Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 5 июля 2007 г. №31а "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi "Выдатнiк адукацыi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       5 ліпеня 2007 г. № 31а

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ІНСТРУКЦЫІ АБ ПАРАДКУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ
ДА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ НАГРУДНЫМ ЗНАКАМ МІНІСТЭРСТВА
АДУКАЦЫІ «ВЫДАТНІК АДУКАЦЫІ»

     У  адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь  ад  3
мая  2002  г.  №  238  «Об учреждении нагрудного знака  Министерства
образования   «Выдатнік  адукацыі»  і  Палажэннем  аб   Міністэрстве
адукацыі   Рэспублікі  Беларусь,  зацверджаным   пастановай   Савета
Міністраў  Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка  2001  г.  №  1554,
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзіць    Інструкцыю   аб   парадку    прадстаўлення    да
ўзнагароджання  нагрудным  знакам  Міністэрства  адукацыі  «Выдатнік
адукацыі» (дадаецца).
     
Міністр                                                 А.М.Радзькоў

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства адукацыі
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               05.07.2007 № 31а

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам
Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»

     1.   Інструкцыя  аб  парадку  прадстаўлення  да  ўзнагароджання
нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (далей  -
Інструкцыя)   распрацавана  ў  адпаведнасці  з   Указам   Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2002 г. № 238 «Об учреждении нагрудного
знака  Министерства  образования «Выдатнік  адукацыі»  (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 53-54, 1/3674)
і  вызначае парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам
Міністэрства  адукацыі «Выдатнік адукацыі» (далей -  нагрудны  знак)
работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей -
работнікі).
     2.  Для  ўзнагароджання работнікаў нагрудным знакам  кіраўніком
арганізацыі   прадстаўляецца  ў  Міністэрства  адукацыі   Рэспублікі
Беларусь  суправаджальнае пісьмо на бланку арганізацыі і ўзнагародны
ліст па форме згодна дадатку да дадзенай Інструкцыі.
     3.  Узнагародны ліст афармляецца на падставе станоўчага рашэння
сходу   калектыву   работнікаў  арганізацыі  аб   прадстаўленні   да
ўзнагароджання нагрудным знакам работніка.
     4.  Рашэнне  калектыву работнікаў арганізацыі аб  прадстаўленні
да  ўзнагароджання  нагрудным знакам прымаецца на  сходзе  калектыву
работнікаў адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў пры ўмове
прысутнасці   на   ім   больш  50  %  членаў  калектыву   работнікаў
арганізацыі.
     5.  Узнагародны ліст узгадняецца для работнікаў устаноў і іншых
арганізацый, падпарадкаваных:
     Міністэрству  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь  -  са   старшынёй
прафсаюзнага камітэта арганізацыі;
     упраўленням  (аддзелам, камітэту) адукацыі мясцовых  выканаўчых
і  распарадчых органаў - з кіраўніком упраўлення адукацыі  абласнога
выканаўчага  камітэта  (камітэта  па  адукацыі  Мінскага  гарадскога
выканаўчага  камітэта) і старшынёй абласнога галіновага прафсаюзнага
камітэта;
     іншым дзяржаўным органам - з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі.
     6.  Для ўзнагароджання нагрудным знакам работнікаў цэнтральнага
апарата  Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі  Беларусь,  дэпартамента
кантролю  якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі  Беларусь
прадстаўляюцца дакладная запіска на імя Міністра адукацыі Рэспублікі
Беларусь   і   ўзнагародны  ліст,  які  ўзгадняецца   са   старшынёй
прафсаюзнага камітэта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     7.  Ва ўзнагародным лісце адлюстроўваюцца інфармацыя аб рашэнні
калектыву  работнікаў  і  ўзгадненні,  якія  прадугледжаны  дадзенай
Інструкцыяй у выглядзе подпісаў кіраўнікоў арганізацый і прафсаюзных
органаў, якія завераны пячаткай адпаведных арганізацый і органаў.
     8.   Работнікі  арганізацый,  якія  ўзнагароджваюцца  нагрудным
знакам, заахвочваюцца грашовай прэміяй у парадку і ў памеры згодна з
лакальным  нарматыўным прававым актам арганізацый, але не  болей  за
сем базавых велічынь.
     
                                            Дадатак
                                            да Інструкцыі
                                            аб парадку прадстаўлення
                                            да ўзнагароджання
                                            нагрудным знакам
                                            Міністэрства адукацыі
                                            «Выдатнік адукацыі»
                                  
                          УЗНАГАРОДНЫ ЛІСТ
                                  
1. Прозвішча________________________________________________________
Імя і імя па бацьку_________________________________________________
2. Пасада і месца работы____________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
3. З якога часу працуе на апошняй пасадзе___________________________
4. Стаж педагагічнай ці навукова-педагагічнай работы________________
5. Дата  і месца нараджэння_________________________________________
____________________________________________________________________
6. Грамадзянства ___________________________________________________
7. Адукацыя_________________________________________________________
               (указаць, калі і якую навучальную ўстанову скончыў)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
8. Вучоная ступень і вучонае званне_________________________________
____________________________________________________________________
9. Якія ўзнагароды мае і дата ўзнагароджання________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
10.Дамашні адрас____________________________________________________
____________________________________________________________________
                         11. ХАРАКТАРЫСТЫКА
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
12.Звесткі аб рашэнні ў калектыве работнікаў________________________
                                             (назва арганізацыі,
____________________________________________________________________
                 дата абмеркавання, нумар пратакола)
Кіраўнік арганізацыі________________________________________________
                           (пасада,подпіс,ініцыялы,прозвішча)
                                   М.П.
Старшыня прафсаюзнай арганізацыі____________________________________
                                      (подпіс, ініцыялы, прозвішча)
«__» ____________ 200_ г.

УЗГОДНЕНА

УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА
Старшыня               Старшыня
Гомельскага абласнога  Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта   выканаўчага камітэта
         А.С.Якабсон             Л.Ф.Крупец
          17.07.2007             19.07.2007
                       
УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА
Старшыня               Старшыня
Віцебскага абласнога   Гродзенскага
выканаўчага камітэта   абласнога
     У.П.Андрэйчанка   выканаўчага камітэта
          19.07.2007           У.Я.Саўчанка
                                 19.07.2007
                       
УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА
Старшыня               Старшыня
Брэсцкага абласнога    Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта   выканаўчага камітэта
           К.А.Сумар             М.Я.Паўлаў
          19.07.2007             17.07.2007
                       
УЗГОДНЕНА              
Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта
          Б.В.Батура
          18.07.2007



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations