Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 27 июня 2007 г. №31 "Аб Рэспублiканскiм бiблiятэчным савеце"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       27 чэрвеня 2007 г. № 31

АБ РЭСПУБЛІКАНСКІМ БІБЛІЯТЭЧНЫМ САВЕЦЕ

     У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве культуры Рэспублікі
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Міністраў   Рэспублікі
Беларусь  ад  30  кастрычніка 2001 г. № 1558, Міністэрства  культуры
Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Стварыць Рэспубліканскі бібліятэчны савет.
     2. Зацвердзіць:
     прыкладзенае Палажэнне аб Рэспубліканскім бібліятэчным савеце;
     склад Рэспубліканскага бібліятэчнага савета згодна з дадаткам.
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук
     
                                               Дадатак
                                               да пастановы
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               27.06.2007 № 31

СКЛАД
Рэспубліканскага бібліятэчнага савета

Гедройц                - намеснік Міністра культуры Рэспублікі
Валерый Карлавіч         Беларусь, старшыня

Чэрнік                 - начальнік упраўлення ўстаноў культуры і
Васілій Мечыслававіч     народнай творчасці Міністэрства культуры
                         Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні

Гамеза                 - галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў
Ганна Антонаўна          культуры і народнай творчасці Міністэрства
                         культуры Рэспублікі Беларусь, сакратар
                         Савета

Алейнік                - загадчыца навукова-даследчага аддзела
Марына Георгіеўна        бібліятэказнаўства дзяржаўнай установы
                         «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (з яе
                         згоды)

Бярозкіна              - дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі
Наталля Юр’еўна          імя Я.Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук
                         Беларусі (з яе згоды)
Кірухіна               - намеснік дырэктара па навуковай рабоце і
Людміла Генадзьеўна      сувязях з грамадскасцю дзяржаўнай установы
                         «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (з яе
                         згоды)

Кубышкіна              - дырэктар дзяржаўнай установы
Алена Віктараўна         «Цэнтралізаваная сістэма публічных бібліятэк
                         г. Мінска» (з яе згоды)

Лапо                   - дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі
Пётр Міхайлавіч          Беларускага дзяржаўнага універсітэта (з яго
                         згоды)

Мальцава               - дырэктар дзяржаўнай установы культуры
Лідзія Васільеўна        «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка
                         імя Я.Карскага» (з яе згоды)

Матульскі              - дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальная
Раман Сцяпанавіч         бібліятэка Беларусі» (з яго згоды)

Сарока                 - дырэктар Рэспубліканскай навуковай
Уладзімір Мікалаевіч     медыцынскай бібліятэкі (з яго згоды)

Старыкава              - загадчык сектара культурна-асветнай работы
Наталля Мікалаеўна       ўпраўлення культуры Мінскага гарвыканкама (з
                         яе згоды)

Чуева                  - дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя
Наталля Станіславаўна    Я.Коласа, старшыня Беларускай бібліятэчнай
                         асацыяцыі

Швед                   - дырэктар дзяржаўнай установы
Таццяна Аляксееўна       «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк
                         г. Мінска» (з яе згоды)

Юдо                    - дырэктар дзяржаўнай установы «Прэзідэнцкая
Соф’я Васілеўна          бібліятэка Беларусі» (з яе згоды)

Яцэвіч                 - дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных
Мікалай Аляксандравіч    сістэм установы адукацыі «Беларускі
                         дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва»
                         (з яго згоды)
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               27.06.2007 № 31

ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспубліканскім бібліятэчным савеце

     1.  Рэспубліканскі бібліятэчны савет (далей - Савет) з’яўляецца
пастаянна дзеючым дарадчым, кансультацыйным і экспертным органам пры
Міністэрстве  культуры  Рэспублікі  Беларусь  па  вырашэнні  праблем
бібліятэчнай дзейнасці.
     2.   Савет   у  сваёй  дзейнасці  кіруецца  Законам  Рэспублікі
Беларусь  ад  22  сакавіка  1995  года  «Аб  бібліятэчнай  справе  ў
Рэспубліцы  Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі  Беларусь  ад  11
лістапада   2002   года  (Ведамасці  Вярхоўнага  Савета   Рэспублікі
Беларусь,  1995  г.,  № 20, арт. 238; Национальный  реестр  правовых
актов Республики Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896), Указам Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2007 г. № 190 «О порядке  оценки
стоимости культурных ценностей» (Национальный реестр правовых  актов
Республики   Беларусь,  2007  г.,  №  97,  1/8528),  іншымі   актамі
заканадаўства, сапраўдным Палажэннем аб Рэспубліканскім бібліятэчным
савеце (далей - Палажэнне).
     3. Задачамі Савета з’яўляюцца:
     3.1.  распрацоўка  праграм  і  прапаноў  развіцця  бібліятэчнай
справы ў Рэспубліцы Беларусь;
     3.2.  удасканаленне каардынацыі ўзаемадзеяння бібліятэк  рознай
ведамаснай прыналежнасці.
     4. У мэтах выканання сваіх задач Савет:
     4.1.   выяўляе   і   разглядае  найбольш  важныя   праблемы   і
перспектывы развіцця бібліятэчнай справы ў адпаведнасці з  навейшымі
распрацоўкамі навукі і бібліятэказнаўства;
     4.2.  вывучае і абагульняе станоўчы вопыт дзейнасці  бібліятэк,
распрацоўвае рэкамендацыі па яго выкарыстанні і развіцці;
     4.3.   садзейнічае  рэалізацыі  агульнабібліятэчных   праектаў,
мэтавых  праграм па вырашэнні задач асаблівай важнасці для бібліятэк
рознай ведамаснай прыналежнасці;
     4.4.   выпрацоўвае   прапановы  па  ўдасканаленні   нарматыўных
прававых  актаў  па  бібліятэчнай  справе,  умацаванні  кантактаў  з
айчыннымі і замежымі бібліятэкамі;
     4.5.  рыхтуе  прапановы па мадэрнізацыі дзейнасці  бібліятэк  і
стратэгіі бібліятэчнай палітыкі на адпаведны перыяд;
     4.6.   рыхтуе  рэкамендацыі  і  прапановы  органам  дзяржаўнага
кіравання па актуальных праблемах бібліятэчнай справы;
     4.7.   прымае   рашэнні  па  скаргах  на   заключэнні   камісій
цэнтральных   бібліятэк   рэспубліканскага,  абласнога,   гарадскога
(раённага)  узроўню  аб ацэнцы кошту культурных  каштоўнасцей,  якія
складаюць бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь.
     5.  Рашэнні Савета па скаргах на заключэнні камісій цэнтральных
бібліятэк рэспубліканскага, абласнога, гарадскога (раённага) узроўню
аб  ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якія складаюць бібліятэчны
фонд Рэспублікі Беларусь, афармляюцца пратаколамі.
     6.   Члены   Савета  ўдзельнічаюць  у  распрацоўцы   канкрэтных
пытанняў   работы  бібліятэк,  знаёмяцца  з  пастаноўкай  справы   ў
бібліятэках, выконваюць заданні і даручэнні старшыні Савета.
     7.   У   склад   Савета  ўваходзяць  прадстаўнікі  Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк Беларусі, іншых арганізацый,
якія маюць дачыненне да бібліятэчнай справы.
     8.   Персанальны   склад  Савета  зацвярджаецца   Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь.
     9.  Савет  узначальвае  намеснік Міністра  культуры  Рэспублікі
Беларусь, які з’яўляецца яго старшынёй.
     10. Старшыня Савета кіруе дзейнасцю Савета.
     11. У адсутнасці старшыні яго абавязкі выконвае намеснік.
     12.   Савет  мае  сакратара,  які  забяспечвае  планаванне  яго
дзейнасці,  падрыхтоўку і правядзенне пасяджэнняў,  вядзе  пратаколы
пасяджэнняў,  рыхтуе дакументы Савета, кантралюе выкананне  прынятых
рашэнняў, выконвае другія функцыянальныя абавязкі.
     13. Пасяджэнні Савета праводзяцца па меры неабходнасці, але  не
радзей 2 разоў у год.
     14.  Пасяджэнні  Савета з’яўляюцца правамоцнымі  пры  ўдзеле  ў
пасяджэнні не меней за 2/3 членаў Савета.
     15.   Рашэнні   Савета  прымаюцца  простай  большасцю   галасоў
прысутных на пасяджэнні. Пры роўнасці галасоў прымаецца рашэнне,  за
якое  прагаласаваў старшыня. Рашэнні Савета афармляюцца пратаколамі,
якія падпісваюцца страшынёй Савета, а ў яго адсутнасць - намеснікам.
     



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations