчнай    i
тэхналагiчнай  дакументацыяй у адпаведнасцi з тэхналагiчным працэсам
вырабу згодна Пералiкам вучэбнага абсталявання або  нарматываў,  што
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     15. Па  асобных  профiлях  i  напрамках  неабходныя  ўмовы  для
арганiзацыi  навучання  i  грамадска  карыснай,  прадукцыйнай  працы
вучняў могуць забяспечваць прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы:
     ствараць у якасцi сваiх  структурных  падраздзяленняў  вучэбныя
цэхi, вытворчыя ўчасткi, кабiнеты i лабараторыi, дапаможныя службы;
     выдзяляць абсталяванне,   устанаўлiваць   i   наладжваць   яго,
аснашчаць  кабiнеты i лабараторыi вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi i
тэхнiчнымi  сродкамi  навучання;  устанаўлiваць   вучням   вытворчыя
заданнi  i  пастаўляць  неабходныя  для  iх  выканання  iнструменты,
матэрыялы,  загатоўкi, камплектуючыя дэталi; выдзяляць рабочыя месцы
ў  вытворчых цэхах,  на ўчастках,  у майстэрнях;  ажыццяўляць рамонт
абсталявання,  а таксама цэхаў i ўчасткаў,  кабiнетаў i лабараторый,
iх гаспадарчае абслугоўванне.
     Тэхнiка, абсталяванне i аснашчэнне,  якiя выдзелены мiжшкольным
майстэрням,  а таксама зробленыя вучнямi вырабы i iншая прадукцыя па
заказах  прадпрыемстваў,  арганiзацый  i   ўстаноў   з'яўляюцца   iх
уласнасцю.  Апошнiя  могуць  даваць  права  бясплатнага выкарыстання
абсталявання для выпуску звышпланавай прадукцыi  i  выкарыстання  яе
для  асабiстых патрэб майстэрань;  бязвыплатна перадаваць майстэрням
будынкi,  памяшканнi,  абсталяванне,  iнструменты i матэрыялы, iншыя
матэрыяльныя  сродкi.  Прадукцыя,  зробленая  вучнямi,  улiчваецца i
рэалiзуецца прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi; звышпланавая
прадукцыя  па  рашэнню  савета  працоўнага  калектыву прадпрыемства,
арганiзацыi,  установы,  можа рэалiзоўвацца майстэрнямi, а выручаныя
матэрыяльныя  сродкi з'яўляюцца ў гэтым выпадку ўласнасцю майстэрань
i пералiчваюцца на iх рахунак.  Прадпрыемствы, арганiзацыi, установы
могуць  выдзяляць  таксама  для  арганiзацыi  навучання  i грамадска
карыснай, прадукцыйнай працы вучняў дадатковыя фiнансавыя сродкi.

     16. Iнжынернае   абсталяванне    i    аснашчэнне    майстэрань,
арганiзацыя рабочых месцаў у iх ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасцi
з  патрабаваннямi  дзеючага  заканадаўства,  стандартаў,   правiлаў,
нормаў  i  iнструкцый  па  ахове працы,  тэхнiцы бяспекi i вытворчай
санiтарыi.  Перапрафiляванне,  пераабсталяванне вучэбных i вытворчых
цэхаў   i   ўчасткаў,   перапланiроўка  iх  памяшканняў  робiцца  па
ўзгадненнi з раённым /гарадскiм/ аддзелам адукацыi,  тэрытарыяльнымi
органамi  дзяржаўнага  санiтарнага  i  пажарнага нагляду,  а таксама
органамi дзяржаўнага нагляду за аховай працы.

                         АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ
                    ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ

     17. Дзейнасць вучэбна-вытворчых майстэрань з'яўляецца састаўной
часткай вучэбна-выхаваўчай работы ўстановы /устаноў/ адукацыi.
     Працоўная /прафесiйная/   падрыхтоўка   вучняў  VIII-XI класаў,
арганiзацыя грамадска  карыснай,  прадукцыйнай  працы  ў  майстэрнях
ажыццяўляюцца   на   аснове  стараннага  адбору  з  улiкам  намераў,
схiльнасцей i здольнасцей,  стану здароўя вучняў,  жаданняў вучняў i
iх бацькоў.  Адмiнiстрацыя майстэрань,  прадпрыемствы, арганiзацыi i
ўстановы забяспечваюць арганiзацыю навучання i  грамадска  карыснай,
прадукцыйнай   працы  вучняў  у  адпаведнасцi  з  вучэбнымi  планамi
агульнаадукацыйных школ,  вучэбнымi праграмамi, якiя распрацоўваюцца
i зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.

     18. Парадак  арганiзацыi  i  працягласць  заняткаў у майстэрнях
рэгламентуецца  раскладам,  якi  састаўляецца   ў   адпаведнасцi   з
нарматыўнымi дакументамi i зацвярджаецца загадчыкам майстэрань.
     Арганiзацыя i рэжым заняткаў  у  майстэрнях  устанаўлiваюцца  з
улiкам  санiтарна-гiгiенiчных  патрабаванняў да арганiзацыi рэжыму i
ўмоў  навучання   школьнiкаў   у   мiжшкольных   ВВК   i   ў   цэхах
прадпрыемстваў,   зацверджаных   дзяржаўнымi   органамi  санiтарнага
нагляду.
     Да заняткаў  /работы/  у майстэрнях школьнiкi дапускаюцца пасля
медыцынскага   агляду,   якi   ўстанаўлiвае    адсутнасць    у    iх
супрацьпаказанняў.  Звесткi аб вучнях, якiя не дапушчаны да работы ў
майстэрнях, загадчык майстэрань атрымлiвае ў медыцынскага персаналу,
якi замацаваны за адпаведнай школай.
     Усе работы ў майстэрнях вучнi выконваюць толькi  ў  спецадзеннi
/халат, берэт, касынка/. Карыстанне спецадзеннем павiнна быць строга
iндывiдуальным.  Да  выканання  кожнага  новага  вiду  работ   вучнi
дапускаюцца   толькi  пасля  навучання  бяспечным  метадам  працы  i
правядзення iнструктажу  па  бяспецы  працы  з  афармленнем  яго  ва
ўстаноўленым парадку.

     19. У  мiжшкольных  ВВМ  вучэбныя  групы  па  розных профiлях i
прафесiях пры  арганiзацыi  працоўнага  (прафесiйнага)  навучання  i
грамадска карыснай, прадукцыйнай працы камплектуюцца з вучняў розных
школ у колькасцi 20 i больш чалавек.  Пры  гэтым  дзяленне  груп  на
падгрупы  ажыццяўляецца  ў  тым  жа  парадку,  якi  ўстаноўлены  для
мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў.
     У школьных  ВВМ пры арганiзацыi навучання i грамадска карыснай,
прадукцыйнай працы вучняў дзяленне на падгрупы ажыццяўляецца  ў  тым
жа парадку,  як  i пры арганiзацыi працоўнага навучання ў адпаведных
класах.

     20. Цэхi i участкi майстэрань у асноўным  выконваюць  вытворчыя
заказы  i заданнi,  аднак пры адсутнасцi iх могуць выконваць i iншыя
заказы:  заказы ўстаноў адукацыi, iндывiдуальныя заказы насельнiцтва
i   iнш.   Вырабы  па  iндывiдуальных  заказах  насельнiцтва  ў  ВВМ
вырабляюцца, як правiла, з матэрыялу заказчыка.
     Грамадска карысная,  прадукцыйная праца школьнiкаў у майстэрнях
павiнна быць цесна звязана з навучаннем;  яна арганiзуецца таксама ў
перыяд канiкул i ў пазаўрочны час.
     Працоўная практыка вучняў праводзiцца непасрэдна ў  вучэбных  i
вытворчых цэхах i на ўчастках майстэрань.  Вытворчая практыка вучняў
Х класа праводзiцца непасрэдна ў вучэбных i  вытворчых  цэхах  i  на
ўчастках    мiжшкольных   майстэрань   або   на   прадрыемствах,   у
арганiзацыях,  ва ўстановах толькi па профiлю навучання i  адразу  ж
пасля заканчэння вучэбных заняткаў.

     21. На   базе   майстэрань   у   адпаведнасцi  з  устаноўленымi
нарматывамi могуць працаваць тэхнiчныя,  мастацка-прыкладныя i iншыя
гурткi школы /школ/,  пазашкольных устаноў. У майстэрнях з вучнямi ў
пазаўрочны час праводзiцца таксама работа  па  тэхнiчнай  творчасцi,
прыцягненнi  iх  да вынаходнiцкай i рацыяналiзатарскай дзейнасцi.  У
майстэрнях могуць стварацца вучнёўскiя  канструктарскiя  бюро,  бюро
вынаходнiкаў i рацыяналiзатараў i iнш.
     Для арганiзацыi вытворчай дзейнасцi  на  базе  мiжшкольных  ВВМ
могуць  стварацца  таксама  малыя  прадпрыемствы /з удзелам у рабоце
вучняў/, вучнёўскiя вытворчыя кааператывы i iншыя структуры.

     22. Мiжшкольныя  ВВМ  сумесна   з   прадпрыемствамi   аказваюць
дапамогу  школам  раёна  /горада/  у арганiзацыi грамадска карыснай,
прадукцыйнай працы вучняў у школьных вучэбных майстэрнях. У вучэбных
цэхах,  на  ўчастках,  у  кабiнетах i лабараторыях майстэрань могуць
быць арганiзаваны навучанне i грамадска карысная, прадукцыйная праца
вучняў V-VII класаў, пазакласная работа /пазашкольная/ з iмi.
     Педагагiчнае кiраўнiцтва   прадукцыйнай   працай,   прафесiйным
навучаннем,  гуртковай работай вучняў у мiжшкольных ВВМ, кантроль за
арганiзацыяй  вучэбна-вытворчага  працэсу  ажыццяўляецца  з  удзелам
адмiнiстрацыi i педагагiчных калектываў школ.

     23. Няшчасныя  выпадкi,  якiя  адбылiся з вучнямi ў майстэрнях,
расследуюцца  i  ўлiчваюцца   ў   адпаведнасцi   з   Палажэннем   аб
расследаваннi  i  ўлiку  няшчасных  выпадкаў з вучнёўскай моладдзю i
выхаванцамi ў сiстэме Мiнадукацыii Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным
загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

                       КIРАЎНIЦТВА I ПЕРСАНАЛ
                    ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ

     24. Састаў i  колькасць  работнiкаў  майстэрань  вызначаюцца  ў
адпаведнасцi   з   прыкладнымi   штатнымi   нарматывамi  школьных  i
мiжшкольных вучэбна-вытворчых  майстэрань  /дадатак  да  Прыкладнага
палажэння/.

     25. Кiраўнiцтва  майстэрнямi  ажыццяўляе  загадчык  школьных  i
мiжшкольных  вучэбна-вытворчых   майстэрань.   Сваю   дзейнасць   ён
ажыццяўляе  на  аснове  дадзенага Палажэння,  загадаў,  iнструкцый i
iнструкцыйна-метадычных указанняў вышэйстаячых органаў адукацыi.
     Загадчык мiжшкольных  ВВМ  у  сваёй дзейнасцi падпарадкоўваецца
загадчыку   раённага   /гарадскога/   аддзела   адукацыi;   загадчык
майстэрань  установы  адукацыi  працуе  пад непасрэдным кiраўнiцтвам
дырэктара ўстановы.
     Загадчык мiжшкольных    ВВМ    назначаецца   загадам   раённага
/гарадскога/ аддзела адукацыi, загадчык майстэрань установы адукацыi
-  загадам  па  ўстанове.  Яны  назначаюцца з лiку асоб,  якiя маюць
вышэйшую iнжынерна-педагагiчную  або  iнжынерна-тэхнiчную  адукацыю,
адпаведную  профiлю  работы  майстэрань,  i  стаж  педагагiчнай  або
вытворчай работы не менш 5 гадоў.
     Загадчык вучэбна-вытворчых майстэрань:
     арганiзуе работу калектыву  майстэрань  па  ўсiх  напрамках  iх
дзейнасцi;  нясе  адказнасць  за  арганiзацыю  i  вынiкi  навучання,
прадукцыйнай  працы  вучняў,  вучэбна-вытворчага  працэсу  ў  цэлым,
своечасовае  i  якаснае правядзенне квалiфiкацыйных экзаменаў вучняў
ХI класаў, ахову працы вучняў i работнiкаў майстэрань;
     распрацоўвае праекты планаў вытворчай дзейнасцi i рыхтуе iх для
зацвярджэння;
     сумесна з  майстрамi  майстэрань  i  педагагiчнымi  работнiкамi
школ,  якiя выконваюць абавязкi па арганiзацыi  грамадска  карыснай,
прадукцыйнай працы вучняў, складае пералiкi вучэбна-вытворчых работ;
падбiрае заказы прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, заключае з iмi
дагаворы i забяспечвае выкананне дагавораў;
     арганiзуе  работу,  навучанне  i   iнструктаж  па  ахове  працы
персаналу  майстэрань, вызначае  ва ўстаноўленым  парадку нормы часу
/выпрацоўкi/  рабочым  з  улiкам  умоў  работы  майстэрань на аснове
тэхнiчна  абгрунтаваных норм  часу /выпрацоўкi/  па сiстэме разлiку,
устаноўленай на адпаведнай вытворчасцi,  i забяспечвае iх укараненне
ў вытворчасць;
     ажыццяўляе арганiзацыйна-тэхнiчныя   мерапрыемствы   па   росту
прадукцыйнасцi   працы,   знiжэннi  сабекошту  i  паляпшэннi  якасцi
прадукцыi,  укараненнi  новай  тэхнiкi  i  ўдасканаленнi  тэхналогii
вытворчасцi;
     выршае ўсе пытаннi,  звязаныя з фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю
мiжшкольных   майстэрань;   забяспечвае   рацыянальнае  выкарыстанне
бюджэтных сродкаў,  якiя  выдзяляюцца  мiжшкольным  ВВМ,  а  таксама
сродкаў,  якiя  паступаюць  з  iншых  крынiц  фiнансавання  ў  даход
майстэрань;  распараджаецца ў адпаведнасцi з дзеючым  заканадаўствам
наяўнымi   сродкамi   i   маёмасцю;  нясе  адказнасць  за  эканомнае
расходаванне матэрыяльных рэсурсаў;
     забяспечвае ўлiк,  захаванне  i папаўненне вучэбна-матэрыяльнай
базы;  арганiзуе забеспячэнне  майстэрань  неабходнымi  матэрыяламi,
камплектуючымi  вырабамi,  iнструментамi,  тэхнiчнай i тэхналагiчнай
дакументацыяй;  забяспечвае рабочых мiжшкольных  ВВМ  спецвопраткай,
сродкамi iндывiдуальнай аховы, а майстэрнi - сродкамi пажаратушэння;
     забяспечвае правiльную эксплуатацыю абсталявання,  адпаведнасць
яго   тэхнiчнага   стану  патрабаванням  аховы  працы;  адказвае  за
наяўнасць  i  выкананне  iнструкцый  па  бяспецы  працы;  ажыццяўляе
кантроль  за  забеспячэннем  персаналу  мiжшкольных  ВВМ  здаровых i
бяспечных умоў працы;
     забараняе допуск рабочых,  абслуговага персаналу /работнiкаў/ i
вучняў да  работ  на  сапсаваным  абсталяваннi,  з  прыстасаваннямi,
прыборамi   i   iнструментамi,   якiя   не   адпавядаюць   нормам  i
патрабаванням  бяспекi  працы;  аб   прынятым   рашэннi   паведамляе
кiраўнiцтву ўстановы /аддзела адукацыi/;
     уносiць на разгляд кiраўнiцтва ўстановы прапановы аб прыёме  на
работу,   звальненнi   работнiкаў  школьных  ВВМ,  заахвочваннi  або
накладаннi на iх дысцыплiнарных спагнанняў;
     ва ўстаноўленым  парадку  прымае  на работу i звальняе з работы
работнiкаў мiжшкольных ВВМ,  ажыццяўляе заахвочванне iх або накладае
спагнаннi;  прадстаўляе  работнiкаў,  якiя  асаблiва  вызначылiся  ў
працы, да заахвочвання i ўзнагарод;
     нясе адказнасць за захаванне фiнансавай,  дагаворнай, вытворчай
i працоўнай дысцыплiны;
     арганiзуе улiк,   вядзенне   ўстаноўленай  справаздачы;  трымае
справаздачы аб рабоце майстэрань перад адпаведнымi органамi;
     забяспечвае сувязь  мiжшкольных  майстэрань са школамi i iншымi
ўстановамi, якiя абслугоўваюць майстэрнi;
     устанаўлiвае ў адпаведнасцi з дзеючым працоўным заканадаўствам,
правiламi  ўнутранага  працоўнага  распарадку  i  гэтым   Прыкладным
Палажэннем круг абавязкаў работнiкаў мiжшкольных майстэрань;
     забяспечвае выкананне правiлаў  санiтарна-гiгiенiчнага  рэжыму,
аховы працы, тэхнiкi бяспекi i супрацьпажарнай аховы;
     выступае ў  якасцi  прадстаўнiка   мiжшкольных   майстэрань   у
грамадскiх арганiзацыях.

     26. Непасрэднае  кiраўнiцтва  прадукцыйнай  працай школьнiкаў у
майстэрнях,  iх  працоўнае  i  прафесiйнае  навучанне   ажыццяўляюць
настаўнiкi,  майстры  вытворчага  навучання  школ,  школ-iнтэрнатаў,
мiжшкольных  вучэбна-вытворчых  камбiнатаў,  iнструктары  па   працы
дзiцячага  дома.  Пры  накiраваннi  на  работу ў мiжшкольныя ВВМ яны
пераводзяцца ў штаты мiжшкольных майстэрань i iх абавязкi  застаюцца
без змен.
     Пры неабходнасцi,  для  непасрэднага  кiраўнiцтв   прадукцыйнай
працай вучняў, iх практычнага навучання ў мiжшкольныя i школьныя ВВМ
могуць  быць  накiраваны  ва  ўстаноўленым  парадку  спецыялiсты   i
квалiфiкаваныя  рабочыя прадпрыемстваў,  арганiзацый,  устаноў.  Яны
павiнны мець адукацыю не нiжэй  сярэдняй  спецыяльнай  i  адпаведную
квалiфiкацыю;   абавязаны   выконваць  усе  распараджэннi  загадчыка
майстэрань,   звязаныя    з    вучэбна-вытворчай,    выхаваўчай    i
прафарыентацыйнай  работай.  За  iмi  захоўваецца па асноўнай рабоце
сярэднi заработак, якi налiчваецца за 2 апошнiя месяцы работы.
     Гуртковыя заняткi  ў  майстэрнях  праводзяць  кiраўнiкi гурткоў
школ i пазашкольных устаноў.  Рашэннем калектыву вучняў у ВВМ могуць
дадаткова   ўтрымлiвацца   кiраўнiкi  гурткоў  за  кошт  даходаў  ад
вытворчай дзейнасцi майстэрань.
     Работнiкi майстэрань могуць выконваць у майстэрнях адначасова i
выкладчыцкую работу ва ўстаноўленым парадку.

     27. Для выканання работ,  якiя патрабуюць высокай  квалiфiкацыi
працуючых  на  гэтых  работах  або  забароненых  для падлеткаў да 18
гадоў,  у майстэрнi могуць прымацца на працу квалiфiкаваныя  рабочыя
адпаведных  прафесiй  са  здзельнай  або  пагадзiннай аплатай працы.
Колькасць гэтых рабочых канкрэтнай лiчбай не абмяжоўваецца.

                  ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
                    ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫХ МАЙСТЭРАНЬ

     28. Фiнансава-гаспадарчая     дзейнасць     мiжшкольных     ВВМ
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     Асноўнай крынiцай  фiнансавання вучэбна-вытворчай i гаспадарчай
дзейнасцi,  сацыяльнага развiцця калектыву майстэрань i аплаты працы
iх  работнiкаў  служаць сродкi дзяржаўнага /раённага або гарадскога/
бюджэту.
     Дадатковымi крынiцамi  фiнансавання  для  фармiравання агульных
сродкаў майстэрань з'яўляюцца:
     паступленнi за   выкананыя   работы   /паслугi/   матэрыяльнага
характару ў адпаведнасцi з заключанымi пагадненнямi  з  дзяржаўнымi,
кааператыўнымi   i   грамадскiмi  прадпрыемствамi,  арганiзацыямi  i
ўстановамi, а таксама па заказах насельнiцтва;
     выручка ад рэалiзацыi прадукцыi, вырабленай у вытворчых цэхах i
на ўчастках майстэрань;
     выручка ад    здачы    ў   арэнду   памяшканняў,   збудаванняў,
абсталявання ў вольны ад асноўнай дзейнасцi час  /у  адпаведнасцi  з
пагадненнямi i з удзелам у працоўнай дзейнасцi вучняў/;
     выручка ад   рэалiзацыi   лiшняга,   устарэлага   i   зношанага
абсталявання i iнш.;
     добрачынныя ўзносы i матэрыяльныя каштоўнасцi, якiя перададзены
ад    дзяржаўных,   кааператыўных   i   грамадскiх   прадпрыемстваў,
арганiзацый i ўстаноў, а таксама асобных грамадзян;
     датацыi з   сродкаў   выканкома  раённага  /гарадскога/  Савета
народных дэпутатаў i iншых зацiкаўленых мясцовых органаў;
     iншыя паступленнi.
     Усе паступленнi з розных крынiц,  акрамя грашовых  сумаў,  якiя
прызначаны канкрэтным выканаўцам па працоўных пагадненнях, складаюць
даход майстэрань.
     Выпуск прадукцыi  /работы,  паслугi/  можа  ажыццяўляцца i звыш
асноўнай  праграмы  дзейнасцi  майстэрань.   Рэалiзацыя   пазначанай
прадукцыi  /работ,  паслуг/,  а  таксама здача ў арэнду памяшканняў,
збудаванняў,  абсталявання /у  вольны  ад  асноўнай  дзейнасцi  час/
ажыццяўляецца  па  тарыфах  i  цэнах,  якiя  прадугледжаны  дзеючымi
нарматыўнымi дакументамi, а пры iх адсутнасцi - па дагаворных цэнах.

     29. Спалучэнне бюджэтнага або галiновага фiнансавання дзейнасцi
майстэрань  з развiццём рознага роду платных паслуг насельнiцтву /па
профiлю дзейнасцi майстэрань/,  выкананне платных работ па дагаворах
з прадпрыемствамi,  арганiзацыямi, установамi не дапускаюць знiжэння
бюджэтных асiгнаванняў на фiнансаванне майстэрань.
     Сумы бюджэтных  /галiновых/  асiгнаванняў  у  выпадках аказання
майстэрнямi дапамогi i дадатковых работ /паслуг/  не  змяншаюцца,  а
атрыманыя   па   дагавору  або  заказу  сродкi  ўключаюцца  ў  даход
майстэрань.

     30. Мiжшкольным ВВМ даецца  права  вырашаць  пытаннi  ў  галiне
арганiзацыi i аплаты працы ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i
нарматыўнымi дакументамi.

     31. Майстры    вучэбна-вытворчых     майстэрань     /вытворчага
навучання/,   iншыя   работнiкi,  якiя  ўдзельнiчалi  ў  вытворчасцi
прадукцыi i аказаннi паслуг насельнiцтву прэмiруюцца за кошт сродкаў
вытворчай  дзейнасцi  ў  адпаведнасцi  з палажэннем аб прэмiраваннi,
якое распрацавана ў мiжшкольных ВВМ.
     Майстрам вытворчага  навучання  за  работу ў вольны ад асноўнай
працы час аплата ажыццяўляецца па дзейнiчаючых нормах,  расцэнках за
фактычны аб'ём выпушчанай прадукцыi ў поўным памеры.

     32. Работы,  якiя  выканалi вучнi ў час практычнага навучання i
вытворчай практыкi,  а таксама вытворчай дзейнасцi,  аплачваюцца  iм
поўнасцю  па  дзейнiчаючых  нормах,  расцэнках,  стаўках /акладах/ з
улiкам  устаноўленых  на  прадпрыемствах  каэфiцыентаў,   даплат   i
надбавак да заработнай платы.
     Прадпрыемствы, арганiзацыi,  установы пералiчваюць  мiжшкольным
ВВМ прыбытак, якi яны атрымалi ад выкарыстання працы вучняў у перыяд
практычнага навучання i вытворчай практыкi на рабочых месцах. Памеры
гэтых адлiчэнняў вызначаюцца двухбаковымi пагадненнямi.

     33. Мiжшкольныя  ВВМ  могуць  працаваць  на  аснове поўнага або
частковага гаспадарчага разлiку /самаакупнасцi i самафiнансавання/.

              ПРАВАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ I МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI

     34. Мiжшкольныя ВВМ нясуць адказнасць перад раённым /гарадскiм/
аддзелам адукацыi за рэалiзацыю пастаўленых перад iмi мэтаў i задач,
якасць працоўнай i прафесiйнай падрыхтоўкi школьнiкаў,  адпаведнасць
зместу,   формаў   i   метадаў   дзейнасцi,  якiя  выкарыстоўваюцца,
псiхолага-педагагiчным i дыдактычным патрабаванням,  ахову  жыцця  i
здароўя вучняў i работнiкаў майстэрань.

     35. Адказнасць  службовых асоб за захаванне патрабаванняў аховы
працы,  здароўя  вучняў  i  работнiкаў  майстэрань   вызначаецца   ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     36. Забараняецца  выкарыстоўваць  памяшканнi  майстэрань  не па
назначэнню,  а таксама размяшчаць у iх пастаянна iншыя  арганiзацыi,
якiя  не  знаходзяцца  з  майстэрнямi  ў дагаворных адносiнах або не
ўдзельнiчаюць у вырашэннi задач, пастаўленых перад майстэрнямi.

     37. Мiжшкольныя ВВМ маюць права ўстанаўлiваць прамыя  сувязi  з
вучэбнымi  i  вучэбна-вытворчымi  ўстановамi замежных краiн у галiне
арганiзацыi   вучэбна-вытворчага   працэсу    i    вучэбна-вытворчай
дзейнасцi, прымаць ад iх i афармляць свае заказы на выраб прадукцыi,
рамонт   i   пастаўкi   абсталявання,   ажыццяўляць   iншыя    формы
супрацоўнiцтва  на ўзаемавыгаднай аснове па лiнii органаў упраўлення
адукацыяй, мясцовых органаў ўлады i iншых арганiзацый.

     38. Мiжшкольныя ВВМ могуць ствараць сумесна з замежнымi фiрмамi
на  тэрыторыi  раёна /горада/ сумесныя прадпрыемствы ва ўстаноўленым
парадку.

     39. Школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя  майстэрнi  могуць
быць  рэарганiзаваны  або  лiквiдаваны  раённым /гарадскiм/ аддзелам
адукацыi з уведамленнем адпаведных прафсаюзных камiтэтаў  не  пазней
чым за тры месяцы.


                         Дадатак
                         да Прыкладнага палажэння аб школьных i
                         мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях


                    ПРЫКЛАДНЫЯ ШТАТНЫЯ НАРМАТЫВЫ
        школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань

 ----T-----------------------T------------------------------------
 NN  ¦  Найменне пасады      ¦     Нарматыў колькасцi пасад
 п/п ¦                       ¦     на ўстанову
 ----+-----------------------+------------------------------------
  1               2                            3
 -----------------------------------------------------------------

 1. Загадчык майстэрань       1 пасада

 2. Прыбiральшчык вытворчых   0,5 адзiнкi пасады на кожныя 250 кв.м
    памяшканняў               прыбiраемай плошчы, аднак не менш 1
                              пасады на майстэрню

 3. Кладаўшчык                Пры наяўнасцi складу сыравiны або
                              гатовай прадукцыi:
                              0,5 адзiнкi пасады - да 1 тыс.вучняў
                              1 пасада - звыш 1 тыс.вучняў

 4. Рабочы па абслугоўванню   1 пасада - да 1 тыс.вучняў
    i бягучаму рамонту        1,5 адзiнкi - да 2тыс.вучняў
    памяшканняў, збудаванняў, 2 пасады - звыш 2 тыс.вучняў
    абсталявання


 5. Вартаўнiк /стораж/        У адпаведнасцi з рэжымам работы
                              мiжшкольных майстэрань

 6. Дворнiк                    У парадку i па нарматывах, якiя
                               ўстанаўлiваюцца выканкомамi мясцовых
                               Саветаў народных дэпутатаў i толькi
                               ў мiжшкольных ВВМ

 7. Вадзiцель аўтамабiля       1 пасада i толькi ў мiжшкольных ВВМ
    /аўтобуса/

 8. Апальшчык                  0,5 адзiнкi пасады на кожныя 5
                               печак, але не менш 0,5 адзiнкi
                               пасады на майстэрню i на ўвесь год

 9. Качагар, рабочы па         Пры наяўнасцi цэнтральнага
    абслугоўванню i бягучаму   ацяплення /на ацяпляльны сезон/:
    рамонту абсталявання       1 пасада ў змену ў кожнай кацельнi
    кацельняў, аператар /у     2 пасады ў змену ў кацельнях, у
    залежнасцi ад вiду палiва  якiх выкарыстоўваюцца цвёрдыя вiды
    i характару выконваемых    палiва /торф, каменны вугаль/, з
    работ/                     паверхняй нагрэву катлоў 75 кв.м
                               i больш
                               1   пасада  ў   змену  пры  газавым
                               ацяпленнi
                               2   пасады   ў   змену   ў  газавых
                               кацельнях, якiя не маюць аўтаматыкi
                               бяспекi.
                               Пры                 цэнтралiзаваным
                               цеплазабеспячэннi      /ЦЭЦ/    /на
                               ацяпляльны сезон/:
                               1  пасада  ў  змену  пры  наяўнасцi
                               цеплавога пункта
                               1  пасада  ў  змену  пры  наяўнасцi
                               бойлераў i помпаў.
                               З  агульнай   колькасцi  пазначаных
                               пасад  1 пасада  ўстанаўлiваецца на
                               ўвесь год.


     ЗАЎВАГI:

     1. Школьныя    i    мiжшкольныя   вучэбна-вытворчыя   майстэрнi
адкрываюцца з улiкам неабходнасцi i мэтазгоднасцi, калi маецца адзiн
або  некалькi  участкаў  па  12 i больш рабочых месцаў з прамысловым
абсталяваннем.  Пры гэтым неабходна  мець  на  ўвазе,  што  агульная
загрузка  ўчастка  /участкаў/  заняткамi  /работай/  са  школьнiкамi
павiнна быць у межах ад 24 да 30 гадзiн у тыдзень.

     2. Змены ў штаты мiжшкольных ВВМ,  якiя  патрабуюць  выдзялення
дадатковых  сродкаў  /дадатковага фонду заработнай платы/,  уносяцца
абласнымi,  Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi адукацыi або гэтае  права
па   рашэнню   названых   органаў   можа  быць  перададзена  раённым
/гарадскiм/ аддзелам адукацыi.
     У межах  зацверджанага  мiжшкольным майстэрням фонду заработнай
платы загадчыку дазваляецца мяняць iх структуру i штаты i ўносiць  у
iх неабходныя змяненнi i дапаўненнi.

     3. Пасады iнжынераў,  эканамiстаў, тэхнiкаў, бухгалтара, агента
па  забеспячэнню,  а  таксама  iншых  работнiкаў, якiя забяспечваюць
вытворчую дзейнасць  майстэрань, у тым лiку  рабочых, якiя прымаюцца
на  работу  ў  ВВМ  у  адпаведнасцi  з  п.27  Палажэння, уводзяцца з
утрыманнем за кошт даходаў ад гэтай дзейнасцi.

 ----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 67/12
 Дата: 19.10.93 г.
         -----------------------------------------------------------



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations